Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
39
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
106.56 Кб
Скачать

30.Історія созданія водохроніліщ.И типы водохранилищ.

Першыя звесткі аб вадасховішчах адносяцца да сярэдзіны ХVII стагоддзя. Гэта былі невялічкія збудаванні рэчышчавага тыпу ў вытоках рэк, альбо на малых рэках. Энергія гэтых вадаёмаў выкарыстоўвалась пры млынах (драбленне зерня), для работы лесапілак, ткацкіх станкоў.

*) Сучасны фонд вадасховішчаў узнік у некалькі этапаў. У даваенны перыяд існавалі толькі млыны. Буйных вадасховішчаў не існавала. У савецкі час было пабудавана некалькі невялікіх міжкалгасных гідраэлектрастанцый. Пасля другой сусветнай вайны да 1960 года будавалісь і праектавалісь у асноўным вадасховішчы энергетычнага прызначэння. У гэты перыяд былі пабудаваны вадасховішча ГЭС “Дружба народаў”, Чыгірынскае, Цяцерынскае на р. Друць, “Гоналес” (Заслаўскае вадасховішча) і Асінавіцкае на р. Свіслач, Браслаўскае на р. Друйка, Клічэгорскае на р. Обаль, Рачунскае на р. Ашмянка, Лукомскае на р. Лукомка, Волпаўскае на р. Рось і інш. Некалькі вадасховішчаў было пабудавана на азёрах рэспублікі (Гомельская ГЭС на воз. Гомель і р. Тураўлянка, Лепельскае вадасховішча на воз. Лепельскае, Белае, Селяўскае на воз. Сялява, Абіда і Худавец. Іх будаўніцтва звязана са значным пашырэннем плошчы і аб’ёмам азёр (рыс. 8.1.). Гэта дасгаецца як пад’ёмам узроўня вады, так і агароджваннем возера дадатковымі дамбамі і паглыбленнем возера.

Да канца 60-х гадоў найбольш малыя ГЭС былі закансерваваны альбо дэмантаваны. Але вадасховішчы пры гідратэхнічных збудаваннях захавалісь. На наступным этапу вядзецца будаўніцтва вадасховішчаў пры асушэнні і меліярацыі зямель (вадасховішчы Краснаслабацкое, Любанскае, Селец і інш.), для вадазабяспячэння. прамысловых прадпрыемстваў буйных гарадоў (Мінск, Салігорск і інш.) і вырашэння другіх задач (Салігорскае, Вілейскае, Камсамольскае і інш.), пры рэалізацыі схем комплекснага выкарыстання водных і зямельных рэсурсаў басейнаў рэк (Ясельда, Бобрык і інш.) на Беларускім Палессі (Пагосцкае, Сялец, Лактышы і інш.).

Акрамя азёрных і рачных вадасховішчаў будуюцца вадасховішчы наліўнога тыпу на месцы былых кар’ераў. Наліўныя вадасховішчы будавалісь таксама на меліяратыўных землях для двухбаковага рэгулявання вільгаці глебаў. тыпічнымі вадаёмамі гэтага тыпу з’яўляюцца Валута, Любашэўскае, Вялікія Арлы, Красная Плошча, Галоўчыцкае, Ліберполь і інш.Некаторыя азёры агароджваюцца дамбамі і землянымі плацінамі. Узровень вады такіх вадаёмаў быў узняты на 1-3 метры, а самі вадаёмы з’яўляюцца рэгулятарамі грунтовых вод і вільгаці глебы на прілягаючых да іх сельскагаспадарчых землях (Пагостскае, Спораўскае, Арэхаўскае, Лукаўскае і інш.).Штучныя вадаёмы для ахалоджвання вады пры ГРЭС існуюць на базе азёр Белае, Лукомскае. У рэкрэацыйных мэтах было пабудавана Камсамольскае возера, Крыніцы, Дразды і інш.Вілейскае, найбольш буйное вадасховішча Беларусі, пабудавана у комплексе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

Вадасховішчы свету адрозніваюцца паміж сабой марфаметрычнымі характарыстыкамі і гідралагічным рэжымам. Амаль 30 тыс. вадасховішчаў сусвету зя’ўляюцца даволі складанымі воднымі аб’етамі для іх тыпізаціі. Раўнінныя вадасховішчы адрозніваюцца значнымі плошчамі і плошчай затаплення зямель, невялікай максімальнай і сярэдняй глыбінёй, велічінёй спрацоўкі, значнымі змяненнямі плошчы вадасховішча пры ваганнях узроўня. Вадасховішчы раўніннага тыпу у сувязі з разнастайнасцю гаспадаркі выкарыстоўваюцца комплексна, што характэрна і для невялікіх вадасховішчаў Беларусі.Вадасховішчы прадгор’яў і на пласкагор’ях значна меньш затапляюць зямель, маюць высокія і стромкія берагі. Сярэдняя іх глыбіня дасягае 35-40 м, а максімальная да 100 м. Глыбіня спрацоўкі ўзроўня дасягае 10-20 м. Рэльеф узбярэжжа ускладняе іх асваенне і выкарыстанне.Горныя вадасховішчы характэрызуюцца невялікай плошчай і невялікімі магчымымі плошчамі затаплення зямель. Яны адрозніваюцца вялікімі глыбінямі (часта 100-150 м) і вельмі вялікай спрацоўкай (у некаторых выпадках да 50-100 м і больш). Пры ваганнях узроўня вады плошча вадасховішча вагаецца нязначна.Па канфігурацыі вадасховішчы даволі разнастайныя6 ад вузкіх выцягнутых да няправільных эліпсавідны, правільных мнагавугольнікаў і г.д. Аб магчымых канфігурацыях вадасховішчаў можна судзіць на прыкладзе штучных вадаёмаў Беларусі (рыс. 8.3). Аднак абрыс вадасховішчаў у плане не пастаянны і форма, а таксама марфаметрычныя паказчыкі беперапынна мяняюцца ў залежнасці ад амплітуды ваганняў іх узроўня.

Соседние файлы в папке Гидрография РБ