Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Матэрыялізм і ідэалізм.

Любая філасофія, яе раздзелы, палажэнні, адносяцца да матэрыялізма ці да ідэалізма.

1)матэрыялізм. (матэрыя ў пер. з ст.грэч.-- рэчыва) -- прызнае першаснасць матэрыі, прыроды, а ўсё ідэальнае (свядомасць, дух, чалавечыя думкі, пачуцці) разглядае як штосці другаснае, створанае, народжанае матэрыяльным. Ён адстойвае, што чалавечая думка, як ідэальнае ўтварэнне, не можа існаваць сама па сабе, без чалавека як носьбіта гэтай думкі. Матэрыялізм, як правіла, адмаўляе бога, і лічыць што прыроду ніхто не стварае і што яна існуе сама сабой.

матэрыялізм бывае:

а)стыхійны, наіўны; тут ў якасці першаснага прызнаецца пэўная прыродная стыхія, якая і з'яўляецца першапрычынай усяго існуючага. У антычнасці ў якасці першастыхій прызнаваліся: зямля, агонь, вада, паветра .Тыповыя прадстаўнікі: мілецкія (іянійскія) філосафы.

б)метафізічн;(да 18ст. тэрміны філасофія і метафізіка выкарыстоўваліся як сінонімы) У перакладзе з грэч. метафізіка -- ўсё тое, што знаходзіцца пасля фізікі. А так як фізіка разглядае ўсе прадметы, працэсы і з'явы дынамічна г. зн. ў развіцці і зменлівасці, то метафізіка, наадварот, разглядае ўсё статычна, толькі ў плане пакою, чым адмаўляе прынцып развіцця. Метафізічны матэрыялізм калі і дапускае развіццё то толькі, як нейкую цыклічнасціь. Напрыклад, метафізічная канцэпцыя катастрафізма дапускае што сусвет, прырода, чалавек з'яўляюцца нязменнымі, а калі і развіваюцца, то толькі цыклічна і кожны цыкл завяршаецца нейкай катастрофай, пасля чаго пачынаецца новы цыкл, як паўторнасць папярэдняга.

в)гістарычны і дыялектычны; - гэта марксісцкая філасофія ў якой лічыцца, што асноўным ў развіцці і прыроды і чалавека з'яўляюцца супярэчнасці і супрацьлегласці паміж прыроднымі ці грамадскімі сіламі. Згодна марксізма і ў сусвета у цэлым, і ў чалавека ёсць пэўныя ўзаемавыключныя крайнасці: поўдзень--поўнач; холад--цяпло; жыццё--смерць; дабро--ліха і г. д., а ў чалавечай гісторыі барацьба паміж антаганістчнымі (супрацьлеглымі) класамі.

2) ідэалізм (ідэя з ст.гр. – думка, штосці нематэрыяльнае) прызнае першаснасць духу, ідэі, думкі, свядомасці ў цэлым, а прыроду, чалавека, матэрыю ў цэлым лічыць другаснымі, вытворнымі, залежнымі ад духоўнага, ад ідэальнага. Усё матэрыяльнае само па сабе ўзнікаць і існаваць не можа, а ствараецца і падтрымліваецца нейкай ідэальнай сілай.

Ідэалізм бывае:

а)аб'ектыўны ідэалізм (аб'ект; з лац.-- аснова; прадмет). Ён прызнае ў якасці першаснага штосці ідэальнае , але якое існуе рэальна і незалежна ад чалавека (лікі, ідэі, формы і.г.д.). Піфагор, Платон, Гегель, адпаведна прызнавалі у якасці першаснага лікі, ідэю, абсалютную ідэю, якія існуюць незалежна ад чалавека. Гэта стварае бачнасць падабенства аб'ектыўнага ідэалізма да рэлігіі, але ён не ёсць рэлігія, а - толькі філасофскі напрамак.

б)суб'ектыўны ідэалізм (суб'ект; з лац.--індывідуальнае, непаўторна існуючае). Не прызнае іншай рэадьнасці па-за “Я” і незалежна ад яго. Тут у якасці першаснага прызнаюцца непаўторныя погляды, думкі, пачуцці "Я"(суб’екта) праз якія успрымаецца ўсё існуючае: і сусвет і прадметы, і іншы чалавек, і свая самасць. Пагэтаму і ў прыродзе і ў грамадстве і ў чалавека нічога аб’ектыўнага няма, а ёсць толькі суб’ектыўныя погляды адносна іх. Атрымліваецца што са смерцю"Я" для яго памірае ўсё існуючае: сусвет, прадметы, людзі. Вяршыняй суб'ектыўнага ідэалізма з'яўляецца спадчына англійскага філосафа 18 ст. Джорджа Бэрклі. Суб'ектыўны ідэалізм заўсёды непасдядоўны і ў лагічна завершанай форме, як правіла, не існуе. У тым выпадку калі ён даводзіцца да лагічнага завяршэння, то ён прымае форму саліпсізма г. зн.прызнаецца, што акрамя суб'екта, акрамя "Я" нічога не існуе. Вытанчанасць суб'ектыўнага ідэалізма, праяўляецца ў глыбокай устаноўцы: быццё па-за "Я" ёсць нішто іншае як нейкае дапушчэнне, ў якое трэба паверыць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]