Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАДРУЧНІК 7.rtf
Скачиваний:
19
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
2.64 Mб
Скачать

З “Хронікі Быхаўца”

Тае ж восені месяца жніўня 30 дня нечакана прыйшоў … султан Бітыс-Гірэй з шасцю тысячамі татараў і найперш з’явіўся пад горадам Слуцкам…Князь жа толькі з вельмі нешматлікаю сілаю ў горадзе зачыніўся і паслаў да караля ў Вільню паведаміць пра тое… Татары ж пайшлі ў загоны (набегі) на землі навакольныя, і ідучы ваявалі каля Клецка ды Нясвіжа, і спалілі горад Клецк … шмат месцаў ды сёлаў папалілі, і невымоўнае кровапраліцце хрысціянам учынілі, і з вялікім палонам і здабыткам сабраліся да Слуцка, і без усякае шкоды ўсе ў цэласці назад вярнуліся.

§ 18. Развіццё феадальнага грамадства

Саслоўі ў Вялікім княстве Літоўскім. У ХV–ХVІ стст. на тэрыторыі Беларусі працягвалі панаваць феадальныя адносіны. Грамадства падзялялася на саслоўі, або станы – групы людзей у грамадстве, якія валодаюць замацаванымі законам і перадаваемымі па спадчыне правамі і абавязкамі. Найбольш актыўна складванне саслоўяў у Вялікім княстве Літоўскім праходзіла з канца ХІV ст.

Пануючым саслоўем з’яўляліся феадалы. Ужо ў 1387 г. феадалы каталіцкага веравызнання атрымалі прывілей, які юрыдычна замацоўваў іх маёмасныя і асабістыя правы. Да сярэдзіны ХV ст. гэтыя правы былі замацаваны і за праваслаўнымі феадаламі.

Да другой паловы ХVІ ст. феадальнае саслоўе не было аднародным, у ім выдзяляліся саслоўныя групы. На вяршыні сацыяльнай піраміды стаялі князі – радавая тытулаваная знаць, якая вяла сваё паходжанне ад правячых дынастый – Рурыкавічаў ці Гедымінавічаў. Такія феадалы валодалі зямлёй па праву нараджэння і на т.зв. “вотчынным” праве, гэта значыць маглі цалкам ёй распараджацца – прадаваць, дарыць, перадаваць у спадчыну і іншым асобам, у тым ліку васалам. Іх уладанні першапачаткова ўяўлялі як бы дзяржаву ў дзяржаве. Князі мелі сваё войска, якое выходзіла на вайну пад уласнымі сцягамі, сваю раду. З асяроддзя князёў паходзіў кіраўнік дзяржавы – вялікі князь. Калі ён сумяшчаў сваю пасаду з пасадай польскага караля, яго маглі неафіцыйна называць каралём і ў ВКЛ.

Трохі ніжэйшую прыступку займалі паны, якія часам у лацінамоўных дакументах называюцца баронамі. Паны таксама належалі да тытулаванай знаці, валодалі зямлёй на вотчынным праве і маглі перадаваць яе сваім васалам. Аднак свой тытул яны атрымоўвалі не па праву нараджэння, а за пэўныя заслугі перад вялікім князем, напрыклад, займаючы значныя дзяржаўныя пасады. Паны паходзілі з асяроддзя найбольш давераных асоб вялікага князя. На працягу ХV–ХVІ стст. прадстаўнікі вядучых панскіх родаў здолелі значна павялічыць свае зямельныя ўладанні і адцясніць на задні план прадстаўнікоў старых княскіх родаў. У ХVІ ст. найбольш уплывовыя паны набывалі прэстыжныя тытулы князёў ці графаў за мяжой, у германскага імператара. Буйныя землеўладальнікі, прадстаўнікі тытулаванай знаці (князі і паны) называліся таксама магнатамі.

Прадстаўнікі ніжэйшага пласта феадалаў павінны былі несці ваенную службу за валоданне зямлёй. Яна давалася ім да смерці (“да жывата”) ці пакуль гаспадар меў патрэбу ў службе канкрэтнага феадала (“да волі”). Такія драбнейшыя феадалы, якія не мелі сваіх васалаў, спачатку называліся баярамі, а пасля – шляхтай, або рыцарствам. Рыцарствам таксама называлася ўсё феадальнае саслоўе, якое адзінае лічылася прыдатным для выканання вайсковай службы.

У ХV–ХVІ стст. актыўна праходзіла фарміраванне мяшчанскага саслоўя. Мяшчане атрымалі сваю назву ад старабеларускага слова “места” – горад. Мяшчанамі спачатку называлі ўсіх гарадскіх жыхароў, якія былі вольныя і мелі рамесніцкія ці гандлёвыя спецыяльнасці. Калі гарады пачалі набываць самакіраванне, то мяшчанамі сталі лічыцца тыя асобы, якія падначальваліся органам гарадскога самакіравання і ўваходзілі ў гарадскую абшчыну.

Найбольш шматлікім было сялянскае саслоўе. Аднак сяляне былі самай бяспраўнай групай насельніцтва і цалкам залежалі ад феадалаў.

Саслоўі ў ВКЛ

Феадалы

Князі

Паны

Шляхта

Мяшчане

Сяляне

Землеўладанне і землекарыстанне. Галоўным багаццем у сярэднія вякі з’яўлялася зямля. На працягу XIV—XV стст. амаль поўнасцю завяршыўся яе пераход у рукі феадалаў. Найбуйнейшым уласнікам зямлі была дзяржава ў асобе вялікага князя. Значная частка зямлі знаходзілася ў спадчынным уладанні князёў, паноў і шляхты.

Становішча феадала ў грамадстве вызначалася не толькі знатнасцю і старажытнасцю рода, але і памерамі зямельных уладанняў, займаемай дзяржаўнай пасадай. Унутры аднаго і таго ж княскага ці панскага рода адны асобы маглі мець шмат сялян і быць буйнымі феадаламі, другія ж – сярэднімі і нават дробнымі. Землі належалі таксама епіскапствам, манастырам і цэрквам. Але царкоўнае землеўладанне ў XIV—XV стст. не атрымала такога развіцця, як свецкае.

У адрозненні ад феадалаў, якія валодалі зямлёй, сяляне такое права паступова гублялі і ператвараліся ў землекарыстальнікаў. Сяляне вялі сваю гаспадарку (“дым”) сіламі сваёй сям’і і ўласнымі прыладамі працы. Сялянскія сем’і ў той час былі вялікімі. Адных толькі працаздольных асоб налічвалася ў іх 5—7 і нават больш чалавек.

Па ступені феадальнай залежнасці сяляне дзялілася на “пахожых” людзей і “непахожых”. Пахожым” дазваляўся пераход ад аднаго пана да другога. Яны плацілі даніну землеўласніку прадуктамі і грашыма за надзелы зямлі, якімі карысталіся. “Непахожыя” былі пазбаўлены права пераходу да другога пана. Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры іх дварах.

Павіннасці сялян. Сяляне знаходзіліся ў залежнасці ад феадалаў. Па сваіх павіннасцях сяляне падзяляліся на даннікаў, цяглых, чыншавых і слуг. Сялян, у якіх асноўным відам павіннасцей была даніна, называлі даннікамі. Землеўласнік перадаваў вольнаму селяніну ў карыстанне зямлю. За гэта селянін аддаваў феадалу даніну прадуктамі: зернем, мясам, мёдам, птушкай і г.д. У XV ст. быў уведзены грашовы аброк – чынш. Чыншавыя сяляне плацілі землеўласнікам чынш за карыстанне зямлёй.

Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну. Яны працавалі на зямлі феадала некалькі дзён у тыдзень са сваёй рабочай жывёлай (валом ці канём) і сваімі прыладамі. Паншчына вядома на беларускіх землях з ХІV ст., аднак шырока стала распаўсюджвацца з сярэдзіны ХV – ХVІ ст. Попыт на збожжа ў Заходняй Еўропе прывёў да з’яўлення ў гэты час фальварка – феадальнага двара з будынкамі і зямельнымі ўгоддзямі, якія апрацоўваліся залежнымі сялянамі. Атрыманая прадукцыя ішла на продаж, у тым ліку за мяжу, што прыносіла феадалам вялікія прыбыткі. Такім чынам адбывалася складванне фальваркава-паншчыннай сістэмы.

Сярод іншых сялян выдзялялася група сялян-слуг. Яны выконвалі розныя работы пры панскім двары: былі конюхамі, агароднікамі, садоўнікамі, рамеснікамі і г.д. Частка такіх сялян несла вайсковую службу. Яны называліся служылымі, ці панцырнымі баярамі і маглі, у рэдкіх выпадках, папоўніць рады шляхты.