Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
21
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
404.63 Кб
Скачать

2) Термические классификации озер (Фореля, в. Хомскиса, а. Тихомирова, Хатчинсона и др. ).

Першая тэрмічная класіфікацыя азёр была распрацавана Ф. А. Фарэлем - кліматычная. Усе азёры ён падзяліў на 3 тэрміч. тыпы: палярныя (на працягу ўсяго года тэмпературай ніжэй 4о С. Зімой перавагае адваротная тэмператрная стратыфікацыя, летам – цыркуляцыі), умераных шырот(летнія тэмпературы вышэй 4оС, зімой ніжэй 4оС, прамой стратыфік. летам, адваротнай – зімой, цыркуляцыяй пры гоматэрміі вясной і восенню) і трапічныя (маюць тэмпературу вады вышэй 4о С на працягу ўсяго года. У азёрах перавагае прамая тэрмічная стратыфікацыя і зімовая цыркуляцыя)

Найбольш дыталёвая класіфікацыя была распрацавана Хатчынчанам і Лёффлерам. У аснову выдзялення тыпаў азёр былі пакладзены асаблівасці цыркуляцыі, звязанай з тэрмікай азёр. Па гэтаму прызнаку ўсе азёры былі падзелены на 2 асноўныя тыпы: Галаміктычныя адрозніваюцца поўнай цыркуляцыяй адзін ці некалькі разоў у год. Падзяляюцца на 2 падтыпы: діміктычныя і монаміктычныя. Діміктычныя азёры адрозніваюцца 2 перыядамі цыркуляцыі (вясной і восенню) і устойлівай стратыфік. летам і зімой. Гэты тып азёр характ. для умер. клім. зоны. Монаміктычныя азёры характ. 1 перыядам цыркуляцыі вады ў год. У раёнах з трапічным ці умерана-цёплым кліматам распаўсюджаны цёплыя монаміктычныя азёры, якія адпавядаюць трапічным азёрам па Фарэлю, а ў палярных раёнах – халодныя монаміктычныя азёры адпавядаюць палярным азёрам. Мераміктычныя адрозніваюцца вялікай розніцай шчыльнасці вады па вертыкалі, якая звязана з розніцай велічыні мінералізацыі. Пагэтаму цыркуляцыі ахопліваюць толькі верхні слой. Яны азанальны і сустракаюцца ў розных раёнах сусвету.

В. Хомскіс прапанаваў тэрмагыбінную класіфікацыю азёр, якая была распрацавана для азёр Літвы. У якасці класіфікацыйнага прызнака была прынята рознасць тэмпературы прыдоннага слоя вады летам (tл) і зімой (tл): t=tл-tз, якая залежыць ад абсалютнага значэння глыбіні возера, формы яго катлавіны ветравым перамешваннем. Па гэтаму прызнаку азёры дзеляцца на 4 групы: тэрмічна вельмі глыбокія (∆t ~ 0), тэрмічна глыбокія (0,5о < ∆t < 5о), сярэднеглыбокія (5о < ∆t < 15о), мелкаводныя (∆t ~ 20o).

А. І. Ціхаміраў распрацаваў тэрмічную класіфікацыю прэсных азёр умеранай кліматычнай зоны. У аснове класіфікацыі - асаблівасці гадавога цыклу тэрміч. рэжыму летняга перыяду. Азёры падзяляюцца на 3 класы: эпітэрмічныя, гіпатэрмічныя і метатэрмічныя. Да эпітэрмічных азёр - неглыбокія (4-6 м), вада на працягу усяго года бязледнага перыяду знаходзяцца ў стане гомотэрміі ці слаба выражанай прамой стратыфікацыі, зімой адбываецца падлёднае награванне вады ад дна. Клас гіпатэрмных азёр - буйныя глыбокія азёры. Весн. награванне і асен. ахалоджванне ў іх працяглае, з тэрмабарам. Летам добра выражаны эпі-, мета- і гіпалімніон. Гіпалімніон - большую частку аб’ёма возера. Прамежкавае палажэнне займае клас метатэрмічных азёр - маюць глыбіні 6-10м, у якіх летам узнікаюць усе вертыкальныя тэрмічныя зоны, але металімніон спачатку асенняга ахалоджвання апускаецца ў прыдонныя слаі.

Соседние файлы в папке Билеты