- •Беларускі дзяржаўны універсітэт
- •Прадмова
- •П.С. Лопух Уводзіны.
- •1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •2.5. Уплыў фізіка-геаграфічных фактараў на рэжым
- •Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі (па б.У. Фашчэўскаму, 1996)
- •3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі развіцця гідраграфічнай сеткі
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •5. Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •Колькасць азёр Беларусі і аб’ём воднай масы па градацыям плошчаў
- •Размеркаванне азёр па абласцям Беларусі (б.В. Курзо, с.Ў. Багданоў, 1989)
- •Азёрнасць тэрыторыі Беларусі па розным гіпсаметрычным узроўням б.В. Курзо, с.В. Богданаў, 1989)
- •Тыпізацыя вадазбораў азёр Беларусі па велічыні вадазбораў
- •Тыпізацыя азёр Беларусі па рэжыму узроўняў
- •Ддынаміка і перспектывы здабычы азёрных спарапеляў з азёр Беларуси (тыс.Тон)
- •6. Каналы
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі
- •Асноўныя характарыстыкі ручайковай сеткі, якая узнікае на схілах узгоркаў (Інструкцыя по определенію..., дгі, 1979)
- •Сярэднія значэнні характарыстык асноўных фактараў развіцця і інтенсіўнасці водна-эразіённых працэсаў па абласцям
- •Гідраграфічныя характарыстыкі асноўных рэк Беларусі
- •Дынаміка рыбапрадуктыўнасці некаторых рэк Мінскай вобласці у параўнанні з вадаёмамі (кг/га)
- •8. Вадасховішчы
- •Табліца 8.1 Тыпізацыя вадасховішчаў сусвету па памерах
- •Тыпы вадасховішчаў Беларусі па рэжыму узроўняў вады
- •9. Сажалкі
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •Літаратура
- •Гідралогія сушы
- •Гідраграфія беларусі
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4
- •220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
2.1. Паняцці аб водных рэсурсах.
Рэспубліка Беларусь адносна не багата воднымі рэсурсамі. Гэта акалічнасць абумоўлена шэрагам аб’ектыўных і другіх фактараў, якія адлюстроўваюць рэальную сітуацію з праблемамі забяспячэння і выкарыстання паверхневых і падземных водаў рэспублікі.
Звычайна прыродазнаўцы адносяць да катэгорыі рэсурсаў, у тым ліку і водных, усе сродкі для жыцця людзей, якія здабываюцца у прыродзе. Пры такіх умовах да катэгорыі натуральных прыродных рэсурсаў могуць адносіцца усе кампаненты прыроднага навакольнага асяроддзя, а гэта значыць расліны, жывёльны свет, глеба, паветра, паверхневыя і падземныя воды, карысныя выкапні. Крытэрыем да аднясення іх да прыродных рэсурсаў з’яўляецца сам факт іх выкарыстання у жыцці чалавецтва. Гэта азначае, што прыроднымі рэсурсамі з’яўляюцца усе кампаненты прыроды, якія выкарыстоўвалісь, выкарыстоўваюцца ці будуць выкарыстоўвацца у будучым.
У эканамічнай геаграфіі карыстаюцца больш вузкім паняццем гэтай катэгорыі. Пад прыроднымі рэсурсамі маюцца на увазе тыя рэчывы прыроды, якія выкарыстоўваюцца чалавецтвам у матэрыяльнай вытворчасці пры дадзеным узроўні развіцця вытворчых сіл, гэта значыць у канкрэтных гістарычных і эканамічных абставінах. Мажлівасць аднясення іх да прыродных рэсурсаў вызначаецца ступенню (узроўнем) іх вывучанасці, тэхнічным узроўнем грамадства, эканамічнай мэтазгоднасцю выкарыстання.
Такое паняцце поўнасцю адносіцца да водных рэсурсаў. Звычайна у гідралогіі “да водных рэсурсаў” адносяцца усе воды, якія знаходзяцца у прыродзе у свабодным стане (хімічна не звязаныя), што уключае воды паверхневага і падземнага сцёку, глебавую вільгаць, ваду ледавікоў, марскія воды і ваду паветра, штучных водных аб’ектаў.
З другога боку, напрыклад С. Л. Вендраў, лічыў, што пад воднымі рэсурсамі падразумяваюцца усе тыя прыродныя воды, якія можна выкарыстоўваць сёння, кіраваць іх рэжымам, а таксама якія будуць выкарыстоўвацца у будучыні і над гэтым зараз ужо вядуцца неабходныя работы. Такое паняцце адпавядае іх эканамічнаму паняццю, цесна звязана з узроўнем развіцця грамадства.
На сённяшні час пры адпаведным развіціі вытворчых сіл выкарыстоўваюцца звычайна прэсныя воды. Вада сусветнага акіяну і ледавікоў разглядаецца як рэсурсы будучыні.
Па дзяржаўным стандартам водныя рэсурсы — гэта запасы паверхневых і падземных вод адпаведнай тэрыторыі.
2.2. Агульная характэрыстыка водных рэсурсаў Беларусі
Былы Савецкі Саюз займаў першае месца у свеце па запасам паверхневых вод (табл. 2.1.). Каб правільна ацаніць і уявіць аб рэальных водных запасах рэспублікі неабходна улічваць наступныя аспекты, якія узнікаюць пры их выкарыстанні і якія у рознай ступені абмяжоўваюць іх выкарыстнне ў гаспадацы:
Табліца 2.1
Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
Краіны |
Агульныя запасы водных рэсурсаў |
Удзельныя водныя рэсурсы, тыс. м3/год | |
на 1 км2 |
на аднаго чал. | ||
Расія |
4 241,9 |
236 |
30,3 |
Беларусь |
59,2 |
181 |
4,06 |
Латвія |
34,5 |
261 |
6,76 |
Літва |
25,2 |
224 |
4,49 |
Эстонія |
16,75 |
264 |
8,41 |
У сярэднім па СНД |
|
196,6 |
17,5 |
нераўнамернасць размеркавання водных рэсурсаў па тэрыторыі рэспублікі;
іх змяненне на працягу года (па порам года) і па асобным гадам;
неабходнасць у вадзе у сувязі з развіццём гаспадаркі;
забруджванне вады сцёкавымі водамі;
забруджванне верхніх гарызонтаў падземных і грунтовых водаў, якія выкарыстоўваюцца для забяспячэння вясковага і гарадскога насельніцтва пітной вадой;
забруджванне вады радыёактыўнымі элементамі пасля аварыі на Чэрнобыльскай АЭС, нітратамі і нітрытамі.
У сувязі з гэтымі акалічнасцямі водазабяспечанасць рэспублікі неабходна лічыць недастатковай. У параўнанні з другімі краінамі былы Савецкі Саюз займаў сёмае месца пасля Нарвегіі, Францыі, Швецыі, Бразіліі, Кітая і ЗША. Рэспубліка Беларусь па запасам водных рэсурсаў уступае нават дзяржавам Балтыі.
Па ступені вадазабеспячэння дзхяржавы Еўрапейскай часткі СНД размеркаваны па 3-м зонам: высокай, сярэдняй і нізкай забяспечанасці.
Зона высокай вадазабяспечанасці займае каля паловы тэрыторы, у якой назіраюцца лішкі вады, што прыводзіць да утварэння балот і забалочаных зямель.
Зона сярэдняй вадазабяспечанасці адрозніваецца дастатковай колькасцю водных рэсурсаў для патрэб гаспадаркі (Цэнтральная Расія, Урал).
Зона нізкай, ці зона недастатковай вадазабяспечанасці уключае поўдзень Украіны, Крым, Данбасс, Заволжжа і г. д., дзе водныя рэсурсы складаюць некалькі працэнтаў ад усіх запасаў, а для забяспячэння вадой патрэбна перакідка вады з другіх рачных басейнаў.
Гэта агульны малюнак вадазабяспечанасці краін, які умоўна адлюстроўвае ступень вадазабяспечанасці краін вадой. Рэспубліка Беларусь можна аднесці да другой зоны. Аднак ужо у канцы 60-х гадоў былі прыняты меры для пераразмеркавання сцёку па яе тэрыторыі і была пабудавана у 1976 гордзе Вілейска-Мінская водная сістэма.
Па звесткам Дзяржаўнага воднага кадастра у рэспубліцы перавагаюць малыя рэкі і невялікія рэчкі (табл. 2.2.)
Табліца 2.2