Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология суши.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
914.94 Кб
Скачать

2.5. Уплыў фізіка-геаграфічных фактараў на рэжым

паверхневага сцёку

Асноўным фактарам, які абумоўлівае умовы фарміравання сцёку на тэрыторыы Беларусі з’яўляецца кліматычны фактар (ападкі і выпарэнне). Яны вызначаюць агульны фон размеркавання сцёку рэк у кожным гідралагічным раёне. Аднак, калі разглядаць сцёк па месяцам, порам года, то узнікаюць адхіленні, якія абумоўлены мясцовымі (лакальнымі) фактарамі. Сярод іх найбольш важнымі з’яўляюцца: глебава-геалагічныя, геамарфалагічныя умовы, марфаметрычныя паказчыкі вадазбора, азёрнасць, балоцістасць, аблесеннасць вадазбора, а таксама рэчышчавае рэгуляванне сцёку.

Глебава-геалагічныя і геамарфалагічныя умовы. На зарэгуляванасць сцёку уплывае наяўнасць у межах вадазбора водапранікальных пясчаных і супясчаных грунтоў. Рэкі, якія маюць раўнінны рэльеф і складзены пясчанымі і супясчанымі грунтамі маюць раўнамерны сцёк (рэкі Удранка, Улла, Бобр і інш.).

Пясчаныя і супясчаныя грунты маюць павышаную фільтрацыю і разам з раўнінным рэльефам спрыяюць інтенсіўнаму прасочванню атмасферных ападкаў іпапаўненню запасаў грунтовых вод. Пры добрым дрэніраванні рэкі павялічваюць падземную частку сцёку у малаводныя перыяды.

Плошча вадазбора. Уплыў плошчы вадазбора на сцёк выражаецца слаба. Аднак, заўважана, што з павялічэннем плошчы вадазбора павялічваецца сцёк у летне-асеннюю і зімовую межань, г. значыць, што сцёк больш устойлівы на парацягу года. Размеркаванне сцёку па порам года у межах аднаго гідралагічнага раёна мала звязана з плошчай вадазбора. Гэта тлумачыцца болш значным уплывам азёрнасці, балоцістасці і лясістасці на сцёк. Акрамя гэтага большае значэнне мае асвоеннасць вадазбора.

Азёрнасць. З азёрнасцю звязана так называемае прыроднае рэгуляванне сцёку. Азёрнасць тэрыторыі вадазбора прыкметна адзначаецца на поўначы Беларусі у басейне р. Заходняя Дзвіна, дзе адзначаецца найбольшая азёрнасць (да 10 %). Наяўнасць азёр спрыяе выраўнованню сцёка на працягу года. С павялічэннем азёрнасці вадазбораў сцёк вясной памяншаецца, а у летнія перыяд павялічваецца. Азёры затрымліваюць частку веснавога сцёку у сваіх катлавінах, а затым паступова аддаюць яго рэкам у малаводны перыяд.

Аблесенасць. Амаль ва усіх гідралагічных раёнах назіраецца уплыў лясных масіваў на сцёк. З павялічэннем лясістасці вадазбораў доля веснавога сцёку у гадавым раўзрэзе памяншаецца, а у летнеасенні — павялічваецца. У лясах накопліваецца больш снегу, снег тае паступова і папаўняе грунтовыя воды. Рэкі з высокім паказчыкам лясістасці маю.ць больш устойлівы летні сцёк.Уплыў лясістасці вадазбораў на велічіню зімовага сцёку не прыкметна.

Балоцістасць. Ва умовах Беларусі балоцістасць мала уплывае на унутрыгадавое размеркаванне сцёку. Аднак, шматгадавы веснавы сцёк з больш забалочанных вадазбораў большы, а у летні перыяд — меньшы. Сярэдні шматгадовы зімовы сцёк не залежыць ад балоцістасці дрэніруемай тэрыторыі.

Рэчышчавае рэгуляванне сцёку. Функцыю рэгулявання сцёку на працягу года ва умовах Беларусі часта выконваюць рачныя даліны і рэчышчы. Кожны год вясной, радзей восенню, рэчышча і пойма затапляюцца вадой, тым самым яны затрымліваюць частку сцёку і уплываюць на выраўноўванне сцёкц на працягу года. Назіраецца пераразмеркаванне часткі веснавога і паводкавага сцёку. Рэкі з вялікімі, шырокімі і забалочанамі поймамі маюць больш працяглыя тэрміны веснавога разводдзя. Так, напрыклад, на р. Прыпяць у г. Мазыр, а таксама на некаторых яе прытоках (Ясельда, Бобрык, і інш.) працягласць паўнаводдзя можа дасягаць 5 месяцаў, што амаль у 1,5-2 разы больш звычайнай, нармальнай велічіні.

2.6. Узроўневы рэжым рэк

Веснавое падняцце узроўня вады на рэках Беларусі пачынаецца задоўга да пачатку крыгалома. Сярэднія тэрміны пачатку веснавога падняцця узроўня назіраюцца на поўдні тэрыторыі Беларусі у басейне Прыпяці у канцы лютага — пачатку сакавіка, на поўначы у басейне Заходняй Дзвіны — у канцы сакавіка — у пачатку красавіка. Раннія тэрміны — пачатак лютага на поўдні і у канцы лютага на поўначы. Позднія тэрміны пачатку падняцця узроўня адрозніваюцца ад сярэдніх на 10-30 дзён.

Найбольшыя узроўні веснавога разводдзя назіраюцца у асноўным у трэцяй дэкадзе сакавіка — другой дэкадзе красавіка. У асобныя гады, як гэта назіралась, напрыклад, у 1939 годзе, максімальны узровень разводдзя на большасці тэрыторыі Беларусі назіраўся у лютым. На Прыпяці, якая працякае па плоскай і забалочанай нізіне, найбольшы узровень прыйшоўся у 1954 годзе на пачатак мая.

Часта у выніку пацяплення надвор’я да пачатку разводдзя назіраюцца падняцці узроўня вады (паводкі). Найбольшыя узроўні паводак, як правіла, значна ніжэй найбольшага узроўня веснавога разводдзя.

Вялікае значэнне мае інтенсівнасць пад’ёмаў узроўня вады, якая часта прыводзіць да катастрафічных вынікаў. Інтенсівнасць пад’ёма узроўня вады залежыць ад воднасці вясны (года), прыроднай і штучнай зарэгуляванасці ракі і асаблівасцей марфалогіі рэчышчаў, рачной даліны. Так, напрыклад, у 30-я гады да будаўніцтва вадасховішчаў нават на р. Свіслачы часта назіраліся навадненні ў межах горада Мінска, якія прыводзілі да затаплення часткі горада і прыносілі вялікія матэрыяльныя страты. Чым больш дружная вясна, тым больш інтенсіўны пад’ём узроўня. Пры дружнай вясне і высокім разводдзі максімальная інтенсіўнасць пад’ёмы узроўня вады у дзень была зафіксавана у 1956 годзе на рацэ Обаль (193 см у дзень), пры сярэдняй велічыні 48 см/дзень. На той жа рацэ, але ужо у створы, дзе рэжым рэгулюецца возерам Езярышча, найбольшая інтенсіўнасць пад’ёму склала у тым жа 1956 годзе 45 см/дзень. Пры нізкіх узроўнях вады у паўнаводдзе найбольшая інтенсіўнасць пад’ёма вады звычайна у тры разы меньшая. Інтенсіўнасць падняцця вады на малых і сярэдніх рэках у гады з высокім паўнаводдзем вагаецца у сярэднім вагаецца у межах 10-50 см/дзень, пры нізкім — 5-20 см/дзень.

На вялікіх рэках інтенсіўнасць пад’ёму залежыць ад геамарфалагічных асаблівасцей басейна. На Заходняй Дзвіне, якая працякае па халмістай мясцовасці, вышыня падняцця вады у дзень дасягае 381 см/дзень (р. Дзісна), а на Прыпяці у шырокай забалочанай нізіне усяго 24 см/дзень (каля г. Мазыра).

Таблица 3.1