Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
39
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
106.56 Кб
Скачать

11.Роль тектоники в развитии гидрографической сети.

Тэктанічная будова тэрыторыі Беларусі, а таксама неатэктанічныя працэссы займаюць значнае месца у залажэнні і развіцці рачных і азёрных сістэм. Тэктоніка тэрыторыі уплывае на яе рэльеф і адпаведна на развіцце гідраграфічнай сеткі.

Галоўнай асаблівасцю гідраграфічнай сеткі Беларусі з'яўляецца яе належнасць да дзвюх басейнаў: Чорнага і Балтыйскага мораў. Да першага з іх адносіцца рачная сістэма Дняпра, да другога — Заходняя Дзвіна, Нёман, Буг і Ловаць. Такое размеркаванне буйнейшых рэк з'яўляецца невыпадковым і у значнай меры вызначаецца неатэктонікай.Гідраграфічная сетка басейна Балтыйскага басейна Балтыйскага мора адрозниваецца больш складанай будовай и арыентыравана пераважна у паўночна-заходнім напрамку.

Галоўны вадападзел басейнаў Чорнага и Балтыйскага мораў праходзіць з паўночнага усходу на паўднёвы захад і падзяляе тэрыторыю Беларусі на дзве няроўныя часткі, большая з якіх адносіцца да Чарнаморскага басейна. Пры гэтым лінія вадападзелу праходзіць у межах Беларускай грады і перасякае Беларускае Палессе на паўднёвым захадзе.

Для басейна рэк Заходняй Дзвіны характэрна вялікая колькасць азёр. У некаторых раёнах азёрнасць дасягае 10 % і больш. Большасць буйных вадаёмаў мае няправільныя альбо ізаметрычныя абрысы. Але частка невялікіх азёр згрупаваны у лінейныя выцягнутыя сістэмы працягласцю да некалькі дзясяткаў кіламетраў (напрыклад азёры Чарсцвяты, Атолава, Павулле, і інш.). Паўнаводнасць рэк залежыць ад велічіні пдземнага жыўлення. Прыток падземных вод у сваю чаргу назіраецца у рачных далінах на участках у падножжа агібаючых імі узвышаючыхся структур. Такія умовы складаюцца у Паўднёва- і Усходне-Беларускай зонах.

У той жа час на поўначы Беларусі сустракаюцца азёры, якія знаходзяцца у адмоўных структурах, напрыклад, у межах Полацкай мульды.

Найбольш цесная сувязь назіраецца паміж будовай, размяшчэннем рачных далін у плане і лакальнымі, мясцовымі структурамі.

Прамыя участкі рачных далін, зліянні у адным месцы дзвюх рознабаковых прытокаў галоўнай ракі, якія размешчаны на адной лініі, выпрамленых элементаў далін розных рэк, сведчаць аб уплыве неатэктанічных разломаў на канфігурацыю рачных далін.

Дыслацыраваныя тоўшчы антрапагенавых і больш старажытных адкладаў, якія выражаюцца у рэльефе у выглядзе канечных марэн, непасрэдна уплываюць на размяшчэнне вадападзелаў і гідраграфічнай сеткі. Дынамка краявой зоны ледавіковага покрыва прыводзіла тда утварэння дугападобных комплексаў, якія былі генетычна звязаны з гляцыядэпрэсіямі. Рэкі і азёры звычайна унаследавалі гляцыядэпрэсіі і больш вузкія лагчыны.

12.Влияние современных геоморфологических процессов и мелиорации на формирование современной гидрографической сети Беларуси

Сучасная гідраграфічная сетка змяняецца пад уплывам уздзеяння гаспадарчай дзейнасці чалавека: будуюцца новыя рукатворныя вадаёмы, каналы, асушаюцца пераувільгатнённыя землі, выкарыстоўваюцца падземныя воды. Разам з гэтым мяняецца і характар рэчышчавых працэсаў, а у выніку змяняецца гушчыня рачной сеткі, канфігурацыя вадазбораў, рачной сеткі.

У выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека павышаецца ці паніжаецца базіс эрозіі рэк. Пагэтаму на асобных адрэзках яны уразаюцца у рачную даліну і утвараюць старыцы (незавершанае меандрыраванне). Пры будаўніцтве вадасховішчаў назіраецца адваротны працэсс: утвараецца крывая падпора і актывізіруюцца працэссы меандрыравання. Найбольш важанае значэнне мае працэс утварэння яроў пры дзейнасці часовых вадатокаў, паверхневай і лінейнай эрозіі, якія прыводзяць да утварэння новых элементаў рачной сеткі і павялічэння яе гушчыні.

Соседние файлы в папке Гидрография РБ