Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология суши.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
914.94 Кб
Скачать

4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі

4.1. Прынцыпы гідралагічнага раянвання.

У аснову гідралагічнага раянавання тэрыторыі Беларусі пакладзены комплексны геаграфічны (ландшафтны) падыход, які улічвае комплекс геаграфічных фактараў і умоў фарміравання паверхневага сцёку. Ядром кожнага гідралагічнага раёна з’яўляецца рачны вадазбор найбольш буйных рэк Беларусі: Заходняя Дзвіна, Вілія, Нёман, Прыпяць, Дняпро, ці асноўная іх частка (гл. малюнак 1.1).

Комплекснасць гідралагічнага раянавання заключаецца у ландшафтнай ацэнцы тэрыторыі вадазбораў, умоў для фарміравання сцёку. У гэтым накірунку ацэньваецца роля геалогіі, рэльефу, глебаў, колькасныя паказчыкі фізіка-геаграфічных умоў вадазбораў, ступень іх асвоенасці, прыроднай і штучнай зарэгуляванасці. Пералічаныя фактары характэрызуюць умовы сцякання вады па паверхні вадазбораў, умовы папаўненя грунтовых вод і, адпаведна, устойлівасць жыўлення рэк у межах раёна. Ландшафтны прынцып па сваёй сутнасці адлюстроўвае занальныя фізіка-геаграфічныя асаблівасці тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і кліматычныя, якія змяняюцца з поўначы на поўдзень рэспублікі і абумоўліваюць асноўныя заканамернасці размеркавання паверхневага сцёку.

Азанальныя фактары адлюстроўваюць рэгіянальныя (мясцовыя) умовы вадазбораў, асабліва малых і вельмі малых рэчак (гушчыня рачной сеткі, ухілы рэк і нахілы вадазбораў, характар эразійных і рэчышчавых працэссаў). Некаторыя з іх у той ці ў другой ступені падпарадкоўваюцца занальным асаблівасцям тэрыторыі, якія адлюстроўваюць умовы фарміравання рачной сеткі і звязаны з генезісам рэльефу, грунтоў і г. д., напрыклад, Паазер’я і Палесся, цэнтральнай часткі Беларусі.

Заканамернасці размеркавання паверхневага сцёку па тэрыторыі рэспублікі характэрызуюць агульныя і рэгіянальныя асаблівасці гідралагічнага рэжыма рэк і азёр. Асноўнымі крытэрыямі сцёку з’яўляюцца модуль сцёку і размеркаванне сцёку ўнутры года, па сезонам, аб’ём веснавога сцёку. Нераўнамернасць размеркавання паверхневага сцёку па тэрыторыі ў многім залежыць ад кліматычных фактараў: колькасці атмасферных ападкаў, велечыні выпарэння, тэмпературы паветра, таўшчыні і устойлівасці снежнага покрыва.

4.2 Характарыстыка гідралагічных раёнаў

Згодна з разгледжанымі прынцыпамі раянавання на Беларусі выдзяляецца шэсць гідралагічных раёнаў: Заходне-Дзвінскі, Верхне-Дняпроўскі, Вілейскі, Нёманскі, Цэнтральна-Бярэзінскі і Прыпяцкі.

Заходне-Дзвінскі гідралагічны раён. Раён займае басейн р. Заходняя Дзвіна ў межах тэрыторыі Беларусі. Для яго характэрна наяўнасць маладога канечнамарэннага ландшафта. Узвышшы (Гарадоцкая, Віцебская і інш.) чаргуюцца з плоскімі нізінамі (Дзісненская, Полацкая і інш.), якія высланы марэнай і азёрна-ледавіковымі адкладамі. Вышыня тэрыторыі вагаецца ад 120 – 160 м на захадзе да 160 – 220 на ўсходзе з агульным накірункам сцёку на захад. Асноўнымі мацярынскімі пародамі з’яўляюцца вапнякі, даламіты, мергелі і пясчанікі. Характэрныя чэцвярцічныя адклады: суглінкі і гліны, часткова флювіягляцыяльныя і азёрныя пяскі.

Глебы раёна прадстаўлены сугліністымі і супясчанымі тыпамі. Акрамя таго, ёсць тарфяна-балотныя і тарфяныя глебы. Балоцістасць тэрыторыі раёна не больш 13 %. Сярод балот пераважаюць верхавыя балоты.

Лясістасць складае каля 30 %. Гэта ў асноўным ялова-дубовыя і яловыя лясы. Гадавая колькасці ападкаў 600-700 мм (на паўночным захадзе да 750 мм і болш). Сярэдні гадавы дэфіцыт вільгаці 2,6 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература 4,5-5 оС.

Характэрнай асаблівасцю раёна з’яўляецца высокі паказчык азёрнасці (каля 3 %) (мал. ). Найбольшае развіццё атрымалі азёрна-рачныя сістэмы, якія звязаны з такімі краявымі ледавіковымі утварэннямі, як Браслаўскае, Нявельска-Гродзенскае, Свінцянскае, Ушачскае, Лукомльское. У межах гэтай тэрыторыі назіраецца найбольшая азёрнасцьь - 12%, якая характэрна для басейна р. Друйка. Тут налічваецца 73 возера агульнай плошчай 124,9км2. Высокай азёрнасцю адрозніваюцца бассейны малых рек: Дрыса (9,6 %), Тураўлянка (8,4 %), Крыўлянка (5,2 %), Бельчыца (7,6 %), Волта (4,8 %), Сечна (4,4 %).

Ворыва раёна складае каля 30 % ад агульнай яго плошчы. Гушчыня рачной сеткі 0,47 км/км2. На узвышшах яна павялічваецца да 0,60 – 0.70 км/км2, у паніжэннях 0,35-0,40 км/км2 . Рэкі у большасці выпадкаў выцякаюць з азёр ці працякаюць праз іх. Ухіл рэк 1,5 – 2 о/оо. Даліны рэк адрозніваюцца сваёй моладасцю і глыбокім урэзам.

Рачныя сістэмы найбольшую для умоў Беларусі прыродную зарэгуляванасць. Прыродня зарагуляванасць азёрамі спалучаецца з добрым забяспячэннем паверхневым жыўленнем. Сярэдні шматгадовы модуль сцёку для узвышшаў складае 7,5 – 8,0 л/с. км2, для паніжэнняў — 6,8 – 7,0. Доля веснавога сцёку складае каля 50 % ад гадавога. З павялічэннем працэнта азёрнасці вадазбораў доля веснавога сцёку змяншаецца, а у астатнія поры года адпаведнапавялічваецца. Балоцістасці рачных басейнаў прыводзіць да павялічэння веснавога сцёку і змяншэння яго летам. На буйных рэках веснавое паўнаводдзе развіваецца хутка. Наібольшы расход трымаецца не болей сутак, а затым назіраецца дваолі хуткі спад вады. Працягласць веснавых разліваў 7-10 дзён. Раяныя поймы ўзатапляюцца на невялікую глыбіню (1 – 1,5 м), а ў высокае паўнаводдзе дасягае 2,0-2,5 метры.

Заходне-Дзвінскі гідралагічны раён падзяляецца на два падраёны: усходні і заходні. Адзіная рака гэтага басейна Ловаць, якая бярэ пачатак з невялікага возкра каля воз. Езярышча, з’яўляецца прытокам р.Нявы.

Верхне-Дняпроўскі гідралагічны раён знаходзіцца на ўсходзе Беларусі і ахоплівае басейн Дняпра да горада Магілёва і Сажа да вусця р. Проні.

Асноўную частку раёна займае Аршана-Магілёўскае плато. Рэльеф тут градава-узгорысты, месцамі раўнінны. На тэрыторыі раёна пераважаюць вышыні ад 200 да 250 м. Больш узвышаная паўночная частка. Таму тут назіраецца агульны нахіл вадасбораў рэк з поўначы на поўдзень. Асноўныя пароды, якія складаюць паверхні вадазбораў: суглінкі і гліны, магутнасцю20 – 50 м, часам да 100 м.

Глебы ў асноўным падзолістыя, гліністыя і сугліністыя, на поўдні — дзярновыя. Лясістасць раёна - 25 %. У асноўным гэта яловыя і ялова-дубовыя лясы. Раён адрозніваецца нізкай балоцістасцю (7 %), пераважаюць нізінныя тыпы. Азёрнасць нязначная (меньш 1 %, азёры пераважна пойменнага тыпу (старарэччы). Раён адрозніваецца высокім паказчыкам асвоенасці. Каля 40 % яго тэрыторыі ўзарана.

Гадавая колькасць атмасферных ападкаў вагаецца ад 600 да 650 мм на поўначы да 550 – 600 на поўдні. Сярэдняя гадавая тэмпература паветра 5-5,5 оС.

Рачная сетка раёна добра развіваецца. На поўначы раёна Аршана-Магілеўскае плато мае мноства рэк і ручайкоў, сетку глыбокіх яроў і лагчын. Гушчыня рачной сеткі складае 0,44 км/км2. Ухілы рэк 1,0 – 1,5 о/оо. Сярэдні шматгадовы модуль сцёку рэк на поўначы раёна 6,%, на поўдні — 5,5 л/с. км2. Рэкі адрозніваюцца наіменьшай прыроднай зарэгуляванасцю у рэспубліцы. Рэжым іх адрозніваецца высокім веснавым паўнаводдзем і значна меньшым сцёкам у астатнюю частку года. Веснавы сцёк складае каля 67 % ад гадавога.

Верхне-Дняпроўскі гідралагічны раён падзяляецца на Пайночны Верхне-Дняпроўскі, Цэнтральны Верхне-Дняпроўскі і Паўднёвы Внржхне-Дняпроўскі падраёны, якія адрозніваюцца вышынёй над узроўнем мора і ўмовамі фарміравання сцёку. Паўночны Верхне-Дняпроўскі падраён нахілены на поўнач і рэкі тут цякуць у бок р.Заходняя Дзвіна. Цэнтральны Верхне-Дняпроўскі падраён найбольш узвышаны і павольна паніжаецца на поўдзень і пераходзіць у ПаўднёвыВерхне-Дняпроўскі падраён.

Вілейскі гідралагічны раён ахоплівае басейны рэк Віліі, Бярэзіны ніжэй г.Барысава (бас. Дняпра), вярхоўі рэк Уллы і Бярэзіны (бас. Нёмана). Раён па геамарфалагічным умовам падзяляецца на дзве нераўназначныя часткі. Паўночная частка уключае Нарачана-Вілейскую і Верхне-Бярэзінскую нізіны, паўднёвая прадстаўляе вузкую паласу Мінскага узвышша, якая выцягнута з захаду на ўсход. На поўначы раёна вышыні знаходзяцца ў межах 180-220 м, а на поўдні яны дасягаюць найбольшых вышыняў для Беларусі 300 – 340 м. Гэтыя дзве часткі раёна адпавядаюць Паўночнаму і паўднёваму гідралагічным падраёнам, якія адрозніваюцца паказчыкам балоцістасці. Паўночны гідралагічны падраён мае балоцістасць 16 %, Паўднёвы – нязначную.

Асноўныя падсцілаючыя пароды: мергелі, гліны, даламііты, пясчанікі і гіпсы Зверху у нізінах яны перакрыты водна-ледавіковымі пясчанымі адкладамі. У далінах рэк часта наўіраецца выхад гріунтовых вод.

Глебы прадстаўлены у асноўным сярэдне- і слабаападзоленымі супесямі, радзей суглінкамі. На поўдні распаўсюджаны лёсы.

Лясістасць раёна каля 36 %. Часцей за усё сустракаюцца хваёвыя лясы. Забалочанасць каля 16 %, азёрнасць больш 1-2 %. Каля 30 % тэрыторыі раёна узарана.

Атмасферныя ападкі складаюць 600-700 мм. Сярэдні дэфіцыт вільготнасці 2,9 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература 5,0-5,5 оС.

Гушчыня рачной сеткі — 0,44 км/км2 і прадстаўлена у асноўным кароткімі вадатокамі. У далінах рэк назіраюцца выхады грунтовых вод. Рэчышчы звілістыя. Ухілы малых рэк 3-5, сярэдніх 0,4-0,8 о/оо.

Рэльеф тэрыторыі раёна, павышаны эразіённы урэз рачных далін, а таксама наяўнасць азёр на Нарачана-Вілейскай нізіне спрыяюць адносна устойліваму і высокаму сцёку рэк. Сцёк р. Віліі зарэгуляваны Вілейскім вадасховішчам і знаходзіцца пад уплывам вадазабору часткі яе сцёку у Вілейска-Мінскую водную сістэму (да 20 %). Сярэдні шматгадовы сцёк 7,5 л/с. км2, на захадзе ён дасягае 8-9 л/с. км2. Рэкі характэрызуюцца высокай прыроднай зарэгуляванасцю сцёка. Частка веснавога сцёка у гадавым на поўначы раёна складае у сярэднім 46 %, на поўдні — 40 %. У параўнанні з другімі раёнамі тут назіраецца найбольшы мінімальны сцёк межаннага перыяду. Асабліва ён высокі на рэках паўднёвай часткі раёна. У сувязі са значнай розніцай абсалютных вышыняў па раёну могуць назірацца значныя адхіленні у размеркаванні велічыні сцёку у гадавым разрэзе па рэкам у параўнанні са звычайным характарам яго размеркавання.

Нёманскі гідралагічны раён згнаходзіцца у заходняй частцы рэспублікі і адпавядае у асноўным басейну р. Нёмана ад вытоку да мяжы з Літвой.

Рэльеф раёна градава-узгоркавы і раўнінны. Значную часку раёна займаюць узвышшы: Навагрудская і Ваўкавыская. Сярод нізін найбольшую плошчу займае Нёманская нізіна. У раёне перавагаюць вышыні 130 – 140 м.

Геалагічная будова раёна характарызуецца мелавой і трэтычнымі сістэмамі (пясок, мел, мергель). Чэцвяртычныя адклады прадстаўлены у выглядзе канечна-марэнных утварэнняў, складзеных пераважна суглінкамі і су4песямі. Глебы дзярнова-падзолістыя, супясчаныя і пясчаныя.

Лясістасць раёна складае 26 %, лясы у асноўны хваёвыя. Каля 10 % плош8чы раёна займаюць нізінныя балоты. Азёрнасць меньш 0,5 %. Вялікіх азёр няма, асноўную частку азёрнасці складаюць старыцы.

Каля 40 % плошчы раёна асвоена.

Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 600 – 650 мм. Сярэдні дэфіцыт вільготнасці 3 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература 6,0 - 6,7 оС.

У гідраграфічных адносінах раён характэрызуецца значным развіццём рачной сеткі — 0,47 км/км2 . Рэчышчы у большасці звілістыя. Нахілы малых рэк 2 – 3 о/оо, сярэдніх 0,3 – 0,6 о/оо, буйных — 7 – 9 о/оо.

Падземнае жыўленне рэк адбываецца галоўным чынам за кошт верхніх гарызонтаў грунтовых вод, якія накопліваюцца у верхніх слаях супясчаных, пясчаных і лёгкасугліністых адкладаў. Сцёк устойлівы і роўны на працягу года. Сярэдні шматгадавы модуль сцёка 6 л/с. км2. Доля веснавога сцёку у гадавым разрэзе складае у сярэднім 44 %.

Павышаная прыродная зарэгуляванасць рэк абумоўлівае долю падземнага жыўлення. На р. Нёман веснавому паўнаводдзю папярэднічаюць даволі высокія узроўні вады. У цёплую зіму з частымі адлігамі могуць назірацца зімовыя паводкі. Характар веснавых разліваў аналагічны Вілейскаму і Верхне-Дняпроўскаму раёнам.

Цэнтральна-Бярэзінскі гідралагічны раён ахоплівае басейны рэк Дняпра ад Магілёва да Жлобіна, Друці, Бярэзіны ніжэй Барысава да вусця р. Рудненкі, Пцічы — да вусця р. Даколька, а таксама вярхоўя рэк Арэсы, Случы, Морачы і Лані (да шыраты створаў плацін вадасховішчаў Чырвонаслабадское, Салігорскае, Любаньскае).

Перавагаючыя вышыні мясцовасці 150 – 160 м. Ядром раёна з’яўляецца слабахвалістая Цэнтральна-Бярэзінская раўніна, якая складзена у асноўным пяскамі водна-ледаавіковага паходжання. Паўночна-заходняя частка раёна складзена вапнякамі і даламітамі дэвона, паўднёвая – трэтычнымі глінамі. Чэцвяртычныя адклады прадстаўлены у асноўным флювіагляцыяльнымі суглінкамі і лёсам.

Глебы раёна разнастайныя: супясчаныя, гліністыя дзярновыя і лёгкасугліністыя. Ворыва займае каля 35 %.

Для раёна характэрны тыпічныя ялова-шырокалісцёвыя лясы, значную плошчу займаюць хваёвыя бары. Лясістасцьь каля 35 %.

Балоцістасць раёна вагаецца ад 17 у прэдпалессі да 13 % на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне.

Атмасферныя ападкі 600 – 650 мм. Сярэдні гадавы дэфіцыт вільготнасці каля 3,1 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература паветра 5,7 оС. Рэкі характаразуюцца меншай прыроднай зарэгуляванасцю, чым рэкі Вілейскага і Нёманскага раёнаў. Раён падзяляецца на Бярэзінска-Прыдняпроўскі і Прэдпалескі гідралагічныя падпраёны.