Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология суши.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
914.94 Кб
Скачать

9. Сажалкі

9.1 Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі

Сажалкавы фонд Беларусі няустойлівы і увесь час змяняецца у сувязі з будайніцтвам новых водных аб'ектаў і выхадам з эксплуатацыі старых. Па сучаснаму стану на тэрыторыі Беларусі налічваецца каля 1,5 тыс. сажалак агульнай плошчай каля 320 км2 і поўным сумарным аб'емам 505 млн м3. З іх у дзяржаўных рыбных гаспадарках знаходзіцца 450 і у калгасным сектары звыш 1000.

На паўночную частку рэспублікі прыходзіцца ўсяго каля 75 сажалак з плошчай воднай акваторыі 6,35 км2, поўным аб'емам 12,82 млн. км3. Малая іх колькасць абумоўлена наяўнасцю шматлікіх азер і рэк. На Беларускім Палессі налічваецца 352 сажалкі з агульнай плошчай 38,79 км2 і поўным аб'емам 51,61 млн. км3. Гэта абумоўлена плоскім рэльефам і неспрыяльнымі геалагічнымі і гідраграфічнымі ўмовамі.

У размеркаванні сажалак адзначаецца пэўная заканамернасць. У верхоўях рэк і балак знаходзіцца больш сажалак, але невялікага памеру, у параўнанні з іншымі часткамі басейнаў. Таму найбольшая шчыльнасць сажалак назіраецца ў цэнтральнай і заходняй частках рэспублікі (рыс.9.1).

У асноўным па характару размеркавання ўсе сажалкі можна падзяліць на 4 тыпы: рачныя (рэчышчавыя), ярава-лагчынныя, кар'ерныя і наліўныя.

Рачныя, альбо рэчышчавыя сажалкі стужкападобнай формы, найбольш распаўсюджаны. Даўжыня іх у сярэднім дасягае 1 км, а шырыня у плаціны не больш 100-150 м. Яны распаўсюджаны ў асноўным у вярхоўях малых рэк паўночнай і цэнтральнай частках рэспублікі.

Ярава-лагчынныя сажалкі распаўсюджаны ў раенах з развітай ярава-балачнай сеткай (Аршана-Магілеўскае плато). Яны маюць форму выцянутага трохвугольніка з аснаваннем каля плаціны. Іх даўжыня каля 0,5 км і шырыня 150-200 м.

Кар'ерныя сажалкі будуюцца на месцы здабычы торфу, будаўнічых пяскоў і інш. Іх канфігурацыя залежыць ад формы горных распрацовак.

Наліўныя сажалкі сустракаюцца вельмі рэдка. Яны маюць возерападобную форму ці форму правільнага многавугольніка з параўнальна аднолькавай даўжыней і сярэдняй шырыней. Вада рознымі спосабамі падаецца ў сажалкі з азер, рэк, каналаў.

9.2. Марфаметрычныя асаблівасці сажалак

Большасць сажалак маюць невялікі вадазбор. Каля 80 % сажалак маюць плошчу вадазбора 50 – 60 км2. Пераважная частка сажалак мае плошчу вадазбора не больш 0,5 км2 і сярэднюю глыбіню 1,5 м.

Па плошчы сажалкі можна аднесці да малых (да 10 га), сярэдніх (10,1 – 25,0 га) і вялікіх (больш 25 га).

У выніку недастатковых звестак аб марфаметрычных паказчыках сажалак для разліку аб'емаў выкарыстоўвалася залежнасць аб'ему сажалак ад іх плошчы (рыс. 9.2). У такіх выпадках карысны аб'ем бярэцца роўным 2/3 ад поўнага.

9.3. Гідралагічныя асаблівасці сажалак.

Асноўнымі паказчыкамі гідралагічнага рэжыму сажалак, якія маюць практычнае значэнне, з'яўляюцца жыўленне, прыток вады, рэжым узроўняў, тэмпературны рэжым, паказчыкі выпарэння і фільтравання праз цела плацін і дно.

Тып воднага жыўлення розны: паверхневае жыўленне (рэчышчавы і схілавы сцек); змешанае (паверхнева-грунтовае); грунтовае; штучнае (вада падаецца помпамі з іншых крыніц).

Найбольш распаўсюджана першая група (рачныя сажалкі). Змешанае жыўленне маюць сажалкі ярава-лагчыннага тыпу. Грунтовае жыўленне характэрна для кар'ерных сажалак. Дадатковай крыніцай жыўлення з'яўляюцца крынічныя, фільтравальныя і ўнутрыглебавыя воды.

Назіранняў за ўзроўнем вады сажалак практычна няма. Пры праектаванні сажалак для кожнай з іх устанаўліваюцца свае праектныя ўзроўні: НПУ, УМА, ФУ. НПУ дасягаецца ў перыяд веснавога напаўнення і падтрымліваецца дастаткова доўга. ФУ не перавышае НПУ больш чым на 0,5 м і трымаецца кароткі час пры праходжанні веснавых павадкаў, разводдзяў, а таксама пасля ліўняў.

Ваганні ўзроўняў вады дасягаюць 20 – 30 см у дзень у сажалках ярава-лагчыннага тыпу з адносна плоскімі катлавінамі і 30 – 40 см у дзень – у сажалак з вузкімі і глыбокімі катлавінамі.

Графік вагання узровеня вады сажалак мае два пікі: вясной пасля снегатаяння (напаўненне) і восенню ў час дажджоў. Найменьшы (межанны) узровень прыходзіцца на канец ліпеня – жнівень. Гэта можна растлумачыць значным выпарэннем вады ў гэты час і яе заборам на патрэбы сельскай гаспадаркі.

Па характару ваганняў узроўня вады выдзяляецца дзве асноўныя групы сажалак. Для першай адносяцца сажалкі рэспубліканскага прызначэння (рыбхозаў) і сажалкі з аўтаматычным збросам вады.

У час запаўнення сажалак рыбгасаў узровень вады падымаецца раўнамерна, а затым устанаўліваецца на некаторай метцы, блізкай да НПУ. З падзеннем узроўня служба эксплуатацыі робіць неабходныя пускі вады у сажалкі з вадасховішчаў.

У другую групу уваходзяць сажалкі ярава-лагчыннага і рэчышчавага тыпаў з няўстойлівым рэжымам узроўняў. Для іх характэрны нераўнамерныя ваганні ўзроўня на працягу вегетацыйнага перыяду. Веснавое разводдзе адрозніваецца крутым пад'емам вады, які звычайна прыходзіцца на пачатак красавіка. Высокі ўзровень трымаецца 10 – 15 дзен. Яго вышыні складаюць 20 – 40 см у дзень. Акрамя гэтага ў сажалках такога тыпу добра выражаны дажджавыя паводкі.

Тэмпературны рэжым і выпарэнне з паверхні сажалак залежыць ад тэмпературы паветра, тэмпературы вады крыніц жыўлення, тыпу катлавін і плошчы сажалкі. У зарослых сажалках тэмпература вады як правіла больш на 1,5 – 2,0 ºС. Звычайна ў сажалках назіраецца прамая і адваротная стратыфікацыя. У мелкаводных сажалках (сярэдняя глыбіня 1,0 – 1,2 м) вада летам, асабліва ў ліпені – жніўні, добра праграецца ад паверхні да дна. У больш глыбокіх сажалках (1,5 – 2 м) сутачная амплітуда складае 1,5 – 4,0 ºС, а паверхневы слой можа награвацца ў жніўні да 27 ºС. Глыбокія сажалкі маюць больш працяглы перыяд з спрыяльнымі тэмпературнымі ўмовамі для рыбаразвядзення.

Для гаспадарчага планіравання вялікае значэнне мае правільны разлік водагаспадарчага балансу сажалак, і ў асаблівасці выпарэнне з іх паверхні. Выпарэнне складае беззваротны адток вады. Натурныя назіранні за выпарэннем на сажалках не праводзяцца. Таму можна выкарыстоўваць спецыяльную карту для разліку велічынь выпарэння з паверхні ўсіх вадаемаў Беларусі. ( рыс. ).

Сярэдняя шматгадовая велічыня выпарэння з воднай паверхні раўняецца 575 мм, на поўначы рэспублікі яна складае 540 мм, у цэнтры – 580 мм, на поўдні – 620 мм. Пры сярэдняй для Беларусі емкасці сажалкі 174 тыс. м3 і сярэдняй плошчы 11 га сумарныя агульныя страты на выпарэнне складаюць 63800 тыс. м3, альбо 37 % агульнага іх аб'ему.

Страты на вапарэнне ў сажалках рэспублікі, атрыманыя разліковым метадам па картах, на поўначы складаюць каля 34 % , у цэнтры – 37 % , на поўдні – 39 % поўнага аб'ему.

9.4. Гідрахімія

Гідрахімічныя асаблівасці сажалкавых водаў залежаць ад суадносін паміж паверхневым і падземным жыўленнем. Лічыцца, што паверхневы сцек складаецца з глебава-схілавых водаў і глебава-паверхневага сцеку. Першы прадстаўляе «змыў» растварымых хімічных злучэнняў з паверхні глебы. Другая частка сцеку прадстаўляе глебава-схілавыя і глебавыя воды. Падземнае жыўленне таксама складаецца з глебава-грунтовых водаў, якія паступаюць у сажалкі непасрэдна пасля веснавога разводдзя і маюць часовы характар, і ваданосных слаеў. Апошнія жывяць сажалкі ў межанны перыяд. П.П. Варанкоў адзначае, што ў веснавы перыяд у сходных фізіка-геаграфічных умовах талыя веснавыя воды па хімічнаму складу вельмі падобныя паміж сабой. У час снегатаяння асноўнай крыніцай жыўлення сажалак з'яўляюцца глебава-паверхневыя воды.

Воды сажалак адносяцца да гідракарбанатнага тыпу з перавагай іонаў кальцыя. Велічыня мінералізацыі складае ад 23,1 да 216,8 мг/л.

Хімічны склад вады на працягу года змяняецца ў залежнасці ад крыніцы жыўлення, тэмпературы паветра, а таксама ад унутрывадаемных працэсаў. Вясной свежыя мала мінералізаваныя воды паверхневага сцеку вельмі разбаўляюць або амаль замяшчаюць ваду сажалкі і некалькі паніжаюць агульную мінералізацыю на 20 – 25 мг/л.

У межанны перыяд мінералізацыя вады сажалак залежыць ад шэрагу азанальных фактараў і вагаецца ў межах 250 – 385 мг/л. У сажалках з пераважна грунтовым жыўленнем мінералізацыя дасягае 480 мг/л (“Мальва”, Нясвіжскі р-н).

Утрыманне іонаў кальцыя ў сажалкавых водах Палесся складае да 40 мг/л, у цэнтральных раенах да 50 мг/л і да 80 мг/л на Аршана-Магілеўскім плато. Такое размеркаванне канцэнтрацыі кальцыя можа служыць арыенцірам пры вапнаванні сажалак. З мэтай павелічэння прадуктыўнасці рыбаводчых сажалак і павелічэння іонаў кальцыя у рацыене рыб праводзіцца вапнаванне сажалак перад іх запаўненнем. Вапнаванне вясной і летам прыводзіць да павелічэння ўтрымання іонаў кальцыя ў вадзе на кароткі час. Частка вапны паглынаецца глем (мулам), што прыводзіць да ўтварэння гумінатаў кальцыя і цяжкарастварымых карбанатаў. Гэты фактор мае вялікае значэнне для сажалак, якія знаходзяцца на месцы балотаў або маюць забалочаныя вадазборы. Вапнаванне і павелічэнне іонаў кальцыя спрыяе мінералізацыі крынічных рэчываў, перашкаджае закісленню глею. Рэкамендаваная норма вапнавання – 300 – 400 кг/га.

Характэрнай асаблівасцю сажалак з’яўляеца дэфіцыт растворанага кіслароду ў прыдонных слаях. Насычэнне вады кіслародам складае 30 – 115 % . Найбольш насычаны кіслародам паверхневыя слаі (да 140 %). У большасці сажалак колькасць растворанага кіслароду больш 4 мг/л, што сведчыць аб спрыяльных умовах для рыбаразвядзення. Але калі ў вадаемах адзначаецца вялікае ўтрыманне арганічных рэчываў, паступленне двухвалентнага жалеза разам з падземнымі водамі, назіраецца дэфіцыт кіслароду да 30 % і меньш. Гэта прыводзіць да замораў і пагаршае умовы для працэса самаачышчэння сажалак. На ўтрыманне кіслароду ў вадзе ўплываюць сцекавыя забруджаныя воды, якія прыводзяць да зніжэння ўтрымання кіслароду нават у летні перыяд (да 2 мг/л, 18 % насычэння).

Празрыстасць і колер вады залежаць ад надвор’я і якасці вады. Сутачныя ваганні паказчыка празрыстасці тлумачацца ў першаю чаргу інтенісвнасцю працэса фатасінтэзу. Сцек забруджаных водаў з сельскагаспадарчых земляў парушае гідрахімічны і гідралагічны рэжым сажалак. Гэта прыводзіць да інтэнсіўнага развіцця планктонных водарасляў, «цвіцення» вады і зніжэння яе прадукцыйнасці.

9.5. Фільтрацыя вады з сажалак

Па разлікам Белгіправадхоза ў першыя гады пасля будаўніцтва сажалак яны губляюць 15 – 20 % вады ад поўнага аб’ему. Затым у працэсе эксплуатацыі назіраецца кальматацыя ложа і берагоў і фільтраванне паніжаецца на 10 – 12 %. Страты на фільтрацыю залежаць і ад літалогіі пародаў, якія складаюць дно сажалкі і цела плаціны. Часта на практыцы прыходзіцца праводзіць супрацьфільтравальныя мерапрыемствы. У такіх выпадках гавораць, што сажалкі «не трымаюць» ваду ў выніку вялікай фтльтрацыі.

Улік страт на фільтрацыю асабліва трэба весці пры будаўніцтве плацін на маленькіх рэках. Тут страты на фільтрацыю пераважна ў першыя гады эксплуатацыі могуць дасягаць 30 – 50 % і больш ад гадавога сцеку вады.

9.6. Асаблівасці зарастання сажалак.

У зарастанні сажалак прымаюць удзел больш чым 60 відаў вышэйшых раслін. З 23 сямействаў найбольш часта сустракаюцца асаковыя – 8, рдзеставыя – 7, злакавыя – 7. Па тры віда прыходзіцца на люцікавыя, флоксавыя, вадакрасавыя і губацветныя. Гэтыя сямействы складаюць 51 % відавога саставу. Некаторыя сажалкі маюць узрост ужо каля 90 гадоў. Амаль трэцяя частка відавога саставу флоры з’яўляецца дамінантамі і садамінантамі (33 %).

Расліны ў сажалках растуць звычайна да глыбіні 1,5 м, а трыліснік, рдэст бліскучы, грэчка земнаводная сустракаюцца да глыбіні 3,5 м.

Асноўнымі фактарамі, спрыяючымі зарастанню сажалак, з’яўляюцца: флора вадазбора, рэжым узроўня вады, трафічныя асаблівасці грунтоў. Флора вадазбора ўплывае галоўным чынам адразу пасля запаўнення сажалак.

Па характару і ступені зарастання сажалкі падзяляюцца на тры асноўныя групы: сажалкі з пераважным развіццем пояса надводных раслін; з пераважным развіццем пагружаных раслін; змешанага зарастання (з наяўнасцю ўсіх груп раслін). Ступень зарастання залежыць у асноўным ад узросту сажалкі і рэжыма яе эксплуатацыі.

Першая група – вадаемы з пераважным развіццем надводных раслін. Тэрмін эксплуатацыі невялікі, не перавышае 10 – 15 гадоў. Гэта маладыя сажалкі з добра падрыхтаваным дном, добрым станам плацін і гідразбудаванняў.

На сажалках гэтай групы фарміруецца аерава-рагаліснікава-эладэйны тып пояснасці. У першыя гады зарастання вадасховішча пры вялікай плошчы мелкаводдзяў (60 – 80 %) інтэнсіўнае зарастанне назіраецца ў залівах і ў вярхоўях. Уздоўж берага фарміруецца паласа надводных раслін (аер, трысняг, рагоз шыракалісны), дамінантам з якіх з’яўляецца аер. Далей ад берага атрымалі масавае развіцце рагаліснік і эладэя канадская. Яны сустракаюцца амаль паўсюды.

У першыя гады запаўнення на сажалках з’яўляецца драсен земнаводны (грэчка земнаводная) на глыбінях 0,1 – 1,5 м, часцей да глыбіні 1 м.

Да другой групы адносяцца сажалкі змешанага зарастання, узрост якіх складае 15 – 50 гадоў. Асноўную ролю тут маюць гідрафіты (11 – 15 відаў) і гелафіты (5 – 16 відаў). У сажалках можна выдзеліць два ўчасткі зарастання: верхні (поўнасцю зарослы) і прыплацінны (фрагментарнага зарастання). У адрозненні ад першага тыпу паласу надводных раслін утвараюць чыстыя асацыяцыі ежагалоўніка (плюшчая), трыснягу звычайнага, рагоза шыракаліснага, аера звычайнага (плюшчаева-рагаліснікава-німфейны тып пояснасці).

Трэцюю групу ўтвараюць галоўным чынам рыбагаспадарчыя вадаемы значнага ўзросту (50 – 80 гадоў), добра заглееныя. У іх фарміруецца плюшчаева-рагаліснікава-німфейны і плюшчаева-рдзестава-ніфейны тыпы пояснасці. Сярод надводных раслін выдзяляюцца аер, рагоз, трысняг. сярод раслін, пагружаных у ваду, найбольш распаўсюджаны рдзст грэбенчаты і пранзеналісны.

Макрафіты садзейнічаюць самаачышчэнню вадаемаў. З кульцівіраваннем белага амура, таўсталобіка мягкія водныя расліны неабходны. У той жа час жосткія расліны зніжаюць рыбапрадукцыйнасць. Для рыбаразвядзення найбольш спрыяльныя эўтрофныя сажалкі, якія багаты планктонам і маюць добра развітую надводную расліннасць.

У сувязі з гэтым узнікае неабходнасць рэгулявання інтеніўнасці развіцця воднай расліннасці ў сажалках. Праблему ўскладняе мінералізацыя рэшткаў раслін, што прыводзіць да загляення і рэзкага дэфіцыту кіслароду, павышэння БПК, акісляльнасці, рН, узрастае утрыманне НN4.

Для барацьбы з зарастаннем вадаемаў прымяняюцца механічныя і хімічныя метады. Найбольш просты з іх – выкошванне. Скошаныя расліны адразу ўбіраюцца з сажалкі, таму што праз 5 дзен расліны павялічваюць сваю вагу на 20 % , а праз 10 дзен – на 80 % . Хімічны метад прадугледжвае выкарыстанне хімічных сродкаў – гербіцыдаў. Аднак гэты метад дарагі і небяспечны як для рыб, так і для прыроды. Найбольш перспектыўны – біялагічны ме6тад (пасадка карпа, развядзенне нутрый і г.д.). У якасці біялягічных скарыстоўваюць расліннаядных рыб (белы амур і інш.). вырошчванне ў кармавых сажалках амура прыводзіць да павелічэння прадукцыйнасці на 20 – 30 % без зніжэння прадукцыйнасці карпа. Патрэбнасць у кіслародзе ў белага амура нізкая, што дазваляе разводзіць яго ў невялікіх і мелкаводных сажалках.

Найбольш эфектыўным метадам барацьбы з’яўляецца спуск вады з сажалкі і прамарожванне донных адкладаў, дзе знаходзяцца карані раслін. Рыхленне донных адкладаў павышае канцэнтрацыю кіслароду ў грунтах, што зніжае зарастанне.

9.7. Донныя адклады і заглейванне сажалак

Працэс заглейвання сажалак Беларусі вывучаны недастаткова. Аднак, як сведчаць матэрыялы даследавання працэса, сажалкі заносяцца галоўным чынам у выніку размыву і змыву паверхневых слаеў глебы з вадазбору. Асабліва інтенсівна гэты працэсс ідзе у час снегатаяння. Таму хуткасць заілення залежыць галоўным чынам ад інтенісўнасці эрозіі схілаў катлавін сажалак.

Матэрыялы даследвання сажалак Беларусі сведчаць аб некаторых заканамернасцях іх заілення. Так, сярэдняя велічіня заілення сажалак складае ад 3 да 12 см у год. Заўважана, што з памяншеннем памераў сажалак павялічваецца інтеніўнасць заілення. Аб’ем донных адкладаў вагаецца ад 5 да 623 тыс. м3 . Амаль 80 % сажалак маюць аб’ем донных адкладаў 5-60 тыс. м3 пры узросце ад 3 да 60 гадоў.

Інтенсіўнасць заілення у сярэднім за год змяняецца ад 1,5 да 7,5 % і непастаянная на працягу усяго часу эксплуатацыі, памяншаецца па меры накаплення донных адкладаў. Адносіны першапачатковага аб’ему сажалкі (W0) да гадавога сцеку наносаў (R0) есць паказчык адноснага заілення. Чым большае значэнне гэтых суадносін, тым меньшая інтенсіўнасць заілення).

Найбольшы слой іла назіраецца у прыплаціннай і сярэдняй частках сажалак і вагаецца ад 0,5 да 2,2 м. Аднак гадавыя назіранні сведчаць аб заіленні сажалак ад вярхоўеў да плаціны. Так, у верхняй частцы адной з сажалак Нясвіжскага раена слой іла склаў 5 см за год, а сярэдняя велічіня — 2,2 см/год.

Заіленне сажалак цесна звязана з плошчай вадазбора. Чым меньшая плошча і большы ухіл вадазбора, тым больш значны змыв. Сярэдняя велічіня модуля сцеку наносаў складае 160 т/км2 .

Для умоў Беларусі залежнасць сярэдняга гадавога аб’ма заілення сажалак (R0 , тыс. м3/год) роўна (Кірвель, 1989):

R0 = α 0 - 0,04 Т + 0,03W + 0,11F ,

дзе Т — працягласць часу эксплуатацыі сажалак, год; W0 — першапачатковы аб’ем сажалкі, тыс. м3; F — плошча вадазбору, км2.

Пасля пераутварэння урўнення атрымаем залежнасць:

R0 = α 0 - 0,05 Т + 0,13F ,

дзе α — свабодны член, роўны 1,13 – 1,15 і залежыць ад мясцовых фактараў (рыс.9.4).

Заіленне зажалак з’яўляецца шматфактарным працэсам і залежыць ад паступлення алахтоннага і аўтахтоннага матэрыялу, марфалогіі катлавіны і гідралагічнага рэжыму сажалак. Такім чынам, працэс накаплення адкладаў цесна звязаны з працэсамі на вадазборы і унутры самога вадаема.

Сажалкі заіляюцца як мінеральнымі, так і арганічнымі рэчывамі. З павялічэннем ступені заілення сажалак павялічваецца доля арганічных рэчываў у донных адкладах ( ад 1-5 да 25 %).

Па хімічнаму і механічнаму саставу донныя адклады прадстаўляюць сабой высоказольныя тыпы і непрыгодныя для гаспадарчага выкарыстання.

9.8. Прызначэнне і асаблівасці выкарыстання сажалак

Сажалкі Беларусі выкарыстоўваюцца для арашэння, рыбаразвядзення, у гаспадарча-бытавых, супрацьпажарных мэтах і рэкрэацыі. Каля 20 % сажалак выкарыстоўваюцца комплексна.

Арашэнне. У летні малаводны перыяд для вегетацыі шматлікія культурныя расліны патрабуюць вялікую колькасць вады. Таму ступень прыроднага увільгатненя сельскагаспадарчых зямель служыць важным паказчыкам пры размеркаванні мясцовага сцеку з мэтай арашэння. Развіцце арашэння зямель затрымліваецца недахопам водных рэсурсаў і адсутнсуцю адпаведенай зарэгуляванасці мясцовага сцеку. Пачынаючы з 1972 года буудаўніцтву сажалак для арашэння надаецца большае значэнне. Па дадзеным 1986 года арашаемыя змелі склалі 150 тыс. га. Па разлікам для арашэння патрэбны буйныя сажалкі з аб’емам 200 — 250 тыс. м3. Рэзервы мясцовага сцеку дазваляюць забяспечыць арашэнне зямель плошчай звыш 10 млн га.

Ва умовах Беларусі з улікам паліўных норм аб’ем сажалкі (W) для арашэння разлічваецца па формуле:

W = Н S,

дзе Н — арашальная норма брута у цэлым за увесь перыяд; S — плошча арашаемых зямель. Патрабуемы аб’ем сажалкі залежыць ад плошчы вадазбору, якая павінна яго забяспечыць напаўненне за кошт паверхневага сцеку:

F = W/W0 ,

дзе W0 — сярэдні гадавы аб’ем сцеку, тыс. м3, які можна разлічыць па картам сцеку.

Эфектыўнасць выкарыстання сажалак характэрызуе каэфіціент карыснага выкарыстання Кк.в.:

Кк.в = Wвык/W ,

дзе Wвык — аб’ем вады, які выкарыстоўваецца для арашэння. Для умоў Беларусі гэты паказчык невлікі і складае каля 0,1. У некаторых выпадках пры комплексным выкарыстанні сажалак ен можа дасягнуць велічіні 0,48. У перспектыве для арашэння неабходна колькасць сажалак павялічыць амаль у 2 разы.

Гаспадарча-камунальнае (бытавое) выкарыстанне. Для гэтых мэт выкарыстоўваецца каля адной чвэрці сажалкавага фонду. Патрэбы у сажалках такога тыпу павялічваюцца і звязаны з канцэнтрацыях насельніцтва у паселішчах. Асноўная частка сажалак пабудавана у Мінскай і Магілеўскай абласцях. Яны выкарыстоўваюцца для водазабяспячэння жывелагадоўчых фермаў, у якасці вадапояў, для паліву агародаў. Даследваанні паказалі, што сажалкі у гэтых мэтах выкарыстоўваюцца яшчэ недастаткова, а тыпавыя праекты разлічвалісь у асноўным на падземныя воды. Па разлікам у рэспубліцы павінна быць яшчэ не меньш 2 тыс. сажалак гэтага профілю.

Рыбаразвядзенне. У краіне есць 18 дзяржаўных рыбгасаў, 8 рыбапітомнікаў, 9 поўнасістэмных сажалкавых гаспадарак у калгасах. Акрамя гэтага каля 100 сажалак выкарыстоўваецца для рыбаразвядзення. Каб поўнасцю забяспечыць насельніцтва рэспублікі таварнай рыбай неабходны сажалкавы фонд павялічыць на 170 тыс. га.

Асноўныя дзяржаўныя рыбгасы размешчаны у Брэсцкай, Гомельскай і Магілеўскай абласцях. Выкарыстанне сажалкавага фонду калгасамі для атрымання таварнай рыбы яшчэ не аторымала належнага развіцця на Беларусі. Вылавы рыбы вельмі вагаюцца па гадам, а рыбапрадуктыўнасць сажалак даволі нізкая. Многа сажалак патрабуюць паляпшэння гідралагічнага рэжыму і санітарнага стану.

Для рэкрэацыі выкарыстоўваецца 12 % існуючых сажалак. Сярэдняя іх плошча каля 15 га. Акрамя гэтага значная частка сажалак (каля 65 %), за выключэннем сажалак рыбагаспадарчага прызначэння, выкарыстоўваецца для адпачынку насельніцтва. У будучым рэкрэацыйнае выкарыстанне сажалак павінна пашырацца.

У сувязі з дэфіцытам энергарэсурсаў мэтазгодна рзглядацьсажалкі у якасці вадасховішчаў невялікіх ГЭС. Асноўныя прынцыпы выкарыстання водных рэсрсаў у энергетычных мэтах былі саруляваны яшчэ у плнах ГАЭЛРО. Згодна з яго рэалізацыяй на Беларусі да 1941 года дзейнічала 32 ГЭС сумарнай магутнасцю 1,4 тыс. кВт. Аднак ГЭС былі маламагутнымі і забяспечывалі энергіяй калгасы і асобныя паселішчы.

9.9. Вадагаспадарчае раянаванне Беларусі па выкарыстанню мясцовага сцеку.

Для тэрыторыі Беларусі у розныя часы было распрацавана некалькі івідаў раянавання, якія у рознай ступені адлюстроўваюці прыродня умовы тэрыторыі і, адпаведна, умовы фармірвання сцеку. З улікам гэтых галіновых распрацовак у аснову воднагаспадарчага раянвання пакладзены наступныя паказчыкі: удзельная вадазабяспечанасць, зарэгуляванасць мясцовага сцеку, сярэдняяшчыльнасць сажалак, іхсучаснае выкарыстанне, іх месца у гідраграфічнай сетцы. Акрамя гэтага улічвалісь гістарычныя асаблівасці дынамікі колькасці сажалак па басейнах і перспектывы іх будаўніцтва.

На падставе гэтага было правеждзена воднагаспадарчае раяніраванне тэрыторыі Беларусі з прмяненнем наступнай сістэмы таксанамічных адзінак: воднагаспадарчы район — воднагаспадарчы падрайон. У аснове выдзялення воднагаспадарчых раенаў быў пакладзены басейнавы прынцып — раены і падраены выдзяляюцца у межах басейн ці басейны рэк.

Раен басейна р. Зах. Дзвіна. Раен адрозніваецца найбольшай удзедьнай забяспечаннасцю сцеку (211 тыс. м3/км2). Емістасць сажалак невялікая – 0,66 %. Сярэдняя шчыльнасць сажалак – 0,1 адзінкі на 100 км2 тэрыторыі. Сажалкі выкарыстоўваюцца ў асноўным для гаспадарча-бытавых мэт і адносяцца да катэгорыі малых. Пераважае рачны тып. Есць значныя магчымасці для будаўніцтва сажалак, але вялікай патрэбы гаспадаркі ў іх няма, таму што раен забяспечаны прыроднымі воднымі рэсурсамі.

Раен басейна р. Неман. Удзельная вадазабяспечанасць раена складае 201 тыс. м3/км2. Адносная емістасць сажалак – 1,1 %. Сярэдняя шчыльнасць найбольшая – 9 адзінак на 100 км2. Агульная зарэгуляванасць мясцовага сцеку сажалкамі і водасховішчамі не больш 5%. Раен падзяляецца на тры падраены : Вілінскі, Верхненеманскі, Ніжненеманскі. Вілейскі падраен уключае басейн Віліі і налічвае 97 невялікіх сажалак рачнога тыпу, якія выкарыстоўваюцца ў гаспадарча-бытавых мэтах і для арашэння. Верхненеманскі падраен уключае басейны Бярэзіня і Немана. Агульная колькасць сажалак – 202, выкарыстоўваюцца яны для рыбаразвядзення, у бытавых мэтах і для арашэння. У асноўным гэта малыя сажалкі рэчышчавага тыпу і кар’ерныя. Ніжненеманскі падраен налічвае 106 сярэдніх па плошчы сажалак рэчышчавага тыпу, якія выкарыстоўваюцца на арашэнне і гаспадарча-бытавыя мэты.

Раен басецна р. Зах. Буг. Удзедьная водазабяспечанасць невялікая – 130 тыс. м3/км2. Адносная емістасць дасягае 1,9 %. Сярэдняя шчыльнасць сажалак не перавышае 0,5 адзінкі на 100 км2 тэррыторыі. асноўны від выкарыстання – рыбаразвядзенне і бытавыя мэты. Большасць малых сажалак рачнога тыпу. Патрэба ў сажалках невялікая, што тлумачыцца забалочаннасцю тэрыторыі і значнай колькасцю азер.

Раен басейна р. Днепр. Удзельная забяспечанасць сцекам невялікая – 182 тыс. м3/км2. Адносная емістасць тэрыторыі – 1,16 %. Сярэдняя шчыльнасць – 0,5 адзінкі на 100 км2. Басейн даволі перспектыўны для будаўніцтва сажалак. Можна выкарыстоўваць кінутыя землі – балкі, яры, западзіны, блюдцы. Пры агульнай зарэгуляванасці тэрыторыі штучнымі вадаемамі на 3,91 % магчыма павялічыць яго на 25 %. У межах раена выдзяляецца тры падраены. У Бярэзінскім падраене (басейн р. Бярэзіна) ў асноўным былі пабудаваны сярэднія і вялікія сажалкі рэчышчавага тыпу (68 адзінак) для арашэння. Малыя сажалкі ярава-лагчыннага тыпу характэрны для Верхнедняпроўскага падраену, выкарыстоўваюцца для арашэння і рэкрэацыі. Ніжнедняпроўскі падраен (басейны рэк Сож і ніжняе цячэнне Дняпра) мае малыя па плошчы сажалкі ярава-лагчыннага тыпу (137 адзінак) для арашэння і гаспадарча-бытавых мэт.

Раен басейна р. Прыпяць. Удзельная забяспечанасць сцёкам – 132 тыс. м3/км2. Адносная емістасць – 9,43 %. Сярэдняя шчыльнасць сажалак не перавышае 0,5 адзінак на 100 км2 тэрыторыі. Сажалкі будавалісь разам з меліярацыяй для забяспечэння рэгулявання воднага рэжыму глебаў, а таксама для гаспадарча-бытавых мэт. Раен падзяляецца на тры падраены. Ясельдзінскі падраен мае малыя сажалкі пераважна наліўнога і рачнога тыпаў (87 адзінак) для арашэння. Для Сярэднепрыпяцкага падраена (басейн р. Случ) характэрны малыя вадасховішчы рэчышчавага тыпу (66 адзінак). галоўны напрамак іх выкарыстання – арашэнне і бытавыя патрэбы. У Ніжнепрыпяцкім падраене каля 38 сажалак з 84 размешчаны на Мозырскім узвышшы. Гэта пераважна сярэднія па велічыні сажалкі ярава-лагчыннага і наліўнога тыпу.