Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
39
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
106.56 Кб
Скачать

13.Преобразование речных систем в процессе хозяйственной деятельности.

Інжынерна-гаспадарчая дзейнасць на рэках Беларусі звязана з наступнымі відамі гаспадарання:

•*) беззваротная здабыча з рэчышчаў нярудных будаўнічых матэрыялаў (пяску, пясчана-гравійнай сумесі;

•*) расчыстка і паглыбленне рэчышчаў з мэтай іх гідраэкалагічнага аздараўлення, павялічэння прапускной здольнасці у перыяды паўнаводдзяў і паводак;

•*) выпраўленне лукавін пры абароне населеных пунктаў і другіх аб’ектаў ад падмва і затаплекння, для паляпшэння судаходных умоў і памяншэння пагрозы утварэння ледзяных затораў.

Пры правядзенні такіх работ негатыўныя уздзеянні праяўляюцца у змяненні рэжыма наносаў і цячэнняў, што прыводзіць да парушэння зваротных і развіцця незваротных дэфармацый рэчышча, да паніжэння узроўня вады рэк і узроўня грунтовых вод на прылягаючай тэрыторыі.

Разчыстка рэчышчаў з мэтай павялічэння прапускной здольнасці рэк у паўнаводдзе і паводкі можа таксама прыводзіць к парушэнню дынамічнай раўнавагі воднага патоку і наносаў. Гэта прыводзіць у першую чаргу да змянення гідрографа ракі, уздзеяння у новых гідрадынмічных умовах воднай плыні на рэчышча не толькі у паўнаводдзе, але і межань, гідратэхнічным збудаванням, якія знаходзяцца ніжэй па цячэнню.

Найбольш значны уплыў на рэчышчавы працэс аказваюць выпрамленні рачных лукавін з мэтай паляпшэння судаходства на рэках. У найбольшай ступені такому уздзеянню падлягае рака Прыпяць, дзе было выпрамлена звыш двадцаці лукавін.

Сучасныя даследаванні сведчаць аб неабходнасці правядзення работ па стабілізацыі і аднаўленню рэчышчавых працэсаў.

14.Принципы гидрологического районирования

У аснову гідралагічнага раянавання тэрыторыі Беларусі пакладзены комплексны геаграфічны (ландшафтны) падыход, які улічвае комплекс геаграфічных фактараў і умоў фарміравання паверхневага сцёку. Ядром кожнага гідралагічнага раёна з’яўляецца рачны вадазбор найбольш буйных рэк Беларусі: Заходняя Дзвіна, Вілія, Нёман, Прыпяць, Дняпро, ці асноўная іх частка

Комплекснасць гідралагічнага раянавання заключаецца у ландшафтнай ацэнцы тэрыторыі вадазбораў, умоў для фарміравання сцёку. У гэтым накірунку ацэньваецца роля геалогіі, рэльефу, глебаў, колькасныя паказчыкі фізіка-геаграфічных умоў вадазбораў, ступень іх асвоенасці, прыроднай і штучнай зарэгуляванасці. Пералічаныя фактары характэрызуюць умовы сцякання вады па паверхні вадазбораў, умовы папаўненя грунтовых вод і, адпаведна, устойлівасць жыўлення рэк у межах раёна. Ландшафтны прынцып па сваёй сутнасці адлюстроўвае занальныя фізіка-геаграфічныя асаблівасці тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і кліматычныя, якія змяняюцца з поўначы на поўдзень рэспублікі і абумоўліваюць асноўныя заканамернасці размеркавання паверхневага сцёку.

Азанальныя фактары адлюстроўваюць рэгіянальныя (мясцовыя) умовы вадазбораў, асабліва малых і вельмі малых рэчак (гушчыня рачной сеткі, ухілы рэк і нахілы вадазбораў, характар эразійных і рэчышчавых працэссаў). Некаторыя з іх у той ці ў другой ступені падпарадкоўваюцца занальным асаблівасцям тэрыторыі, якія адлюстроўваюць умовы фарміравання рачной сеткі і звязаны з генезісам рэльефу, грунтоў і г. д., напрыклад, Паазер’я і Палесся, цэнтральнай часткі Беларусі.

Заканамернасці размеркавання паверхневага сцёку па тэрыторыі рэспублікі характэрызуюць агульныя і рэгіянальныя асаблівасці гідралагічнага рэжыма рэк і азёр. Асноўнымі крытэрыямі сцёку з’яўляюцца модуль сцёку і размеркаванне сцёку ўнутры года, па сезонам, аб’ём веснавога сцёку. Нераўнамернасць размеркавання паверхневага сцёку па тэрыторыі ў многім залежыць ад кліматычных фактараў: колькасці атмасферных ападкаў, велечыні выпарэння, тэмпературы паветра, таўшчыні і устойлівасці снежнага покрыва.15.Гидрологические районы и подрайоны. Характеристика гидрологических районов.

Згодна з разгледжанымі прынцыпамі раянавання на Беларусі выдзяляецца шэсць гідралагічных раёнаў: Заходне-Дзвінскі, Верхне-Дняпроўскі, Вілейскі, Нёманскі, Цэнтральна-Бярэзінскі і Прыпяцкі.

Заходне-Дзвінскі гідралагічны раён. Раён займае басейн р. Заходняя Дзвіна ў межах тэрыторыі Беларусі. Для яго характэрна наяўнасць маладога канечнамарэннага ландшафта. Узвышшы (Гарадоцкая, Віцебская і інш.) чаргуюцца з плоскімі нізінамі (Дзісненская, Полацкая і інш.), якія высланы марэнай і азёрна-ледавіковымі адкладамі. Вышыня тэрыторыі вагаецца ад 120 – 160 м на захадзе да 160 – 220 на ўсходзе з агульным накірункам сцёку на захад. Балоцістасць тэрыторыі раёна не больш 13 %. Сярод балот пераважаюць верхавыя балоты.Лясістасць складае каля 30 %. Высокі паказчык азёрнасці (каля 3 %). Ворыва раёна складае каля 30 % ад агульнай яго плошчы. Даліны рэк адрозніваюцца сваёй моладасцю і глыбокім урэзам. Доля веснавога сцёку складае каля 50 % ад гадавога Працягласць веснавых разліваў 7-10 дзён. Раяныя поймы ўзатапляюцца на невялікую глыбіню (1 – 1,5 м), а ў высокае паўнаводдзе дасягае 2,0-2,5 метры.Заходне-Дзвінскі гідралагічны раён падзяляецца на два падраёны: усходні і заходні. Адзіная рака гэтага басейна Ловаць, якая бярэ пачатак з невялікага возкра каля воз. Езярышча, з’яўляецца прытокам р.Нявы.

Верхне-Дняпроўскі гідралагічны раён знаходзіцца на ўсходзе Беларусі і ахоплівае басейн Дняпра да горада Магілёва і Сажа да вусця р. Проні.

Асноўную частку раёна займае Аршана-Магілёўскае плато. Рэльеф тут градава-узгорысты, месцамі раўнінны. На тэрыторыі раёна пераважаюць вышыні ад 200 да 250 м. Больш узвышаная паўночная частка. Таму тут назіраецца агульны нахіл вадасбораў рэк з поўначы на поўдзень. Лясістасць раёна – 25%. Раён адрозніваецца нізкай балоцістасцю (7 %), пераважаюць нізінныя тыпы. Азёрнасць нязначная (меньш 1 %, старарэччы). Каля 40 % яго тэрыторыі ўзарана.

Гадавая колькасць атмасферных ападкаў вагаецца ад 600 да 650 мм на поўначы да 550 – 600 на поўдні. Сярэдняя гадавая тэмпература паветра 5-5,5 оС.

Рачная сетка раёна добра развіваецца. Рэкі адрозніваюцца наіменьшай прыроднай зарэгуляванасцю у рэспубліцы. Рэжым іх адрозніваецца высокім веснавым паўнаводдзем і значна меньшым сцёкам у астатнюю частку года. Веснавы сцёк складае каля 67 % ад гадавога.

Верхне-Дняпроўскі гідралагічны раён падзяляецца на Пайночны Верхне-Дняпроўскі, Цэнтральны Верхне-Дняпроўскі і Паўднёвы Внржхне-Дняпроўскі падраёны.

Вілейскі гідралагічны раён ахоплівае басейны рэк Віліі, Бярэзіны ніжэй г.Барысава (бас. Дняпра), вярхоўі рэк Уллы і Бярэзіны (бас. Нёмана). Паўночная частка уключае Нарачана-Вілейскую і Верхне-Бярэзінскую нізіны, паўднёвая прадстаўляе вузкую паласу Мінскага узвышша, якая выцягнута з захаду на ўсход. На поўначы раёна вышыні знаходзяцца ў межах 180-220 м, а на поўдні яны дасягаюць найбольшых вышыняў для Беларусі 300 – 340 м. Паўночны гідралагічны падраён мае балоцістасць 16 %, Паўднёвы – нязначную. Лясістасць раёна каля 36 %. Часцей за усё сустракаюцца хваёвыя лясы. Забалочанасць каля 16 %, азёрнасць больш 1-2 %. Каля 30 % тэрыторыі раёна узарана.Атмасферныя ападкі складаюць 600-700 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература 5,0-5,5 оС.Сцёк р. Віліі зарэгуляваны Вілейскім вадасховішчам і знаходзіцца пад уплывам вадазабору часткі яе сцёку у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Рэкі характэрызуюцца высокай прыроднай зарэгуляванасцю сцёка. У параўнанні з другімі раёнамі тут назіраецца найбольшы мінімальны сцёк межаннага перыяду. Нёманскі гідралагічны раён згнаходзіцца у заходняй частцы рэспублікі і адпавядае у асноўным басейну р. Нёмана ад вытоку да мяжы з Літвой.

Рэльеф раёна градава-узгоркавы і раўнінны. Значную часку раёна займаюць узвышшы: Навагрудская і Ваўкавыская. Сярод нізін найбольшую плошчу займае Нёманская нізіна. У раёне перавагаюць вышыні 130 – 140 м. Лясістасць раёна складае 26 %, лясы у асноўны хваёвыя. Каля 10 % плошчы раёна займаюць нізінныя балоты. Азёрнасць меньш 0,5 %. Вялікіх азёр няма, асноўную частку азёрнасці складаюць старыцы. Каля 40 % плошчы раёна асвоена.Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 600 – 650 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература 6,0 - 6,7 оС. Павышаная прыродная зарэгуляванасць рэк абумоўлівае долю падземнага жыўлення

Цэнтральна-Бярэзінскі гідралагічны раён ахоплівае басейны рэк Дняпра ад Магілёва да Жлобіна, Друці, Бярэзіны ніжэй Барысава да вусця р. Рудненкі, Пцічы — да вусця р. Даколька, а таксама вярхоўя рэк Арэсы, Случы, Морачы і Лані (да шыраты створаў плацін вадасховішчаў Чырвонаслабадское, Салігорскае, Любаньскае).Перавагаючыя вышыні мясцовасці 150 – 160 м. Ядром раёна з’яўляецца слабахвалістая Цэнтральна-Бярэзінская раўніна, якая складзена у асноўным пяскамі водна-ледаавіковага паходжання. Ворыва займае каля 35 %. Лясістасцьь каля 35 %. Балоцістасць раёна вагаецца ад 17 у прэдпалессі да 13 % на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне. Атмасферныя ападкі 600 – 650 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература паветра 5,7 оС. Рэкі характаразуюцца меншай прыроднай зарэгуляванасцю, чым рэкі Вілейскага і Нёманскага раёнаў. Раён падзяляецца на Бярэзінска-Прыдняпроўскі і Прэдпалескі гідралагічныя падпраёны.

Прыпяцкі гідралагічны раён размешчаны на поўдні тэрыторыі Беларусі і ахоплівае басейн Прыпяці без узвышаных яго акраін (вярхоўя рэ\к Пцічы, Случы і г. д.), ніжняе цячэнне Бярэзіны (ніжэй вусця р. Рудзенкі), Сажа (ніжэй вусця р. Проні), Дняпра (ніжэй г. Жлобіна) і басейн р. Заходні Буг у межах тэрыторыі Беларусі. Раён прадстаўляе плоскую старажытную алювіальную нізіну з чаргаваннем град і паніжэнняў. Перавагаюць вышыні у межах 100 – 130 м. Раён характарызуецца найбольш высокім паказчыкам балоцістасці (28 %). Лясістасць складае 33 %. Значныя плошчы заняты лугамі. Значная частка балот раёна меліярыравана і узарана (25 %).

Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 550-600 мм.

Соседние файлы в папке Гидрография РБ