- •Беларускі дзяржаўны універсітэт
- •Прадмова
- •П.С. Лопух Уводзіны.
- •1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •2.5. Уплыў фізіка-геаграфічных фактараў на рэжым
- •Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі (па б.У. Фашчэўскаму, 1996)
- •3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі развіцця гідраграфічнай сеткі
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •Колькасць азёр Беларусі і аб’ём воднай масы па градацыям плошчаў
- •Размеркаванне азёр па абласцям Беларусі (б.В. Курзо, с.Ў. Багданоў, 1989)
- •Азёрнасць тэрыторыі Беларусі па розным гіпсаметрычным узроўням б.В. Курзо, с.В. Богданаў, 1989)
- •Тыпізацыя вадазбораў азёр Беларусі па велічыні вадазбораў
- •Тыпізацыя азёр Беларусі па рэжыму узроўняў
- •Ддынаміка і перспектывы здабычы азёрных спарапеляў з азёр Беларуси (тыс.Тон)
- •6. Каналы
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
- •Асноўныя характарыстыкі ручайковай сеткі, якая узнікае на схілах узгоркаў (Інструкцыя по определенію..., дгі, 1979)
- •Сярэднія значэнні характарыстык асноўных фактараў развіцця і інтенсіўнасці водна-эразіённых працэсаў па абласцям
- •Гідраграфічныя характарыстыкі асноўных рэк Беларусі
- •Дынаміка рыбапрадуктыўнасці некаторых рэк Мінскай вобласці у параўнанні з вадаёмамі (кг/га)
- •8. Вадасховішчы
- •Табліца 8.1 Тыпізацыя вадасховішчаў сусвету па памерах
- •Тыпы вадасховішчаў Беларусі па рэжыму узроўняў вады
- •9. Сажалкі
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •Літаратура
- •Гідралогія сушы
- •Гідраграфія беларусі
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4
- •220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
Прадмова
Тэрыторыя Беларусі адрозніваецца небагатымі воднымі рэсурсамі, што абмяжоўвае іх выкарыстанне. Перавага малых і невялічкіх рэчак, у той жа час мноства малых і старычных азёр ва умовах інтенсівнага развіцця гаспадаркі вызывае іх абядненне, забруджванне, хуткае эўтрафіраванне.
Значная частка паверхневага воднага сцёку фарміруецца за межамі Беларусі і праходзіць праз яе тэрыторыю транзітам. Гэты фактар, а таксама нераўнамернае размеркаванне сцёку па тэрыторыі і па порам года дадаткова пагаршае умовы для іх рацыянальнага выкарыстання. Акрамя гэтага, праблему ускладаняе радыёактыўнае забруджванне паверхневых і грунтовых вод, забруджванне калодзежнай вады у вёсках і другіх населеных кропках.
Значную ролю ў вывучэнні і распрацоўцы навуковых і метадычных рэкамендацый па рацыянальнаму выкарыстанню водных рэсурсаў Беларусі адыгралі вядомыя навукова-даследчыя установы рэспублікі: Інстытут водных праблем, пазней Цэнтральны НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (ЦНДІКВВР), Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (БелНДІМВГ), НДЛ возеразнаўства БДУ, дзяржаўная установа “Рэспубликански гидраметэаралагичны цэнтр». Іх даследаванням садзейнічалі праектныя установы: Белгіправадгас, Саюзгіпрамелівадгас і інш.
У выніку праведзеных даследаванняў у рэспубліцы было выдадзена шэраг манаграфій, якія адлюстроўвалі агульную характэрыстыку і асаблівасці іх гідралагічнага рэжыму, ішоў працэс удасканалення гідралагічнага раянавання тэрыторыі Беларусі, фарміравання самастойных напрамкаў у вывучэнні азёр, вадасховішчаў, кар'ерных вадаемаў, сажалак і г.д. Аднак дагэтуль навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў па агульнай ацэнцы водных аб'ектаў Беларусі не існавала. Адзіны вучэбны дапаможнік па гідраграфіі тэрыторыі былога СССР быў выдадзены толькі у 50-х гг. Асновы фізічнай гідраграфіі разглядалісь у невялікіх вучэбных дапаможніках і асобных выданнях, у такіх як, напрыклад, праца Ленінградскага гідраметэаралагічнага інстытута (В.Г. Арлоў, 1979; і інш.).
За часы пасля другой сусветнай вайны гідраграфічная сетка тэрыторыі Беларусі была значна пераўтворана, узнікла шэраг новых штучных вадаёмаў. Таму мы павінны зрабіць агульную ацэнку прыродных водных об'ектаў Беларусі, іх гідралагічнага рэжыму, выявіць і даць ацэнку тым змяненням, якія адбыліся ў гідраграфічнай сетцы ў другой палове ХХ стагоддзя, каб у ХХІ-ым зрабіць менш памылак у пераўтварэнні вадаёмаў і вадатокаў Беларусі.
Дадзены курс прадстаўляе частку агульнаадукацыйнага курса “Гідралогія сушы”, які чытаецца на геаграфічных факультэтах дзяржаўных універсітэтаў. Пры падрыхтоўцы вучэбнага дапаможніка быў выкарыстаны вопыт шматгадавога выкладання курсаў “Гідраграфія Беларусі”, “Гідраграфія з асновамі лмналогіі”, “Агульная гідралогія і гідраграфія Беларусі”, “Гідралогія сушы” для студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Акрамя гэтага у дапаможніку былі абагульнены вынікі навуковых даследаванняў водных аб’ектаў рознага тыпу тэрыторыі Беларусі.
Спадзяемся, што дадзеная праца будзе карыстацца попытам, карысна як студэнтам навучальных устаноў прыродазнаўчых факультэтаў, так і навукоўцам, настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ.
Свае заўвагі і пажаданні просім дасылаць па адрасу: 220050, Мінск, праспект Ф. Скарыны,4, геаграфічны факультэт.