Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
39
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
106.56 Кб
Скачать

24. Общая характеристика озер

Азёры – прыродныя паглыбленні зямной паверхні, якія не меюць аднабаковага ухіла і непасрэднага злучэння з морам, запоўненыя да некаторай адзакі вадой. Вадаёмы такога тыпу адрозніваюцца запаволеным вадаабменам. Найбольшая частка азёр звязана з дзейнасцю апошняга ледавіка і знаходзіцца у зоне апошняга зледзянення і іграюць важную ролю ў фарміраванні сучасных прыродных ландшафтаў.

Найбольш буйныя азёры свету знаходзіцца у тэктанічных катлавінах у раёнах дастатковага ці звыш дастатковага увільгатнення як у раўнінных, так і горных раёнах. Буйныя азёры арыдных абласцей атрымліваюць жыўленне з другіх геаграфічных зон з дастатковым увільгатненнем ці з горных раёнаў.

Агульный аб’ём вады сусвету амаль у 90 разоў перавышае сумарны аб’ём вады рэчышчаў рэк і у чатыры разы боль сярэдняга гадаваога сцёку. Плошча 145 найбольш буйных азёр з плошчай акваторыі болей 100 км2 кожнае дасягае 1,3 млн.м2, што у тры разы перавышае плошчу Чорнага мора.

Геаграфічная роля азёр заключаецца:

•*) ва ўздзеянні на сцёк (рэгуляванні, а пры значным впарэнні і у памяншэнні воднага сцёку), змяншэнні цвёрдага сцёку і рэгуляванні хімічнага);

•*) ва ўздзеянні на мікраклімат прылягаючых тэрыторый;

•*) у накапленні паступаючых з вадой і у выніку унутрывадаёмных (лімнічных) працэсаў рэчываў і утварэнні з іх на дне новых горных парод (сапрапеляў, торфа, мелу, ілоў рознага тыпу, мергеля, канкрэцый і інш.);

•*) ва утварэнні спецыфічных умоў і асяроддзя для жыцця арганізмаў.

Шматлікія і розныя па паходжанню азёры злучаныя рэкамі утвараюць азёрна-рачныя сістэмы. Гідралагічны рэжым вадаёмаў такіх сістэм цесна ўзаемазвязаны. Найбольш выразна такія сістэмы выражаны у раёнах мацерыковага зледзянення: у скандынаўскіх краінах, Карэліі, дзяржаў Балтыі, на паўночным захадзе Расіі, а таксама і на поўначы Беларусі. Найбольшая у Расіі азёрна-рачная сістэма уключае Анежскае возера, р.Свір, Ладажскае возера і р.Няву. Шматлікія меншыя азёрна-рачныя сістэмы сустракаюцца у раёнах паазер’яў (Мазурскае у Польшчы, Беларускае Паазер’е і інш.). На Б такіх еларусі азёрна-рачныя сістэмы вядомы пад назвай аёрных груп (Браслаўская, Ушачская, група Вымно, Свірская, Сарачанская, Спораўская і інш.)

З больш чым 11000 азёр Беларусі прадстаўляюць сабой невялікія вадаёмы. Характэрнай асаблівасцю азёр Беларусі з’яўляецца і іх нераўнамернасць размеркавання па тэрыторыі. Болшая колькасць азёр знаходзіцца ў Віцебскай і на поўначы Мінскай абласцей. Найбольшы паказчык азёрнасці назіраецца на Віцебскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях.

На паўднёвай раўніннай частцы Беларусі і ўзвышанай цэнтральнай частцы азёры сканцэнтрыраваны у далінах рэк (старычныя азёры). Адзіночныя азёрныя групы сутракаюцца у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях (

Азёры Беларусі у большасці адносіцца да катэгорыі невялікіх і неглыбокіх. Каля 75 % з іх маюць плошчу менш 0,1 км² і адносіцца да ліку рачных(старычных). Па ўдакладненым дадзеным колькасць азёр з плошчай более 0,1 км² складае 1072, а іх агульная плошча 1344 км² . Аб’ём вады у азёрах Беларусі каля 6 км³. Значная частка об’ёму (21,6 %) утрымліваецца ў азёрах з плошчай 1,01 — 5,00 км², якія складаюць 23,1 % ад іх агульнай колькасці. Найбольш буўныя азёры, якія меюць плошчу больш 20 км² налічваецца толькі 10.

У размеркаванні азёрнага фонда назіраецца адпаведная прасторавая і вертыкальная дыференцыацыя, якая вызначаецца рэльефам тэрыторыі і яго роллю (Б.В. Курзо, С.У Багданоў, 1989), што тлумачыцца дзейнасцю Валдайскага зледзянення і яго талых вод. Кліматычныя умовы гэтага ргіёну садзейнічаюць пряцягламу жыўленню і захоўванню азёр..

На нізкіх гіпсметрычных ўзрроўнях азёр мала, і азёрнасць тут ў 2 раза ніжэй, чым у цэлым па рэспубліцы. Пры сярэдняй вышыні 159 м над ўзроўнем мора больш ўсяго азёр па плошчы акваторыі сканцэнтравана на адзнаках 125—175 м.

Нязначная колькасць сучасных азёр на нізкіх гіпсаметрычных ўзроўнях звязана з добрым дрэніраваннем гэтай тэрыторыі рачной сеткай. Значная колькасць азёр спушчана. Іх вадазборы адрозніваюцца балоцістасцю. Водная акваторыя азёр скарачаецца у сувязі з іх зарастаннем.

Бел Паазерье

Агульныя заканамернасці узроўневага рэжыму азёр Беларускага Паазер’я, сувязь з марфаметрыяй катлавін і вадазборам, характар ваганняў па гідралагічным порам года разглядаліся у працах В.П.Якушка (1967; 1972; 1981), гідралагічных даведніка (1985). Для ўсіх тыпаў азёр характэрны перыяды веснавога пад’ёма вады (паўнаводдзе) і летне-асеннія паніжэнні, якія часта парушаюцца невлікімі адхіленнямі ад агульнага ходу, выражаныя сінхронна ва усіх азёрах Беларусі. Веснавое падняцце ўзроўня вады звычайна пачынаецца з першай паловы красавіка і ў канцы месяца дасягае найбольшага значэння (1,0 – 2,5 м). Інтенсіўнасць пад’ёма ўзроўня вады дасягае 40 см у дзень, а працягласць высокіх вод 10 дзён. Асеннія і летнія паводкавыя пад’ёмы рэдка перавышаюць 0,5 м. Гадавая сярэдняя амплітуда ваганняў ўузроўня вады азёр адносна сярэдняга значэння за шматгадовы перыяд знаходзіцца ў межах –55 - +55 см. Наяўнасць 10 – 11 гадовых і 5 – 6 гадовых інтервалаў, экстермальных значэнняў за шматгадовы перыяд сведчаць аб агульных заканамернасцях ваганняў увільгатненнятэрыторыі Еўропы і Беларусі (Шнітнікаў, 1966; Ліцінская, 1976 і інш.).

Значную ролю у рэжыму узроўня вады іграюць атмасферныя ападкі. Як сведчаць назіранні і разлікі для возера Нарач і Чырвонае існуе ўстойлівая залежнасць паміж ваганнямі ўзроўнямі вады і кролькасцю выпаўшых атмасферных ападкаў як у Паазер’і.

Група азёр Беларускага Паазер’я характарызуецца высокім веснавым паўнаводдзем і, у залежнасці ад прыродных умоў вадазбора, летняй, асенняй і асення-зімовай межанню. Амплітуда ваганняў узроўня вады вышэй ярэдняй велічыні для вадаёмаў рэспублікі. Інтенсіўнасць пад’ёма узроўня вады болй 10 см у месяц. Розныя прыродныя ўмовы вобласці вызначаюць розныя тыпы узроўневага рэжыму азёр.

Соседние файлы в папке Гидрография РБ