Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Метафізіка, яе сутнасць і асноўныя формы.

Тэрмін метафізіка ўпершыню выкарыстаў Андранік Радоскі( Іст. да н. э.) пры сістэматызацыі твораў Арыстоцеля. Метафізікай ён назваў тую групу трактатаў Арыстоцеля, якія ішлі адразу пасля фізікі, якая займалася вывучэннем прыроды ў яе зменлівасці. "Мета" ў грэкаў азначала "за", "пасля". Пагэтаму калі фізіка разглядае ўсё дынамічна, ўсё ў зменлівасці, то метафізіка разглядае ўсё ў застыўшай, нязменнай форме. Таксама метафізіка супрацьстаіць прадметам "тэхна" (створаных чалавекам), як часовым і недасканалым. Паняцце метафізікі працяглы час з'яўлялася сінонімам філасофіі. Метафізіка ўтрымлівае фундаментальные праблемы філасофіі: вучэнне аб быцці, матэрыі,свядомасці, чалавеку, г. з. такія пытанні без якіх філасофія не зможа быць філасофіяй. Нямецкі філосаф Артур Шапэнгаўэр(1788--1860) адзначаў, што кожны чалавек сам па сабе -- прыроджаны метафізік, так як чалавек не пагаджаецца, што ягонае жыццё -- часовае і вельмі кароткае, а ён імкнецца да жыцця метафізічнага (вечнага, нязменнага). Шапэнгаўэр сцвярджаў: чым больш духоўнае жыццё ў чалавека, тым больш загадкавым і таямнічым успрымаецца яму прырода і чалавек і тым большае жаданне будзе ў чалавека даследаваць метафізічныя каштоўнасці (разважаць адносна сусвету, жыцця, смерці, справядлівасці, кахання, энэргіі і г. д.). Метафізіка не мае негатыўнага значэння, калі яе не разглядаць ў якасці альтэрнатывы для дыялектыкі. Напрыклад, элементы метафізікі ўласцівы і для сучаснай навукі. Што было б калі б навуковыя катэгорыі не былі б метафізічнымі (нязменнымі) на працягу пэўнага перыяду ? У такім разе не існавала б і навукі ў цэлым. Але, калі дапусціць, што асновай навукі з'яўляецца толькі метафізіка(адмаўленне развіцця, абсалютызацыя ўстойлівасці), то навука не здолела б развівацца. Спецыфіка метафізічнага метада: адмаўленне ўнутраных супярэчнасцей ў любым прадмеце, адрыў якасці ад колькасці; свядомасці ад чалавека; неабходнасці ад выпадковасці. Метафізіка заўсёды жадае мець справу з усім нязменным і ўстойлівым, чым і адмаўляецца прынцып развіцця.

Формы метафізікі:

а).эклектыка--безпрынцыпнае, выпадковае(ці спецыяльнае) злучэнне разрозненых поглядаў, момантаў, ідэй,тэорый і ігнараванне іх сутнасных разыходжанняў і лагічнай супярэчлівасці. б).дагматызм -- абстрактны, пазагістарычны разгляд тэарэтычных і практычных праблем, калі не бяруцца пад увагу ні абставіны часу, ні абставіны месца; прызнанне толькі абсалютных ісцін пры адначасовым ігнараванні іх адноснасці. Рэлятывізм--другі бок дагматызму; тут усё разглядаецца ў адноснасці, цалкам адмаўляецца момант абсалютнасці і ўстойлівасці.

в)механіцызм--прызнанне любой рэальнасці, як нейкага механізма. І чалавек і сусвет разглядаюцца як пэўныя механізмы; прызнанне механічнай формы руху, як адзінаправільнай.

г).эвалюцыянізм--працэсы незваротных змяненняў, якія адбываюцца ў жывой і нежывой прыродзе; ў сваім развіцці ён мае два варыянты: вучэнне англійскага філосафа 19ст. Гэрберта Спэнсара, які перанёс ідэю эвалюцыі з жывых істотаў на ўсе прадметы і з'явы фізічнага свету. Ён разумеў эвалюцыю, як пераразмеркаванне рэчыва і руху ў сусвеце. Другі напрамак: эмэрджэнтызм (з лац. - раптоўна ўзнікаючае), які разглядае ўсе прыродныя змяненні, як штосці ірацыянальнае, лагічна невытлумачанае, як немагчымасць асэнсоўваць новыя якасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]