Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Элейская філасофія.

Яна развівалася ў 5--4 ст. да н. э. ў некалькіх полісах, самым галоўным з якіх быў поліс Элея. Пачынальнікамі яе былі Анаксагор, Эмпедокл, Ксенафан і Зянон.

Філасофія Анаксагора (500--428) прысвечана пытанням існавання сусвету: ці існуе адзін сусвет ці наадварот існуе вялікая колькасць сусветаў. Адказваючы на гэтае пытанне, Анаксагор аналізаваў космас зыходзячы з прынцыпа “ўсё прысутнічае ва ўсім." Каб пераканацца што існуе адзіны сусвет неабходна ў самай найдрабнейшай часцінцы любога рэчыва выявіць прысутнасць элементаў ўсіх іншых рэчываў. Прынцып "усё прысутнічае ва ўсім" выражаў усеагульную сувязь і залежнасць паміж прадметамі. Сваю думку Анаксагор падмацоўваў выказваннем: “ і ў золаце ёсць салома і ў саломе ёсць золата." Адсюль рабілася выснова што чыстага рэчыва ў прыродзе няма. Анаксагор упершыню звярнуў увагу на неабходнасць тэхналагічнай апрацоўкі прыроднага рэчыва так як яно ў чыстым выглядзе не існуе.

Сутнасць гомеамерый і праблемы пазнання.

Згодна Анаксагора, асновай жыцця выступаюць вечныя, недасягальныя чалавечым пачуццям разнаякасныя часцінкі -- гомеамерыі. Менавіта дзякуючы ім, з некрыві ўтвараецца кроў, з нежыцця ўзнікае жыццё, з некосмасу творыцца космас. Зрабіўшы выснову, што любое рэчыва ўтрымлівае бясконцую колькасць часцінак іншых элементаў, Анаксагор гэтае правіла выкарыстоўваў і ў дачыненні да чалавека: выключнай святасці ці грахоўнасці ў чалавека не існуе. Анаксагор прытрымліваўся думкі, што ў пытаннях пазнання нельга давярацца толькі пачуццям. Напрыклад, калі ўзяць дзве фарбы белую і чорную, і затым па кроплі дабаўляць адну ў другую, то зрокава немагчыма зафіксаваць тыя маленькія і нязначныя змяненні, якія там адбываюцца. Гэтага можна дасягнуць толькі лагічнымі разважаннямі г. з. розумам.

Філасофія Эмпедокла(490--430) Пры тлумачэнні прадметнага свету, Эмпедокл прызнаваў у якасці першаасновы чатыры першастыхіі: зямля, агонь, вада, паветра. Разнаякаснасць прадметаў тлумачылася ім як прапорцыі першастыхій у дадзеным прадмеце. Самая правільная прапорцыя першастыхій прысутнічае ў крыві чалавека, якая складаецца з двух частак вады, адной часткі зямлі і па паўчасткі агню і паветра. Усе першастыхіі, характарызуюцца, пасіўнасцю г. зн. што яны самі па сабе не эдольны ствараць прадметы. Выводзяць іх з гэтай пасіўнасці дзве духоўныя сілы -- філіо і нэйкас. Філіо -- гэта любоў, яна - прычына адзінства і дабра, а нэйкас --варожасць, нянавісць, гняўлівасць, ліха і яна прычына раз'яднання і варажнечы і ў космасе і ў прыродзе і ў чалавеку. Гэтыя дзве сілы пачаргова перамагаюць адна другую. Пад час перамогі філіо ўсе першастыхіі суіснуюць мірна і раўнамерна перамешаны паміж сабою. У гэты час узнікаюць прадметы, каханне, народжваюцца дзеці, існуе жыццё. Такое замірэнне і суладдзе завяршаецца тым, што перамогу атрымлівае нэйкас, у выніку чаго ўсе першастыхіі пачынаюць варагаваць паміж сабой. У гэты час адбываюцца касмічныя катаклізмы, зямныя катастрофы, а ў дачыненні да чалавека ўзнікаюць сваркі, хваробы, смерць. Эмпедокл адмаўляў існаванне небыцця: прадметы і людзі не прыходзяць з небыцця і ў яго не адыходзяць, яны толькі пераходзяць з адной формы існавання ў іншую. Чатыры першастыхіі застаюцца нязменнымі і яны прысутнічаюць ў аснове ўсіх існуючых і ўзнікаючых прадметаў і пры дапамозе філіо і нэйкас з'яўляюцца гарантам вечнасці.

Філасофія Ксенафана(570--478) Ён паставіў пытанне аб існаванні ці неіснаванні бога, у адносінах да якога разважаў так: "не бог стварыў чалавека, а чалавек стварае бога." Напрыклад, у эфіопаў бог чорны і кірпаты, а ў фракійцаў ён блакітнавокі і рыжавалосы. Пагэтаму бог--ёсць не больш, чым абстракцыя, якая ствараецца чалавечымі ўяўленнямі і фантазіямі. Паводле Ксенафана: калі б быкі, ільвы і коні ўмелі б маляваць, то яны малявалі б сваіх багоў, падобных на саміх сябе. Людзі шукаюць у багах таго чаго не хапае ў іх саміх: безсмяротнасці і справядлівасці. Але пры гэтым Ксенафан--не атэіст, так як ён адмаўляе бога толькі ў чалавечым вобліку, а бачыць яго прысутным у кожным прадмеце, ў кожным моманце існавання ўсёй прыроды. Такое разуменне бога, у філасофіі называецца пантэізм. Бог-космас, згодна Ксенафана, не можа быць безмежным, так як безмежным можа быць толькі нешта неіснуючае якое не мае ні пачатку ні завяршэння. Калі бога ўяўляць як штосьці абмежаванае, то і неабходна будзе прызнаваць, што існуе нейкая вышэйшая за бога сіла якая яго абмяжоўвае. Ксенафан прыйшоў да высновы: абмежаванае і бязмежнае гэта не рэальнае быццё, а толькі жывыя і рухомыя характарыстыкі якія прыпісвае быццю чалавечы розум.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]