Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАДРУЧНІК 7.rtf
Скачиваний:
19
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
2.64 Mб
Скачать

З Густынскага летапісу

У год 1276. Пачаў княжыць у Літве Віцень, учыніў сабе герб і ўсяму княству Літоўскаму пячатку – узброены рыцар на кані з мячом, што цяпер называюць “Пагоня”.

§ 7. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй

З’яўленне ў Прыбалтыцы Тэўтонскага ордэна. Тэўтонскі ордэн быў утвораны ў канцы ХІІ ст. у Палестыне для барацьбы з “нявернымі”. Поўная назва ордэна гучала як “Ордэн шпіталю Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Іерусаліме”. “Тэўтонскім” яго называлі таму, што туды ўваходзілі пераважна рыцары нямецкага (“тэўтонскага”) паходжання. У 1227 г. тэўтоны па запрашэнню мазавецкага князя з’явіліся на поўначы Польшчы для барацьбы з плямëнамі прусаў, роднасных літоўцам. Рыцары заўзята прыняліся за справу і хутка скарылі прусаў.

Пасля паражэння ў 1236 г. пад Шауляем рыцараў Ордэна Мечаносцаў, заснаванага ў Лівоніі яшчэ ў 1203 г., папа Рымскі загадаў ім далучыцца да Тэўтонскага ордэна. Такім чынам, у Прыбалтыцы ўтварылася ажно дзве правінцыі ордэна – пруская і лівонская, аддзеленыя адна ад адной Жамойцю. З гэтага часу крыжакі прыкладалі нямалыя намаганні, каб захапіць Жамойць і злучыць свае землі.

Пасля завяршэння крыжовых паходаў у Палестыну барацьба з язычнікамі-літоўцамі стала асноўнай задачай тэўтонаў. Спачатку галоўная рэзідэнцыя Ордэна была перанесена са Святой зямлі ў Венецыю, а ў 1309 г. – у прускі замак Мальбарк. Аднак барацьба з літоўцамі аказалася справа нялëгкай: у 1260 г. жамойты ўшчэнт разбілі войскі Ордэна каля возера Дурбе. Пасля гэтага паднялі паўстанне прусы, даўно заваяваныя, але не зломленыя. Тэўтонам і немцам зноў давялося ўмацоўвацца ў Прыбалтыцы.

Асноўныя напрамкі крыжацкай агрэсіяі. Пасля падаўлення паўстання прусаў націск крыжакаў на землі ВКЛ аднавіўся. У 1290—1294 гг. немцы арганізоўвалі сюды не менш чым па два паходы на год. Крыжакі рабілі свае паходы ў некалькіх кірунках. Найбольш прыцягальнымі былі для немцаў землі Літвы і асабліва Жамойці. Гэтыя землі былі ахоплены, як абцугамі, з абодвух бакоў: з захаду ціснулі прускія рыцары, а з усходу – лівонскія рыцары.

Акрамя жадання злучыць свае землі, крыжакаў штурхаў сюды язычніцкі статус літоўскіх плямëнаў. Існаванне любога крыжацкага ордэна, у тым ліку Тэўтонскага, апраўдвалася толькі адной мэтай – барацьбой з “нявернымі” – мусульманамі ці язычнікамі, змаганнем за Хрыстовую веру. Без гэтага Ордэн страціў бы падтрымку хрысціянскай Еўропы. Гэтая падтрымка ўвасаблялася ў грошах і асабліва дабраахвотніках, якія лічылі сваім абавязкам адкупіць свае грахі праз удзел у войнах з язычнікамі. Ва ўсіх буйных выправах крыжакаў аснову войска складалі не “браты” Ордэна, а т.зв. “госці” – рыцары з Германіі, Чэхіі, Англіі, Францыі і іншых краін. Не былі рэдкасцю і прадстаўнікі знаці, трапляліся нават будучыя каралі. На пачатку існавання Ордэна падтрымку яму аказвалі нават палякі, якія ў далейшым сталі лютымі ворагамі крыжакаў.

Гэтую асаблівасць крыжацкага войска кіраўніцтва ВКЛ навучылася выкарыстоўваць вельмі хутка. Ужо Віцень умела іграў на супярэчнасцях паміж лівонскімі рыцарамі і мяшчанамі Рыгі, што на нейкі час нейтралізавала крыжакоў. Гедымін праводзіў тонкую дыпламатычную гульню, то абяцаючы прыняць хрост, то адмаўляючыся ад сваіх абяцанняў. Аднак галоўным ў супрацьстаянні крыжацкай агрэсіі была ўсë ж узброеная барацьба беларускага і літоўскага народаў.

Абвяшчаючы сябе змагарамі за веру, крыжакі нападалі і на беларускія землі. Беларускае Панямонне ўжо з канца ХІІІ ст. стала арэнай няспынных паходаў прускага рыцарства. Асабліва часта быў атакаваны горад Гродна. Упершыню крыжакі напалі на яго ў 1284 г., потым у 1295 г., двойчы ў 1296 г., тройчы ў 1311 г., у 1328 г. Пазней крыжакі нападалі і на больш аддаленыя гарады, даходзячы да Ліды, Брэста, Камянца. Землі Беларускага Панямоння баранілі не толькі славяне, але і літоўцы, а таксама прусы, паселеныя ў Гродне і Слоніме.

Пад час паходаў крыжакі стараліся замацавацца на захопленай тэрыторыі, хутка пабудаваўшы тут замкі, якія служылі апорай для далейшых паходаў. У адказ вялікія князі літоўскія, асабліва Віцень і Гедымін, стараліся ўзвесці магутны абарончы пояс, які стваралі замкі ў Гродна, Навагрудку, Лідзе, Крэва і іншых гарадах.

Часам даходзіла і да буйных бітваў. У 1348 г. беларуска-літоўскае войска сутыкнулася з нямецкімі рыцарамі на рацэ Стрэве (прыток Нёмана). На дапамогу крыжакам прыбылі наёмнікі − рыцары з Францыі і Англіі. Войска ВКЛ было ўзмоцнена палкамі з Берасця, Полацка, Віцебска, Смаленска. Бітва на Стрэве насіла вельмі жорсткі характар. Нягледзячы на вялікія страты абодвух бакоў, бітва скончылася практычна безвынікова, хоць нямецкія рыцары паўсюдна распаўсюджвалі чуткі аб сваёй перамозе.

Стараста Давыд Гарадзенскі. Вялікую славу пад час абароны ад крыжакаў Беларускага Панямоння набыў гродзенскі кашталян (стараста) Давыд. Ужо ў 1305 г. разам з Гедымінам ëн разбіў нямецкія войскі каля Гродна, а з наступным годзе ўзначаліў паспяховую абарону гэтага горада ад тэўтонаў.

У 1314 г. пад час нападу крыжакаў на Навагрудак Давыд знішчыў увесь нямецкі абоз, забраў варожых коней і прымусіў рыцараў уцякаць назад. Мала хто з крыжакаў вярнуўся дамоў, большасць палегла ад голаду і ад зброі воінаў Давыда.

У 1318 г. Давыд ужо сам узначаліў паход паход на Прусію, а ў 1324 г. – на саюзную крыжакам Мазовію. Слава Давыда грымела далëка за межамі ВКЛ і ў 1322—1324 гг. ëн неаднаразова бараніў Пскоў ад лівонскіх і дацкіх рыцараў, даходзячы да Рэвеля (сучасны Талін).

У 1326 г. па даручэнню Гедыміна Давыд узначаліў войска ВКЛ, якое ўдзельнічала ў сумесным з палякамі паходзе на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры. Пад час гэтага паходу Давыд быў забіты мазавецкім рыцарам Андрэем Гостам. Па адной версіі, ëн помсціў за разарэнне Давыдам Мазовіі, а па другой – быў падкуплены крыжакамі.

Князь Андрэй Полацкі. У 60–70-я гады ХІV ст. арэнай барацьбы з крыжакамі сталі землі Беларускага Падзвіння, куды неаднаразова скіроўваліся паходы лівонскіх рыцараў. Цэнтрам абароны Падзвіння стаў Полацк, дзе з 1348 г. княжыў Андрэй Альгердавіч. Ужо ў 1366 г. Полацку давялося вытрымаць аблогу крыжакоў на чале з лівонскім магістрам. А ў 1373 г. палачане самі зрабілі паход на Лівонію. У далейшым Андрэй вёў асноўныя ваенныя дзеянні з крыжацкім горадам Дзінабург (цяпер Даўгаўпілс у Латвіі), які знаходзіўся паблізу ад Полацка і пастаянна пагражаў яму. У 1374 г. сілы палачан пустошылі ваколіцы Дзінабурга і іншых крыжацкіх замкаў.

У 1375 г. быў зроблены вялікі паход у Лівонію з удзелам палачан, літоўцаў, віцебскіх і смаленскіх палкоў. У тым жа годзе паход быў паўтораны толькі сіламі палачан. Крыжацкі храніст адзначаў, што вынікі гэтага паходу адчуваліся ў Дзінабургу на працягу цэлага года.

Для больш паспяховай барацьбы з лівонскімі рыцарамі палачане збудавалі каля Дзінабурга “Новы замак”. Спробы знішчыць яго крыжакі рабілі ў 1376 і 1377 г. Рыцары абстрэльвалі замак з камнямётаў і бамбард, але мусілі вярнуцца назад ні с чым.

У далейшым Андрэй быў уцягнуты ў дынастычную барацьбу і прыпыніў сваю барацьбу з крыжакамі. Скончыў жыццё славуты князь на полі бою, пад час бітвы з татарамі на рацэ Ворскла ў 1399 г.

Гістарычная крыніца