Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология суши.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
914.94 Кб
Скачать

10. Кар’ерныя вадаемы

10.1. Паходжанне кар’ерных вадаемаў

Асобную групу вадасховішчаў утвараюць кар’еры, альбо кар’ерныя (вадаёмы) вадасховішчы. Іх утварэнне звязана са здабычай нярудных карысных выкапняў. На сенняшні дзень плошча зямель, якая занята горнымі распрацоўкамі ў выглядзе кар’ераў, на Беларусі складае больш чым 2 млн. га. Гэта адзін з вядучых метадаў здабычы карысных вакапняў (ад 50 да 80 % здабываючай прамысловасці ў СНД). Пры гэтым парушаюцца не толькі асобныя кампаненты прыроды, але і ўвесь прыродны комплекс. Таму ставіцца пытанне аб рэкультывацыі, аднаўленні гэтых тэррыторый.

Адрозніваюць горнатэхнічны і біялагічны этапы рэкультывацыі. У сучаснай сусветнай практыцы найбольшае распаўсюджванне атрымалі наступныя напрамкі рэкультывацыі:

  • сельскагаспадарчая;

  • лесагаспадарчая;

  • санітарна-гігіенічнае;

  • жыллевае і капітальнае будаўніцтва;

  • водагаспадарчае.

Апошняе ўяўляе сабой утварэнне на месцы кар’ераў вадаемаў рознага прызначэння.

Прыпаверхневыя ваданосныя гарызонты звычайна залягаюць неглыбока ад паверхні зямлі і знаходзяцца непасрэдна ў зоне залягання карысных выкапняў. Іх воды могуць служыць крыніцай для запаўнення кар’ерных выпрацовак і ўтварэння новага ландшафта – субаквальнага замест элювіяльнага. Пры гэтым часцей утвараюцца адмоўныя формы рэльефу (кар’еры, катлавіны, правалы, выемкі, каналы, траншэі, канавы і г.д.), якія могуць служыць чашамі для штучных кар’ерных вадаемаў.

Плошча кар’ераў вагаецца ў межах 2 – 20 га, рэдка 100 га. Глыбіня не перавышае 20 – 30 м. параўнальна невялікія аб’емы і плошчы вадасховішчаў абумоўлены генезісам радовішчаў, стракатасцю літалогіі чацверцічных адкладаў і рэльефам. Часцей за ўсе гэта гліны, суглінкі, супесі, пяскі.

Сярод радовішчаў адрозніваюць радовішча гліністыя, карбанатнай сыравіны, пяскоў і пяшчана-гравійнага матэрыялу. Значная частка іх знаходзіцца аля буйных гарадоў і прамысловых цэнтраў.

Гліністыя радовішчы звязаны з адкладамі ледавіковага і азерна-ледавіковага комплексу, якія знаходзяцца ў выраўненых мясцінах з неглыбокім заляганнем грунтовых вод (1 – 5, рэдка 10 м). магутнасць ускрышных пародаў 1 – 5 м, залежыад 0,5 да 8 м, часам да 25 – 40 м. Форма залежы – лінзападобная або ў выглядзе пласта.

Пасля здабычы глін распрацоўка ўяўляе сабой невялікія па плошчы і неглыбокія (2 – 10 м) выемкі з канусамі і грэбнямі ўскрышных парод. Асобныя ўчасткі ў радовішчы незакранутыя ( ).

Радовішчы пяской і пясчана-гравійнага матэрыялу знаходзяцца галоўным чынам у межах Беларускай грады і Паазер’я. У Брэсцкай, Гомельскай і Магілеўскай вобласцях такія радовішчы адзінкавыя. Аднак на Палессі знаходзяцца вядомыя радовішчы пяскоў для вырабу шкла і фармовачных пяскоў («Лоеўскія», «Любанскі-І»).

Радовішчы гэтага тыпу звязаны з флювіягляцыяльнымі і канечнамарэннымі ўтварэннмі і знаходзяцца ў асноўным на ўзвышанай мясцовасці з глыбіней залягання грунтовых вод 10 – 30 м і больш. Магутнасць радовішчаў складае 0,5 – 35 м. Залягае сыравіна, як правіла, блізка ад паверхні і рэдка на глыбіні 10 м. Адпрацаваныя радовішчы прадстаўлены кампактнымі выемкамі глыбіней 5 – 30 м. Ложа кар’ераў мае плоскабугрыстае дно і стромкія, часам адвесныя барты. Тыпічны аб’ект – кар’ер кар’ер пясчана-гравійнага матэрыялу « » Стаўбцоўскага раену.

Другі тып радовічшаў – узгоркі, грады, озы, камы і г.д. ( і г.д.). Яны значна спрасцілі здабычу сыравіны і пасля іх распрацоўкі ўтвараюцца неглыбокія кар’еры з глыбокім заляганнем грунтовых вод.

Большая частка радовішчаў, дзе вядзецца здабыча карбанатнай сыравіны (мел, мергель, даламіт), размешчана ў Гродзенскай і ўсходняй частцы Магілеўскай вобласці. Акрамя таго, недалека ад Віцебска вядзецца здабыча даламітаў (радовішчы «Руба», участкі «Руба», «Гралёва»).

Радовічшы гэтага тыпу маюць выгляд карэнных залежаў або адторжанцаў. Карэнныя залежы магутнасцю 50 – 80 м, часам да 150 м, залягаюць на глыбіні ад некалькіх метраў да 10 м. Адторжанцы маюць выцягнутую форму і стромкае падзенне (5 – 10, да 50 – 90 º). Магутнасць мелавых парод ад 0,3 – 1 да 60 м, у асобных выпадках 100 – 140 м. Гэта павышаныя ўчасткі рэльефа з глыбокім заляганнем грунтовых вод (больш 10 м). Магутнасць ускрышных пародаў ад 0,2 – 0,8 м да 15 – 23 м. Пры здабычы сыравіны ўтвараюцца кампактныя, рознай формы выемкі глыбіней ад 15 – 20 м да 50 м.

Каля г.п. Мікашэвічы у Лельчыцкім раене Гомельскай вобласці здабываецца прыродны камень – граніт («Мікашэвічы»).

Найбольш падыходзяць для ўтварэння кар'ерных вадаемаў месцы здабычы глін і карбанатнай сыравіны.

10.2. Рэкультывацыя кар'ераў

Рэкультывацыя кар'ерна-адвальных комплексаў адбываецца рознымі шляхамі. Найбольш часта выкарыстоўваецца комплексны метад, які рэалізуецца ў два этапа: тэхнічны і біялагічны. Тэхнічная рэкультывацыя ўключае запаўненне выемкі пустой пародай з краевых (перыферыйных) адвалаў. Пры гэтым дно і барты кар'ераў планіруюцца, выраўноўваюцца, пакрываюцца слоем глебы, якая ранейбыла знята і складзіравана недалека ад кар'ера. Тэхнічная рэкультывацыя прадугледжвае падрыхтоўку тэрыторыі для наступнай біялагічнай стадыі рэкультывацыі, мэтай якой з'яўляецца аднаўленне ўрадлівасці сельскагаспадарчых і лясных земляў.

Другім шляхам рэкультывацыі, які адрозніваецца сваей экалагічнасцю і прастатой, з'яўляецца захаванне кар'ераў і запаўненне іх вадой, гэта значыць утварэнне на месцы адпрацаваных радовішчаў кар'ерных вадаемаў разнамэтавага прызначэння. Зараз у рэспубліцы каля 10 % такіх распрацовак сталі аб'ектамі водагаспадарчай рэкультывацыі.

Кар'ерныя вадаемы – гэта рукатворныя прыродна-антрапагенныя водныя экасістэмы, станаўленне і функцыянаванне якіх яшчэ дасканала не вывучаны.

Кар'ерныя вадаемы Беларусі выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых і эстэтычных інтарэсах грамадства ў якасці:

  1. сажалак для рыбаразвядзення;

  2. вадасховішчаў;

  3. вадаемаў для адпачынку і спорту (рэкрэацыі);

  4. для мясцовых патрэб (арашэнне);

  5. адстойнікаў для водаў з прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Геаэкалагічнае забяспячэнне воднагаспадарчай рэкультывацыі ажыццяўляеццэ паэтапна (Хоміч А.А.,2001):

  • распрацоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання асваення радовішча і яго рэкультывацыі;

  • карэкцыя і дэталізацыя праекта рэкультывацыі кар’ерна-адвальнага комплексу, які атрымліваецца на месцы адпрацаванага радовішча;

  • кіраванне функцыяніраваннем сфарміраванага вадаёма кар’ернага тыпу.

На першым этапе вызначаецца магчымасць і мэтазгоднасць стварэння вадаёма. Паслядоўна вызначаюцца гідралагічныя, гідрагеалагічныя, геамарфалагічныя, горна-геалагічныя, ландшафтныя ўмовы воднагаспадарчай рэкультывацыі. І напрамак іх гаспадарчага выкарыстання. Ацэньваецца крыніцы жыўлення будучага вадаёма, іх дастатковасць для фарміравання аптымальнага аб’ёма воднай масы і забяспячэння надзейнага вадаабмену. З улікам тыпа радовішча, тэхналогіі яго распрацоўкі, вызначаюцца параметры будучага вадаёма.

Па вынікам ацэнкі магчымых марфаметрычных паказчыкаў вызначаецца перспектывы фарміравання біалагічнага тыпу вадаёма, яго прадукцыйныя магчымасці і адпаведнасць аптымальным суадносінам паміж імі. Адначасова прадугледжваюцца мерапрыемствы па арганізацыіі вадазбора будучага вадаёму, геаэкалагічнай яго рэкультывацыі. Характарыстыкі вадаёма і вадазбора з’яўляюцца асновай для планіруемага яговыкарыстання.

Другі этап уключае геаэкалагічны аналіз самога кар’ера як адмоўную форму рэльефа і дно будучага вадаёма. На гэтым этапу удакладняюцца межы вадазбора, памеры прыбярэжных водмелей, берагавая лінія, пляж, мерапрыемствы па планіроўцы дна вадаёма. Плануюцца мерапрыемствы па біялагічнай рэкультывацыі малога вадазбора і гідрабіялагічнай рэкультывацыі прыбярэжнай мелкаводнай зоны, ліквідацыя патэнцыяльных крыніц забруджвання.

Трэці этап уключае маніторынг за станам новых гідраэкасістэм і кіраванне іх функцыяніраваннем з мэтай ацэнкі адпаведнасці назіраемых іх лімналагічных паказчыкаў разліковым і і санітарна-гігіенічным параметрам.

10.3. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў

У адрозненне ад азер у кар'ерных вадаемах лімналагічныя працэсы толькі пачынаюць складацца, яны няўстойлівыя да навакольнага асяроддзя. Гэта няўстойлівасць паглыбляецца слабымі інэрцыйнымі ўласцівасцямі і невялікім, але кампактным аб'емам водных масаў.

Акрамя гэтага, прыроднае развіцце кар'ерных вадаемаў характарызуецца тэхнагеннымі фактарамі, якія павінны забяспечыць нармальнае функцыянаванне водных экасістэма, зрабіць больш мяккім пераход ад тэхнічных да прыродна-тэхнічных аб'ектаў і зменшыць антрапагеннае ўздзеянне на іх.

У лік такіх фактараў могуць быць уключаны наступныя мерапрыемствы:

1. Актыўны ўдзел чалавека ў фарміраванні адпаведнага тыпу катлавіны: ад здабычы карысных выкапняў і ўтварэння адмоўнай формы рэльефа да выраўноўвання іх дна, штучнае ўтварэнне водмелеў, , павелічэнне аб'ему пры захаванні малой плошчы акваторыі.

2. Забяспечанне ўмоў для адпаведнага водаабмену (утварэнне прытокаў, штучная падача (наліў) вады, дадатковыя плаціны, спуск вады і г.д.).

3. Арганізацыя вадазбораў адпаведнага памеру, іх дрэніраванне (сцек з прадпрыемстваў).

Марфаметрычныя паказчыкі катлавін кар'ерных вадаемаў значна адрозніваюцца і залежаць ад тыпу сыравіны, якая здабывалася, геалагічных умоў радовішча, тэхналогіі здабычы і прыемаў рэкультывацыі.

Для кар'ерных вадаемаў на месцы гліністых распрацовак характэрна невялікая плошча і глыбіня, няроўнае дно, высокая ступень звілістасці берагоў, даволі абшырная зона мелкаводдзяў (рыс. 10.1). Напрыклад, кар'ерны вадаем «Зялены» мае плошчу 1 – 5 га, аб'ем воднай масы каля 1 млн. м3, а плошча мелкаводдзяў складае 30 %.

Кар'ерныя вадаемы на месцы распрацовак карбанатнай сыравіны адрозніваюцца больш значнымі плошчай (5 – 40 га) і глыбіней (да 20 м), маюць кампактную карытападобную форму з малой зрэзаннасцю берагавой лініі. У іх роўнае ці тэрасаванае дно, большы аб'ем воднай масы (0,5 – 4,5 млн. м3), але невялікая плошчамелкаводдзяў (2 – 5 %). Да гэтага тыпу адносяцца вадасховішчы Крычаў, Блакітны, Вярхоўе (рыс. 10.2).

Кар'ерныя вадаемы на месцы пясчана-гравійных распрацовак (Смаргонь, Ліозна Паўночны і Ліозна Паўдневы) знаходзяцца на пойме. Іх плошча вагаецца ад 4 да 125 га. Для іх характэрна невялікая глыбіня, параўнальна роўнае дно і значная звілістасць берагавой лініі. Зона мелкаводдзяў складае ад 5 да 60 % агульнай плошчы (рыс. 10.3).

У асноўным марфаметрычныя паказчыкі кар'ерных вадаемаў нязначна адрозніваюцца ад прыродных вадаемаў. Аднак для іх характэрны некаторыя і нетыпічныя для прыродных вадаемаў рысы: невыпрацаваныя дно і берагі, адсутнасць літаралі. Узрост вадаемаў меньш за 30 гадоў, таму працэсы абразіі і акумуляцыі не прывялі дно ў стабільны і ўстойлівы стан, які мы назіраем у прыродных вадаемах. Гэтаму не спрыяе таксама невялікая плошча, складаная берагавая лінія і малы разгон ветравых хваляў.

10.4. Гідралагічныя асаблівасці

Водны баланс. Ураўненне воднага балансу кар’ерных вадаёмаў у агульным выглядзе мае выгляд:

Wрп + Wпп + Wо – Wи – Wпо – Wро = W ± Wн ,

дзе Wрп, Wпп –адпаведна прыток рачных (паверхневых) і падземных вод у вадаём; Wо – атмасферныя ападкі на паверхню вады; Wи – выпарэнне с паверхні вадаёма; Wпо, Wро – адпаведна адток паверхневых і падземных вод; W – змяненні запасаў вады ў вадаёме; Wн – невязка воднага балансу, якая ўключае неулічаныя кампаненты воднага балансу і недакладнсці разлікаў.

Разліковая забяспечанасць для большасці вадаёмаў прынята р = 75 % (малаводны год), а для асобных вадаёмаў, якія маюць вялікае экалагічнае ці гаспадарчае значэнне р = 95 % (вельмі малаводны год). Для параўнання мэтазгодна мець звесткі па воднаму балансу для сярэдняга па воднасці года (р = 50 %) (табл. 10.1).

Вадаабмен. Для вырашэння практычных задач разлічваецца каэфіцыент умоўнага вадаабмена (к):

к ( Wрп + Wпп + Wо ) / W,

дзе: W – аб’ём вады ў вадаёме, тыс. м3.

Таблица 10.1

Водны баланс некаторых кар’ерных вадаёмаў Беларусі,

тыс. м3 / год

Wрп

Wпп***

Wо

Wи

Wпо***

Wро

W

Смаргонь. Сярэдні год (р=50 %)

21940**

193,0

884

700

0

22317*

0

Смаргонь. Маловодны год (р=50 %)

18500**

193,0

656

756

0

18593*

0

Вярхоўе. Сярэдні год (р=50 %)

3390

45,1

751

554

3290,10

0

342*

Вярхоўе. Маловодны год (р=50 %)

2530

45,1

530

599

3290,1

0

–784*

Крычаў. Сярэдні год (р=50 %)

370

172,5

285

224

651,5

0

–48*

Крычаў. Малаводны год (р=50 %)

210

172,5

182

242

651,5

0

–329*

Гайдукоўка. Сярэдні год (р=50 %)

26,5

13,7

91,4

66,7

53,8

0

–11,1*

Гайдукоўка. Малаводны год (р=50 %)

16,2

13,7

64,9

72,1

53,8

0

–31,1*

Па разлікам воднага балансу даследаваныя вадаёмы адносяцца да трох тыпаў: з добрым, здавальняючым і слабым вадаабменам, што адлюстроўвае іх умоўны вадаабмен і характар жыўлення.

Воднае жыўленне кар'ерных вадаемаў адбываецца грунтовымі водамі, якія былі выкрыты пры здабычы карысных выкапняў, а таксама водамі паверхневага сцеку і атмасфернымі ападкамі. Грунтовае жыўленне забяспечвае адносна стабільны і ўстойлівы ўзровень вады. Аднак ў кар'ерных вадаемах, якія звязаны з рачнымі сістэмамі, галоўнай крыніцай жыўлення з'яўляецца рачны сцек («Верхоўе» – р. Зах. Дзвіна; «Смаргонь» – р. Вілія і г.д.).

Адсутнасць неабходнасці ў рэгуляванні ўзроўня падкрэслівае падабенства кар'ерных вадаемаў з азерамі. Кар'ерным вадаемам, як і прыродным лімнічным сістэмам, характэрны запаволены водаабмен. Як вынік гэтай акалічнасці – працэс даволі хуткай трансфармацыі паступаючых водаў, акумуляцыя алахтонных і аўтахтонных рэчываў.

Вадаабмен значна павялічваецца ў тых вадаемаў, якія маюць пратокі і сувязь з ракой («Смаргонь») – пастаянная гідралагічная сувязь. Сязонная гідралагічная сувязь назіраецца на вадаеме «Вярхоўе» ў басейне р. Зах. Дзвіна.

10.5. Гідрахімічны рэжым

Сходнасць кар'ерных вадаемаў па шэрагу паказчыкаў з азерамі абумоўлівае сходнасць і рэжымных лімнічных характарыстык: рэжыма тэмпературы і раствораных газаў, асноўных фізічных і хімічных уласцівасцей вады, напрамку біялагічных і седыментацыйных працэсаў.

Тэмпературны рэжым. У найбольш глыбокіх вадаемах летам назіраецца прамая тэмпературная стратыфікацыя (Крычаў, Руба, Гайдукоўка, Смаргонь). На мелкаводных водмелях назіраецца амаль поўнае перамешванне. Зімой – адваротная тэмпературная стратыфікацыя. Для самых мелкаводных вадаемаў характэрна поўнае перамешванне воднай масы (Ліозна Паўночны і Ліозна Паўднёвы).

Газавы рэжым. Даследванні паказваюць, што большасць кар'ераў маюць неспрыяльныя кіслародныя ўмовы. Прычына гэтага з'яўляюцца марфалагічныя асаблівасці катлавін ці іх выкарыстанне для размяшчэння арганічных рэчываў. Памяншэнне ўтрымання О2 ад паверхні да дна звязана з яго скарыстаннем на працэсы разлажэння ў гіпалімніёне (Вярхоўе, Гайдукоўка, , Смаргонь).

Для вадаемаў Вярхоўе, Мароські тыпічны выпадак, пры якім утрыманне О2 у прыдонных слаях блізкае да нуля. У самых высакапразрыстых вадаемах тыпа Крычаў, Блакітны на некаторай глыбіні назіраецца кіслародны максімум, які ўтвараецца з прычыны высокай празрыстасці вады і тонкага слоя эпілімніена.

Па велічыні мінералізацыі вады большасць вадаемаў адносіцца да гідракарбанатнага класа кальцыевай групы і па велічыні яна не перавышае сярэдніх фонавых паказчыкаў значэнняў на Беларусі. Утрыманне азота і фосфару рэзка павялічваецца ў выпадках паступлення прамысловых і камунальных сцекавых водаў, сцеку з сельскагаспадарчых зямель і рэкрэацыйных зон.

10.6. Донныя адклады

Па характару накаплення донных адкладаў кар’ерныя вадаёмы нагадваюць прыродныя водныя аб’екты – азёры. Крыніцай паступлення у вадаёмы матэрыялаў служаць прадукты размыву, хімічнай эрозіі і абразіі першасных грунтоў, якія засталіся на месцы распрацоўкі радовішча. Значнай крыніцай паступлення матэрыяла у вадаёмы з’яўляюцца пылападобныя часцінкі і паветраныя выкіды мясцовай вытворчасці (“Мароські”).

У фарміраванні другасных донных адкладаў назіраецца прамая сувязь паміж імі і тыпам здабываемых карысных выкапняў. У вадаёмах на месцы здабычы пясчаных і пясчана-гравелістых матэрыялаў назіраецца фарміраванне адкладаў з разназерністым памерам фракцый. У складзе донных адкладаў перавагаюць дробнапясчаныя часцінкі (0,25 – 0,10 мм). Шырока прадстаўлена зерне алеўрытавага памеру. Лёгкія мінеральныя фракцыі амаль на 90 % прадстаўлены з кварца.

У кар’ерных вадаёмах на месцы здабычы гліністай і карбанатнай сыравіны утрыманне пясчаных і буйных алеўрытавых часцінак нязначнае, фракцый памерам звыш 0,01 мм ад 2 да 10 %.

Фарміраванне другасных донных адкладах у кар’ерных вадаёмах аналагічнае азёрнай седіментацыі. Грубадысперсныя адклады фарміруюцца у выніку слабай абразіі берагоў і адкладаюцца даволі вузкай паласой уздоўж берега. Дрбнадісперсныя адклады наколіваюцца у глыбокаводнай частцы дна. Па грануламетрычнаму складу адклады кар’ерных вадаёмаў нагадваюць азёрныя пяскі, гліны, мергелістыя гліны і мергелі.

Па валаваму хімічнаму складу донныя адклады блізкія да мінеральных і аргана-мінеральных адкладў азёр сілікатнага і карбанатнага раду. У донных адкладах перавагаюць злучэнні крэмнія (SiO2) да 80,6 %), алюмінія ( Al2O3да 17,0 %), жалеза ( Fe2O3 да 8,75 %), кальцыя (СаО да 56,4 %), магнія ( МgО да 10,7 %). Утрыманне попелу знаходзіцца ў межах 59,1 – 94,9 %), а утрыманне арганічнага вугляроду – усяго ад 0,04 да 5,3 %.

Аўтахтонным матэрыялам, які удзельнічае у фарміраванні другасных донных адкладаў, з’яўляюцца прадукты жызнедзейнасці гідрабіонтаў. Аб інтенісіўнасці іх удзелу у фарміраванні новых адкладаў сведчыць нізкае утрыманне арганікі і перавага крэмнію. Аналіз відавога складу і колькасці астракод у адкладах вадаёмаў, якія знаходзяцца на розных узроўнях трофнасці за 35 – 40 перыяд існавання (ад ранняй стадыі алігатрафіі да выражанай дыстрафіі ) сведчыць аб яшчэ нязначнай ролі аўтахтонных працэсаў у працэсах седзіментагенэза.

10.7. Зарастанне кар’ерных вадаемаў

Асаблівасці зарастання кар’ерных вадаемаў вызначаюцца тыпам катлавіны, размеркаваннем мелкаводдзяў, грунтамі дна, хімічным саставам. У сувязі з гэтым і на аснове біялагічных прадукцыйных паказчыкаў выдзяляюцца макрафітны ці фітапланктонны напрамкі развіцця кар’ерных вадаемаў. Да ліку макрафітных вадаемаў адносяцца Руба, Блакітны, Крычаў, Ліозна, Зялены. Па фітапланктоннаму шляху развіваюцца кар'’рныя вадаемы Лазурны, Смаргонь, Вярхоўе.

Устаноўлена, што макрафітныя кар’ерныя вадаемы праходзяць тры стадыі: фітапланктонную (патэнцыяльна-макрафітную), макрафітную і заключную (астаткава-макрафітную). На першай стадыі пагружаныя макрафіты не адразу засяляюць вадаем. Першым з’яўляецца фітапланктон, які меньш патрабавальны да навакольнага асяроддзя. Затым наступае больш працяглы макрафітны перыяд. Дасягнуў сталага (зрэлага) стану, пры якім спажыўныя элементы ўжо выкарыстоўваюцца не макрафітамі, а зноў фітапланктонам, кар’ерны вадаем уступае ў заключную астаткава-макрафітную стадыю.

Фітапланктонныя вадаемы праходзяць толькі адну фітапланктонную стадыю.

Па запасах спажыўнага рэчыва кар’ерныя вадаемы, як і азеры, падзяляюцца на мезатрофныя з прызнакамі алігатрафіі (Блакітны, Крычаў); мезатрофныя (Гайдукоўка), слабаэвтрофныя (Смаргонь), эвтрофныя (Зялены, Ліозна), моцнаэвтрофныя (Вярхоўе), дыстрофныя (Мароські ).

Флору кар’ерных вадаемаў складаюць 23 віды водных раслін, харавыя і ніцяныя водарасці (15 родаў, 13 сямействаў). Найбольшую колькасць відаў складаюць 2 сямействы рдэставых.

Фларыстычны састаў кар’ерных вадаемаў бедны і знаходзіцца на стадыі фарміравання. Сярод відаў 52 % складаюць пагружаныя, 39% - паўпагружаныя, 9 % - плаваючыя раслины.