Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАДРУЧНІК 7.rtf
Скачиваний:
19
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Знешні гандаль

Пашыраўся гандаль паміж горадам і вёскай. Узрастала патрэба сельскіх жыхароў, асабліва феадалаў, у вырабах гарадскіх майстроў, а гарадоў, насельніцтва якіх павялічвалася, – у прадуктах харчавання. Пашырэнню гандлëвых сувязяў паміж горадам і вëскай спрыяла таксама распаўсюджанне грашовай рэнты. У выніку сяляне, нават калі яны маглі абысціся без “гарадскіх” тавараў, мусілі прадаваць сваю прадукцыю, каб выплаціць чынш свайму пану.

Гарадскі гандаль вëўся у некалькіх формах. Кожны дзень пакупнікі маглі набыць тавары ў крамах, або лаўках, дзе гандляры і рамеснікі прадавалі свае вырабы, а часам і набытыя ў сялян прадукты. Адзін ці некалькі разоў на тыдзень праводзіліся торгі, куды сяляне навакольных вëсак звозілі свае тавары. Акрамя таго, большасць гарадоў і мястэчак мелі кірмашы, якія праводзіліся адзін ці некалькі разоў на год. На кірмашы з’язджаліся купцы з далëкіх краëў і з-за мяжы. Некаторыя кірмашы набывалі агульнадзяржаўнае значэнне.

У ХV–ХVІ стст. вялікае значэнне ў гаспадарчай дзейнасці гарадоў, асабліва дробных, мела ўтрыманне карчом. Корчмы давалі праезджым гандлярам і проста падарожнікам начлег, тут можна было паесці і выпіць, направіць воз ці падкаваць каня. Да канца ХVІ ст. утрыманне карчом з’яўлялася асноўным заняткам жыхароў большасці беларускіх мястэчак.

Гістарычная крыніца

З прывілейнай граматы Полацку на Магбэбургскае права (1498 г.)

Дазваляем гэтаму вышэйназванаму гораду тры разы на год ладзіць кірмашы для яго карысці… Чужаземныя купцы павінны будуць купляць [у полацкіх купцоў] воск – адным кавалкам…, сабалі, куніцы і тхары – па сорак штук; вавёрку, гарнастая, ласку і норку – дзвесце пяцьдесят; попел і смалу… і ўсяго гэтага не маюць права яны купляць ні ў лясах, ні ў барах, ні ў сёлах, а толькі ў горадзе [Полацку].

Чужаземныя купцы… тканіны могуць прадаваць паставам; соль – лаштам; перац, імбмр, міндаль і іншыя звычайныя прыправы – каменем; шафран, мускат, гваздзік… іншыя дарагія прыправы – фугтам; сякеры, нажы і іншыя падобныя рэчы – тахрам або тузінам; жалеза. Волава¸медзь, латунь і іншыя – цэнтнерам; фінікі, рызынкі – кошыкам; розныя віны, нямецкае піва і іншыя замежныя напоі – цэлаю бочкаю.

§ 21. Этнічныя меншасці у вкл

Шматэтнічны характар дзяржавы. У межах Вялікага княства Літоўскага знаходзіліся прадстаўнікі розных народаў: літоўцаў, беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў, якія тут жылі сумесна. Размяшчэнне ВКЛ на памежжы Захаду і Усходу Еўропы садзейнічала сувязі карэнных жыхароў дзяржавы з суседнімі народамі.

Трывалай была сувязь насельніцтва беларускіх зямель з літоўцамі. Наваградскія і суседнія з імі літоўскія землі склалі ядро новай дзяржавы ў перыяд княжання у ёй Міндоўга. Вакол гэтага ядра пачало фарміравацца Вялікае княства Літоўскае. Пры Альгердзе тэрыторыя дзяржавы падвоілася, у яе склад увайшла значная частка ўкраінскай тэрыторыі.

На тэрыторыі ВКЛ утварыўся шматэтнічны склад насельніцтва, у якім пераважалі ўсходнія славяне: беларусы, украінцы, рускія. 3 цягам часу з’явіліся этнічныя меншасці: татары, яурэі і інш.

Татары. Першыя звесткі пра татар як жыхароў Вялікага княства Літоўскага адносяцца да ХІV ст. Вялікія князі Гедымін, Вітаўт і інш. запрашалі татар з Залатой Арды і Крыма, выкарыстоўваючы іх у барацьбе з нямецкімі рыцарамі.

У ВКЛ знаходзілі сабе прытулак беглыя ханы. У канцы ХІV ст. сюды адступіў вялікі залатаардынскі хан Тахтамыш са сваёй дружынай пасля паражэння ў сутыкненні з Цімурам. Тахтамыш быў гасцінна прыняты Вітаўтам і пасяліўся ў Лідзе. Вітаўт і Тахтамыш зрабілі паспяховы паход пад Азоў, дзе захапілі шмат ваеннапалонных татар. Яны былі паселены каля Вільні, у Лідскім, Наваградскім, Ашмянскім, Брэсцкім паветах.

У сваю чаргу, татарскія орды, якія атабарыліся ў Крыме, рабілі апусташальныя набегі на ўкраінскія і беларускія землі, грабілі насельніцтва, захоплівалі жыхароў у палон. У 1506 г. князь Міхаіл Глінскі на чале войска ВКЛ разбіў пад Клецкам няпрошаных гасцей, узяў каля 4 тыс. палонных. Палонных пасялілі ў Клецку і ў Мінску, дзе для іх выдзелілі вольныя землі. За зямельныя ўладанні татары павінны былі несці ваенную службу, а таксама выконваць іншыя павіннасці.

Татарам дазвалялася вызнаваць іслам і будаваць мячэці. Пачынаючы з ХVІ ст. большасць татар сталі карыстацца ў паўсядзённым жыцці беларускай мовай. На беларускай мове з выкарыстаннем арабскага алфавіту былі напісаны свяшчэнныя кнігі беларускіх татар Аль Кітабы.

Татарскі народ аддана служыў сваёй новай радзіме і, калі патрабавалася, разам з іншымі народамі мужна бараніў яе ад захопнікаў.

Яўрэі. Пасля распаду Рымскай імперыі яўрэі апынуліся ў розных краінах. Яны размаўлялі на мовах тых народаў, сярод якіх жылі.

У яўрэйскага насельніцтва ў Еўропе распаўсюдзілася новаяўрэйская мова ідыш, заснаваная на базе гаворак нямецкай мовы. Разам з тым яўрэі паўсюдна шчыра захоўвалі традыцыі іўдзейскай рэлігіі, запісаныя ў шматтомным Талмудзе.

У час ганення яўрэі пачалі перасяляцца з Заходняй Еўропы (Германіі, Англіі, Францыі) у Польшчу і Вялікае княства Літоўскае. Вітаўт ахвотна запрашаў заможных яўрэяў на жыхарства ў ВКЛ. Яны мелі свой гасцінны двор у Вільні. Яўрэі сяліліся пераважна, у гарадах асобнымі кварталамі – гета, у межах сваёй абшчыны – кагалу, дзе кожны лічыўся паўнапраўным грамадзянінам. Вярхоўная ўлада, магнаты ВКЛ прыхільна ставіліся да яўрэяў. Часам некаторыя з іх выконвалі важныя заданні: збіралі падаткі, гандлёвыя пошліны, працавалі ў маёнтках буйных феадалаў. Аднак яны не маглі набываць зямельную ўласнасць, служыць у шляхецкім войску. Толькі ў некаторых населеных пунктах яўрэі мелі свае палкі і сотні, якія ўдзельнічалі ў іх абароне ў часы вайны.

На беларускіх землях першыя яўрэйскія абшчыны з’явіліся ў XIV ст. у Брэсце і Гародні. Масавае перасяленне яўрэяў у Беларусь пачалося ў канцы ХV ст. пры Казіміры IV Ягелону.

Прыход цыганоў. Продкі цыганоў жылі ў Індыі. Прычынамі, якія прымусілі цыганоў пакінуць сваю гістарычную Радзіму, верагодна, былі спусташальныя набегі і паходы розных заваёўнікаў на іх землі. У Еўропе цыганы з’явіліся ў X ст. У Вялікае княства Літоўскае яны трапілі з Польшчы, Германіі, Венгрыі ў ХV ст.

Цыганы былі добрымі каняводамі, дрэсіроўшчыкамі звяроў, варажбітамі, знахарамі, танцорамі. Займаліся рамёствамі і гандлем канямі.

Аднак качуючы лад жыцця групамі сем’яў, ці табарам, жорсткая барацьба за існаванне часта выклікалі непаразуменне з мясцовым насельніцтвам і ўладамі. У сярэднія вякі амаль ва ўсіх краінах Еўропы былі суровыя законы ў адносінах да цыганоў. Забойства цыгана нават не каралася законам.

У ВКЛ цыганы аддавалі перавагу качуючаму ладу жыцця. Месцамі іх збору былі кірмашы. На беларускіх землях цыганы прытрымліваліся той жа рэлігіі, што і мясцовае насельніцтва. Яны гаварылі на цыганскай мове, а таксама навучыліся размаўляць па-беларуску.

На тэрыторыі Беларусі галоўным месцам збору цыганоў была Зэльва (цяпер Гродзенская вобласць). Аднак, найбольшая колькасць цыганоў пражывала ў Міры (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Цыганы жылі тут абшчынамі, выбіралі цыганскіх старэйшын “баронаў”, ці “каралёў”, якім яны падпарадкоўваліся.