Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Светапогляд, яго структура і асноўныя тыпы.

Светапогляд - гэта сістэма абагуленых уяўленняў на сусвет і месца якое ў ім займае чалавек. Існуюць наступныя тыпы светапогляду:

1)міфалагічны.(міф; з ст.грэч. -- паданне.) У міфах робіцца спроба адказаць на пытанні аб паходжанні сусвету, прыроды, жыцця чалавека. (зямля трымаецца на сланах, чарапахах і г. д.) Тут, усе прыродныя і сацыяльныя з'явы тлумачацца з пазіцый чалавека, які яшчэ знаходзіўся на ранніх прыступках грамадзскага развіцця. У межах міфалогіі пачынаюць афармляцца элементы рэлігіі. Асноўным элементам міфалагічнага светапогляду выступаюць ўяўленні.

2)рэлігійны. Ён узнікае на адносна высокім узроўні развіцця грамадства У адрозненні ад міфалогіі, рэлігія не толькі прызнае існаванне звышнатуральных сіл, але і прызнае панаванне іх над чалавекам. Рэлігія раздвойвае свет на зямны, які ўспрымаецца пачуццёва і нябесны які спасцігаецца верай. Асноўным элементам рэлігіі выступае вера.

3)філасофскі. Тут, прырода, грамадства, чалавек, міфалогія, рэлігія робяцца прадметам лагічнага аналізу. Асноўным у філасофіі выступае розум у сукупнасці з уяўленнямі (гэта ад міфалогіі) і верай(гэта ад рэлігіі)

4)штодзённы (эмпірычны, звычайны). Ён прысутнічае ў практычным вопыце чалавека і дапамагае яму больш--меньш правільна арыентавацца ў штодзённасці. Праўда, ён адчувае цяжкасці, пры сутыкненні з складанымі праблемамі. Напрыклад, чалавек у штодзённым жыцці верыць у тое, што сонца ўзыходзіць і заходзіць. Пры такім поглядзе немагчыма зразумець ўсю складанасць астранамічнага малюнку свету.

філасофскія моманты разумення і тлумачэння сусвету.

Філасофскае светаадчуванне, можна выразіць, прыкладна, у двух момантах:

а)момант ўсеагульнага здзіўлення; менавіта са здзіўлення пачынаюць ўзнікаць пытанні, якія і з'яўляюцца пачаткам пазнання. Усё незразумелае, невядомае, што ўтрымліваецца ў гэтым здзіўленні, неабходна разгадаць і такім чынам адказаць на ўзнікаючыя пытанні.

б)момант ўсеагульнай крытычнасці; чалавек на пытанне заўсёды стварае некалькі адказаў, да якіх можна ставіцца крытычна ці некрытычна. Але, нават, калі і існуе некрытычнасць, то гэта не значыць, што ў далейшым да гэтага адказу не будуць ставіцца крытычна, ці наадварот.

формы філасофскай праблематыкі.

1)космацэнтрызм; - разуменне сусвету, як нечага суцэльнага, а чалавек разглядаецца як касмічная часцінка якой, як і ўсяму космасу, ўласціва прыгажосць, таямнічасць і гармонія. 2)антропацэнтрызм (антропас--з ст.гр. чалавек); прызнае што чалавек з'яўляецца цэнтрам космасу, і з пазіцый чалавечых поглядаў, адукаванасці, гістарычнага часу робяцца спробы пратлумачыць ўсе прыродныя і духоўныя з'явы. Прызнаецца, напрыклад, што прыгажосць і загадкавасць існуюць ў космасе толькі таму, што яны прысутнічаюць ў думках, поглядах чалавека, у ягоным целе, ў гармоніі розума і душы.

3)тэацэнтрызм (тэос--з ст.гр. - бог); стваральнікам сусвету прызнаецца Бог, як першапрычына усяго існуючага і неіснуючага, Значыць, прырода і чалавек-- гэта божае тварэнне, божы вынік.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]