Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАДРУЧНІК 7.rtf
Скачиваний:
19
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Групы сялян паводле іх павіннасцей

Феадалы, атрымаўшы ва ўласнасць вялікія зямельныя ўладанні, адчувалі патрэбу ў сялянах, якія б у іх працавалі. Для гэтага яны імкнуліся “замацаваць” сялян за зямлёй, забараніць ім пераход да іншых ўладальнікаў. Такое замацаванне атрымала назву прыгон. Найбольш актыўна запрыгоньванне сялян праходзіла ў ХV–ХVІ стст., у часы фарміравання фальваркава-паншчыннай сістэмы.

Этапы запрыгоньвання сялян. У 1447 г. вялікі літоўскі князь Казімір выдаў прывілей, які паклаў пачатак афармленню запрыгонвання сялян. Феадалы атрымалі права на суд над залежным ад іх насельніцтвам, аднак ім забаранялася прымаць чужых беглых сялян. Судзебнік Казіміра, які быў выдадзены ў 1468 г., садзейнічаў далейшаму запрыгоньванню сялян. У ім прадугледжвалася пакаранне за дапамогу пры ўцёках залежных ад феадала людзей.

Асноўным аргументам пры запрыгоньванні феадаламі сялян была “даўнасць”, гэта значыць працяглы тэрмін іх пражывання на адным месцы. Выкарыстанне гэтага прынцыпа мела месца ўжо ў сярэдзіне ХV ст. У Статуце ВКЛ 1529 г. уводзіўся дзесяцігадовы тэрмін даўнасці. З гэтага часу селянін, які пражыў у свайго пана больш за дзесяць гадоў, лічыўся яго прыгонным. Падобны ж тэрмін даўнасці пацвярджаўся і Статутам 1566 г.

Феадалы імкнуліся замацаваць за сабой сялян і іншымі сродкамі. Яны ўводзілі для сялян спецыяльныя выплаты за права пераходу, прадстаўлялі селянам пазыкі, якія тыя не маглі вярнуць, патрабавалі знайсці на сваё месца іншага селяніна і г.д. Калі ж селянін спрабаваў пакінуць свайго феадала без выканання гэтых умоў, яго лавілі і вярталі ўжо як прыгоннага. Гэта прыводзіла да таго, што колькасць “пахожых” сялян пастаянна скарачалася.

§ 19. Развіццё гарадоў

Насельніцтва гарадоў. У ХV–ХVІ стcт. у Беларусі пачынаецца новы этап у развіцці гарадоў. Пасля Грунвальдскай бітвы ВКЛ шчыльней наладжвае сувязі з іншымі еўрапейскімі краінамі, у тым ліку эканамічныя. Развіваюцца гандлёвыя сувязі. У заходніх краінах узрастае попыт на збожжа, лес, лён і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты, якія традыцыйна вырошчаваліся на беларускіх землях. Таму для беларускіх феадалаў замежны гандаль робіцца надзвычай выгадным.

Павышаецца сувязь з рынкам і сялянскіх гаспадарак. Усё гэта прыводзіць да росту колькасці рынкаў – торгаў, дзе сяляне і феадалы маглі прадаць сваю прадукцыю. Вакол гэтых торгаў у ХV ст. пачынаюць узнікаць новыя гарады.

Насельніцтва гарадоў магло фарміравацца за кошт сялян тых вёсак, на месцы якіх узнікалі гарады. Але часцей уладальнік горада быў зацікаўлены ў перасяленні ў новы горад рамеснікаў і гандляроў. Для гэтага па іншых гарадах дзяржавы і нават замежжа ездзілі спецыяльныя людзі, якія запрашалі сюды добрых спецыялістаў. Каб прывабіць іх, уладальнікі горада часова маглі вызваліць новых жыхароў ад падаткаў. Такое вызваленне ад падаткаў атрымала назву “слабоды”.

Пераважнай часткай насельніцтва горада былі так званыя “чорныя людзі”. Гэта шматлікія рамеснікі, а таксама дробныя і сярэднія гандляры. Жыхары гарадоў доўгі час не парывалі сувязей з сельскай гаспадаркай.

Карэнных жыхароў гарадоў, якія не былі залежнымі ад феадалаў, называлі мяшчанамі, гэта значыць жыхары “места” – горада.

Прывілеяванымі жыхарамі горада былі баяры і багатыя купцы. Баяры валодалі дамамі і дварамі ў горадзе, землямі і лясамі за горадам. Багатыя купцы вялі гандаль з іншымі гарадамі. Разам з баярамі купцы ўдзельнічалі ў кіраванні горадам. Асобнае становішча сярод гарадскога насельніцтва займала духавенства (епіскапы, святары, манахі). Яны складалі ўплывовую групу грамадства.

Буйным горадам працягваў заставацца Полацк. Але роля веча ў жыцці горада паступова змяншалася. Вялікія князі літоўскія ставілі ў гарадах сваіх намеснікаў. Да вялікакняжацкіх намеснікаў пераходзіла кіраванне гарадамі, нават такімі вялікімі, як Полацк.

Гарады і замкі на дзядзінцах. Да ХV ст. цэнтрам кожнага беларускага горада з’яўляўся ўмацаваны дзядзінец. Тут жыў князь ці яго адміністрацыя. Ля сцен дзядзінца размяшчаўся рынак, сюды сцякаліся ўсе ці найбольш значныя вуліцы горада. Асноўная частка гараджан – рамеснікі і гандляры – пражывала ў неўмацаваным пасадзе. Раз-пораз частка дзядзінца таксама магла абносіцца ўмацаваннямі і ператваралася ў т.зв. “акольны горад”. Але на месцы былога дзядзінца і вакольнага горада нярэдка будаваліся новыя, большыя па памерах умацаваныя цэнтры – замкі.

У ХV ст. назіраюцца змены ў планіроўцы гарадоў. Цэнтрам горада становіцца не замак, размешчаны на месцы дзядзінца, а гандлёвая плошча з ратушай, вакол якой складваліся новыя пасады. Асноўныя вуліцы горада з’яўляліся працягам дарог, якія звязвалі горад з наваколлем.

У ХV – першай палове ХVІ ст. на тэрыторыі Беларусі ўзнікаюць дробныя паселішчы гарадскога тыпу – мястэчкі. У мястэчкі ператвараліся вялікія сёлы і вёскі, напрыклад, Моталь, Дзвін, Станькава і інш. Некаторыя мястэчкі ўзнікалі побач з замкамі ці панскімі дварамі або нават на новым месцы. Спачатку колькасць рамеснікаў у мястэчках была нязначнай. Іх галоўнай задачай было забеспячэнне дзейнасці таргоў, дзе навакольныя сяляне маглі прадаць сваю прадукцыю.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі колькасць гарадоў, улічваючы мястэчкі, у познім сярэдневякоўі значна павялічылася.

Магдэбургскае права. Дзяржава і феадалы былі зацікаўлены ў развіцці гарадоў. Каб прыцягнуць сюды новых жыхароў, у тым ліку добрых спецыялістаў з-за мяжы, яны надавалі гарадам прывілеі. Найбольш жаданым для любога горада быў прывілей на самакіраванне.

Самымі значнымі гарадамі ў Беларусі былі ў ХІV–ХV стст. Берасце, Полацк, Слуцк, Гародня, Менск. Менавіта гэтыя гарады першымі атрымалі права самакіравання. На беларускіх землях найбольш было пашырана самакіраванне па ўзору нямецкага горада Магдэбурга. Яно называлася Магдэбургскім правам.

Паводле Магдэбургскага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і павіннасцей. Ім гарантаваліся свабодныя заняткі рамяством, гандлем, земляробствам. Гараджанам дазвалялася выбіраць свой орган гарадской улады – магістрат, мець свой суд, ствараць рамесныя аб’яднанні.

Магістрат складаўся з двух частак – лавы і рады. Лава, якую ўзначальваў войт, складалася з лаўнікаў – засядацеляў. Яна судзіла мяшчан па крымінальных справах. Рада, на чале якой стаялі бурмістры, займалася судом па грамадзянскіх справах, збіраннем падаткам, добраўпарадкаваннем горада, кіравала рамеснікамі і гандлярамі. Члены рады – райцы, ці радцы выбіраліся мяшчанамі з найбольш паважаных жыхароў горада.

П

Наданне гарадам ВКЛ Магдэбургскага права

1390 г. – Берасце

1496 г. – Гародня

1498 г. – Полацк

1499 г. – Менск

ершым з гарадоў Вялікага княства Літоўскага права на самакіраванне атрымала Вільня ў 1387 г.

Грамату на Магдэбургскае права даравала гарадам вярхоўная ўлада краіны або ўладальнік горада. Для магістрата і іншых органаў самакіравання ў гарадах узводзіліся асобныя будынкі – ратушы. У ратушы знаходзіліся канцылярыя, гарадская казна, архіў; граматы з прывілеямі, якія даваліся гораду. Абапіраючыся на Магдэбургскае права, гараджане вялі актыўную барацьбу з самавольствам феадалаў.

Гістарычная роля гарадоў. Узнікненне і развіццё гарадоў адыграла важную ролю ў гісторыі. Іх з’яўленне – вынік аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі.

Разам з тым гарады станавіліся цэнтрамі асветы, мастацтва, навукі. Пасля прыняцця хрысціянства ў гарадах разгарнулася будаўніцтва цэркваў, сабораў, манастыроў. Некаторыя гарады сталі рэзідэнцыямі епіскапаў. У іх з’явіліся буйныя кафедральныя саборы, духоўныя навучальныя ўстановы. Так гарады ператвараліся ў рэлігійныя цэнтры.

У сярэднія вякі гарады мелі ўмацаванні, а значыць, яны ў час войнаў станавіліся важнымі абарончымі пунктамі. Пасля ўвядзення тэрытарыяльнага падзелу гарады станавіліся цэнтрамі ваяводстваў, паветаў, валасцей.

Гістарычная крыніца