Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология суши.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
914.94 Кб
Скачать

Дынаміка рыбапрадуктыўнасці некаторых рэк Мінскай вобласці у параўнанні з вадаёмамі (кг/га)

Вылаў рыбы

1990

1995

1996

1997

Азёры

319,8

123.1

101,4

53,4

Вадасховішча

11,2

8,6

8,1

1,3

Рэки

18,2

5,6

6,5

2,5

Рыбапрадуктыўнасць

1990

1995

1996

1997

Азёры

8,3

9,2

8,7

6,3

Вадасховішчы

8,1

н.с.

н.с.

н.с.

Рэки

123,6

289,2

301,0

210,7

Шматлікія рэкі з’яўляюцца водапрыемнікамі меліяратыўных сістэм, крыніцамі вады на арашэнне, на пітное і тэхнічнае водазабяспячэнне.

На берагах рэк ствараюцца зоны адпачынку: Беразіно, Масты, Стоўбцы, Дняпро, Гарадок і інш., важнейшыя курортныя цэнтры Горваль, Рагачоў і інш.

Рэкі Беларусі падлягаюць пільнай ахове ад забруджвання і вычарпання. Таму на іх берагах прадугледжаны і ажыццяўляюцца мерапрыемствы па іх ахове, устаноўлены вадаахоўныя зоны. Праводзіцца частковае замацаванне берагоў, якія падмываюцца і разбураюцца. Асабліва пільна ахоўваюцца прыбярэжныя лясы паласой 0,3 км абапал берагоў рэк. Лясы ў паласе да 6 км ад вялікіх і сярэдніх рэк абвешчаны ахоўнымі.

Па якасным складзе воды рэк Беларусі у пераважнай большасці адносяцца да катэгорыі умерана забруджаных. Індэкс забруджвання вады складае 1 – 2,5.

8. Вадасховішчы

8.1. Агульная характарыстыка.

Да вадасховішчаў па сучасным дасягненням навукі адносяцца штучныя вадаемы з аб'емам вады 1 млн. м3 і болей. Вадасховішчы аб’ёмам меньш 1 млн. м3 адносяцца да другой катэгорыі штучных вадаёмаў – сажалак.

Першыя звесткі аб вадасховішчах адносяцца да сярэдзіны ХVII стагоддзя. Гэта былі невялічкія збудаванні рэчышчавага тыпу ў вытоках рэк, альбо на малых рэках. Энергія гэтых вадаёмаў выкарыстоўвалась пры млынах (драбленне зерня), для работы лесапілак, ткацкіх станкоў.

Сучасны фонд вадасховішчаў узнік у некалькі этапаў. У даваенны перыяд існавалі толькі млыны. Буйных вадасховішчаў не існавала. У савецкі час было пабудавана некалькі невялікіх міжкалгасных гідраэлектрастанцый. Пасля другой сусветнай вайны да 1960 года будавалісь і праектавалісь у асноўным вадасховішчы энергетычнага прызначэння. У гэты перыяд былі пабудаваны вадасховішча ГЭС “Дружба народаў”, Чыгірынскае, Цяцерынскае на р. Друць, “Гоналес” (Заслаўскае вадасховішча) і Асінавіцкае на р. Свіслач, Браслаўскае на р. Друйка, Клічэгорскае на р. Обаль, Рачунскае на р. Ашмянка, Лукомскае на р. Лукомка, Волпаўскае на р. Рось і інш. Некалькі вадасховішчаў было пабудавана на азёрах рэспублікі (Гомельская ГЭС на воз. Гомель і р. Тураўлянка, Лепельскае вадасховішча на воз. Лепельскае, Белае, Селяўскае на воз. Сялява, Абіда і Худавец. Іх будаўніцтва звязана са значным пашырэннем плошчы і аб’ёмам азёр (рыс. 8.1.). Гэта дасгаецца як пад’ёмам узроўня вады, так і агароджваннем возера дадатковымі дамбамі і паглыбленнем возера.

Да канца 60-х гадоў найбольш малыя ГЭС былі закансерваваны альбо дэмантаваны. Але вадасховішчы пры гідратэхнічных збудаваннях захавалісь. На наступным этапу вядзецца будаўніцтва вадасховішчаў пры асушэнні і меліярацыі зямель (вадасховішчы Краснаслабацкое, Любанскае, Селец і інш.), для вадазабяспячэнняпрамысловых прадпрыемстваў буйных гарадоў (Мінск, Салігорск і інш.) і вырашэння другіх задач (Салігорскае, Вілейскае, Камсамольскае і інш.), пры рэалізацыі схем комплекснага выкарыстання водных і зямельных рэсурсаў басейнаў рэк (Ясельда, Бобрык і інш.) на Беларускім Палессі (Пагосцкае, Сялец, Лактышы і інш.).

Акрамя азёрных і рачных вадасховішчаў будуюцца вадасховішчы наліўнога тыпу на месцы былых кар’ераў. Наліўныя вадасховішчы будавалісь таксама на меліяратыўных землях для двухбаковага рэгулявання вільгаці глебаў. тыпічнымі вадаёмамі гэтага тыпу з’яўляюцца Валута, Любашэўскае, Вялікія Арлы, Красная Плошча, Галоўчыцкае, Ліберполь і інш.

Некаторыя азёры агароджваюцца дамбамі і землянымі плацінамі. Узровень вады такіх вадаёмаў быў узняты на 1-3 метры, а самі вадаёмы з’яўляюцца рэгулятарамі грунтовых вод і вільгаці глебы на прілягаючых да іх сельскагаспадарчых землях (Пагостскае, Спораўскае, Арэхаўскае, Лукаўскае і інш.).

Штучныя вадаёмы для ахалоджвання вады пры ГРЭС існуюць на базе азёр Белае, Лукомскае.

У рэкрэацыйных мэтах было пабудавана Камсамольскае возера, Крыніцы, Дразды і інш.

Вілейскае, найбольш буйное вадасховішча Беларусі, пабудавана у комплексе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

На рысунку 8.1. пказана перспектыўнае размеркаванне вадасховішчаў рознага тыпу па тэрыторыі Беларусі.

8.2. Размеркаванне вадасховішчаў па басейнам рэк

Размеркаванне вадасховішчаў па тэрыторыі рэспублікі абумоўлена неабходнасцю у вадзе гаспадаркі і прыроднымі яе асаблівасцямі. Вадасховішчы размешчаны не на буйных рэках, а на прытоках першага — трэцяга парадку. Гэта звязана з меншымі затапленнямі зямель пры іх запаўненні. Асноўны фонд вадасховішчаў знаходзіцца у межах Беларускага Палесся, дзе мала азёр і актыўна праводзілісь меліяратыўныя мерапрыемствы. Для басейна Нёмана характэрны невялікія вадасховішчы (сажалкі). Па шэрагу экалагічных прычын будаўніцтва вадасховішчаў на буйных рэках не вядзецца, аднак праекты існуюць (Мастоўскае на р.Нёёман, Віцебскае на р.Зах. Дзвіна і інш.).

Вадасховішчы басейна Заходняй Дзвіны. Басейн адрозніваецца умераным увільгатненнем і добрай прыроднай зарэгуляванасцю.Зараз у басейне знаходзіцца у эксплуатацыі 17 вадасховішчаў з поўным аб’ёмам пры НПУ 1667 млн.м3, карысным — 265 млн.м3, плошчай 352 км2. З іх на базе азёр пабудавана 11 з поўным аб’ёмам 1658 млн.м3, карысным — 261 млн.м3 і плошчай 348 км2. Будаўніцтва вадасховішчаў на азёрах было вызвана паніжэннем іх узроўня у выніку правядзення меліярацый у 30-е гады. Паніжэнне іх узроўня да 1,5 м агаліла месца нерасту, нагульныя плошчы. Такія вадасховішчы маюць невялікую прызму спрацоўкі (0,3-0,5 м). Вадаёмы такога тыпу адрозніваюцца параўнальна малымі карыснымі аб’ёмамі. На долю азёрных вадасховішчаў у басейне ракі Зах. Дзвіна прыходзіцца 99,6 % агульнага зарэгуляванага сцёку. Вядуцца падрыхтоўчыя работы па будаўніцтву вадасховішчаў Віцебскай і Полацкай ГЭС.

Вадасховішчы басейна Нёмана. Басейн адносіцца да зоны умеранага увільгатнення, а паўднёвыя прытокі (рр. Шчара, Зяльвянка і інш.) адносяцца да Палесся з павышаным увільгатненнем. Тут дзейнічае 21 вадасховішча з поўным аб’ёмам пры НПУ 335,0 млн.м3, карысным — 280,8 млн.м3 і плошчай 117,0 км2. Вадасховішчы адрозніваюцца малымі аб’ёмамі (ад 1 да 5 млн.м3) і плошчай (0,5 – 3,5 км2). Выключэнне складае Вілейскае вадасховішча, якое па марфаметрычным паказчыкам адносіцца да катэгорыі сярэдніх па веічыні (аб’ёмам каля 260 млн.м3 і плошча звыш 75 км2). На р.Нёман у бліжэйшыя гыды будзе пабудавана вадасховішча Гродзенскай ГЭС (рэчышчавага тыпу).

Вадасховішчы басейна рэк Заходняга Буга. У басейне пабудавана усяго 5 вадасховішчаў. чатыры з іх малыя і адно сярэдняее па велічіны. Поўны аб’ём пры НПУ іх складае 35,8, а карысны 23,4 млн.м3 з агульнай плошчай 11,2 км2. Вадасховішчы басейна выкарыстоўваюцца у рыбнай гаспадарцы і арашэння прылягаючых зямель.

Вадасховішчы басейна Дняпра. У басейне Дняпра пабудавана звыш 40 вадасховішчаў з поўным аб’ёмам пры НПУ 386,4 млн.м3, карысным —207,0 млн.м3 і плошчай 126,9 км2. З іх 33 вадаёмы адносіцца да малых, 7 — сярэдніх, і толькі адно, Заслаўскае, самае буйное. Наліўных вадасховішчаў — 8. Большасць вадаёмаў гэтай часткі Беларусі прызначана для рэгулявання вільгаці глебы на меліяратыўных аб’ектах.

Вадасховішчы басейна Прыпяці выконваюць значную ролю у рэгуляванні сцёку на Палессі. У басейны пабудавана у розныя часы 46 вадасховішчаў галоўным чынам наліўнога тыпу. З іх 34 адносіцца да малых і 12 сярэдніх. Поўны іх аб’ём пры НПУ складае 554,5 млн.м3, карысны — 398,0 млн.м3 і агульная плошча 197,6 км2.

8.3 Праектныя і назіраемыя гідралагічныя характарыстыкі вадасховішчаў

Галоўная мэта будаўніцтва вадасховішчаў – рэгуляванне сцёку вады, якое выконваецца у інтарэсах энэргетыкі, ірыгацыі, воднага транспарту, водазабяспячэння, рэкрэацыі, з мэтай барацьбы з навадненямі, і інш. Для гэтага ў вадасховішчах накопліваецца у адзін перыяд і выкарыстоўваецца ў другі. Перыяд накаоўлівання вады паверхневага сцёку называецц напаўненнем вадасховішча, а перыяд аддачы вады – спрацоўкай. Перыяд напаўнення вадасховішча адбываецца на малых рэках за 1-3 гады, на вялікіх – за 10 – 15 гадоў.

Напаўненне вадасховішчаў заўсёды адбываецца да некаторых больш менш вызначаных (характэрных) узроўняў вады. Вышэй плаціны, якая перагароджвае раку, узнікае падпор, павышэнне ўзроўню) на некалькі дзясяткаў, часам і сотні метраў. У выніку вышэй плаціны (верхні б’еф) і ніжэй плаціны (ніжні б’еф) рака мяняе свой гідралагічны рэжым, які выражаецца у першую чаргу у ваганнях узроўня вады. Сярод іх можна вызначыць найбольш характэрныя з іх: нармальны падпорны ўзровень (НПУ) і узровень мёртвага аб’ёму (УМА).

НПУ – найбольшы праектны ўзровень вадасховішча (верхнягя б’ефа плаціны), які плаціна можа пдтрымліваць пры нармальных умовах карыстання вадасховішча на працягу даволі джоўгага часу. На гэты узровень разлічваюцца амаль усе гідратэхнічныя збудаванні вадасховішча і колькасныя характарыстыкі. Наіменьшы ўзровень вадасхоаішча, да якога магчыма яго спрацоўка пры эксплуатацыі, называецца узроўнем мёртвага аб’ёму (УМА).

Аб’ём вады, які заключаны паміж НПУ і УМА, называецца карысным аб’ёмам. Яго можна выкарыстоўваць у розных гаспадарчых мэтах і ён запланаваны праектам вадасховішча. Аб’ём вады ніжэй УМА называецца мёртвым таму, што пры нармальных умовах эксплуатацыі вадасховішча яго выкарыстанне не прадугледжана. Вельмі рэдка раз у сто, а то іболей гадоў можна назіраць вельмі высокае паўнаводдзеі адпаведна высокі расход вады. У сувязі з абмежаванай прапускной здольнасцю гідравузла можа ўзнікнуць даволі высокі ўзровень вадасховішча, які перавышае НПУ (узровень рэдкай паўтаральнасці), але які можа вытрымаць гідравузел і плаціна, на яго праектам разлічана трываласць плаціны. Такі пад’ём узроўня вады вышэй НПУ у час паўнаводдзя і высокіх расходаў вады рэдкай паўтаральнасці называецца фарсіраваннем узроўня вадасховішча, а сам узровень – фарсіраваным падпорным (ФПУ). Аб’ём, які знаходзіцца вышэй НПУ да ФПУ, называецца аб’ёмам фарсіравання.

У адпаведнасці з праектам і неабходнасцю у вадзе вадасховішчам ажыццяўляецца штодзённае (сутачнае), штотыднёвае , гадавое (па порам года) і шматгадавое (мнагалетнее) рэгуляванне сцёку.

Штодзённае рэгуляванне сцёку заключаецца ў пераразмеркаванні на працягу сутак расходаў вады ў ніжні б’еф. Гэты від рэгулявання сцёку часцей за ус1 ажыццяўляецца у мэтах гідраэнэргетыкі (вадасховішчы Асіповіцкай, Чыгірынскай ГЭС). У начныя часы вадасховішча напаўняецца вадой, ГЭС працуе не напоўную магутнасць, у дзень ГЭС выпрацоўвае электраэнэргію і ідзе спрацоўка вадасховішча. Аб’ём і узровень вады вадасховішча паніжаецца.

Пры тыднёвым рэгуляванні выпуск вады з вадасховішча мяняецца па днях тыдня. З мэтай атрымання і правільнага выкарыстання гідраэлектраэнэргіі у працоўныя дні менш вады прапускаецца праз турбіны ГЭС у выхадныя і святочныя дні. На малых вадасховішчах часам ажыццяўляецца спалучэнне штодзённага і тыднёвага відаў рэгулявання сцёку (рыс. 8.2).

Пры гадавм рэгуляванні сцёку (па порам года) вада накопліваецца ў мнагаводную пару года (вясной) і расходуецца на гаспадарчыя патрэбы у малаводую (летам). Такая схема рэгулявання сцёку абумоўлена нераўнамернасцю размеркавання сцёку па порам года і спажываннем вады. Гэта найбольш распаўсюджаны від рэгулявання, характэрны для вадасховішчаў энергетычнагаі ірыгацыйнага прызначэння. Для яго ажыццяўлення будуюцца сярэднія і буўныя вадасховішчы, здольныя акумуляваць воды паўнаводдзя і паводак.

Шматгадавое (мнагалетняе) рэгуляванне сцёку заключаецца ў пераразмеркаванні рачнога сцёку паміж гадамі з рознай воднасцю. Гэты від ажыццяўляецца буйнымі вадасховішчамі шляхам акумуляцыі сцёку ў мнагаводныя і спажывання ягоў малаводныя і сярэднія па воднасці гады.

Мнагалетняе і гадавое рэгуляванне сцёку можа быць поўным і няпоўным (частковым). Пры поўным рэгуляваніі вадасховішчамі затрымліваецца разліковы аб’ём сцёку мнагаводных гадоў, паўнаводдзяў і паводак і ім практычна дасягаецца НПУ. Пры няпоўным рэгуляваніі у вадасховішчаў затрымліваецца толькі частка сцёку, а другая прапускаецца ў ніжні б’еф. Разгледжаны характэрныя ўзроўні вады з’яўляюцца праектным характарыстыкамі.

Глыбіня спрацоўкі вадасховішча – важнейшы паказчык гідралагічнага рэжыму вадасховішча, які значна ўплывае на унутрывадаёмныя (лімнічныя) працэсы, паколькі амплітуда вагання ўзроўня вады у вадасховішчах значна большая, чым у азёрах. Глыбіня спрацоўкі вызначаецца велічынёй пагіжэння ўзроўня вада вадасховішча за некаторы час (м). Аб’ём, які быў спрацаваны за гэты час называецца прызмай спрацоўкі (ПС).

Нягледзячы на асаблівасці кожнага віда рэгулявання можна вызначыць агульныя рысы ў гідралагічным рэжыму вадасховішчаў. Гэта так называемыя назіраемыя характэрныя узроўні. Найбольшы узровень назіраецца у канцы паўнаводдзя, калі завершылася запаўненне вадасховішча пасля зімовай спрацоўкі. Гэты ўзровень трымаецца на працягу некаторага часу, працягласць якога залежыць ад віда рэгулявання і воднасці года. Затым накопленая вада спажываецца ў гаспадарчых мэтах, у выніку чаго адбываецца паніжэнне ўзроўня. Спацоўка вадасховішча ідзе звычайна да некаторых найменьшых узроўняў вады ў прканцы зімы. З нарастаннем прытоку вады з вадазбора запаўненне вадасховішча паўтараецца. Да назіраемых узроўняй вады вадасховішча адносіцца сярэдні ўзровень вад за пару года, сярэдні гадавы, сярэдні за шматгадавы перыяд і г.д.

Ваганні ўзроўня вады вадасховішчаў, іх значная амплітуда часта адмоўна ўплывае на нераст рыб, выкарыстанне вадазабораў, судаходства, перашкаджае іх зарастанню, спрыяе абразіі берагоў і водмеляў, садзейнічае размыву умацаванняў берагоў і другіх гідратэхнічных збудаванняў.

Асаблівасці гідралагічнага рэжыму вадасховішчаў у розных частках акваторый залежыць ад іх марфалагічных, гідраграфічных асаблівасцей, наяўнасці глыбокаводных і мелкаводных зон, гідрадынамічных паказчыкаў (ваганняў узроўня вады, ветравога хвалявання і інш.). Па асаблівасцям гідралагічных умоў, якія узнікаюць у розных частках акваторый, выдзяляюцца гідралагічныя зон: ніжняя прыплацінная (возерападобная), сярэдняя (азёрна-рачная), верхняя (рачная), а таксама участак выклінівання падпору.

Ніжняя прыплацінная (азёрная) зона глыбокаводная пры ўсіх узроўнях вады. Хуткасці цячэнняў невялікія, змяняюцца разам са зменай дзейнасці ветру. Тут фарміруюцца цыркуляцыйныя цячэнні, якія разам з другімі (сцёкавымі, дрэйфавымі, інш) ствараюць складаную схему. Завіслых наносаў мала. У глыбокаводнай адкрытай частцы зоны перавагаюць дробныя наносы, у размываемых берагоў – больш буйныя. Ветравое хваляванне значнае, заўсёды з большай вышынёй хваляў, чым вышэй па вадасховішчу. Таму тут назіраецца максімальная берагавая эрозія, асабліва у першыя 10-15 гадоў. Пры ваганнях узроўня вады уразмываюцца сфарміраваныя прыбярэжныя водмелі. Дно вадасховішча амаль не кранаецца ветравым хваляваннем негледзчы на значную даўжыню разгона ветравых хваляў.

Сярэдняя (азёрна-рачная) зона глыбокаводна толькі пры высокіх узроўнях вады, блізкіх да НПУ. Пры значнай спрацоўцы вадасховішча затопленая поўма ракі не асушаецца, вада не уваходзіць у былое рэчышча. Але паўздоўжныя цячэнні мацней, чым у азёрнай частцы, яшчэ знаходзяцца пад уплывам ветру. Буйныя наносы ўжо могуць адкладацца у адкрытай частцы. Ветравое хваляванне яшчэ дастаткова моцнае, таму абразія берагой можа назірацца на аобных (лакальных) участках берагавой лініі. Пры значнай спрацоўцы вадасховішча глыбіні вельмі паніжаюцца і практычна ўсё дно закранаецца ветравым хваляваннем. Пры паніжэнні узроўня вады прыбярэжныя водмелі не разбураюцца, таму берагавая абразія затухае, а сфарміраваныя водмелі і схілы берагоў хутка замацоўваюцца воднымі і другімі раслінамі.

Верхняя (рачная) зона пры высокай вадзе (НПУ) мелкаводная, пры нізкай – амаль уся вада практычна ўваходзіць у рэчышча, але падпор захоўваецца. Значныя глыбіні назіраюцца толькі ў рэчышчы. Паўздоўжныя хуткасці значныя. Ветравое хваляванне нязначнае і абразія практычна не назіраецца.

Участак выклінівання падпору характарызуецца змяненнямі рэжыму як па порма года, так і у сувязі з работай рэгулюючымі збудаваннямі (напрыклад, з работай ГЭС). Для участка характэрны значныя ваганні ўзроўня, наяўнасць сцёкавых цячэнняў, таксама значнымі змяненнямі ў памерах затапліваемай плошчы рачной поймы.

Акрамя гэтых прыродных зон у вадасховішчах часта выдзяляюцца залівы, якія маюць свае асаблівасці. Больш складаныя гідралагічныя ўмовы назіраюцца ў вадасховішчах азёрнага і азёрна-рачнога тыпаў.

8.4. Тыпы вадасховішчаў

Вадасховішчы свету адрозніваюцца паміж сабой марфаметрычнымі характарыстыкамі і гідралагічным рэжымам. Амаль 30 тыс. вадасховішчаў сусвету зя’ўляюцца даволі складанымі воднымі аб’етамі для іх тыпізаціі.

У першую чаргу у аснову тыпізацыі могуць быць пакладзены генезіс, ці спосаб іх утварэння. Карыстаючыся тэрмінам чаша вадасховішча, якім звычайна называюць прыродныя ёмкасці для накоплівання вады, можна выдзеліць: вадасховішчы ў далінах рэк (рачныя далінныя) перагарожаных плацінамі; зарэгуляваныя азёры (азёры-вадасховішчы); наліўныя вадасховішчы; змешанае (далінна-наліўное); адрэзанае ад мора і апрэсненае; аддзеленае ад мора без апраснення (прыліўная ГЭС); вадасховішчы на часовым вадасцёку.

Найбольшая колькасць вадасховішчаў сканцэнтравана ў далінах рэк. Найбольшае вадасховішча па плошчы з іх – Вольта (Гана), а па аб’ёму – Брацкай ГЭС (Расія). Вадасховішчы часовых вадасцёкаў будуюцца у арыдных ўмовах з мусонным і горных раёнах з субнівальным кліматамі. Невялікія вадаёмы пабудаваны на перасыхаючых вадасцёках у паўднёва-усходняй Індыі, у пустынных і паўпустынных раёнах паўночнай Афрыкі і Аравіі. Наліўныя вадасховішчы утвараюцца у прыродных дэпрэсіях, у якія вада падаецца па каналах, ці з дапамогай помпавых станцый. На Беларусі гэта балоцістыя нізінныя раёны, дзе праводзяцца меліярацыі. Звычайна у вадасховішчы падаюцца лішкавыя паводкавыя воды рэк. Азёрныя вадасховішчы (зарэгуляваныя азёры) будуюцца шляхам падпора і штучнага рэгулявання вадаабмену прыродных азёр. Вадасховішчы ў марскіх залівах, бухтах, ліманах і эстуарыях утвараюцца шляхам іх адгарожвання ад мора плацінамі і дамбамі. Марскія вадасховішчы пабудаваны ў Нідэрландах, праектуюцца ў Велікабрытаніі. На канале Дунай-Дняпро пабудавана вадасховішча у лімане Сасык.

У залежнасці ад патрэб гаспадаркі вадасховішчы могуць быць пабудаваны ў любой геаграфічнай зое, дзе гэта дазваляюць прыродныя ўмовы. Па геаграфічнаму палажэнню выдзяляюцца вадасховішчы раўнін, прадгор’яў і пласкагор’яў, горныя вадасховішчы.

Раўнінныя вадасховішчы адрозніваюцца значнымі плошчамі і плошчай затаплення зямель, невялікай максімальнай і сярэдняй глыбінёй, велічінёй спрацоўкі, значнымі змяненнямі плошчы вадасховішча пры ваганнях узроўня. Вадасховішчы раўніннага тыпу у сувязі з разнастайнасцю гаспадаркі выкарыстоўваюцца комплексна, што характэрна і для невялікіх вадасховішчаў Беларусі.

Вадасховішчы прадгор’яў і на пласкагор’ях значна меньш затапляюць зямель, маюць высокія і стромкія берагі. Сярэдняя іх глыбіня дасягае 35-40 м, а максімальная да 100 м. Глыбіня спрацоўкі ўзроўня дасягае 10-20 м. Рэльеф узбярэжжа ускладняе іх асваенне і выкарыстанне.

Горныя вадасховішчы характэрызуюцца невялікай плошчай і невялікімі магчымымі плошчамі затаплення зямель. Яны адрозніваюцца вялікімі глыбінямі (часта 100-150 м) і вельмі вялікай спрацоўкай (у некаторых выпадках да 50-100 м і больш). Пры ваганнях узроўня вады плошча вадасховішча вагаецца нязначна.

Па канфігурацыі вадасховішчы даволі разнастайныя6 ад вузкіх выцягнутых да няправільных эліпсавідны, правільных мнагавугольнікаў і г.д. Аб магчымых канфігурацыях вадасховішчаў можна судзіць на прыкладзе штучных вадаёмаў Беларусі (рыс. 8.3). Аднак абрыс вадасховішчаў у плане не пастаянны і форма, а таксама марфаметрычныя паказчыкі беперапынна мяняюцца ў залежнасці ад амплітуды ваганняў іх узроўня.

Ю.М. Матарзін прапанаваў адрозніваць вадасховішчы па палажэнню іх у далінах рэк і па канфігурацыі у плане: рэчышчавыя, далінныя рачныя, далінныя азёрныя, утвораныя у некальніх рачных далінах, утвораныя у некалькіх азёрных катлавінах.

Тыпізацыя вадасховішчаў Беларусі па характару затаплення рачных далін і азёрных катлавін, а таксама іх месца сярод прыродных вадаёмаў рознага паходжання адлюстравана на рысунку 8.4.