Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
502
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

7. Склад I складападзел

Наша мова складаецца з гукаў, але гукі не вымаўляюцца асобна.

Найменшымі артыкуляцыйнымі адрэзкамі, на якія можна расчляніць

паўзамі моўную плынь, з'яўляюцца склады.

Абавязковым элементам склада з'яўляецца адзін складаўтваральны

(складовы) гук, да якога прымыкаюць нескладовыя. Склады і складапа-

дзел не звязаны з сэнсам, г. зн. склад не з'яўляецца сэнсавай, фаналагі-

чнай адзінкай, ён толькі ўдзельнічае ў вымаўленчай арганізацыі мовы.

У лінгвістычнай літаратуры існуе некалькі тэорый склада.

Найбольш пашыранымі з'яўляюцца: экспіраторная тэорыя, тэорыя

мускульнага напружання і санорная тэорыя. Прыхільнікі экспіраторнай,

або артыкуляцыйнай, тэорыі вызначаюць склад як спалучэнне гукаў, што

вымаўляюцца адным штуршком выдыхаемага паветра. Мяжой складоў

з'яўляецца момант самага слабага выдыху. Гэта тэорыя, аднак, не можа

растлумачыць некаторыя факты. Так, эксперыментальныя даследаванні

паказваюць, што колькасць складоў не заўсёды супадае з колькасцю

выдыхальных штуршкоў. Напрыклад, аднаскладовае слова кпіць мы

вымаўляем двума штуршкамі выдыхаемага паветра, а двухскладовае

слова ау – адным выдыхальным штуршком. Акрамя таго, з пазіцый

экспіраторнай тэорыі цяжка ажыццяўляць складападзел пры збегу

зычных гукаў.

Другая тэорыя, тэорыя мускульнага напружання, вызначае склад

як гукавы адрэзак, які вымаўляецца адным імпульсам мускульнага

напружання моўнага апарата. Кожны імпульс складаецца з трох фаз: уз-

растання напружання, яго максімуму і спаду. Разам з узмацненнем або

спадам напружанасці ўзмацняецца або аслабляецца гучнасць. Межы

паміж складамі адпавядаюць найменшаму ўзроўню мускульнага напру-

жання і гучнасці. Паводле гэтай тэорыі, складападзел у адным і тым жа

слове можа адбывацца па-рознаму, паколькі ён залежыць ад таго, як ча-

лавек узмацняе ці аслабляе мускульнае напружанне: кар-дон і ка-рдон,

зор-ка і зо-рка.

Найбольшае пашырэнне атрымала ў апошні час санорная тэорыя

склада, заснаваная на акустычных крытэрыях. Згодна з тэорыяй санорна-

сці, склад – гэта хваля санорнасці (гучнасці). Склад утвараюць гукі роз-

най ступені гучнасці. Найбольш гучны, які з'яўляецца вяршыняй сано-

рнасці, – складовы гук, астатнія гукі нескладовыя. Галосныя, як

найбольш гучныя гукі, звычайна бываюць складовымі. Зычныя

з'яўляюцца нескладовымі гукамі. Паводле ступені гучнасці гукі можна

абазначыць лічбамі: галосныя – 4, санорныя зычныя – 3, звонкія шумныя

– 2, глухія шумныя – 1. Напрыклад, слову ра-да-сны будзе адпавядаць

наступны рад: 34-24-134, слову кадр – 1423. Колькі вяршынь санорнасці,

столькі складоў. Кожны склад характарызуецца паступовым

узмацненнем гучнасці. Складападзел адбываецца у месцы найбольшага

спаду гучнасці. Такім чынам, паводле тэорыі санорнасці, гукі ў складзе

размяшчаюцца у парадку ўзрастання гучнасці: пра-стор – 134-1143.

Прыведзеныя вышэй тлумачэнні механізма складаўтварэння

дапамагаюць глыбей зразумець сутнасць склада.

У залежнасці ад характару размяшчэння галосных і зычных у слове

вылучаюцца розныя тыпы складоў. Структура склада ў беларускай мове

з пункту погляду акустыкі, як і ў іншых мовах складовага ладу, вызнача-

ецца цеснай злітнасцю зычнага з наступным галосным і, наадварот, сла-

бым прымыканнем зычнага да папярэдняга галоснага, таму тыповым

складам, які найчасцей сустракаецца ў мове, з'яўляецца склад

«зычны+галосны». Такі склад, які канчаецца складовым галосным, назы-

ваецца адкрытым складам. Склад, які пачынаецца зычным гукам, назы-

ваецца прыкрытым. Большасць неканцавых складоў з'яўляюцца адкры-

тымі прыкрытымі складамі: бя-ро-за, да-ро-га, ра-бі-на. Склад, які ка-

нчаецца зычным гукам, называецца закрытым. Закрытымі часцей за ўсё

бываюць канцавыя склады: ко-лас, ка-нец. Склад, які пачынаецца гало-

сным гукам, называецца непрыкрытым: э-пас, а-а-зіс, а-га-род. Непры-

крытыя склады сустракаюцца рэдка. У беларускай мове існуе тэндэнцыя

ператвараць непрыкрытыя склады ў тыповыя прыкрытыя шляхам развіц-

ця перад галоснымі прыстаўных і ўстаўных зычных: во-сень, па-вук, пі-

jа-нер. Як адкрытыя, так і закрытыя склады могуць быць прыкрытымі

або непрыкрытымі.