Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология суши.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
914.94 Кб
Скачать

Размеркаванне азёр па абласцям Беларусі (б.В. Курзо, с.Ў. Багданоў, 1989)

Вобласць

Колькасць азёр, шт.

Агульная плошча азёр, км²

Азёрнасць, %

Віцебская

1431

917,6

2,3

Мінская

128

209,0

0,52

Гродзенская

208

29,4

0,12

Брэсцкая

94

109,3

0,33

Гомельская

76

55,1

0,14

Магілеўская

64

8,6

0,03

Усяго па Беларусі

1901

1329,0

0,64

Табліца 5.3

Азёрнасць тэрыторыі Беларусі па розным гіпсаметрычным узроўням б.В. Курзо, с.В. Богданаў, 1989)

Паказчык, %

Вышынная ступень, м. абс.

< 125

125-150

150-175

175-200

> 200

Плошча тэрыторыі

6,8

37,4

28,9

19,0

7,9

Плошча азёр

3,7

58,8

34,1

3,1

0,3

Азёрнасць

0,34

1,0

0,75

0,1

0,02

У размеркаванні азёрнага фонда назіраецца адпаведная прасторавая і вертыкальная дыференцыацыя, якая вызначаецца рэльефам тэрыторыі і яго роллю (Б.В. Курзо, С.У Багданоў, 1989), што тлумачыцца дзейнасцю Валдайскага зледзянення і яго талых вод. Кліматычныя умовы гэтага ргіёну садзейнічаюць пряцягламу жыўленню і захоўванню азёр..

На нізкіх гіпсметрычных ўзрроўнях азёр мала, і азёрнасць тут ў 2 раза ніжэй, чым у цэлым па рэспубліцы (табл. 5.3). Пры сярэдняй вышыні 159 м над ўзроўнем мора больш ўсяго азёр па плошчы акваторыі сканцэнтравана на адзнаках 125—175 м.

Нязначная колькасць сучасных азёр на нізкіх гіпсаметрычных ўзроўнях звязана з добрым дрэніраваннем гэтай тэрыторыі рачной сеткай. Значная колькасць азёр спушчана. Іх вадазборы адрозніваюцца балоцістасцю. Водная акваторыя азёр скарачаецца у сувязі з іх зарастаннем.

5.2. Гідаграфічныя і марфалагічныя асаблівасці азёр

Вадазбры азёр. Па велічыні вадазбораў, гідраграфічным асаблівасцям і канфігурацыі вадазборы азёр падзяляюцца на простыя і складаныя. Складаныя вадазборы, як правіла, са значнай плошчай маюць аб’ядноўваюць сістэмы (прыродныя каскады) азёр. Невялікія асобныя азёры маюць невялікую плошчу і простую форму (табл. 5.4).

Невялікія азёры меюць і невялікі вадазбор і у большасці выпадкаў знаходзяцца у яго цэнтры ці слаба здвінуты адносна прадольнай ці папярочнай васі. Сіметрычнасць вадазбора, як і месцазнаходжанне вадаёмаў на вадазборы вызначае паверхневы прыток з той ці другой часткі вадазбора. Гэта павінна асабліва улічвацца у выпадку наяўнасці крыніц забруджвання.

Табліца 5.4

Тыпізацыя вадазбораў азёр Беларусі па велічыні вадазбораў

Тып вадазбора

Плошча, км2

Колькасць азёр, 5

Вельмі малы

Меньш 5

32,8

Малы

5,01 – 10,00

13,9

Невялікі

10,01 – 20,00

12,9

Сярэдні

20,01 – 40,00

8,7

Вялікі

40,01 - 80,00

7,9

Вельмі вялікі

Больш 80,01

23,8

У раўнінных умовах пры дастатковым увільгатненнем тэрыторыі вялікае значэнне мае і форма вадазбора. Роля формы вадазбора ў фарміраванні прытока в вадаём значна адрозніваецца для асобных азёр, асабліва з об’ёмам до 10 млн м3, плошчай акваторыі да 5 км2 і вадазбора да 50 км2 , а таксама пры наяўнасці на вадазборы азёрных сістэм (рыс.5.3) з плошчай больш 50 км2. Як можна убачыць з рысунка, невялікія адзіночныя азёры маюць вадазбор авальнай формы ), прамавугольнай ), трывугольнай, з пашырэннем ў сярэдняй частцы (в), трывугольнай з пашырэннем ў верхняй частцы (г). Большасць азёрна-рачных сістем Белорускага Пааер’я мае значную плошчу вадазбора (до 2000 км2) а часам і болей. Найбольш распаўсюджаныя формы вадазбораў азёрна-рачных сістэм: авальныя ); прамавугольныя (е); трывугольныя, з пашырэннем ў нижняй (ж) ці верхняй (з) частках, асіметрычныя (и).

5.3. Паходжанне і тыпы катлавін

Генетічныя тыпізацыі катлавін азёр разглядаліся М.А. Пярвухіным (1937), Хатчінсанам (1957). Яшчэ раней перашае дзяленне азёр па форме катлавін зрабіў В.Пенк (1894). Але яно не адлюстроўвала генезіс азёр. Найбольш шырокім прызнаннем карысталася тыпізацыя нямецкага вучонага П.Вальдштедта (1955), якая была распрацавана для раёнаў ледавіковага паходжання. У 1975 годзе А.Гарункштісам канчаткова была сфармулявана класіфікацыя азёр Літвы, згодна з якой акрамя катлавін ледавіковага паходжання у асобую групу былі выдзелены рачныя і карставыя катлавіны.

Па даследаванням В.П. Якушка (1971) кожны тып катлавін ледавіковага паходжання цесна звязаны з ледавіковым геамарфалагічным комплексам і ўзнік пры садзейнічанні як самога ледавіка, так і яго талых водаў, тэрмакарставых працэсаў. У сувязі з гэтым ёю былі выдзелены наступныя ледавіковыя вання або чашы: падпружаныя, лагчынападобныя, складаныя, астаткавыя, эварзіённыя і тэрмакарставыя.

Падпрудныя азёрныя катлавіны асіметрычныя з тэрасіраванымі схіламі, узніклі на ускраіні ледавіковага комплексу шляхам падпруджвання марэнай талых ледавіковых вод. Не гледзячы на складаны рэльеф іх дна ў найбольш шырокай частцы вызначаецца лагчына сцёку. Гэта катлавіны такіх вядомых на Беларусі азёр, як Нарач, Дрывяты, мястра, Мдзел, Асвейскае, Лукомльскае і інш.

Лагчынападобныя гляцыгенныя (ледавіковай экзарацыі), ўзніклі у зоне ледавіковых языкоў на мяжы з дыстальным схілам краявых адкладаў ледавіка. У іх ўзнікненні прыймалі удзел водна-эразіённыя працэсы і ледавіковая экзарацыя. Прадольны профіль катлавін нагадвае трогападобную рачную даліну. Акрамя гэтага, на цэнтральную частку лагчын прыходзіцца найбольшая глыбіня (“тальвег”) возера (Доўгае, Свір, Саро, Гінькава і інш.).

Эварзіённыя катлавіны маюць значную глыбіню (20-30 м) і катлападобную форму пры адносна м алой плошчы. Іх паходжанне звязана з падзеннем вады з паверхні ледавіка са значнай вышыні па расшчэлінам ці з края ледавіка, быццам бы вадапад на сучаснай рацэ. Катлавіны гэтага тыпу часцей за ўсё раскіданы сярод марэннага рэльефа (Варанец, Вяркуды, Женно, Кмайскае і інш.).

Тэрмакарставыя катлавіны ўзніклі пры прасадцы рыхлых грунтоў і пратайванні пахаванага пад імі астаткавага лёду. Нераўнамернае адтайванне лёду і паступовае асяданне грунтоў адлюстравана ў палогім рэльефе дна. Выпадковае захаванне лёду падкрэслівае адсутнасць другіх заканамернасцей размеркавання тэрмакарставых катлавін.

Складаныя катлавіны сфарміраваліся ў выніку праяўлення эворзіі, тэрмакарсту, эрозіі і іншых працэсаў у абставінах нерухомага ледавіка Атолава, Крывое, Недрава і інш.).

Карставыя катлавіны ўзніклі ў раёнах Палесся з блізкім ад паверхні Зямлі заляганнем карстуючыхся парод. Яны адрозніваюцца значнымі глыбінямі, лейкападобнай формай і павышанай мінералізацыяй вады (Вулька, Соміна і інш.). Іх узнікненню садзейнічалі эпейрагенічныя рухі і тэктанічныя разломы ў даантрапагенавых пародах.

Суфазіённыя катлавіны адрозніваюцца мелкаводнасцю і невялікімі памерамі. Яны ўзніклі на месцы прасадак рыхлых грунтоў, багатых карбанатамі (лёсы, лёсападобныя суглінкі) пры звыш дастатковым увільгатненіі, накапленні вады на паверхні зямлі.

Катлавіны гідрагеннага паходжання ўзніклі ў выніку рэчышчавых працэсаў. Катлавіны з невялікай глыбінёй, авальнай ці серпавіднай формы, як вынік завершанага ці незавершанага меандравання характэрны для Палесся (Прыпяць, Нёман, Сож і інш.).

Асобнае месца сярод прыродных вадаёмаў займаюць вярцебы, невялічкія азёрападобныя катлавінкі, якія ўзнікаюць вясной ў паўнаводдзе мнагаводнага года у выніку раптоўнага выхаду рачной плыні на пойму і яе размыву у месцах завіхрэнняў.

5.4 Марфафлагічныя асаблівасці катлавіны

З моманту запаўнення катлавін азёр вадой пад ўздзеяннем ветравых хваляў і цячэнняў рознага тыпу, вагання ўзроўняў вады адбываецца працэс іх перапрацоўкі. У агульным выглядзе ён накіраваны на размеркаванне рэчыва па воднай акваторыі па схеме: размыў – перамяшчэнне – адкладанне. У кожны фіксаваны геалагічны тэрмін часу катлавіну возера можна акрэсіць характэрнымі элементамі, якія залежаць ад паходжання катлавін, гісторыі іх развіцця. Частка азёрнай катлавіны, запоўненая вадой называецца азёрнай чашай, ложам, часам азёрнай ваннай. У яе межах і на схілах пад уздзеяннем хваляў і цячэнняў сфраміраваліся наступныя марфалагічныя элемнты, якія шырока выкарыстоўваюцца пры апісанні і гідраграфічнай характарыстыкі азёр.

Узбярэжжа – частка зямной паверхні, якая непасрэдна прымыкае да вадаема (да урэза вады) і у межах якой распаўсюджаны сучасныя і старажытныя формы рэльефу, сфарміраваныя палд уздзеяннем водных мас.

Бераг – частка ўзбярэжжа, у межах якой ідуць працэсы узаемадзеяння водных мас вадаёма з прымыкаючай да яго паласой сушы.

Першапачатковы профіль берага – профіль паверхні зямлі па схілах азёрнай катлавіны ці рачной даліны да запаўнення вадой па прамой лініі перпендыуцлярна берагавой лініі. Для азёр першапачатковы профіль берага можна уявіць па адрэзках берагавой лініі і тэрасіраваных схілах падводнай і надводнай частках катлавіны.

Берагавы ўступ – круты агалёны ці прыкрыты абвалам (осыпам) абрыў, сфарміраваны у выніку падмыву і дальнейшаму размыву хвалямі схілаў катлавіны пры устойлівым стаянні узроўня вады.

Берагавы абвал (осып) – прылягаючы да берагавога уступа цела (маса грунта), якая утварылася у выніку абвалу ці асыпанні грунтоў з берагавога ўступа.

Прыбярэжная водмель - мель, якая непасрэдна прымыкае да берага вадаёма і сфарміравалася пад уздзеяннем ветравых хваляў і прыбярэжных цячэнняў (абразіённа-акумулятыўных працэсаў).

Абразіённая водмель - частка берагавой водмелі, якая ляжыць ніжэй першапачатковага профіля берега і ўтварылася пры размыве (абразіі0 берагавога схіла.

Акумулятыўная водмель – частка берагавой водмелі, якая ляжыць вышэй першапачатковага профіля берага і атрымалася у выніку адкладаў (акумуляцыі) размытых грунтоў берага.

Пляжчастка абразіённай водмелі, якая ўзнікае пры наслаенні акумулятыўнага матэрыяла на урэзе вады у месцы абрушэння хваляў. Пляж складзены слаба адсартыраванымі пяскамі з жвірам.

Падэшва - берагавога ўуступа – ніжняя мяжа берагавога ўступа.

Знешні схіл берагавоў водмелі - найбольш крутая і аддаленая ад ўрэза вады частка берагавой водмелі, якая знаходзіцца ніжэй глыбіні размываемага уздзеяння хваляў.

Знешні край берагавой водмелі – больш менш выражаная мяжа знешняга схілу берагавой водмелі, якая ляжыць на глыбіні, да якой распаўсюджваецца ўздзеянне хваляў на донныя адклады пры найменшым ўзроўні вады.

Глыбіня на знешнім краі водмелі – глыбіня на знешнім краі водмелі, якая залежыць ад велічыні наіменшага узроўня вады і глыбіні уздзеяння хваляў на донныя адклады.

Шырыня берагавой водмелі – адрэзак памж падэшвай (аснаваннем) берагавога ўступа і знешнім краем берагавой водмелі. Другімі словамі агульная шырыня берагавой водмелі уключае абразіённую і аккумулятыўную водмелі.

Броўка берага – кропка на профілі берага, якая фіксуе мяжу паміж прылягаючай да берага схілам і ўступам.

Перамяшчэнне берагавой лініі – гарызантальны адрэзак паміж сучасным аснаваннем берагавога ўступа і кропкай урэза (пры тым жа ўзроўні) на першапачатковым прфілю берега.

Перамяшчэнне броўкі берага – гарызантальны адрэзак паміж сучасным палажэннем броўкі берагавога ўступа і палажэннем, якое займала броўка ўступа да напаўнення возера вадой ці запаўнення вадасховішча.

У азёрах звычайна выдзяляюць берагавую і глыбінную вобласці. Берагавая вобласць падзяляецца на бераг, узбярэжжа і берагавую (прыбярэжную) водмель. Узбярэжжа і берагавая водмель, як правіла, у лімналогіі аб’ядноўваюць у адну зону, якую называюць узбярэжнай мелкаводнай, ці літараллю. Яе ніжняя мяжа вызначаецца глыбінёй уздзеяння ветравых хваляў і распаўсюджваецца да глыбіні 2 м у невялікіх азёрах і да 5 м на буйных (воз. Нарач). Глыбінная вобласць ці прафундаль займае найбольш глыбокую частку азёрнай катлавіны, куды не пранікаюць ветравыя хвалі. Прамежкавае месца у рэльефе дна займае сублітараль. У штучных вадаёмах пераходная зона не выражана. Глыбіня 2 м з’яўляецца мяжой паміж мелкаводнай (да 2 м) і глыбокаводнай (звыш 2 м) часткамі ложа. Сублітараль і прафундаль у азёрах інакш называюць пелагіаллю.

5.5. Берагавыя працэсы і марфалогія азёрных катлавін

Схілы катлавін азёр увесь час знаходзяцца пад уздзеяннем ветравых хваляў і ўздоўжбярэжных цячэнняў, якія пры розных узроўнях вады перапрацоўваюць іх. Пад уплывам абразіённых і акумулятыўных працэсаў адбываецца змена элементаў берагоў, фармуюцца тыпы берагоў азёр. Тып берага возера – гэта комплекс генетычна ўзаемазвязанных элементаў рэльефа надводнай і падводнай частак берагавога схіла, развіццё якіх абумоўлена характарам і напрамкам геалагічнага развіцця рэльефа і напрамкам вядучага геамарфалагічнага працэса уў сучасных умовах.. Для выдзялення тыпа берага найбольш важным з’яўляецца выдзяленне вядучага берагавога працэсу. Сярод абразіённых тыпаў на схілах катлавін азёр сустракаюцца абвальны, асыпны і апаўзнявы тыпы.

Абразіённа абвальны тып берага найбольш распаўсюджаны тып берага на азёрах Беларусі і вадасховішчах, які фарміруецца пад уплывам ветравога хвалявання па схеме: падмыў броўкі берага у падэшвы з узнікненнем шэрагу хваляпрыбойных нішаў, іх павялічэнне і аб’яднанне, а затым абвал верхняй часткі берага з глебава-раслінным слоем. Преамяшчэнне броўкі берага адбываецца,як правіла, у шторм з нараджэннем водмелі з добра вызначанай акумулятыўнай часткай. На штучных вадаёмах на берагах, складзенымі суглінкамі і глінамі, нішы могуць захоўвацца даволі працягшлы час. Характэрнымі прызнакамі абразіённа-абвальнага берага з’яўляецца наяўнасць стромкага ўступа, нішаў, зоны вскаламучанай вады і вузкай прыбярэжнай водмелі каля прыглубага берага. На большасці азёр абразіённыя берагі выпрацавлі профіль раўнавагі. Размывы могуць назірацца на лакальных участках пры даволі значных разгонах ветравых хваляў (воз. Нарач).

Асыпны тып берага фарміруецца на участках, складзеных дробназярністымі пяскамі, часцей эолавага паходжання. Размыў берага адбываецца з паяўленнем осыпаў, матэрыялу у падэшвы берагвога уступа, пры актыўным удзеле ветравой і воднаструменевай эрозіі. Найбольш актыўна гэты працэс назіраецца на Вілейскім вадасховішчы.

Апаўзнявыя з’явы вызваны павышэннем узроўня вады возера ці вадасховішча і звязаны з выхадам на дзённую паверхню глін і суглінкаў у агаленнях іх берагоў.Апоўзень узнікае пры парушэнні раўнавагі, якое адбываецца пры павышэнні вільготнасці гліністых грунтоў па плоскасці слізгання. Апоўзні дзейнічаюць доўгі час і тыпічны для вадасховішчаў азёрнага і азёрна-рачнога тыпаў, для якіх асновай паслужылі схілы азёрнай катлавіны.

Па акумулятыўнаму тыпу развіваюцца нізкія адмелыя берагі з невялікім ухілам схілаў, на якіх фарміруюцца класічныя акумулятыўныя формы: прыбярэжныя валы, перысыпы, косы, акумулятыўня водмелі і інш.

Найбольшая колькасць берагоў азёр прадстаўлена ўмоўна называемым нейтральным тыпам, на якіх пры адпаведных ўмовах могуць ўзнікаць абразіённыя працэсы.

Па асобнай схеме развіваюцца некаторыя адмелыя берагі азёр. Упершыню паэтапнае стадыяльнае развіцце адмелых берагоў азёр Беларусі было адзначана П.С.Лопухам (1983). Па выніках даследавання берагавых працэсаў на некаторых азёрах (Нарач, Мястра і інш.) і малых рачных вадасховішчах былі выяўлены тры стадыі развіцця нізкіх нейтральных адмелых берагоў па экзарацыйна-акумулятыўнаму тыпу: залажэння абразіённай водмелі і хвалепрыбойнага вала, фарміравання экзарацыйна-акумулятівнага вала і стадыя замацавання берага і водмелей раслінамі. На першай стадыі хваляваннем і цячэннямі выпрацоўваецца водмель з глыбінямі у берага 0,3 – 0,5 м. Пры апрацоўцы водмелей частка матэрыяла фарміруе прыбярэжны вал. Энэргіі ветравых хваляў недастаткова для фарміравання валоў значнай вышыні. Пагэтаму дальнейшае нарастанне акумулятыўнага вала адбываецца пад уздзеяннем лёду. На другой стадыі фарміраванне берага адбываецца у дзве фазы, сінхронныя узроўневаму рэжыму і часу устанаўлення ледастава на азёрах. На першай фазе на ўрэзе у безледастаўны перыяд фарміруецца дапоўнены новым матэрыялам акумулятыўны вал. Інтенсіўнае нарошчванне лёду садзейнічае надвіганню наносаў на бераг. Адначасова адбываецца дэфармацыя вала і прылягаючай да яго палогай часткі ўзбярэжжа. Штогадовае паўтарэнне гэтых дзвюх фаз прыводзіць да росту берега у вышыню. У выніку паслядоўнае развіцее такога тыпа берага прыводзіць да узнікненя надурэзавага акумулятыўнага вала вышынёй да 1,0 – 1,5 м., які на апошняй стадыі замацоўваецца раслінамі і хмызняком. У агульным выглядзе развіццё берага можна апісаць ураўненнем:

ΣQак. = (Qак.бл. + Qак.л.) n,

дзе ΣQак. – аб’ём акамуляцыі на участку фарміравання берага; Qак.бл. – аб’ём акамуляцыі матэрыяла у безледастаўны перыяд; Qак.л – аб’ём акамуляцыі у выніку экзарацыённай дзейнасці лёду у ледастаў; n – колькасць год.

З пытаннямі фарміравання берагоў звязаны такія марфалагічныя элементы катлавін як азёрныя тэрасы. У адпаведнасці з геалагічным мінулым вадаёмаў схілы іх катлавін могуць быць рознай формы: увагнутымі, выпуклымі ці ступенькавыя. У сучасных умовах на большасці схілаў азёрных катлавін выдзяляецца некалькі старажытных азёрных тэрас, як вынік іх развіцця.

Ва ўсіх генетычных тыпах азёрных катлавін добра адлюстравана іх нізкая прыбярэжная частка, ці азёрная пойма, якая ўключае перыядычна затапляемае па порам года узбярэжжа. Яе шырыня вагаецца ад 2 – 3 м да нескалькі дзясяткаў метраў, а у асобных выпадках – сотні метраў. Шырокія азёрныя поймы характэрны для катлавін азёр астаткавага тыпу.

Над азёрнай поймай часта ўзвышаецца нізкая – першая надпойменная тэраса. Складзеная рыхлымі слаістымі азёрнымі адкладамі у выглядзе пяску, супесяў і глін. Яна добра адлюстравана ў нізкіх і адносна палогіх схілаў і атрымалася, як правіла, пры штучным зніжэнні ўзроўню вады возера або ў выніку ваганняў увільгатнення тэрыторыі. Першая надпойменная тэраса шырока распаўсюджана ва шсіх тыпах азёр Беларусі. Вышыні броўкі тэрасы 0,5 – 2,0 м, рэдка 3 4 м.

Высокія цокальныя тэрасы, абумоўленыя абразіённай дзейнасцю хваляў старажытных прыледавіковых вадаёмаў, сустракаюцца на вышыні 6 – 10 м, радзей 10 – 15 м над сучасным узроўнем азёр.

Добра выражаны тэрасы азёр Літвы, на якіх выдзяляецца да пяці азёрных тэрас. Шырыня першай і другой вагаецца ад 5 да 10м. Вышыня броўкі першай тэрасы 0,5 – 3,0 м, другой - 2,0 – 4,0 м. Падкрэсленыя асаблівасці азёр адлюстраваны ў марфалагічных паказчыках малых вадасховішчаў азёрнага тыпу (Лубана ў Латвіі, Дуся, Платэлю, Падісняй у Літве, Дрысвяты і Лепельскае на Беларусі.

5.6 Марфаметрычныя паказчыкі

Марфаметрыяй азёр называецца сукупнасць метадаў колькаснага выражэння элементаў формы і памераў катлавін, а таксама аб’ёму вады у іх. Абсалютныя і адносныя (разліковыя) паказчыкі, якія адлюстроўваюць форму і памеры катлавін вадаёмаў, колькасці у іх вады называюцца марфаметрычнымі паказчыкамі азёр.

Для разліку марфаметрычных паказчыкаў патрэбна мець план (карту) вадаёма, пабудаваную па матэрыялах батыметрычнай здымкі возера, на якой ізалініямі шляхам інтерпаляцыі праведзены ізабаты (рыс. 5.4). Ізабаты – лініі, якія злучаюць кропкі з аднольавымі глыбінямі.

На момант здымкі вадаёма прыводзіцца прывязка паверхні вадаёма да дзяржаўнай апорнай тапаграфічнай сеткі з мэтай выяўлення яе абсалютнай вышыні адносна ўзроўня мора (м. абс.). Абсалютная адзнака паверхні возера ці, другім словам, урэз паверхні возера, прыймаецца ў балтыйскай сістэме вышынь. Пры адсутнасці магчымасці прывязкі паверхні да апорнай сеткі прыводзіцца прывязка да мясцовых аб’ектаў, ці устанаўліваецца часовы рэпер.

Дакладнсць і дыталёвасць здымак залежыць ад характара і мэты даследаванняў, асаблівасцяў катлавін і тыпа вадаёма. Складаныя па форме і рэльефу дна катлавіны вадаёмаў патрабуюць больш дыталёвых прамераў глыбінь. Найбольш дакладныя прамеры атрымліваюцца зімой па лёду. Для гэтага прамеры праводзяцца па ўзаемнаперпендыкулярных гідрастворах ці галсамі з адпаведным інтарвалам паміж прамернымі вертыкалямі. Пры прамерах, як правіла вызначаюцца глыбіня, характар (тып) донных адкладаў і віды водных раслін. Пры выканані разлікаў перавагу аддаюць больш буйным маштабам і планам. Асновай для пабудовы батыметрычных карт служаць тапаграфічныя карты і матэрыялы аэрафотаздымак.

Асноўныя марфаметрычныя паказчыкі азёр адлюстроўваюць іх паверхню (даўжыня, шырыня, плошча, даўжыня і зрэзанасць берагавой лініі іінш.), глыбіні, аб’ём і форму катлавін. Вынікі марфаметрычных разліуаў заносяцца у табліцы марфаметрычных паказчыкаў. Даўжыня ліній па карце вымяраецца духразовым вымярэннем ростулам вымяральніка (цыркулем) і курвіметрам, плошча – планіметрыраваннем.

Даўжыня возера (L) – найбольш кароткая адлегласц. (м, км) паміж дзвюмя найбольш аддаленымі кропкамі берагавой лі ні возера, вымераныя па яго паверхні. Гэта азначае. Што у залежнасці ад формы возера даўжыня можа вымярацца па прамой (пры простай форме катлавіны – напрыклад, возера Дрывяты) ці ломанай лініі (пры складанай форме – напрыклад, возера Крывое), яакая нідзе не перасякае берагавую лінію.

Шырыня возера (В) – вызначаецца па перпендыкуляру да яго даўжыні, м, км. Сярэдняя (Вср.) –шляхам дзялення плошчы паверхні возера (f0)на яго даўжыню (L); максімальная (найбольшая) шырыня – адлегласць па найбольшаму перпендыкуляру да даўжыні.

Даўжыня берагавой лініі (l) у метрах (кіламетрах) вымяраецца па урэзу вады (па нулявой ізабаце). Развиццё (зрэзанасць) берагавой лініі характарызуецца адносінамі даўжыні берагавой лініі да даўжыні акружнасці круга, плошча якога раўняецца плошчы возера

Кз = l / (2√ f0 π)

Плошча паверхні возера (люстэрка) f0 і плошчы, абмежаваныя ізабатамі з адпаведнымі глыбінямі (f1, f2, f3, …fn ) у квадратных метрах (кіламетрах) вызначаецца планіметрыраваннем. Плошчы, абмежаваныя ізабатамі, адлюст роўваюць змяненні плошчы возера (люстэрка) пры паніжэнні узроўня вады і выкарыстоўваюцца пры разліках аб’ёма вады возера і аб’ёмаў, якія знаходзяцца ніжэй адпаведенай ізабаты (плоскасці).

Згодна з класіфікацыяй азёр па велічыні іх плошчы (Уласаў Б.П.,2001) азёры Беларусі падзяляюцца на сем груп (тыпаў), табл. 5.5.

Табліца 5.5

Колькасць і размеркаванне азёр па градацыям плошчы.

Тып возера

Плошча, км2

Колькасць азёр, %

Вельмі малыя

Меньш 0,1

49,2

Малыя

0,11 – 1,0

40,2

Невялікія

1,01 – 5,0

8,1

Сярэднія

5,01 10,0

1,3

Вялікія

10,01 – 15,0

0,4

Вельмі вялікія

15,01 – 20,0

0,2

Буйныя

Больш 20,0

0,6

Максімальная глыбіня (Нмакс.) у метрах знаходзіцца у выніку прамераў глыбіняў у момант здымкі азёр. Сярэдняя глыбіня (Нср.) роўна дзелі, атрыманай ад дзялення аб’ёма возера на плошчу яго паверхні: Нср. = V/f0 .

Каэфіцыент формы азёрнай катлавіны вызначаецца адносінамі сярэдняй глыбіні возера да максімальнай : К ф = Нср./ Н макс . Паказчык алюстоўвае набліжэнне формы азёрнай катлавіны да ідэальных геаметрычных фігур. Для конуса К ф. Роўна 0,33, для парабалоіда 0,68, для цыліндра 1.

Агульны аб’ём возера (V) у кубічных адзінках вызначаецца аналітычным ці графічным спосабамі. У першым выпадку спачатку вызначаюцца аб’ёмы слаёў вады возера, якія знаходзяцца паміж дзвюмя адпаведнымі пласкасцямі ізабат і прыймаюцца за правільныя геаметрычныя фігуры (усечаны конус, прызма), а затым шляхам сумавання іх вылічваецца агульны аб’ём возера: V = Σ Vi. Пры разліках аб’ёмаў слаёў найбольш дакладныя вынікі дае формула усечанага конуса (усеченай піраміды):

V = h/3 (f1 + f2 = f1 f2),

Дзе h сячэнне ізабат; f1 , f2 - плошчы, абмежаваныя ізабатамі с глыбінямі, адпаведна, 1 і 2 метры.

Для прыбліжаных разлікаў можна карыстацца формулай прызмы

V = h/2 (f1 + f2 )

Згодна з тыпізацыяй азёр па велічыні аб’ёма азёры Беларусі падзяляюцца на шэсць тыпалагічных груп (табл. 5.6).

Сувязь плошчы і аб’ёма возера з узрроўнем вады (глыбінёй) графічна адлюстроўвае батыграфічная і аб’ёмная крывые (рыс.5.5). На грфіку па вертыкалі адкладваецца глыбіня (адзнакі ізабат), праведзеныя праз некаторы інтервал, называемы сячэннем ізабат, на гарызанталі ў асобных маштабах – плошчы і аб’ёмы возера, якія адпавядаюць ізабатам (глыбіням): Vn = f (hn ), fn = f (hn ).

Табліца 5.6

Тыпы азёр

па велічыні іх аб’ёма

Аб’ём возера, млн. м3

Колькасць азёр

Вельмі малыя

Меньш 0,1

32,6

Малыя

0,11 – 5,0

42,5

Сярэднія

5,01 – 10,0

10,6

Вялікія

10,1 – 20,0

6,9

Буйныя

20,1 100,0

6,3

Вельмі буйныя

Звыш 100,01

1,2

Батыграфічная (fn = f (hn )) і аб’ёмная крывые (fn = f (hn )) адлюстроўваюць форму азёрнай катлавіны і характар размеркавання ў іх глыбіняў, наглядна сведчаць аб змянені аб’ёма і плошчы возера са змяненнем іх глыбіні. Таму па гэтым крывым можна аператыўна вырашаць некаторы практычныя задачы, звязаныя з паніжэннем (павышэннем) узровняў вады ў возеры, разліку магчымых забораў вады на гаспадарчыя патрэбы, без значных адмоўных экалагічных вынікаў.

Батыграфічная крывая дазваляе разлічыць аб’ём возера і асобных слаёў графічным спосабам. Так, агульны аб’ём па батыграфічнай крывой роўны плошчы фігуры абмежаванай асямі каардынат і батыграфічнай крывой, выражанай у маштабе малюнка.

5.7 Жыўленне і водны баланс азёр

Жыўленне азёр Беларусі адбывецца у асноўным паверхневымі і падземнымі водамі, атмасфернымі ападкамі. У глыбокіх азёрах павялічваецца доля падземнага жыўлення. З павялічэннем плошчы азёр узрастае доля атмасферных ападкаў у прыходнай частцы воднага баланса. Водны баланс азёр Беларусі вывучаны недастаткова. Найбольш дасканала ён даследаваны для возера Нарач, Мястра, Баторына, Асвейскакае. У расходнай частцы воднага баланса удзельнічаюць: сцёк з возера, падземны сцёк, выпарэнне з воднай паверхні. У агульным выглядзе водны баланс возера можна прадставіць у выглядзе:

Q1 + Q2 + Q3 + Q4 – Q5 – Q6 +/- Q7 = 0,

дзе Q1 - прыток вады з вадазбора; Q2 - прыток вады з суседніх азёр; Q3 – атмасферныя ападкі на паверхню вады возера; Q4 – прыток падземных вод непасрэдна Q ў возера; Q5 – выпарэнне з паверхні возера; Q6 – сцёк з возера; Q7 - Накапленне (+), ці спрацоўка запасаў вады ў возеры.

Калі улічыць асноўныя артыкулы прыходнай і расходнай частак воднрга баланса формула баланса возера прымае выгляд:

Q1 + Q3 =Q5 – Q6 = 0

Як сведчыць аналіз баланса азёр Беларусі ў яго прыходнай частцы атмасферныя ападкі складаюць ад 35 % да 47 %, у расходнай – сцёк да 60 %, выпарэнне да 40,5 (азёры Нарач, Лукомльскае).

5.8. Узроўневы рэжым

У сувязі з водным балансам узровень вады азёр непастаянны. Яго ваганні могуць быць дынамічнымі і статычнымі. Дынамічныя ваганні ўзроўня вады азёр звязаны з ваганнямі атмасфернага ціску, уздзеяннямі ветру, што парушаюць раўнаважны стан паверхні азёр і вызывае розныя віды руху вады – хваляванне, згоны і нагоны, сейшы і інш. Статычныя ваганні узроўня вады звязаны с змяненнямі суадносін паміж прыходнай і расходнай часткамі воднага баланса.

Агульныя заканамернасці узроўневага рэжыму азёр Беларускага Паазер’я, сувязь з марфаметрыяй катлавін і вадазборам, характар ваганняў па гідралагічным порам года разглядаліся у працах В.П.Якушка (1967; 1972; 1981), гідралагічных даведніка (1985). Для ўсіх тыпаў азёр характэрны перыяды веснавога пад’ёма вады (паўнаводдзе) і летне-асеннія паніжэнні, якія часта парушаюцца невлікімі адхіленнямі ад агульнага ходу, выражаныя сінхронна ва усіх азёрах Беларусі. Веснавое падняцце ўзроўня вады звычайна пачынаецца з першай паловы красавіка і ў канцы месяца дасягае найбольшага значэння (1,0 – 2,5 м). Інтенсіўнасць пад’ёма ўзроўня вады дасягае 40 см у дзень, а працягласць высокіх вод 10 дзён. Асеннія і летнія паводкавыя пад’ёмы рэдка перавышаюць 0,5 м. Гадавая сярэдняя амплітуда ваганняў ўузроўня вады азёр адносна сярэдняга значэння за шматгадовы перыяд знаходзіцца ў межах –55 - +55 см. Наяўнасць 10 – 11 гадовых і 5 – 6 гадовых інтервалаў, экстермальных значэнняў за шматгадовы перыяд сведчаць аб агульных заканамернасцях ваганняў увільгатненнятэрыторыі Еўропы і Беларусі (Шнітнікаў, 1966; Ліцінская, 1976 і інш.).

Значную ролю у рэжыму узроўня вады іграюць атмасферныя ападкі. Як сведчаць назіранні і разлікі для возера Нарач і Чырвонае існуе ўстойлівая залежнасць паміж ваганнямі ўзроўнямі вады і кролькасцю выпаўшых атмасферных ападкаў як у Паазер’і (рыс.5.6), так і на Палессі (рыс. 5.7).

У якасці асноўных тыпалагічных характарыстык азёр прыняты удзельный вадазбор (ΔF) і сярэдняя велічіня амплітуды ваганняў ўзроўняў вады азёр за шматгадовы перыяд (А), якія з’яўляюцца надзейнымі паказчыкамі ўстолівасці іх узроўневага рэжыму. Амплітуда ваганняў узроўня вады з’яўляецца функцыяй ад удзельнага вадазбора А = f (ΔF) Багаслоўскі, Гардзіенка, 1967).

Па фізіка-геаграфічным асаблівасцям вадазбораў, ўмовам фарміравання сцёку, азёры Беларусі падзяляюцца на тры вялікія групы: палескага тыпу, цэнтральных абласцей і азёры Паазер’я. Рэжым ўзроўняў вады з’яўляецца інтегральным паказчыкам умоў фарміравання сцёку ў басейне і яго трансфармацыі ў азёрнай катлавіне. На Палессі веснавыя воды медленна паступаюць з паніжаных балоцістых і аблесеных вадазбораў у дрэнна выражаныя ў рэльефе азёрныя катлавіны, што не вызывае рэзкіх пад’ём аў узроўня вады. І наадварот, наяўнасць узвышшаў у Паазер’і выражаецца у хуткім фарміраванні веснавога паўнаводдзя, яго значнай велічыні і працягласці. Акрамя гэтага на характар узроўневага рэжыму азёр Паазер’я незалежна ад геаграфічнага становішча уплывае сувязь возера з рачнымі і азёрнымі сістэмамі.

Па характару ўстойлівасці ўзроўневага рэжыму азёр выдзяляецца група вадаёмаў з устойлівым ΔF ≤ (10), сярэднеустойлівым (10 ≥ ΔF ≤20) і няўстойлівым рэжымам ΔF≥20 (табл. 5.7).

Табліца 5.7