Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.

Паняцце каэвалюцыі было ўпершыню выкарыстана біёлагамі ў 60-х гадах 20ст. для апісання ўзаемапрыстасаванняў відаў расліннага і жывёльнага свету. Напрыклад, матылька і кветкі. Затым паняцце каэвалюцыі было пашырана і на суіснаванне, і на суразвіццё ўсёй прыроды і цывілізацыі. У каэвалюцыі адзіны эвалюцыйны працэс злучаны з эвалюцыйным працэсам глабальных масштабаў, накшталт: нельга сарваць кветку не патрывожыўшы пры гэтым зорку.

Канцэпцыя каэвалюцыі трымаецца на прынцыпах, згодна якіх чалавецтва зменьваючы біясферу, павінна і само зменьвацца, з улікам патрэбаў прыроды. Этасфера--гэта вобласць быцця, якая заснавана на прынцыпах маральных адносін да прыроды. Іх носьбіт - разумны чалавек, які дзейнічае не толькі ў сваіх інтарэсах, але і ў інтарэсах жыцця на Зямлі.

Ва ўзаемадзеяннях прыроды і грамадства вылучаюцца чатыры асноўныя этапы:

1).архаічны, ў якім чалавек і прыроды знаходзіліся ў гармоніі. Заняткам чалавека было збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне і ўсё гэта не ўплывала разбуральна на прыроду.

2).аграрны, дзе не адбываецца істотных парушэнняў ў каэвалюцыйнай раўнавазе паміж прыродай і грамадствам. Тут чалавек быў заняты земляробствам і жывёлагадоўлей.

3).прамысловы, які пачынаецца з 18 ст. Адбываецца разрыў каэвалюцыйнага балансу г. зн. супрацьстаянне паміж грамадствам і прыродай. Разбалансоўваецца экасістэма.

4).тэхнагенны, у якім існуе высокі ўзровень развіцця навукі і тэхнікі, і якія спрыяюць, акрамя ўсяго, разбурэнню прыроды, абвастрэнню экалагічных праблем.

У каэвалюцыі выдзяляюць макра- і мікрапрацэсы. У мікраструктурах, дзякуючы сімбіёзу, элементы мікраўзроўня пераходзяць праз біягеценоз на макраўзровень (чалавецтва).

Ідэя каэвалюцыі ў глабальных масштабах уключае ў сябе:

а) працэсы, якія адбвываюцца ў канкрэтнай сістэме.б) каэвалюцыя з асяроддзем (энэргетычны і інфармацыйны абмен). в)эвалюцыя ўласна эвалюцыйных працэсаў (прыстасавальніцтв біялагічных відаў пад эвалюцыю.)

У макра і мікракосме існуюць фазы каэвалюцыі: хімічная, біялагічная, сацыябіялагічная, экалагічная і сацыякультурная. Найбольш каэвалюцыя выяўляецца ў біясферы. Ні адзін біялагічны від не ў стане эвалюцыяніраваць ізалявана, а толькі ў сукупнасці арганізмаў усёй біясферы. Вышэйшым этапам развіцця біясферы з'яўляецца наасфера: -- гэта абалонка, якую стварае чалавек сваёй жыццёдзейнасцю. У наасферы адбываецца ўзаемадзеянне арганічнай і культурнай эвалюцыі. Каэвалюцыйныя ўяўленні дазволілі змяніць падыход да разгляду эвалюцыі чалавека, грамадства і прыроды. Калі эвалюцыянісцкія падыходы "вырывалі" чалавека з прыроднага кантэксту і разглядалі яго ў адрыве ад прыроды, то каэвалюцыя даследуе чалавека, як яго "вяртання" ў прыроду. У цэлым, канцэпцыя каэвалюцыі адстойвае думку,што чалавецтва зменьваючы біясферу, павінна і само зменьвацца з улікам патрэбаў прыроды

Культура як з’ява

Тэрмін “культура” паходзіць з лаціны “cultura”, што азначала " апрацоўку зямлі”, г.зн. працэс пасеву, догляду і ўборкі ўраджаю і першапачаткова выкарыстоўваўся толькі ў гэтым вузкім значэнні. У Рыме акультураныя (апрацоўваемыя) земмлі супрацьпастаўляліся “дзікім” г. зн. якія не апрацоўваліся. У дальнейшым, да сферы культуры пачалі адносіць ўсё створанае, ці апрацаванае чалавекам. а ў пераносных сэнсах “догляд і выхаванне чалавека”. Тэрмін культура выкарыстоўвацца ў Еўропе з XVIIIст. Пад культурай разумеецца: надбіялагічная праграма чалавечай дзейнасці, паводзін і адносін. Культура ўключае ў сябе: а) зберажэнне жыццёвых і маральных норм, спосабаў працы. б) стварэнне новых духоўных правіл.

У самым шырокім падыходзе, культура бывае матэрыяльнай і духоўнай.

Матэрыяльная - прадметы вытворчасці і тэхнікі, прылады і збудаванні, аддзенне, харчаванне, а таксама чалавечае цела, працэс узнаўлення чалавечага рода, сямейна - шлюбныя адносіны.

Духоўная-- чалавечыя ўяўленні, традыцыі, ідэалы, кантакты паміж людзьмі, як аснова пазнавальнай дзейнасці чалавека.

Прызнаюцца два тыпы эвалюцыі культуры:

1).саматычная эвалюцыя -- перадача генетычнай памяці ад бацькоў да дзяцей, што і вызначае структуру арганізма і ягоных паводзін. Яна складае аснову матэрыяльнай культуры.

2).экзасаматычная эвалюцыя -- перадача інфармацыі ад аднаго індывіда да другого праз падражанне і навучанне. Яна складае аснову духоўнай культуры.

У супрацьлегласць марксізму і іншым прыхільнікам г.зв. адзінай сусветнай культуры, О. Шпэнглер сцвярджаў, што ўсе культуры носяць непаўторны характар. Пагэтаму ні адзін народ не здольны запазычыць не толькі “ўсю культуру” іншага народа, але нават не можа засвоіць яе найменшую частку. Культуры здольны ўзнікаць, выжываць і існаваць толькі на аснове сваёй мовы. Народы здольны пераймаць толькі ўзоры цывілізацыі: тэхналогіі, пабудовы,тавары і г. д., і не здольны запазычваць не толькі чужую культуру, але нават асобныя элементы (напрыклад, харчаванне) з іншанароднай культуры. Факт існавання шматлікіх незалежных адна ад другой культуры сведчыць аб тым, што ўсе яны маюць адну аснову – “волю да існавання”

Паводле О. Шпэнглера кожная культура ўяўляе пэўную суцэльнасць у ва ўсіх сферах жыцця: эканамічнай, палітычнай, прававой, мастацкай, рэлігійнай, філасофскай і г. д. Кожная з іх праходзіць стадыі роста (прыкладна па тысячы гадоў): дзяцінства, спеласці, старэння. Паміраючы культура перароджваецца ў цывілізацыю г. зн. робіцца безплоднай, закасцянелай, развіваецца толькі ў “шыркі”, а не ў “глыбіню”.

Масавая культура ўзнікае ў 18-19 ст.ст у краінах Заходняй Еўропы, як вынік павышэння дабрабыту масавага чалавека, якому пачалі прапаноўвацца банальныя і лёгкія для ўспрыняцця паводзіны. На прыканцы 19ст. быў вынайдзены кінематограф, які не патрабуе значнай граматнасці для свайго ўспрыняцця. Сродкам інфармацыйнага рэалізму зрабілася фатаграфія, тыражаванне музычных і песенных забаваў. Маскультура шчыльна звязана з жаданнямі масавага чалавека да тых рэчаў, паслуг, стандартаў, якія нібыта вызначаюць прыналежнасць чалавека да г. зв. вышэйшых пластоў грамадства. Накшталт: публічна выяўляць свае пачуцці, агалошваць тосты, заводзіць "патрэбныя" знаёмствы, паўтараць (часцей) у скажонай форме "прэстыжную" манернасць, слоўнікавы запас, інтэр'ер, дызайн, элементы аддзення і г. д. У эстэтычным плане масавы чалавек задавальняецца мастацкімі падробкамі(музыка і песні "пад фанеру", конкурсы прыгажосці, тэлесерыалы, застоллі, і г. д.). Масавы чалавек жадае даступнасці, лёгкасці, адназначнасці, імкнецца пазбавіцца ад працы душы, ад самааналіза і як вынік гэтага -- ухіліцца ад адказнасці за свае дзеянні і ўчынкі. У працы "Аднамерны чалавек" нямецка-амерыканскага філосафа 20ст. Гэрбэрта Маркузэ праводзіцца думка, што цывілізацыя робіць культуру рэпрэсіўнай і народжвае ў чалавека аднамерную цягу да спажывання. Негледзячы на тое , што маскультура разбурае непаўторнасць ў чалавека, тым не меньш, чым у больш масавай культуры ён знаходзіцца, тым больш настойліва ён шукае шляхоў да сваёй індывідуалізацыі.

Субкультура- узнікае вакол пэўнай прафесійнай дзейнасці людзей, духоўнага адзінства, альбо сумеснага выкарыстання імі матэрыяльных артэфактаў ці тэрыторый.

а). нацыянальная субкультура -- спецыфіка пэўнага народа, ягонай мовы, гаспадарчага ўклада, аддзення, танцаў, спеваў, харчавання.

б). канфесійная субкультура ўзнікае на аснове агульнасці рэлігійнай веры.

в). прафесійная субкультура звязана з працай і прыналежнасцю чалавека да пэўнай прафесіі.

Контркультура-- у адрозненні ад субкультуры ахоплівае ўвесь спектр культурнай групы. Яна, як і субкультура не можа існаваць без дамінуючай культуры, якую контркультура аспрэчвае і нават адмаўляе. Контркультура імкнецца аспрэчваць, каштоўнасці цывілізацыі: вытворчасць, тэхналогіі, урбаністыку, тэхніку, хуткасць, дэмаграфію. Яна ахоплівае сэнс і мэту жыцця чалавека, робячы націскі на духоўныя патрэбы, якія рэпрасаваны цывілізацыяй..

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]