Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.

У тэорыі пазнання разглядаюцца праблемы, якія звязаны з прыродай чалавечых ведаў, з метадамі пошукаў чалавекам ісціны.

1) пачуццёвае пазнанне – гэта працэс адлюстраванне ўсіх з'яваў пры дапамозе органаў пачуццяў (зрок,слых,смак..),без якіх чалавек не здольны ні пазнаваць, ні думаць ўвогулле. Хоць пачуцці неабходны для пазнання, але іх недастаткова для ўсебаковага пазнання прадметаў, асабліва іх сутнасці. Напрыклад, чалавек зрокава ўспрымае на небе маланку, але пратлумачыць гэтую фізічную з’яву можна толькі рацыянальна, г. зн. з пазіцый розума.

2) рацыянальнае пазнанне з (лац.: ratio - розум ) - гэта працэс адлюстравання ўсіх з'яваў пры дапамозе розума, асабліва на ўзроўні абстрактнага здумлення. Толькі на абстрактным узроўні магчыма пазнаваць сутнасць і разумець змест прадмета. Аднаго рацыянальнага пазнання таксама недастаткова і яго трэба ўзмацняць і падтрымліваць пачуццёвасцю (зрок, слых). Напрыклад, колькі б рацыянальна не ўяўляць сонечнае зацямненне, яго яшчэ трэба засведчыць зрокава. Нямецка – амерыканскі філосаф 20ст. Эрых Фром адзначаў: розум - гэта здольнасць чалавека спасцігаць ўсё думкай, а інтэлект--гэта здольнасць, з дапамогай думак, маніпуляваць вобразамі, падзеямі, фактамі і г. д.

3) пачуццёва - рацыянальнае пазнанне - гэта пераход ад пазнання знешняга боку прадметаў і з'яваў да пазнання сутнасці іх, а гэта ёсць нішто іншае, як узаемадзеянне пачуццёвага і рацыянальнага ў пазнанні. Пазнанне нельга зводзіць толькі да пачуццёвага, ці толькі да рацыянальнага. Пачуцці заўсёды афарбаваны момантам рацыянальнага і наадварот розум толькі і функцыянуе на аснове вынікаў пачуццёвага вопыту.

У гісторыі філасофіі існавалі два напрамкі, якія перабольшвалі ці пачуццёвасць, ці рацыянальнасць: Эмпірызм (эмпіріо з.ст.гр.--вопыт ). Эмпірыкі зводзілі ўвесь змест пазнання да той інфармацыі, якая паступала ад органаў пачуццеў (зрок, слых…) Англійскі філосаф - эмпірык Джон Локк (1632--1704 ) упадабляў чалавечую душу чыстай дошцы; душа чалавека ад нараджэння не запоўнена ніякай інфармацыяй і памяць не перадаецца яму па спадчыне, як гэта існуе ў жывёльным свеце. Толькі пасля нараджэння чалавек атрымлівае, праз уласныя пачуцці, нейкую інфармацыю, якая і складае змест чалавечай душы і памяці. Значыць, згодна Дж. Локка, пачуццёвасць фактычна творыць чалавечы інтэлект, а прыроджанага ў чалавека нічога няма.

Рацыяналізм--прытрымліваецца супрацьлеглага погляду. Тут рашаючая роля належыць толькі розуму. Пры гэтым рацыяналісты адзначалі здольнасць абстрактнага здумлення ствараць адны абстракцыі на аснове другіх абстракцый. Напрыклад, у выніку складання двух абстракцый кшталту "2+3" народжваецца новая абстракцыя-- лічба "5". Такога рода прыкладамі рацыяналісты паказвалі сілу чалавечага інтэлекта, ягоную іманентнасць г. зн., што розум здольны самастойна, са сваіх унутраных магчымасцей ствараць новыя думкі.

Структура пачуццёва – рацыянальнага пазнання.

а)міфатворчасць – гэта мадэляванне праз алегорыіі вобразы-сімвалы праўдападобных мінуўшых, Міфы шырока выкарыстоўваюцца мастацтвам, навукай, палітыкай, рэлігіяў. сучасных і будучых прыродных і сацыяльных з’яваў. Напрыклад, большасць назваў планет сонечнай сістэмы астраномія запазычыла з антычнай міфалогіі.

б)акультызм (акультус - патаемны) - ўяўленні аб прыхаваных звышнатуральных, анамальных сілах космаса, чалавечага цела, зямных прадметаў і з’яваў. Да акультызма адносяцца астралогія, алхімія, спірытызм. Акультызм стымуляваў назапашвання фактаў, распрацоўку фундаментальных навуковых, пазнаваўчых ідэй, кшталту: квадратура кола,філасофскі камень, элексір жыцця. Усё гэта спрыяла развіццю ў людзей творчых здольнасцей, фантазій, уяўленняў. У межах акультнага пазнання, асабліва ў сярэдневеччы, інтэнсіўнараспрацоўваліся адпаведныя методыкі: метад проб і памылак, метад эксперыментальна, назіранне. Тое, што падавалася ў акультных вучэннях таемным, вельмі часта рабілася прадметам навукі. Напрыклад. Магнетызм у эпоху Адраджэння, гравітацыя ў Новы час.

в)медытацыя (з лац. – санлівыя разважанні) - дасягаецца праз абстрагаванне ад знешніх фактараў, а таксама коштам цялеснай разслабленасці праз безупынных малітваў, клінічнай смерці. Пры медытацыі пазнанне скіравана на самапазнанне “Я”, як часцінкі космасу, дазваляе нібыта назіраць за сабой і дае магчымасць адчуваць існаванне душы без цела.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]