Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофская думка беларусі

У філасофскай думцы ВКЛ доўгі час панавалі філасофска-тэалагічныя формы свядомасці. Гэта было звязана з рэальным становішчам рэлігіі і царквы, а таксама са спецыфікай Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ, пад час якіх узмацняліся ўплывы заходнееўрапейскіх традыцый на філасофскую думку айчыннай гісторыі.

У адраджэнскай філасофіі ВКЛ выразна вылучаюцца тры перыяды:

1).Ранняе Адраджэнне (16 ст.). 2). Адраджэнне і Рэфармацыя (друг. пал. 16 ст.).3).Позняе Адраджэнне і Контррэфармацыя (17-18 ст.ст).

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (1490-1551) -- першадрукар, асветнік, гуманіст, доктар медыцыны, папулятарызатар айчыннай і агульначалавечай спадчыны. Вышэй за ўсё ён ставіў законы логікі, якія вучаць чалавека рацыянальна думаць, разважаць. Ф. Скарына--першы “праспяваў” гімн беларускай мове, яе грамадскай і духоўнай каштоўнасці.. Погляды Ф. Скарыны супярэчлівыя, гістарычна абмежаваныя. На працягу 1517-1519 г. ён пераклаў на беларускую мову і надрукаваў 23 асобныя часткі( з Новага Запавету) Бібліі, але зрабіў для іх не рэлігійныя, а свецкія каментары. З аднаго боку вялікі асветнік выкарыстоўваў біблійныя і евангелічныя тэксты для крытыкі схаластыкі і феадалізма, а з другога-- прапагандаваў паслухмянасць і няўмяшальніцтва ў хаду гістарычных падзей. Для спадчыны Ф. Скарыны характэрна традыцыйная тэалогія у спалучэнні яе з вальнадумствам эпохі Адраджэння. Крыніцу маралі ён знаходзіў у самім чалавеку, ў розуме яго, ў асабістых адносінах да бога. У рэлігіі Ф. Скарына імкнуўся раскрыць не знешні, дагматычна--абрадавы бок, а яе філасофска--этычную сутнасць. На самае вострае пытанне "ці створаны свет богам, ці ён існуе сам па сабе спрадвеку?" Скарына прытрымліваўся тэалагічнай канцэпцыі крэацыянізма(лац.: creatio—тварэнне),згодна якой і прырода і чалавек створаны богам “з нічога”. Разам з тым Ф. Скарына супастаўляў хрысціянскае вучэнне аб стварэнні свету з "нічога" і высновай Арыстоцеля, што " нішто з нічога не можа ўзнікаць". Ідэал Скарыны - чалавек, які спалучае ў сабе біблійную і філасофскую мудрасць.

СЫМОН БУДНЫ (1530-1593) -- адзін з ідэёлагаў антытрынітарызму(anti грэч.--супраць і лац. trinitas--тройца), радыкальнай плыні беларускай Рэфармацыі, якая крытычна ставілася да дагмата аб святой траякасці Бога (бог-айцец, бог-сын і бог-дух святы).Крытыка антытрынітарызму была выкладзена ў працах Сымона Буднага: "Аб дзвюх прыродах Хрыста"; "Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа богам, як Бог--айцец". С. Будны-- аўтар “Катэхізіса”(1560г.)-- першай кнігі створанай на беларускай мове. Ён заклікаў пануючыя колы, ў прыватнасці вяльможных Радзівілаў, клапаціцца аб развіцці мясцовай культуры, адукацыі, роднай мовы. С.Будны, ў цэлым, быў тэолагам--рэфарматарам, а філасофія ў сістэме ягоных поглядаў выконвала прыкладную функцыю. Ён прапагандаваў вяршэнства розума над верай, тлумачыў цуды Бібліі, як абумоўленыя прыродай падзеі, адмаўляў безсмяротнасць душы і існаванне замагільнага свету. У пытаннях пазнання ён прапагандаваў прынцып сумнення, паводле якога чалавек не павінен прымаць на веру нічога, і тым ліку і рэлігійныя тэксты, так як і ў іх могуць быць памылкі. Індывідуальны чалавечы розум з'яўляецца найважнейшым сродкам для пазнання. Праўда, усе веды не прыроджаныя чалавеку, а фарміруюцца толькі на аснове пачуццёвага вопыту, як вынік ведання адзінкавых, канкрэтных рэчаў.

КАЗІМІР ЛЫШЧЫНСКІ (1634-1689). Па светапогляддзе ён матэрыяліст. У трактаце "Аб неіснаванні бога" прызнаецца існаванне вечнай і бясконцай прыроды, якая развіваецца згодна сваіх уласных законаў, і якая знаходзіцца ў пастаянным руху і развіцці, без умяшальніцтва бога-стваральніка. Немагчыма сродкамі логікі даказаць быццё Бога, без пасылкі-аксіёмы, што бог існуе, як гэта рабілі ў сярэднія вякі схаласты, у прыватнасці Тамаза Аквінат (Фама Аквінскі). Пагэтаму лжывыя мудрацы-прарокі ашукваюць чалавека аб існаванні бога, а самі ўпадабляюцца тым сляпым, якія хлусяць, што яны ўсё бачаць, нават, у цемры. Бог-- гэта стварэнне чалавечага розуму, вынік ягоных фантазій. К. Лышчынскі абвяргаў тэзу багасловаў пра прыроджануя рэлігійнасць, пра нібыта ўласцівую чалавеку боскую ідэю, якая сведчыць пра існаванне бога. Вера аб якой гавораць, што яна ад бога , з’яўляецца толькі чалавечай гісторыяй. За свой трактат К. Лышчынскі быў спалены на вогнішчы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]