Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАДРУЧНІК 7.rtf
Скачиваний:
19
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
2.64 Mб
Скачать

З Баркулабаўскай хронікі

У год 1587 была зіма вельмі снежная, з моцнымі маразамі ды вялікімі завеямі. Гэткая ж і вясна была вельмі няўстойлівая, рэдкі дзень мінаваў без снегу… А потым, на чацвёртым тыдні па свяце, ноччу былі жахі вялікія: навальнічныя дажджы дамы падмылкі, дахі пазносілі, людзі ўсю тую ноч спаць не маглі. На палях статкі ў пастухоў градам пабіла, а ў лесе жывёлу дрэвамі пазабівала…

§ 9. Этнічнае і канфесійнае становішча

ВКЛ як шматэтнічная дзяржава. У пачатку ХIII ст. на тэрыторыі усходняй Прыбалтыкі пражывалі балты. Сярод балцкіх плямён вядомыя аўкштайты, жамойты, куршы, прусы, яцвягі, латгалы і г.д. Паступова адбываўся працэс зліцця плямёнаў у саюзы. У ХІІІ–ХІV стст. на аснове аўкштайтаў і жамойтаў утварылася літоўская народнасць, у якую ўліліся і некаторыя іншыя балцкія плямёны, не захопленыя да таго часу крыжакамі.

У X−XI стст. славянскія плямёны крывічоў, дрыгавічоў і валынян каланізавалі Верхняе Панямонне, раней заселенае балтамі, і заснавалі свае гарады: Гродна, Навагрудак, Ваўкавыск, Слонім і інш. На ўсход ад літоўцаў у Верхнім Падняпроўі, вярхоўях Заходняй Дзвіны і Верхняга Падняпроўя таксама жылі славяне – нашчадкі крывічаў-палачан, дрыгавічаў, радзімічаў.

У ІХ – пачатку ХІІІ ст. гэтыя землі ўвайшлі ў склад славянскай дзяржавы – Русі, якая займала шырокія прасторы Усходняй Еўропы. У перыяд існавання Старажытнарускай дзяржавы ішоў працэс складання адзінай старажытнарускай (усходнеславянскай) супольнасці. Для яе было характэрна адзінства мовы, культуры, пабудаванай на мясцовых і візантыйскіх традыцыях, праваслаўнай рэлігіі, асаблівасцяў характару. Існавала разуменне агульнага лёсу, гістарычнай і культурнай адметнасці ўсіх рускіх зямель.

У перыяд раздробленасці, якая пачалася ў ХІІ ст., тут утварыліся ўдзельныя княствы. На заходніх землях сярод іх найбольш значнымі былі Полацкае і Тураўскае. Адзінства Русі было парушана. Ужо тады пачаўся паступовы працэс выдзялення насельніцтва беларускіх зямель у асобную народнасць.

У другой палове ХІІІ ст. вышэйназваныя плямёны, народы і гарады ўвайшлі ў склад новай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага. У ХІV ст. да гэтай дзяржавы былі далучаны Кіеўшчына і іншыя землі Сярэдняга Падняпроўя, дзе жылі украінцы. ВКЛ ператварылася у шматэтнічную дзяржаву.

Роля праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Балцкае і славянскае насельніцтва Вялікага княства Літоўскага адрознівалася не толькі па мове і звычаях, але і па рэлігіі. Балты, у тым ліку і літоўцы, традыцыйна прытрымліваліся язычніцтва, ці паганства. Яны верылі, што прыродай і чалавечым лёсам кіруюць шматлікія багі, кожны з якіх быў магутны па-свойму. Галоўнымі багамі літоўцаў был Дэвас – заступнік нябеснага святла і дня, міра і дружбы, а таксама Пяркунас − справядлівы і няўмольны. Існавалі і больш дробныя багі. Нават лясы, дрэвы, багны мелі сваіх багінь, багоў і духаў.

Славянскае насельніцтва Вялікага княства Літоўскага прытрымлівалася праваслаўя – хрысціянства паводле візантыйскай традыцыі. Вышэйшым кіраўніком праваслаўнай царквы лічыўся патрыярх Канстанцінопальскі. На чале праваслаўнай царквы ВКЛ знаходзіўся мітрапаліт, які першапачаткова знаходзіўся ў Кіеве. Калі ў першай палове ХІV ст. ён пераехаў у Маскву, вялікія князі літоўскія прыкладалі вялікія намаганні, каб аднавіць самасітойную метраполію. Уся тэрыторыя дзяржавы дзялілася на епархіі на чале з епіскапамі.

Шматбожжа літоўцаў не перашкаджала ім з павагай ставіцца і да іншых багоў, калі гэта не закранала іх інтарэсаў. Літоўская знаць, якая сутыкалася са звычкамі беларусаў, украінцаў і рускіх, праяўляла да іх цікавасць. Не адмаўлялася яна і радніцца з прадстаўнікамі “рускіх” родаў, а калі гэтага патрабавалі яе палітычныя інтарэсы, нават прымала праваслаўную веру. Звычайнай справай было прыцяцце праваслаўя літоўскімі князямі пры атрыманні імі княжэння ў “рускіх” гарадах. Гэта павінна было павысіць да іх давер і любоў з боку мясцовага насельніцтва.

Праваслаўным быў ужо сын Міндоўга Войшалк, а яго сястра выйшла замуж за сына Галіцка-Валынскага князя. Вялікі князь літоўскі Гедымін і яго сыны былі жанатыя на славянскіх князёўнах. Пры Гедыміне рэлігійная цярпімасць стала адным з асноўных прынцыпаў у адносінах да “рускіх” зямель.

З прыхільнасцю ставіўся да хрысціян вялікі князь літоўскі Альгерд. Ён садзейнічаў утварэнню асобнай праваслаўнай мітраполіі для ВКЛ з цэнтрам у Наваградку. Гэта паклала пачатак саперніцтву ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай за лідэрства ў царкоўных справах.

Праваслаў’е ўмацоўвала свае пазіцыі не толькі на беларускіх і украінскіх, але таксама і на літоўскіх землях. Знаць і некаторыя мяшчане літоўскіх гарадоў прымалі новую веру без ніякага прымусу. У сваю чаргу царква за кошт падараванняў вялікіх князёў павялічвала свае багацці: атрымоўвала землі, залежных сялян, будавала новыя цэрквы і манастыры. Да канца ХІV ст. праваслаўная царква панавала ў духоўным жыцці насельніцтва, паспяхова пашырала свой уплыў у ВКЛ.

Пачаткі распаўсюджвання каталіцтва. Даволі рана пазнаёміліся ў Вялікім княстве Літоўскім і з хрысціянствам паводле лацінскай традыцыі – каталіцтвам. Ужо першы кіраўнік дзяржавы Міндоўг прыняў каталіцтва і зрабіў першую спробу арганізацыйна аформіць тут рымска-каталіцкую царкву. Аднак глыбокіх падстаў для гэтага ў дзяржаве на той час не было. Для насельніцтва ВКЛ гэтая вера была чужой, а для літоўцаў да таго ж звязвалася з агрэсіяй крыжакаў. Само ж хрышчэнне Міндоўга было выклікана палітычнымі прычынамі і пасля яго смерці наступныя правіцелі дзяржавы доўга не ўспрымалі ідэі прыняцця каталіцтва ўсур’ёз.

Тым не менш, ужо ў часы Віценя і Гедыміна разгарнулася прапаведніцкая дзейнасць каталіцкіх манахаў, якія знаходзіліся нават пры дварах вялікіх князёў. Кляштары (манастыры) манаскіх ордэнаў Дамініканцаў і Францысканцаў дзейнічалі ў Вільні і Навагрудку.

Да канца ХІV ст. каталіцкая царква не мела ў ВКЛ значнай вагі. Сітуацыя змянілася пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г. Адной з яе ўмоў было хрышчэнне язычніцкага насельніцтва, г.зн. літоўцаў у каталіцтва. У 1387 г. Ягайла з вялікай пышнасцю правёў абрад хрышчэння і выдаў каталіцкай царкве надзвычайныя прывілеі, якія прадстаўлялі ёй надзвычайныя правы. З гэтага часу каталіцкая царква ператварылася ў пануючую канфесію ў дхзяржаве.

Гістарычная крыніца