Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
39
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
106.56 Кб
Скачать

41.Карьерные водоемы – новый тип водных экосистем. Рекультивация карьеров.

Асобную групу вадасховішчаў утвараюць кар’еры, альбо кар’ерныя (вадаёмы) вадасховішчы. Іх утварэнне звязана са здабычай нярудных карысных выкапняў. На сенняшні дзень плошча зямель, якая занята горнымі распрацоўкамі ў выглядзе кар’ераў, на Беларусі складае больш чым 2 млн. га. Гэта адзін з вядучых метадаў здабычы карысных вакапняў (ад 50 да 80 % здабываючай прамысловасці ў СНД). Пры гэтым парушаюцца не толькі асобныя кампаненты прыроды, але і ўвесь прыродны комплекс. Таму ставіцца пытанне аб рэкультывацыі, аднаўленні гэтых тэррыторый.

*) Адрозніваюць горнатэхнічны і біялагічны этапы рэкультывацыі. У сучаснай сусветнай практыцы найбольшае распаўсюджванне атрымалі наступныя напрамкі рэкультывацыі:1-сельскагаспадарчая;2-лесагаспадарчая;3-санітарна-гігіенічнае; 4-жыллевае і капітальнае будаўніцтва;5-водагаспадарчае.

*) Апошняе ўяўляе сабой утварэнне на месцы кар’ераў вадаемаў рознага прызначэння.

*) Рэкультывацыя кар'ерна-адвальных комплексаў адбываецца рознымі шляхамі. Найбольш часта выкарыстоўваецца комплексны метад, які рэалізуецца ў два этапа: тэхнічны і біялагічны. Тэхнічная рэкультывацыя ўключае запаўненне выемкі пустой пародай з краевых (перыферыйных) адвалаў. Пры гэтым дно і барты кар'ераў планіруюцца, выраўноўваюцца, пакрываюцца слоем глебы, якая ранейбыла знята і складзіравана недалека ад кар'ера. Тэхнічная рэкультывацыя прадугледжвае падрыхтоўку тэрыторыі для наступнай біялагічнай стадыі рэкультывацыі, мэтай якой з'яўляецца аднаўленне ўрадлівасці сельскагаспадарчых і лясных земляў.

*) Другім шляхам рэкультывацыі, які адрозніваецца сваей экалагічнасцю і прастатой, з'яўляецца захаванне кар'ераў і запаўненне іх вадой, гэта значыць утварэнне на месцы адпрацаваных радовішчаў кар'ерных вадаемаў разнамэтавага прызначэння. Зараз у рэспубліцы каля 10 % такіх распрацовак сталі аб'ектамі водагаспадарчай рэкультывацыі.

*) Кар'ерныя вадаемы – гэта рукатворныя прыродна-антрапагенныя водныя экасістэмы, станаўленне і функцыянаванне якіх яшчэ дасканала не вывучаны.

*) Кар'ерныя вадаемы Беларусі выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых і эстэтычных інтарэсах грамадства ў якасці:

1)сажалак для рыбаразвядзення;

2)вадасховішчаў;

3)вадаемаў для адпачынку і спорту (рэкрэацыі);

4)для мясцовых патрэб (арашэнне);

5)адстойнікаў для водаў з прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Геаэкалагічнае забяспячэнне воднагаспадарчай рэкультывацыі ажыццяўляеццэ паэтапна.

На першым этапе вызначаецца магчымасць і мэтазгоднасць стварэння вадаёма. Паслядоўна вызначаюцца гідралагічныя, гідрагеалагічныя, геамарфалагічныя, горна-геалагічныя, ландшафтныя ўмовы воднагаспадарчай рэкультывацыі. І напрамак іх гаспадарчага выкарыстання. Ацэньваецца крыніцы жыўлення будучага вадаёма, іх дастатковасць для фарміравання аптымальнага аб’ёма воднай масы і забяспячэння надзейнага вадаабмену. З улікам тыпа радовішча, тэхналогіі яго распрацоўкі, вызначаюцца параметры будучага вадаёма.

Другі этап уключае геаэкалагічны аналіз самога кар’ера як адмоўную форму рэльефа і дно будучага вадаёма. На гэтым этапу удакладняюцца межы вадазбора, памеры прыбярэжных водмелей, берагавая лінія, пляж, мерапрыемствы па планіроўцы дна вадаёма. Плануюцца мерапрыемствы па біялагічнай рэкультывацыі малога вадазбора і гідрабіялагічнай рэкультывацыі прыбярэжнай мелкаводнай зоны, ліквідацыя патэнцыяльных крыніц забруджвання.

Трэці этап уключае маніторынг за станам новых гідраэкасістэм і кіраванне іх функцыяніраваннем з мэтай ацэнкі адпаведнасці назіраемых іх лімналагічных паказчыкаў разліковым і і санітарна-гігіенічным параметрам.

Соседние файлы в папке Гидрография РБ