Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология суши.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
914.94 Кб
Скачать

6.2. Беразінская водная сістэма.

На працягу 1778-1779 гадоў на поўначы Беларусі вялісь пошукі месца для будаўніцтва канала паміж рэкамі Дняпром і Заходняй Дзвіной у раёне гг. Оршы і Віцебска. Розныя варыянты злучэння гэтых рэк прапаноўвалі Де-Лубрас і генерал Дэжэдэрас.

У 1784 годзе гэта месца аглядаў князь Вяземскі , затым інжынер Тузсон. У 1796 граф Чацкі звярнуў увагу на тое, што лес з вярхоўяў Бярэзіны праз возера Палік пападае у Рыгу на судабудаўнічыя верфі толькі на трэці год. Для агляду мясцовасці у 1797 годзе быў пасланы інжынер Герман. Аднак праект ім распрацаваны быў згублены. Выпадкова быў знойдзены польскі праект злучэння Ракі Дняпра з ракой Заходняя Дзвіна. У 1798 было пачата будаўніцтва воднай сістэмы, якое было завершана тоькі у 1805 годзе. На будаўніцтва сістэмы было выдзелена мала грошай. У той жа час мясцовасць была складанай, балоцістай і ужо у 1806 г., а затым у 1810-1812 гг. траса ужо рамантуецца. Агульная даўжыня сістэмы склала 166 км.

Бярэзінская водная сістэма злучала некалькімі каналамі складаную сістэму азер і рэк (рыс.6.1). У складаных прыродных умовах (лес, азеры, балоты) цяжка было знайсці рацыянальны шьлях. Затраты на будаўніцтва падскочылі ад 330 тыс рублёў да 1,4 млн. залатых рублёў.

Водная сістэма бярэ пачатак ккаля вусця р. Сергуч. Ніжняя частка ракі была мвыпрамлена, таму што яе вадазбор вельмі забалочаны. Першая частка сістэмы складае ад р. Бярэзіны па Сергучоўскаму каналу, р. Сергуч і возера Плаўна. Затым Бярэзінскі канал злучыў воз. Плаўна і воз. Бярэшча (усяго 7,5 км). На сённяшні дзень на гэтым участку канала захаваліся рэшткі гідратэхнічных збудаванняў, вадападводы, старажавыя будкі. У возера Бярэшча упадае аднаіменная рэчка, якая злучана Вербскім каналам з ракой Эссай (басейн р. Зах.Дзвіна). Па Эсе водны шлях праходзіць у невялікае возера Прошча, а ўжо з яго у возера Лепельскае, якое у сваю чаргу злучаецца невялічкім каналамз ракой Уллай. Вялікую злучыну ракі Уллы каля г. Чашнікі спрамляе невялікі канал. Бярэзінская водная сістэма дзейнічаў амаль да канца XIX cтагоддзя.

6.3. Аўгустоўская водная сістэма.

На сутыкненні беларускіх і польскіх зямель у пачатку XIX стагоддзя пачалося будаўніцтва Аўгустоўскай воднай сістэмы. Аўгустоўскі канал даўжыней 102 кіламетры пачынаецца каля в. Дзмісевічы на р. Нёман паміж гг. Гродна і Друскенінкай. Далей сістэма ідзе на захад да сярэдняга цячэння ракі Чорная Ганча у в. Сонічы (Польшча). Канал складаецца з цэлай сістэмы асобных каналаў, каналізаваных рэк і азёр, злучаных штучнымі пратокамі. На тэрыторыі Беларусі канал мае працяг 22 кіламетры. Сярдняя яго гыбіня каля 1,8 м. Аўгустоўская водная сістэма была пабудавана у 1824-1839 гг. для перавозкі у асноўным лесаматэрыялаў з абшырных лясоў Аўгустоўскай пушчы, а таксама збожжа з басейна Дняпра. Для судаходства Аўгустоўскі водны шлях выкарыстоўваўся мала. Па усходняй частцы канала суда маглі праходзіць толькі грузапад’емнасцю 40-70 тон. І толькі у высокую ваду асобныя судны маглі мець грузапад’ёмнасць да 150 тон. Найбольш інтенсіўна канал выкарыстоўваўся для сплаву лесу, асабліва у польскай частцы па р. Чорная Ганча. Транспартыроўка леса адбывалась самасплавам і коннай цягай па схілам канала.

6.4. Вілейска-Мінская водная сістэма.

Вілейско-Мінская водная сістема (ВМВС), пабудаваная у 1968-1976 гг., з’яўляецца першым і адзіным пакуль буйным гідратэхнічным комплексам па перакіданіі рачнога сцёку з р. Віліі (басейн балтыйскага мора) у р. Свіслач (басейн Чорнага мора).

У склад ВМВС уваходзіць Вілейскае (галаўное) вадасховішча, канал сістэмы, каналізаваны адрэзак вярхоўя р. Свіслачы і Заслаўскае вадасховішча.

Галоўная мэта пабудовы сістэмы і перакідкі сцёку — гэта вадазабеспячэнне прамысловых прадпрыемств рачной вадой, замест падземнай, якой яны карысталісь да гэтага часу, перавод камунальнай гаспадаркі горада Мінска на вадазабеспячэнне рачной вадой, паляпшэнне санітарнага стану р. Свіслачы у межах горада, а таксама пабудова Сляпянскай і Лошыцкай унутрыгарадскіх водных сістэм рэкрэацыйнага прызначэння.

Перад пабудовай ВМВС разглядалісь яшчэ два праекты забеспячэння вадой горада Мінска: Водная сістэма “Беразіна — Гайна” і водная сістэма “Беразіна — Уша — Свіслач” (рыс. 6.2). Аднак. як паказалі разлікі магчымых забораў вады з Бярэзіны, яны маглі прывесці да пагоршэння судаходных умоў ракі вышэй вусця Свіслачы. Вілейскі варыянт быў танней. а Вілейская вада папаўняла водныя рэсурсы Дняпра і павышала эфектыўнасць ГЭС на Дняпры. Да таго ж Вілейская вада была лепшай па якасці, што было вельмі важна пры забяспячэнні горада пітной вадой.

Будаўніцтва працягвалася амаль 8 гадоў. За гэты час было выканана каля 50 млн м3 земляных работ,перенесена і укладзена 12 млн м3, выкарыстана 300 тыс. м3камня і жвіру, 120 тыс. м3 бетона. Адначасова была зроблена рэканструкцыя заслаўскага вадасховішча.

Аб’ём Вілейскага, самага буйнога на Беларусі, вадасховішча склаў каля 260 млн м3, а яго даўжыня амаль 30 км (рыс. 6.3). Даўжыня канала 62 км, шырыня 24 і глубіна 3 м. Вышыня пад’ёму вады праз вадападзел склаў 71 м. Пры спрацоўцы Вілейскага вадасховішча гэты перапад павялічваецца на 6 м. даўжыня канала ад вадападзела да Заслаўскага вадасховішча роўна 12 км (рыс. 6.4).

Гідратэхнічная сістэма аельмі складаная. Пры перасячэнні з рэкамі Іліяй і Канатопкай канал праходзіць у дзюкерах (жалезабетонных галярэях пад рэчышчамі). Пры перасячэнні з р. Удрай і Гуйкай канал заключаны у галярэю у целе вадазліўных плацін. Пяць помпавых станцый, на якіх усталяваны па 4 агрэгаты, агульнай вытворчасцю 22 м3/c.

Будаўніцтва Вілеска-Мінскай воднай сістэмы дазволіла з дапамогай вадаводаў дазволіла перавесці прадпрыемствы г.Мінска на вілейскую ваду (да 200 м3 у дзень), вырашыць праблему гаспадача-пітнога вадазабеспячэння насельніцтва горада (да 200 м3 у дзень), вырашыць праблему абваднення ракі Свіслач. Расход вады р.Свіслач павінен быць не ніжэй 17 м3/c летам і 12,8 м3/c зімой, што у 10 разоў болей, чым у нармальных прыродных умовах. Аб’ём перакідваемага сцёку да 200 млн м3 у год значна палепшыла санітарны стан ракі Свіслач у межах горада, Заслаўскага вадасховішча, а таксама каскада малых вадасховішчаў у межах горада.

Пазней у 1981 годзе быў пабудаваны другі вадавыпуск з Заслаўскага вадасховішча і канал, даўжынёй каля 4-х кіламетраў. У сярэдняй яго частцы быў пабудаваны 500-мятровы адрэзак горнай рэчкі для слалама з падзеннем каля 5 метраў. Максімальны расход вад канала да 12 м3/c. Вадавыпуск быў пабудаваны для паляпшэння вадаабмена усходняй больш мелкаводная часткі Заслаўскага вадасховішча, які дзейнічае толькі летам.

Пазней на Свіслачы былі створаны невялікія вадасховішчы “Крыніцы” і “Дразды”, на сутыкненні якіх створаны хуткасны водаперапуск с перападам у 2 м.

У перспектыве пры неабходнасці магчыма дадатковая перакідка сцёку вады з басейна заходняй Дзвіны, ці з ракі Бярэзіна і яе прытокаў. Па разпрацаваным праектам плануецца дадатковае зарэгуляванне сцёку р.Віліі за кошт будаўніцтва вадасховішча на р.Дзвіноса з карысным аб’ёмам каля 120 млн м3. У сувязі з гэтым праект Вілейскага вадасховішча дазваляе пдняць яго узровеь пры нармальным падпоры (НПУ) на 0,8 м.

З мэтай павышэння эффектыўнасці эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы у ніжнім б’ефе Вілейскага вадасховішча будуюцца дзьве невялікія гідраэлектрастанцыі агульнай магутнасю каля 2,5 тыс. кВт.

6.5. Сляпянская водная сістэма.

Сляпянская водная сістэма, сістэма , даўжынёй каля 25 км, сістэма штучных канадаў і вадасховішчаў прызначана для добраупарадкавання усходняй часткі горада Мінска, была пабудавана у 1977-1988 гг.. Сістэма уключае вадасховішча “Дразды”, шэраг вадаводаў, Цнянскае вадасховішча, закрыты калектар на вадападзеле Свіслачы і Сляпянкі, вадаём у мікрараёне “Зялёны Луг”, сістэму каналаў па даліне рэчкі Слепні і Чыжоўскае вадасховішча і апаясывае плошчу горада каля 90 км2. Перапад вышыняў Сляпянскай воднай сістэмы складае 25 метраў.

Другую водну паўакружнасць у горадзе Мінску павінна стварыць лошыцкая водная сістэма, якая знаходзіцца у стадыі будаўніцтва. У Лошыцкую водную сістэму увойдуць дзейнічуючый вадавод, вадасховішча “Курасоўшчына” і сажалкі ніжнім цячэнні р.Лошыца. Расход вады пасля будаўніцтва Лошыцкай воднай сістэмы павінен скласці 1,5 м3/c. Велічіня падзення сістэмы перавышае 50 м. Гэта дазволіць ажыццявіць вадазабор вады з сістэмы некаторымі прамысловымі прадпрыемствамі.

6.6. Мікашэвічскі канал.

У 1974-1978 гг. на Палессі у басейны ракі Прыпяць быў пабудаваны судаходны Мікашэвіцкі канал, які злучыў галоўную яго водную артэрыю з пабудаваным новым портам “Мікашэвічі”. Канал знаходзіцца у шасці кіламетрах на захад ад пас. Мікашэвічы. Даўжыня канала складае усяго 7 кіламетраў. У 1979-1980 гг. канал быў паглыблены, прычал перабудаваны. Канал прызначаны для вывазу прадукцыі вытворчага аб’яднання “Граніт” па Беларусі і за яе межы.

6.7. Дняпроўска-Нёманскі водны шлях (Агінская сістэма)

Агінская сістэма (Агінскі канал) быў пабудаваны у 1767-1783 гг. Для перавозкі грузаў, галоўным чынам леса з басейна р.Прыпяці у басейн р. Нёмана. Агінскі канал вядомы як частка Дняпроўска-Нёманскага шляху, які праз Шчару і Ясельду злучаў басейны Нёмана і і Пріпяці. Канал пабудаваны па ініцыятыве і сродкі слонімскага магната Міхала Агінскага для перавозкі лесу і збожжа.

Агінская сістэма уключае дзве часткі: возера Выганашчанскае – р.Шчара (3,5 км) і возера Выганашчанскае – р.Ясельда (47 км). Разам з Выганашчанскім возерам сітэма склала 54 км. З улікам рачной часткі Дняпроўска-нёманскі водны шлях мае даўжыню 342 км. На р.Ясельда у 1866-1868 гг.былі пабудаваны дзве плаціны, якія у часы першай сусветнай вайны былі разбураны і пазней не аднаўлялісь. Канал адрозніваўся нізкімі судаходнымі якасцямі і пасля аб’яднання Беларусі з Расіяй быў рэканструяваны (1799-1804 гг.).

Максімальны грузаабарот прыйшоўся на 1847 – 1848 гады. Лес і хлеб сплаўлялісь уніз па цячэнню. Уверх грузы, галоўным чынам лес, букіраваліся на коннай цяге па берагм. Канал дзейнічаў да другой сусветнай вайны. У 1924-1940 гг. шлюзы былі перабудаваны, рэгулярна рамантавалісь. Пасля вайны гідратэхнічныя збудаванні не аднаўлялісь і паступова перайшлі у заняпад. У 60-я гады рэчышча канала было расчышчана, агульная гідрасістэма нарушылася, паглыблена, гідратэхнічныя збудаванні знішчаны. Агінская сістэма стала водапрыемнікам сцёку з меліяратыўных сістэм і пераутварылася з глыбокаводнага каналы у невялікі ручай. Пазней для рэгулявання сцёку на ім былі пабудавны некалькі водарэгулючых шлюзоў.

6.8. Себяжскі водны шлях

Меньш вядомы на Беларусі так называемы Себяжскі водны шлях, які быў пабудаваны у Х1Х стагоддзі пад назвай “Себежскае саабшчэнне”. Гэты водны шлях меў выключнае значэнне для сплава лесу. У яго склад уваходзілі шэраг азёр Себяжскай групы, канлізаваны адрэзак р. Угарынкі і іншых прытокаў, якія злучалі азёры з р. Свольна. Агульная даўжыня сістэмы складала 120 км. Водны шлях быў пабудаваны для сплаву леса з раёна г.Себежа у горад і порт Рыга па маршруту: р.Свольна – р.Дрыса- р. Заходняя Дзвіна. Лес ішоў платамі і на лодках. Па дадзеным на 1897 г. Па Себежскаму воднаму шляху сплаўлялась каля 200 тыс. м3 у год.

Штучная частка шляху уключае толькі каналізаваную р. Угарінку, вядомую як Злучальны канал, які у сваю чаргу прадстаўляе асобныя каналізаваныя пратокі агульнай працягласцю 6 км. Канал злучае азёры Себежскае, Воран, Веціцерава, Белае і Нячэрыца. Рэчышча ракі шырокае, добра прыгоднае доля сплава лесу. Пратока без назвы злучае азёры Нячэрыца і Лісна (5,5 км). Агульная даўжыня шляху паазёрам складае 21,5 км.

6.9. Меліяратыўныя каналы.

Упершыню асушэнне балот праводзілася на Палессі у 1873 – 1898 гг. спецыяльна створанай Заходняй экспедыцыяй на чале з рускім геадэзістам ураджэнца Беларусі І. І. Жылінскім. У выніку гэтых работ упершыню былі пракапаны сотні вёрст вадаадвадных каналаў.

За гады правядзення меліаратыўных работ на Палессі на усім працягу было каналізавана больш, чым 500 рэк. Рэгуляванне сцёку разам з каналізацыяй асобных участкаў было зроблена больш, чым на 1500 рэках. Пры каналізаванні рэк іх рэчышчы паглыблялісь, праводзілася выпраўленне меандраў (лукавін). Як правіла, пры каналізаванні рэчышчаў ліквідуюцца плесы і перакаты, мяняецца ухіл рэчышча і, адпаведна, павялічваецца хуткасць плыні, рэкі становяцца мелкаводнымі, асабліва у межань, паскараецца сцёк з вадазбораў увогуле. Такія змены у марфалогіі рачного рэчышча прыводзіць до збяднення фауны і флоры, рэкі губляюць сваю маляўнічасць. У сувязі з адмоўнымі вынікамі меліяратыўных работ з канца 70-х гг. ХХ стагоддзя каналізацыя малых рэк Беларусі абмяжоўваецца.

У сувязі з меліярацыяй і рэалізацыяй праектаў па рацыянальнаму выкарыстанню водных і зямельных рэсурсаў толькі на Палессі даўжыня рэчышчавай сеткі павялічылася амаль у 1,7 разы. На долю каналаў і пераутвораных вадатокаў прыходзіцца амаль яе палова. Гушчыня рачной сеткі павялічылася з мінімальнай лічбы для Беларусі (0,33 км/км2 ) да 0,53 км/км2. Агульная даўжыня штучнай гідраграфічнай сеткі Беларускага Палесся склала каля 60 тыс. км. Аб змяненнях у гідраграфіі басейна ракі Нёман сведчаць рысункі 6.5. Колькасныя паказчыкі змен у гідраграфічнай сетцы басейнаў буйных рэк прыведзены у прылажэнні.

Каналы зяўляюцца галоўнымі элементамі меліярацыйных сістэм. Па назначэнню яны бываюць асушальнымі і абвадняльнымі ці комплексныя асушальна-ўвільгатняльныя. Па спосабу падачы вады яны падзяляюцца на на самацечныя і з механічнай падачай вады, па форме папярочнага сячэння - трапецападобныя, прамавугольныя, парабалічныя, паліганальныя. На Беларусі перавагаюць меліярацыяйныя каналы, якія маюць найчасцей трапецападобную і паліганальную форму.

Хуткасць цячэння у каналах вагаецца ад 0,3 да 1,4 м/с. Пры хуткасці вады 0,3 –0,5 м/с рэчышча канала заглейваецца і зарастае, пры хуткасцях звыш 1,4 м/с дно і схілы размываюцца, асабліва на дробнапясчаных грунтах. Таму у першым выпадку даводзіцца праводзіць ачыстку кнала ад глею і водных раслін, у другі – замацоўваць дно і схілы драўлянымі мацаваннямі і бетоннымі плітамі.

Сярод меліярацыйных каналаў найбольшае значэнне маюць магістральныя каналы, якія прымаюць шматлікія канавы-прытокі розных парадкаў. Яны пракладваюцца па самых нізкіх мясцінах і прымаюць сцёк з меліярацыйных сістэм. Як правіла яны прамалінейныя, шырынёй па дну 0,4 –0,6 м і па паверхні вад да 5 м з паўздоўжным ухілам 0,2о/оо. Іх даўжыня залежыць ад плошчы мелыярацыйных сістэм і можа дасгаць 40-5- км. Найбольш вядомыя з іх: Слаўкавіцка-Ямінскі, Дубайскі, Заазерскі, Асавецкі, Шчэлбінскі і Ненача (даўжынёй 38 – 52 км).

Сярод каналаў часта сустракаюцца водападводзячыя каналы, па якіх падаецца вада для арашальных сістэм, жыўлення рыбаводных сажалак, судаходных каналаў, для цеплавых электрастанцый, пітнога і водагаспадарчага забяспячэння, абвадняльных сістэм і інш. Радзей сустракаюцца агараджальныя, ці так званыя нагорныя каналы, якія прызначаны для аховы меліяраваных зямель ад паступлення лішкаў паверхневых і грунтовых вод. Для хуткага адводу лішкаў вады з меліяраваных зямель ствараюцца водаскідныя каналы, якія дзейнічаюць у высокае разводдзе ці у час паводак. Дно і адхоны такіх каналаў маюць інжынерную ахову ад размыву пры значных хуткасцях.

Пры каналізацыі малых і невялікіх рэчак часта паралельна з асноўным рэчышчам пракладваецца канал для збора вады і разгружае такім чынам асноўнае рэчышча. Праз некалькі кіламетраў вада зтакога канала зноў уліваецца у асноўнае рэчышча. Гэта адзін з тыпаў водаскідных каналаў.

Для таго, каб у малаводныя гады ці ў працяглыя засушлівыя перыяды не дапусціць празмерна нізкага паніжэння узроўняў грунтовых вод на каналах будуюцца шлюзы-рэгулятары для рэгулявання сцёку.