Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.

Выражэнне "філасофія тэхнікі" ўпершыню выкарыстаў нямецкі філосаф Эрнэст Каппа(1808--1896) ў сваёй працы "Асновы філасофіі тэхнікі",сцвярджаў што тэхніка развівалася не столькі дзякуючы чалавечай працы, колькі ад уздзеяння міфа, гульні, фантазій, розных форм рытуала, песні, танца, забаваў чалавека. "Тэхніка” (ў пер.з ст.гр.:) - мастацтва, умельства, майстэрства, утрымлівае два сэнсы:

1) абазначае аруддзі працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе. Тут сэнс тэхнікі - вызваленне чалавека ад улады прыроды.

2)сістэма навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека, г.зн. “тэхна” – мастацтва. Пагэтаму да тэхнічнай сферы адносіцца тэхніка танца, песні, вершаскладання, лякавання і г. д.

Тэхніка ў адрозненні ад прыроды заўсёды ствараецца чалавекам і з’яўляецца пасярэднікам паміж светам людзей і прыродным светам. Пагэтаму тэхніка і дзейнічае па законах грамадства і прыроды для кампенсацыі анатамічнай, фізіялагічнай, псіхічнай і сацыяльнай абмежаванасці чалавека. Базавая функцыя тэхнікі –кампенсатарная, так як чалавек ствараючы тэхніку тым самым стварае штучную прыроду, якая ёсць працягам і ўзмацненнем ягонага арганізма. Формы арудзій з'яўляюцца аналагам формы тых органаў чалавека, ўзмацняльнікам і заменнікам якіх яны з'яўляюцца. Напрыклад, сагнуты палец -- правобраз крука. Усё створанае чалавекам называецца "артэфактамі"(з лац.: штучна створанае). Значыць тэхніка--гэта сістэма артэфактаў. Зыходзячы з гэтага тэхніка -- гэта чалавек, але не ў непасрэдным, а ў сімвалічным быцці.

У адносінах да тэхнікі існуюць наступныя падыходы:

1).натуралістычны: чалавеку ў адрозненні ад іншых жывых істотаў не хапае спецыялізаваных органаў, якія забяспечваюць ягонае існаванне і ён кампенсуе гэта стварэннем артэфактаў.

2).волевы: чалавек прз тэхніку рэалізуе сваю волю да ўлады над прыродай і іншымі людзьмі. Тэхніка - не проста сродак, ці інструмент а самастойная сіла, від улады чалавека. Тэхніка не бывае нейтральнай ў гаспадарчых, вайсковых ці палітычных сферах. Прыкладам, той хто валодае тэхнічнымі СМІ, як правіла, перамагае ў выбарах і валодае ўладай. Тэхнічны прагрэс спыніць нельга і масштабы ўздзеяння яго на прыроду будуць толькі павялічвацца. Пагэтаму не трэба ўпадаць ў адчай: дзякуючы тэхніцы трэба імкнуцца ствараць для сябе штучнае асяроддзе (касмічныя калоніі, падземныя гарады, штучнае паветра, ежу і г. д.)

3) ілюзорны: чалавек пры дапамозе створаных ім тэхнічных сродкаў здольны пераадольваць вялікія адлегласці і развіваць высокія хуткасці, а ягоныя прыродныя магчымасці (мускульныя высілкі, працягласць жыцця, стамляльнасць, і г. д.) засталіся такімі ж абмежаванымі, як і да тэхнічных вынаходніцтваў. Ужо гэтым закладваецца аснова для ўзнікнення чалавечых памылак і пралікаў. Пагэтаму развіццё тэхнікі прыводзіць да невырашальных крызісаў і трагічных наступстваў у дачыненні да чалавека, да грамадства і да прыроды.

4).негатывісцкі: Тэхніка ператварае чалавека ў прыдатак да машыны, тэхнізуе душу чалавека, чым і выклікае дэфармацыю чалавечых ідэалаў. Згодна французскага філосафа Жан –Жак Русо (18ст.) развіццё тэхнікі чалавецтву шчасця не прыносіць, так як яно павінна быць толькі сродкам прагрэса, а яно ўжо тады рабілася самамэтай. Большая частка новай тэхнікі ствараецца не для абслугоўвання чалавека, а тэхнікі. Тэхнічны прагрэс змяняе скіраванасць чалавечай працы: раней чалавек працаваў на сябе, зараз тэхніка змушае ўсё болей працаваць на яе.

5).прыродна--навуковы падыход: тэхніка разглядаецца як прыкладная навука ў ва ўсёй яе дакладнасці. Асноўнымі рысамі тэхнікі выступае мэтазгоднасць яе для чалавека, а яе развіццё павінна адбывацца на аснове гуманізацыі грамадства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]