Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

Функцыі філасофіі.

1)светапоглядная; ні адна навука не здольна выконваць гэтую функцыю ў поўным аб’ёме, так як усе навукі разглядаюць толькі нейкі абмежаваны бок рэальнасці ці асобны прадмет, і не ў стане ахапіць сусвет у ягоным адзінству, суцэльнасці і супярэчнасці і толькі філасофія выконвае гэтую функцыю. Разглядаючы ці то сусвет у цэлым, ці то асобную з’яву, філасофія адкідвае ўсе прыватнасці і падрабязнасці і вылучае ў іх толькі найбольш агульнае і істотнае.

2)пазнавальная; гэтая функцыя спрыяе адказу на пытанне ці здольны чалавек пры дапамозе розума ці пачуццяў(зроку,слыху..) пазнаваць прадметы і сусвет у цэлым. Гэта тэарэтычна-пазнавальнае пытанне дзеліць ўсіх філосафаў на г.зв.гнасіялагічных аптымістаў, якія не сумняваюцца ў магчымасцях чалавечага пазнання і на агностыкаў.

3)метадалагічная; філасофія для даследвання і ўспрыняцця прадметаў, з’яваў, прыроды, сусвету ў цэлым прапаноўвае два метады: метафізічны, які адмаўляе развіццё і абсалютызуе статыку; дыялектычны, які прызнае дынаміку развіцця, зменлівасць і супярэчнасць.

4)інтэгратыўная. Поруч з аддзяленнем навук ад філасофіі і іх дыферэнцыацыяй існуе і супрацьлеглая тэндэнцыя: імкненне разрозненных ведаў да інтэграцыі дзеля лепшага вывучэння сацыяльных і прыродных аб'ектаў. Узорам навуковай інтэграцыі выступае, напрыклад, матэматычная логіка, фізічная геаграфія, сацыяльная біялогія і г. д. Менавіта філасофія спрыяе гэтай інтэграцыі, так як яна абагульняе высновы ўсіх прыватных навук.

5)аксіялагічная - маральныя і эстэтычныя каштоўнасці, якія ў абагуленай форме філасофія прапаноўвае чалавеку. Напрыклад, разуменне свабоды, шчасця, ісціны, прыгажосці.

Традыцыйнымі грамадствамі лічацца тыя супольнасці якія пакінулі пасля сябе вялікую ФІЛАСОФІЯ ТРАДЫЦЫЙНЫХ ГРАМАДСТВАЎ.

філасофскую спадчыну. У Еўропе гэта антычная Грэцыя і Рым, якія ў значнай ступені і прадвызначылі развіццё еўрапейскай цывілізацыі. Асноўная стаўка рабілася тут не на рэлігію, а на сілу чалавечага розума, на ягоную аналітычнасць і разважлівасць. Прынята лічыць, што еўрапейская філасофія пачынаецца са спадчыны Піфагора (выспа Самос 2--я пал.VI-пач.Vст.да н.э.) якому і прыпісваецца аўтарства тэрміна "філасофія". Піфагарыізм ўяўляе з сябе самы ранні варыянт аб’ектыўнага ідэалізма. Піфагарыісты спрабавалі адасобіць сутнасць прадмета ад самога прадмета, вынесці сутнасць прадмета на паверхню і зрабіць яе зразумелай. Цэнтральным паняццем у філасофіі Піфагора прызнаюцца лікі, якія існуюць аб'ектыўна і рэальна г. зн. іх ніхто і нішто не стварае. Сярод мноства лікаў выдзяляюцца дзесяць першых, пачынаючы ад 0 да 9, якія з'яўляюцца самадастатковымі. Гэта і ёсць ідэальны, першасны пачатак быцця, які існуе вечна, рэальна і аб'ектыўна. У сваю чаргу лікі (ўключна ад 0 да 9) ствараюць ўсе лікі пачынаючы з ліку 10 і гэтым самым твораць ўвесь бясконцы лікавы шэраг, а ён стварае літаральна ўсё матэрыяльнае і духоўнае. Палажэнне Піфагора: "усё ёсць лікі", азначае што ўсе прадметы, ўсе прыродныя і духоўныя працэсы і з'явы ствараюцца толькі лікамі. З гэтага вынікаюць чатыры моманты ў разуменні лікаў:

1)арыфметычнае; лікі выражаюць сутнасць любога прадмета, і прытым чым меншы лік, тым больш глыбінны пласт быцця ён выражае. Напрыклад, адзінкавы прадмет ці адзін чалавек утрымлівае значна болей непаўторных, індывідуальных характарыстык (інфармацый), чым цэлая сукупнасць тых самых прадметаў ці людзей. Немагчыма нават уявіць які-небудзь прадмет, які здольны заявіць аб сваім існаванні па-за якім-небудзь лікам ( па- за вагой, аб'ёмам, часам, памерамі, а ўсё гэта і выражаюцца праз лікі). Значыць, ствараючы прадметы, толькі лікі і з'яўляюцца сапраўдным быццём. Сапраўднасць быцця лікаў вынікае з таго, што яны заўсёды нязменныя, (ва ўсіх выпадках 2+2 = 4), а пагэтаму толькі лікі надзелены рэальным існаваннем і вечнасцю. Несапраўднае быццё -- гэта ўсе прадметы і з'явы і ўсе яны створаны лікамі, а значыць прадметы, людзі, прыродныя з'явы і працэсы маюць момант свайго нараджэння і смерці, а значыць яны часовыя, а калі так то яны несапраўдныя і неісціныя.

2)геаметрычнае; піфагарыйцы кіраваліся прынцыпам: "умець тлумачыць усё геаметрыяй". Толькі пры дапамозе лікаў можна зразумець як з бязмежнай прасторы ўтвараюцца абмежаваныя прадметы і вобразы пэўнай формы г. зн. лікі абмяжоўваюць бязмежную прастору ці вечны час, чым і твораць абмежаваныя і часовыя прадметы і з'явы ў рэальнасці.

3)фізічнае; лікі заўсёды-- ідэальныя ўтварэнні, але тым не менш першыя 10 лікаў маюць параметры фізічных прадметаў. Піфагарыйцы ўяўлялі 0 як нішто; 1- кропка; 2- лінія; 3-плоскасць і г. д. Менавіта лікі 1, 2 ,3 ствараюць існаванне рэальных кропак, ліній, плоскасцей і якія ў сваю чаргу твораць ўсе прадметы, працэсы і з’явы.

4)тэалагічнае; (тэос – бог) лікі, як носьбіты пэўнай таямнічасці, ствараюць усе прадметы, ўсе прыродныя з'явы, тым самым закладваюць ў іх нейкі прыхаваны, неразгаданы, містычны змест.

Самымі галоўнымі, стваральнымі і таямнічымі выступаюць лікі дэкады. (дэкада - сума першых чатырох лікаў 1+2+3+4=10). Лікі дэкады народжваюць ўсе іншыя лікі. Сусвет мае пад сабою дэкадычную аснову, а сама дэкада існуе вечна, дзякуючы сваім асноўным лікам: 1, 7, 10.

лік1 пераводзіць ўсё неіснуючае ў існуючае і наадварот усё існуючае ў неіснуючае, ( пераводзіць нежыццё ў жыццё і жыццё ў нежыццё) так як усё пачынаецца з ліку адзін. Таксама лік адзін стварае кожнае імгненне ў існаванні ці неіснаванні прадмета. Адзінка, дзякуючы сваёй стабільнасці і нязменнасці, з'яўляецца стваральнікам лікавага шэрагу і ёсць ўсюдыпрысутнай, так як яна знаходзіцца ва ўсіх без выключэння ліках. А значыць адзінка з'яўляецца пачаткам нараджэння і пачаткам смерці ўсіх прадметаў.

лік 7 характарызуецца цнатлівасцю (дзявотствам) ў сілу таго, што пры дзяленні ліку 7 на іншы лік ён не народжвае новы лік без астатка, і адначасова пры самаскладанні ён выходзіць за межы дэкады і разбурае яе. Сукупнасць гэтых двух момантаў уласцівы толькі ліку 7 і больш ніякаму іншаму дэкадычнаму ліку. Напрыклад, лік 9 таксама пры самаскладанні разбурае дэкаду, але 9 у межах дэкады дзеліцца на тры без астатку. Лік 5 пры дзяленні не народжвае лік без астатка, але пры самаскладанні ён не разбурае дэкаду, а ўкладваецца ў яе.

лік 10 завяршае дэкаду і сам з'яўляецца дэкадай, а з другога боку лік 10 пры дапамозе ліку 1 стварае аснову для ўзнікнення новай дэкады. Дзякуючы дэкадзе ўсе прадметы і працэсы з'яўляюцца завершанымі і абмежаванымі і ў прасторы і ў часе. Адначасова пры дапамозе ліку 1 узнікае новая дэкада як пачатак і як завяршэнне новых прадметаў, з'яваў і працэсаў.

Разуменне прыгожага. Піфагор дапасоўваў палажэнне "усе прадметы -- ёсць лікі" і да сферы прыгожага. У аснове прыгожага і ў чалавека і ў сусвеце прысутнічаюць геаметрычныя прапорцыі і слыхавыя інтэрвалы, як нейкая "гармонія лікаў". Вывучыць і зразумець сусвет можна толькі праз пазнанне ягонай музыкальна-- лікавай структуры. Піфагарыйцы з'яўляюцца першымі тэарэтыкамі музыкі, якія абгрунтоўвалі, што ўсе музычныя інтэрвалы ёсць суаднясенне лікаў паміж сабой: актава гэта суаднясенне 1 і 2; квінта -- 2 і 3; кварта -- 3 і 4. Акустыка, як прыродная з'ява, існуе дзякуючы суаднясенню (музыкальнасці) лікаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]