Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
39
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
106.56 Кб
Скачать

29.Хозяйственное іспользованіе озе і іх хозяйственное іспользов.

Азёры Беларусі даўно выкарыстоўваюцца у гаспадарцы. Найбольш старажытнымі і распаўюджанымі відамі карыстання з'яўлялалась выкарыстанне вады у бытавых мэтах і рыбалоўства. У старажытнасці шматлікія азёры уваходзілі ў склад волакаў, якія злучалі розныя азёрна-рачныя сістэмы. У ХУ11 - ХУ111 стагоддзях некаторыя азёры ўваходзілі ў склад водных шляхоў (Агінскі, Бярэзінскі, Себежскі і інш.). У пачатку ХХ стагоддзя шматлікія азёры і азёрна-рачныя сістэмы былі закрануты меліаратыўнымі работамі і у першую чаргу асушальнымі мерапрыемствамі з мэтай паніжэння узроўня вады для асушэння лугоў. У другой палове ХХ стагоддзя частка азёр была зарэгуліравана плацінамі гідраэлектрастанцый. Некаторыя вадаёмы выкарыстоўваюцца у якасці вадаёмаў-ахаладжальнікаў пры буйных ГРЭС (Белае, Лукомльскае). На вадаёмах палесся пабудаваны азёрныя вадасховішчы для рэгулявання ўзроўня вады прылягаючых меліаратыўных аб'ектаў. Практычна ўсе азёры ў рознай ступені выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыі.

Гаспадарчае выкарыстанне азёр рэспублікі абмяжоўваецца наступнымі фактарамі: месцазнаходжанне і даступнасць азёр, наяўнасці прыродных рэсурсаў (водныя, біалагічныя, мінеральныя, рэкрэацыйныя), асвоенасць вадазбора (Уласаў,Б.П.,2001). Найбольш асвоенымі з'яўляюцца азёры Палесся і сельска-гаспадарчыя раёны Паазерья: Браслаўскі, Віцебскі, Пастаўскі, Ушачскі, Шумілінскі і іншыя. Меньш выкарыстоўваюцца азёры добра аблесеных і меньш раёнаў.

Сучасны азёрны фонд рэспублікі выкарыстоўваецца: для рыбалоўства і рыбаводства (92 %), у гаспадарча-бытавых (69,2 %) і сельскагаспадарчых (45,4) мэтах, для рэкрэацыі (32 %), меліарарацыі (9 %), для здабычы сапрапеляў (меньш 1 %).

Найбольш эфектыўна выкарыстоўваюцца азёры у рыбнай гаспадарцы (прамысловая і спартыўная лоўля). Буйнейшыя рыбгасы маюць рыбаперапрацоўчыя рыбакамбінаты (Браслаўскі, Нарачанскі і інш.). Гадавы ўлоў па рэспубліцы складае у сярэднім каля 1,5 тыс. тон. Ва ўловах перавагаюць часцікавыя пароды рыбы – лешч, шчупак, акунь, платва. На некаторых азёрах вядзецца здабыча вугра. Спартыўная лоўля рыбы добра налажана ў рэкрэацыйных зонах (Браслаўская, Наоачанская, Ушачская, вакол буйных гарадскіх агламерацый, вакол буйных гарадоў. Для павышэння прадуктыўнасці азёр праводзіцца іх зарыбленне цэннымі пародамі: лешч, судак, сярэбраны карась, шчупак, белы амур, белы і стракаты таўсталобік і інш. Выкарыстанне азёр з мэтай атрымання рыбнай прадукцыі недастатковае і мае значныя перспектывы.

Перспектыўным напрамкам з'яўляецца выкарыстанне азёр у рэкрэацыі. Рэкрэацыйныя рэсурсы азёр уключаюць мікраклімат, азёр, маляўнічыя прыродныя ландшафты вакол іх, мінеральныя воды, радовішчы лекавых гразяў. У перспектыве звыш 30 % рэрэацыйных зон будзе фарміравацца вакол азёр. Якія могуць прыймаць да 1,5 млн чалавек. Вядучыя рэрэацыйныя зоны сфарміравалісь вакол буйных азёр: «Нарач», «Браслаў», «Ушачы», «Азёрная», «Асвея», «Латыгава», «Падсвілле», «Лосвіда».

Адным з перспектыўных накірункаў выкарыстання азёр з'яўляецца здабыча азёрных сапрапеляў.Як сведчыць табліца здабыча сапрапеляў значна паменшыць здабычу торфу для патрэб сельскай гаспадаркі.

Інтенсіўнае гаспадарчае выкарыстанне азёрнага фонда вызывае іх забруджванне і дэградацыю іх экасістэм. Таму важнай задачай з'яўляецца іх ахова. Адрозніваюць непасрэдную ахову азёр, іх рэсурсаў (гідралагічныя і біялагічныя заказнікі) і косную, калі азёры ўваходзяць у склад іншых ахоўваемых аб'ектаў (нацыянальных паркаў, заказнікаў другіх тыпаў. На сённяшні дзень запаведны фонд Беларусі ўключае 4 нацыянальных паркі, 3 запаведнікі, 74 заказнікі і 183 помнікі прыроды, што састаўляе 3,8 % тэрыторыі рэспублікі і ў межах якой знаходзіцца 154 возеры агульнай плошчай 20 тыс. га (2,5 % ахоўваемай тэрыторыі).

Соседние файлы в папке Гидрография РБ