Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАДРУЧНІК 7.rtf
Скачиваний:
19
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
2.64 Mб
Скачать

§ 14. Змены ў дзяржаўным ладзе вкл хv – сярэдзіне xvIст.

Казімір Ягайлавіч і яго палітыка. У 1440 г. вялікім князем літоўскім стаў сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай Казімір ІV. Яму толькі споўнілася 14 гадоў. Маладому князю кіраваць дзяржавай дапамагалі прыбліжаныя асобы. Праз сем гадоў пасля заняцця вялікакняжацкага трона ў ВКЛ Казімір быў абраны яшчэ і польскім каралём. У выніку гэтага была адноўлена персанальная унія Вялікага княства Літоўскага з Польшчый.

Перад ад’ездам у Польшчу Казімір выдаў прывілей 1447 г., які з мэтай захавання самастойнасці дзяржавы не дапускаў пранікнення ў ВКЛ польскіх феадалаў. Зямля і дзяржаўныя пасады ў ВКЛ даваліся толькі ўраджэнцам княства. Разам з тым прывілей 1447 г. даў пачатак афармленню залежнасці сялян ад феадалаў. Феадалам забяспечвалася валоданне зямлёй на правах поўнай ўласнасці.

У 1468 г. убачыў свет дакумент, які атрымаў назву Судзебнік. Гэта – першы зборнік юрыдычных (судовых) законаў Вялікага княства Літоўскага. Судзебнік устанавіў адзіныя ва ўсім княстве тры віды пакаранняў: грашовы штраф, пабоі, смяротная кара. Паводле Судзебніка баярам давалася права судзіць сялян. Судзебнік быў напісаны на старабеларускай мове, якая яшчэ з часоў Альгерда была дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім. Такім чынам, княжанне Казіміра Ягайлавіча было адзначана важнай заканадаўчай дзейнасцю кіраўніка дзяржавы.

У 1470 г. Казімір зрабіў значную памылку ў знешняй палітыцы. Ён пайшоў на саюз са слабеючай Залатой Ардой супраць набіраючай сілы Маскоўскай дзяржавы. Гэта пагадненне прывяло да разрыву адносін ВКЛ з крымскім ханам Менглі-Гірэем, які вёў барацьбу з Залатой Ардой. Маскоўскі вялікі князь Іван ІІІ выкарыстаў зручны момант, каб заключыць дагавор Масквы і Крыма супраць ВКЛ.

Казімір імкнуўся да пераадолення вынікаў дынастычнай барацьбы. У цэлым гэта яму ўдавалася, хоць сутыкнення з палітычнымі супернікамі ëн не пазбегнуў. С самага пачатку свайго праўлення Казіміру давялося змагацца з сынам Жыгімонта Кейстутавіча Міхалам, які прэтэндаваў на вялікакняскі трон. Аднак найбольшыя клопаты прынëс яму слуцкі князь Алелька (Аляксандр), сын колішняга кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча. Нашчадкі Алелькі (Алелькавічы) былі незадаволены аддаленнем іх ад палітычнай улады ў дзяржаве. У 1481 г. яны арганізавалі змову супраць Казіміра. Змова была выкрыта, а змоўшчыкі пакараны смерцю ці ўцяклі ў Маскву.

Рада і сойм. У часы праўлення Казіміра адбываецца ўмацаванне вышэйшага дарадчага органа дзяржавы – рады. У ХІV ст. рада існавала як дапаможны орган пры вялікім князю. У XV ст. яна набыла самастойнае значэнне. Рада, ці паны-рада складалася з буйнейшых феадалаў, каталіцкіх біскупаў і вышэйшых службовых асоб дзяржавы Да правоў рады належалі: выбранне вялікага князя, арганізацыя абароны дзяржавы, міжнародныя справы, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў. Тэрміновыя пытанні вырашаў вузкі склад радных паноў: віленскія і троцкія ваявода і кашталян, віленскі біскуп, гетман, канцлер і маршалак.

Пасля смерці Казіміра ў 1492 г. вялікім князем літоўскім стаў яго сын Аляксандр. Па патрабаванню рады паноў Аляксандр выдаў Прывілей 1492 г. Вялікі князь абавязваўся без дазволу рады не рабіць ніякіх расходаў і не раздаваць самаўладна дзяржаўныя пасады. Усю знешнюю і ўнутраную палітыку вялікі князь абавязваўся праводзіць толькі з адабрэння рады і толькі з яе згоды выдаваць законы. Рада, якая раней была дарадчым органам, была прызнана органам дзяржаўнага кіравання.

З умацаваннем рады паноў узніклі соймы (сеймы) – з’езды шляхты ВКЛ. Шляхта ўмацавала свае пазіцыі ў часы праўлення Казіміра. На вядзенне вайны неабходна было атрымаць яе згоду, а гэта патрабавала скліканне сойма. Шляхта ўжо не хацела пагаджацца з тым, каб у дзяржаве важныя пытанні вырашаліся без яе ўдзелу. На сойм прыбывала ўся рада паноў, усе вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі і ўсе жадаючыя феадалы. Прапановы сойма нельга было не улічваць: незадаволеная шляхта магла не ўхваліць падаткі на вядзенне вайны. Пагэтаму вялікі князь амаль заўсёды прыслухоўваўся да прапаноў ці просьбаў сойма. У ХVІ ст. сойм стаў найвышэйшым дзяржаўным і кантралюючым органам.

У 1564–1566 гг. былі ўтвораны павятовыя соймікі, на якіх мясцовая шляхта вырашала свае справы, і павятовыя суды, у якіх судзіліся ўсе феадалы, як дробная шляхта, так і магнаты.

Вялікі князь

Рада

Сойм

Павятовы соймік

Павятовы соймік

Павятовы соймік

Павятовы соймік

Схема дзяржаўнага кіравання ВКЛ у сярэдзіне ХVІ ст.

Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Як ужо адзначалася, у склад рады ўваходзілі прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы. Яно было прадстаўлена ваяводамі, кашталянамі, маршалкам, канцлерам, вялікім і палявым гетманамі, земскім і дворным падскарбімі, старостамі. Ваяводы змянілі ў ХV ст. колішніх намеснікаў. Яны ўзначальвалі буйнейшыя тэрытарыяльныя адзінкі – ваяводствы. Ваявода сумяшчаў функцыі вышэйшай адміністрацыйнай, ваеннай і судовай улады ў ваяводстве. Падобныя ж функцыі ў паветах выконвалі старосты, якія мелі сваіх намеснікаў – падстаростаў. Кашталяны выступалі як кіраўнікі вялікакняжацкіх замкаў.

Важная роля ў ажыццяўленні справаводства ў ВКЛ належала канцлерам. Спачатку яны толькі ўзначальвалі канцылярыю і адказвалі за выдачу дакументаў, аднак з сярэдзіны ХVІ ст. канцлеры ператварыліся, фактычна, у намеснікаў вялікага князя.

Маршалак кіраваў гаспадарскім дваром, прымаў паслоў, сачыў за прыдворным этыкетам, кіраваў гвардыяй і прыдворнай стражай, адказваў за бяспеку манарха.

Кіраўніцтва войскам належала вялікаму гетману, якога замяшчаў палявы гетман. Земскі падскарбі загадваў дзяржаўным скарбам, або казной. Намеснікам земскага падскарбія быў дворны падскарбі.

Заканадаўства ВКЛ. Развіццë феадальнага грамадства ВКЛ прывяло да таго, што ў пачатку ХVІ ст. узнікла патрэба ў дасканалым заканадаўстве. 3 гэтай мэтай у 1529 г. усе выдадзеныя раней вялікімі князямі прывілеі, законы, сабраныя ў Судзебніку 1468 г., дзяржаўныя пастановы і старыя звычаі былі запісаны ў адну кнігу, названую Статут Вялікага княства Літоўскага. Выданне Статута было вельмі важнай падзеяй. Гэтым зводам законаў павінны былі кіравацца ўсе дзяржаўныя ўстановы. У ім былі адлюстраваны асновы дзяржаўнага ладу, прававое становішча саслоўяў, абавязкі дзяржаўных і судовых органаў. Падкрэсліваліся абавязкі вялікага князя па захаванню тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, адстойванні інтарэсаў яе жыхароў. У той жа час Статут адстойваў інтарэсы баяраў, замацоўваў бяспраўе простага люду, узаконьваў панаванне землеўладальнікаў-феадалаў над сялянамі.

Статут ВКЛ 1529 г. быў падрыхтаваны пад кіраўніцтвам Альбрэхта Гаштольда – канцлера ВКЛ. Ён усімі сіламі пацвярджаў самастойнасць ВКЛ і яго незалежнасць ад Польшчы, сцвярджаў, што вышэйшыя каштоўнасці — гэта вера, дзяржава, культура. Толькі культура ўмацоўвае дзяржаву, і мудра робіць тая дзяржава, якая апякуе культуру, развівае гуманныя, добразычлівыя адносіны паміж людзьмі.

Гістарычная крыніца