Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Усходняя філасофія

Пачаткам арабамоўнай, а пазней персідска - таджыкскай філасофіі якая існавала на Блізкім і Сярэднім Усходзе, Сярэдняй Азіі было VIIст., а вяршыняй яе развіцця Х – ХIст. Яна развівалася пад уплывам антычнай філасофіі і рэлігійных традыцый Індыі, Ірана, народаў Сярэдняй Азіі.

Паваротным пунктам (IХст.) у развіцці ўсходняй філасофіі было знаёмства мясцовых мудрацоў з грэчаскай філасофскай спадчынай і асабліва з трактатамі Платона і Арыстоцеля. Аль–Фарабі (870 – 950) – папулярызаваў грэчаскую філасофію на арабскай мове. Ён імкнуўсяся “прымірыць на арабскай глебе” вучэнне Платона аб векавечных ідэях з арыстацелеўскім вучэннем аб форме. Паслядоўнік Арыстоцеля Аль – Фарабі аналізаваў сувязь паміж рэлігіяй і філасофіяй. Рэлігія існуе для шырокіх народных мас («аввам»), якія нездольныя да філасофіі і філосафамі – абраннікамі, як вяршкамі грамадства («хаввас»). Калі грэчаская традыцыя не прызнавала адзінага, кіруючага ўсім і ва ўсім Бога, то ісламская філасофія прызнавала Алаха, які ўсё творыць з небыцця з дапамогай сваёй сілы і волі , і ад якога ўсё залежыць. Аль–Фарабі прызнае існаванне пасярэдніцкіх сіл паміж Богам і створанымі ім рэчамі. Асобныя людзі – правідцы, з божым натхненнем, могуць часткова атрымліваць веды аб падзеях сучаснага і будучага. Аль – Фарабі праводзіць адрозненне паміж ведамі, якія атрымліваюцца ад філасофіі і ад прароцтваў. Калі філосаф прыходзіць да разгадкі таямніц знізу – ўверх ( ад суглядання матэрыяльнага свету да прызнанняння Алаха), а правідца – толькі зверху – ўніз (ад прызнання бога - да разгадак матэрыяльнага).

У IХ – ХIIст. у народаў Цэнтральнай Азіі адбываецца грамадскі і духоўны росквіт г. зв. сярэдневяковага Рэнесанса, ці часу класічнай персідска – таджыкскай філасофіі, якая развівалася ў ХIст., на тэрыторыі – Цэнтральнай Азіі, Ірана, Закаўказзі, ў паўночнай Індыі. Гэта адбывалася калі арабская мова страціла свае пазіцыі абавязковай дзяржаўнай мовы для неарабскага насельніцтва Цэнтральнай Азіі і Ірана, а паэзія і філасофія на фарсі–дары расквітнела. Персідска – таджыкская філасофія ўзнікае ў складана – супярэчлівым сінтэзе арабамоўных літаратурных канонаў і даісламскіх старажытнаіранскіх традыцый.

Ібн - Сіна (лац.: Авіцэна 980 -1037) філосаф, лекар, прыродазнаўца, паэт нарадзіўся у г. Бухара (Сярэдняя Азія). Філасофскія погляды супярэчлівыя: матэрыялізм – ідэалізм. Свет узнікае не з бога, а праз эманацыю (лац.: выцяканне) , але не па жаданню бога, а ў сілу прыроднай неабходнасці. Бог абязлічаны г. зн. яго немагчыма ўяўляць. Свет матэрыяльны і таксама вечны, як і бог. Трактат Авіцэны “Медыцынскі канон” на працягу пяці стагоддзяў - важнейшае настаўленне для практыкуючых лекараў. Выступаў супраць астраномаў, якія прызнавалі уплывы сузор’яў на лёсы чалавека, на хаду і зыход хваробы.

У ХIIст. творчы цэнтр арабамоўнай філасофіі перамяшчаецца з Усходу на Захад, у мусульманскую Іспанію. Заходне – арабская філасофія дасягнула сваёй вяршыні ў вучэнні Ібн – Рушда (лац.: Авероўс1126 – 1198г.г.) з Кардовы. У супрацьлегласць ісламу аб стварэнні свету богам Ібн - Рушд лічыў, што першаматэрыя (materia prima) нестваральна і незнішчальна. Быццё бога не папярэднічае быццю матэрыі, а “сувечна” яму. Прызначэнне бога – ператвараць патэнцыяльныя формы, якія ёсць у матэрыі (гэта ад Арыстоцеля) ў рэальнасць. Бог пастаянна не ўмешваецца ў справы свету, так як у свеце існуе строгая неабходнасць. Такія катэгорыі як рух, узнікненне, змяненне, разбурэнне ўтрымліваюцца як магчымасць у матэрыі. У такім разуменні бог ператвараецца ў Ібн – Рушда у “першарухавік”, (па аналогіі з традыцыяй Арыстоцеля), ў касмічным арганізме. З пазіцый арыстацелізма, Авероўс асэнсоўваў ідэю вечнасці, нестваральнасці свету, смяротнасці душы. Ён упершыню запачаткаваў тэорыю “дваістай ісціны”, згодна якой разумовыя веды і вера ў бога існуюць паралельна і незалежна.

У сярэднеўсходніх мусульманскіх краінах усе навукі падзяляліся на:

1)традыцыйныя, ці ісламскія (шарыяцкія): калам (ісламскае багаслоў’е), граматыка, гісторыя, паэтыка, метрыка, якія распрацоўваліся арабскімі навукоўцамі ( арабамі па паходжанню).

2)рацыянальныя, ці неарабскія: арыфметыка, геаметрыя, механіка, астраномія, філасофія, фізіка. Імі займаліся ў асноўным навукоўцы не арабы, але мусульмане, па перавазе таджыкі, персы і выхадцы з іншых іранскіх народаў.

Класічная філасофія Блізкага і Сярэднега Усходу зрабіла вялікі ўплыў на развіццё філасофскай думкі Заходняй Еўропы. Па творах усходніх філосафаў сярэдневяковая Еўропа ўспрымала антычныя традыцыі і асабліва арыстацелізм, перад тым як пачала развівацца сярэдневяковая еўрапейсая схаластыка і еўрапейцы ўведалі антычныя арыгіналы Арыстоцеля.

Заняпад арабамоўнай і персідска – таджыкскай філасофіі адбываўся на працягу ХI –ХIIIст., з прычыны ўзмацнення ісламскай ідэалогіі, яе палітызацыі, крыжацкіх паходаў, мангольскай навалы, заваёвы арабскіх і сярэднеазіяцкіх тэрыторый туркамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]