Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
40
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
106.56 Кб
Скачать

27.Тіпы береговых процессов.Морфоогія показателей русла.

Абразіённа абвальны тып берага найбольш распаўсюджаны тып берага на азёрах Беларусі і вадасховішчах, які фарміруецца пад уплывам ветравога хвалявання па схеме: падмыў броўкі берага у падэшвы з узнікненнем шэрагу хваляпрыбойных нішаў, іх павялічэнне і аб’яднанне, а затым абвал верхняй часткі берага з глебава-раслінным слоем. Преамяшчэнне броўкі берага адбываецца,як правіла, у шторм з нараджэннем водмелі з добра вызначанай акумулятыўнай часткай. На штучных вадаёмах на берагах, складзенымі суглінкамі і глінамі, нішы могуць захоўвацца даволі працягшлы час. Характэрнымі прызнакамі абразіённа-абвальнага берага з’яўляецца наяўнасць стромкага ўступа, нішаў, зоны вскаламучанай вады і вузкай прыбярэжнай водмелі каля прыглубага берага. На большасці азёр абразіённыя берагі выпрацавлі профіль раўнавагі. Размывы могуць назірацца на лакальных участках пры даволі значных разгонах ветравых хваляў (воз. Нарач).

Асыпны тып берага фарміруецца на участках, складзеных дробназярністымі пяскамі, часцей эолавага паходжання. Размыў берага адбываецца з паяўленнем осыпаў, матэрыялу у падэшвы берагвога уступа, пры актыўным удзеле ветравой і воднаструменевай эрозіі. Найбольш актыўна гэты працэс назіраецца на Вілейскім вадасховішчы.

Апаўзнявыя з’явы вызваны павышэннем узроўня вады возера ці вадасховішча і звязаны з выхадам на дзённую паверхню глін і суглінкаў у агаленнях іх берагоў.Апоўзень узнікае пры парушэнні раўнавагі, якое адбываецца пры павышэнні вільготнасці гліністых грунтоў па плоскасці слізгання. Апоўзні дзейнічаюць доўгі час і тыпічны для вадасховішчаў азёрнага і азёрна-рачнога тыпаў, для якіх асновай паслужылі схілы азёрнай катлавіны.

Па акумулятыўнаму тыпу развіваюцца нізкія адмелыя берагі з невялікім ухілам схілаў, на якіх фарміруюцца класічныя акумулятыўныя формы: прыбярэжныя валы, перысыпы, косы, акумулятыўня водмелі і інш.

Найбольшая колькасць берагоў азёр прадстаўлена ўмоўна называемым нейтральным тыпам, на якіх пры адпаведных ўмовах могуць ўзнікаць абразіённыя працэсы.

Памеры і форма рэчышча, як і рачной даліны, змяняецца па даўжыні ракі ў залежнасці ад яе воднасці, будовы даліны, характара парод, якімі яна складзена (рыс. 7.9).

Марфалагічныя асаблівасці рэчышча можна адлюстраваць у выглвдзе плана з ізабатамі і папярочніка (профіля рэчышча). Сячэнне рэчышча вертыкальнай плоскасцю, прпендыкулярна напрамку цячэння ракі, называецца водным сячэннем патоку (рэчышча).

Папярочнае сячэнне рэчышча вызначае яго прапускную здольнасць і уплывае на размеркаванне хуткасцей, ухілаў, напрмку цячэння і другія гідралагічныя характарыстыкі патоку. Патрэбна адрозніваць:

-*) плошчу папярочнага сячэння рэчышча пры найбольшым узроўні вады ў рацэ;

-*) плошча папярочнага сячэння на час выканання гідралагічных назіранняў, замераў і другіх гідраметрычных работ;

-*) плошча воднага сячэння (агульная);

-*) плошча жывога сячэння;

-*) плошча мёртвай прасторы.

Пры наяўнасці ледзянога покрыва пад плошчай воднага сячэння прыймаецца поўная плошча сячэння без плошчы паглыбленага нерухомага лёду (паверхневага, шугі і ўнутрыводнага). Пры адсутнасці ледзянога покрыва паняцце “плошча воднага сячэння” супадае з паняццем “плошча папярочнага сячэння”.

Пад плошчай жывога сячэння разумеецца частка воднага сячэння, у якой хуткасць цячэння больш нуля ці больш адчувальнасці гідралагічных прылад для вымярэння хуткасці вады.

Пад плошчай мёртвай прасторы разумеецца частка воднага сячэння, у якой хуткасць цячэння практычна роўна нулю, ці менш адчувальнасці гідралагічных прыбораў. Воднае сячэнне змяняецца час ад часу разам са зменай узроўню вады. Кожнаму ўзроўню вады ў рацэ адпавядае свае воднае сячэнне. Акрамя гэтага, плошча воднаг сячэння можа мяняцца пад уплывам рэчышчавых працэсаў, пад уплывам эрозіі (бакавой, глыбіннай) і акумуляцыі наносаў.

На практыцы пры гідралагічных разліках шырока выкарыстоўваюцца асноўныя марфаметрычныя характарыстыкі воднага сячэння, якія выражаюцца у канкрэтных лічбах.

Плошча жывога сячэння вызначаецца на аснове прамераў глыбіняў. Па дадзеным прамераў будуецца прфіль папярочнага сячэння рэчышча, па якому можна падлічыць плошчу воднага сячэння (ω) пры розных узроўнях вады у рацэ. Гэта дазваляе таксама пабудаваць крывую звлежнасці плошчы (ω) ад вышыні узроўняў вады (h):

ω = f (h).

Шырыню жывога сячэння (І) можна прадставіць як функцыю залежнасці ад вышыні узроўня вады у рацэ (h):

В = f (h).

Змочаны перыметр рэчышча (Р) вызначаецца як даўжыня падводнага контура воднага сячэння паміж урэзамі вады. Другімі словамі гэта даўжыня лініі па дну і адкосам берагоў рэчышча.

Сярэдняя глыбіня рэчышча (hср.) атрымліваецца шляхам дзялення плошчы воднага сячэння (ω) на шырыню воднай плыні па лініі узроўня вады (В):

hср. = ω / В.

Гідраўлічны радыус рэчышча (R) атрымліваецца шляхам дзялення плошчы жывога сячэння на змочаны перыметр:

R = ω / P.

Гэты паказчык прадстаўляе сабой велічыню, якая адлюстроўвае памеры жывога сячэння патоку і прыходзіцца на адзінку змочанага перыметру, характэрызуе супраціўленне дна рэчышча цякучай вады. Для малых рэк Беларусі пры шырыні рэк да 50 м гідраўлічны радыус можна замяніць сярэдняй глыбінёй.

Наяўнасць у папярэчным сячэнні розных паглыбленняў дна, выступаў спрыяе узнікненню застойных зон, вадаваротаў, адваротных цячэнняў. І наадварот, правільная парабалападобная форма рэчышча спрыяе раўнамернаму руху вады у рэчышчы.

Дно рэчышча у прыродзе заўсёды няроўнае, шурпатае. Яно аказвае супраціўленне рухаючай вадзе (шурпатасць рэчышча). З павялічэннем глыбіняў памяншаюцца няроўнасці паверхні рэчышча, змяншаецца яго уплыў на сярэднюю хуткасць патоку. Таму адрозіваюць шурпатасць рэчышча абсалютную і адносную.

Абсалютная шурпатасць рэчышча (Δ) прадстаўляе сярэднюю вышыню узвышаных няроўнасцяў паверхні дна над сярэдняй крывой дна рэчышча. Адносіны абсалютнай шурпатасці да сярэдняй глыбіні патоку (Δ/hср.) называецца адноснай шурпатасцю. Калі рэчышча створана неаднароднымі часцінкамі, то іх супраціўленне руху вады вызначаецца ў асноўным памерамі найбольшых часцінак. Пагэтаму разліковае значэнне Δ будзе тым больш, чым больш разнастайным будзе грунт рэчышча.

28.Пітаніе і водный баланс озер.Уровневые режімы. Жыўленне азёр Беларусі адбывецца у асноўным паверхневымі і падземнымі водамі, атмасфернымі ападкамі. У глыбокіх азёрах павялічваецца доля падземнага жыўлення. З павялічэннем плошчы азёр узрастае доля атмасферных ападкаў у прыходнай частцы воднага баланса. Водны баланс азёр Беларусі вывучаны недастаткова. Найбольш дасканала ён даследаваны для возера Нарач, Мястра, Баторына, Асвейскакае. У расходнай частцы воднага баланса удзельнічаюць: сцёк з возера, падземны сцёк, выпарэнне з воднай паверхні. У агульным выглядзе водны баланс возера можна прадставіць у выглядзе:

Q1 + Q2 + Q3 + Q4 – Q5 – Q6 +/- Q7 = 0,

дзе Q1 - прыток вады з вадазбора; Q2 - прыток вады з суседніх азёр; Q3 – атмасферныя ападкі на паверхню вады возера; Q4 – прыток падземных вод непасрэдна Q ў возера; Q5 – выпарэнне з паверхні возера; Q6 – сцёк з возера; Q7 - Накапленне (+), ці спрацоўка запасаў вады ў возеры.

Калі улічыць асноўныя артыкулы прыходнай і расходнай частак воднрга баланса формула баланса возера прымае выгляд:

Q1 + Q3 =Q5 – Q6 = 0

Як сведчыць аналіз баланса азёр Беларусі ў яго прыходнай частцы атмасферныя ападкі складаюць ад 35 % да 47 %, у расходнай – сцёк да 60 %, выпарэнне да 40,5 (азёры Нарач, Лукомльскае).

У сувязі з водным балансам узровень вады азёр непастаянны. Яго ваганні могуць быць дынамічнымі і статычнымі. Дынамічныя ваганні ўзроўня вады азёр звязаны з ваганнямі атмасфернага ціску, уздзеяннямі ветру, што парушаюць раўнаважны стан паверхні азёр і вызывае розныя віды руху вады – хваляванне, згоны і нагоны, сейшы і інш. Статычныя ваганні узроўня вады звязаны с змяненнямі суадносін паміж прыходнай і расходнай часткамі воднага баланса.

Агульныя заканамернасці узроўневага рэжыму азёр Беларускага Паазер’я, сувязь з марфаметрыяй катлавін і вадазборам, характар ваганняў па гідралагічным порам года разглядаліся у працах В.П.Якушка (1967; 1972; 1981), гідралагічных даведніка (1985). Для ўсіх тыпаў азёр характэрны перыяды веснавога пад’ёма вады (паўнаводдзе) і летне-асеннія паніжэнні, якія часта парушаюцца невлікімі адхіленнямі ад агульнага ходу, выражаныя сінхронна ва усіх азёрах Беларусі. Веснавое падняцце ўзроўня вады звычайна пачынаецца з першай паловы красавіка і ў канцы месяца дасягае найбольшага значэння (1,0 – 2,5 м). Інтенсіўнасць пад’ёма ўзроўня вады дасягае 40 см у дзень, а працягласць высокіх вод 10 дзён. Асеннія і летнія паводкавыя пад’ёмы рэдка перавышаюць 0,5 м. Гадавая сярэдняя амплітуда ваганняў ўузроўня вады азёр адносна сярэдняга значэння за шматгадовы перыяд знаходзіцца ў межах –55 - +55 см. Наяўнасць 10 – 11 гадовых і 5 – 6 гадовых інтервалаў, экстермальных значэнняў за шматгадовы перыяд сведчаць аб агульных заканамернасцях ваганняў увільгатненнятэрыторыі Еўропы і Беларусі (Шнітнікаў, 1966; Ліцінская, 1976 і інш.).

Значную ролю у рэжыму узроўня вады іграюць атмасферныя ападкі. Як сведчаць назіранні і разлікі для возера Нарач і Чырвонае існуе ўстойлівая залежнасць паміж ваганнямі ўзроўнямі вады і кролькасцю выпаўшых атмасферных ападкаў як у Паазер’і (рыс.5.6), так і на Палессі (рыс. 5.7).

У якасці асноўных тыпалагічных характарыстык азёр прыняты удзельный вадазбор (ΔF) і сярэдняя велічіня амплітуды ваганняў ўзроўняў вады азёр за шматгадовы перыяд (А), якія з’яўляюцца надзейнымі паказчыкамі ўстолівасці іх узроўневага рэжыму. Амплітуда ваганняў узроўня вады з’яўляецца функцыяй ад удзельнага вадазбора А = f (ΔF) Багаслоўскі, Гардзіенка, 1967). Па фізіка-геаграфічным асаблівасцям вадазбораў, ўмовам фарміравання сцёку, азёры Беларусі падзяляюцца на тры вялікія групы: палескага тыпу, цэнтральных абласцей і азёры Паазер’я. Рэжым ўзроўняў вады з’яўляецца інтегральным паказчыкам умоў фарміравання сцёку ў басейне і яго трансфармацыі ў азёрнай катлавіне. На Палессі веснавыя воды медленна паступаюць з паніжаных балоцістых і аблесеных вадазбораў у дрэнна выражаныя ў рэльефе азёрныя катлавіны, што не вызывае рэзкіх пад’ём аў узроўня вады. І наадварот, наяўнасць узвышшаў у Паазер’і выражаецца у хуткім фарміраванні веснавога паўнаводдзя, яго значнай велічыні і працягласці. Акрамя гэтага на характар узроўневага рэжыму азёр Паазер’я незалежна ад геаграфічнага становішча уплывае сувязь возера з рачнымі і азёрнымі сістэмамі.

Па характару ўстойлівасці ўзроўневага рэжыму азёр выдзяляецца група вадаёмаў з устойлівым ΔF ≤ (10), сярэднеустойлівым (10 ≥ ΔF ≤20) і няўстойлівым рэжымам ΔF≥20 (табл. 5.7). Група азёр Беларускага Паазер’я характарызуецца высокім веснавым паўнаводдзем і, у залежнасці ад прыродных умоў вадазбора, летняй, асенняй і асення-зімовай межанню. Амплітуда ваганняў узроўня вады вышэй ярэдняй велічыні для вадаёмаў рэспублікі. Інтенсіўнасць пад’ёма узроўня вады болй 10 см у месяц.

Соседние файлы в папке Гидрография РБ