Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2 курс / 1 семестр / Гидрология / Gidrologia_Lektsii_ch_2.doc
Скачиваний:
198
Добавлен:
21.07.2018
Размер:
5.65 Mб
Скачать

Тыпізацыя вадаёмаў па вадаабмену (паволе б.Б.Багаслоўскага)

Тыпалагічная

група

Падгрупа

Водныя аб’екты

Каэфіцыент

умоўнага

вадаабмена

Перыяд

вадаабмена

Транзітныя

-

Рэкі

Больш 100

Гадзіны, дні

Транзітна-

акамулятыўныя

I

II

Праточныя вадаёмы

Вельмі праточныя азёры, вадасховішчы штодзённага рэгуліравання

Сярэднепраточныя азёры, вадасховішчы тыднёвага рэгуліравання

100-

25

25-

4

Дні, тыдні

Тыдні, поры

года

Акамулятыўна-

транзітныя

I

II

III

Сцёкавыя вадаёмы

Азёры з невялікім вадаабменам, вадасховішчы гадавога рэгуліравання

Азёры з сярэднім вадаабменам, вадасховішчы тыднёвага рэгуліравання

Азёры з слабым вадаабменам

4-1

1-0,1

Меньш 0,1

Поры года, года

Гады

Дзесяткі гадоў

Акамулятыўныя

I

II

III

Бязсцёкавыя вадаёмы

Перасыхаючыя азёры

Неперасыхаючыя азёры

Сусветны акіян

1-0,1

Меньш 0,1

3 х104

Гады, цыклы ўвільгатнення

Дзесяткі гадоў

Каля 3000 год

Пры значным вадаабмене, які назіраецца ў рэк, добра праточных азёрах і вадасховішчах, вада, а разам з ею цвёрдыя і раствораныя рэчывы праходзяць праз вадаёмы у асноўным транзітам. У вніку вада вадаёмаў захоўвае свае асноўныя характэрыстыкі, якія абумоўлены геаграфічнымі ўласцівасцямі мясцовасці, з якой яна сцякае. Размеркаванне па дну вадаёмаў залежыць ад хуткасці водных патокаў і інтеніўнасці перамешвання вады. У водным балансе вадаёмаў галоўную ролю выконвае сцёк з вадазбора і вадаёма, таму ўласцівасці вады змяняюцца па порах года.

Пры запаволеным вадаабмене, характэрным для слабапраточных і бязсцёкавых азёр, Сусветнага акіяна, вада надоўга затрымліваецца ў вадаёмах і за пэўны прамежак часу змяняе свае ўласцівасці у выніку гідраграфічных, гідрахімічных і біялагічных працэсаў. Вада такіх вадаёмаў значна адрозніваецца ад вады іх вадазбораў. Унутрыгадавыя ваганні ўласцівасцей вады такіх вадаёмаў значна меншыя.

Паказчык умоўнага вадаабмена часта улічваецца пры тыпізацыі вадаёмаў. Паводле Б. Б. Багаслоўскага, па інтенсіўнасці вадаабмена звычайна выдзяляюцца дзве групы вадаёмаў: транзітныя і акамулятыўныя (табл. 3.1). Паміж імі можна выдзяеліць прамежкавыя тыпы: транзітна-акамулятыўныя і акамулятыўна-транзітныя.

Да транзітнай групы адносяцца рэкі з найбольш інтенсіўным вадаабменам, які адбываецца за некалькі дзён на працягу сто і больш кіламетраў.

У транзітна-акамулятыўнай групе вадаёмаў перыяд вадаабмена не больш адной пары года. Дзяленне групы на 2 падгрупы звязана з “цвіценнем” вады вадаёмаў, якое адбываецца пры значэнні паказчыка ўмоўнага вадаабмена 25 і ніжэй. Пад “цвіценнем” звычайна разумеюць інтенсіўны працэс развіцця водарасцей.

Вадаабмен вадаёмаў акамулятыўна-транзітнай групы значна запавольваецца. Паказчык умоўнага вадаабмена павялічваецца ад пары года да дзесяткаў год. Працэс акамуляцыі прынесеных рэчываў у вадаём перавагае над працэсам транзіта.

Для вадаёмаўакамулятыўнай групы уласцівва адсутнасць транзіта вады і рэчываў. Сапы нізкі паказчык вадаабмена звязаны з поўнай адсутнасцю з іх сцёку вады. Страты вады вадаёмаў звязаны толькі з выпарваннем вады з іх паверхні.

Соседние файлы в папке Гидрология