Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2 курс / 1 семестр / Гидрология / Gidrologia_Lektsii_ch_2.doc
Скачиваний:
198
Добавлен:
21.07.2018
Размер:
5.65 Mб
Скачать

5.6. Узаемадзеянне грунтовых і паверхневых вод

Гадавыя і шматгадавыя ваганні атмасферных ападкаў уплываюць на змены ўзроўняў грунтовых вод. Ваганні ўзроўняў грунтовых вод могуць быць сезоннымі, гадавымі, эпізадычнымі.

Найбольш значная амплітуда ваганняў узроўню грунтовых вод звязана з перыядычнымі сезоннымі змяненнямі колькасці атмасферных ападкаў і велічыні выпарэння. У большасці раёнаў Еўропы найбольшыя ўзроўні грунтовых вод прыходзяцца на перыяд услед за таяннем снегу (красавік – май). Нізкія ўзроўні тыпічны для зімы і лета.

Гадавыя ваганні маюць меншую заканамернасць. Малаводныя і мнагаводныя годы нярэдка ідуць адзін за другім, змяняюцца мнагаводныя і малаводныя перыяды ваганняў узроўняў грунтовых вод. У многаводныя гады з шчодрымі ападкамі ідзе папаўненне грунтовых вод, а ў малаводныя – расходаванне ў выглядзе рачнога сцёку. Грунтовы сцёк мала змяняецца год ад году. Пагэтаму ў мнагаводны год ён будзе мала адрознівацца ад сцёку ў малаводны, а гэта значыць, што ён складзе меншую частку ападкаў мнагаводнага года, чым гэта назіраецца ў малаводны год.

Значную амплітуду могуць мець эпізадічныя ваганні, якія ўзнікаюць у сувязі з выпадзеннем шчодрых летніх ападкаў, ці з зімнімі адлігамі.

Ваганні ўзроўня падземных вод. Як правілі, звязаны з аб'ёмам падземнага сцёку. У сваю чаргу падземныя воды цесна звязаны з павехневымі. Вадацёкі ў большасці выпадкаў уплываюць на падземныя воды, асабліва ў прыбярэжнай зоне. Падземныя воды забяспечваюць жыўленне рэк, асабліва ў межанны перыяд.

Узаемадзеянне рачных і падземных вод найбольш поўна разгледзены ў працах Б.І.Кудзеліна і О.У.Папова. Характар узаемадзеяння паміж рачнымі і падземнымі водамі залежыць ад умоў залягання ваданоснага слоя, глыбіні ўразання рачной даліны, местазнаходжання выхаду падземных вод на паверхню адносна вышыні стаяння ўзроўня вады ў рацэ. Такім чынам, у рацэ ўзнікаюць розныя ўмовы для гідраўлічнай сувязі рачных і падлземных вод. Гідраўлічная сувязь можа адсутнічаць, быць часовай, пастаяннай, перыядычнай.

Пры адсутнасці гідраўлічнай сувязі ваганні ўзроўня вады падземных вод не залежаць ад ваганняў узроўня вады ў рацэ. Гэта адбываецца тады, калі грунтовы паток вады заўсёды знаходзіцца вышэй найбольшага ўзроўня вады ў рацэ (рыс.а). Прыбярэжныя крыніцы ніколі не затапляююцца веснавымі другімі высокімі ўзроўнямі.

Адсутнасць гідраўлічнай сувязі можа быць і часовай пры даволі нізкім стаянні ўзроўня вады ў рацэ (рыс. б).

Гідраўлічная сувязь на раўнінных рэках назіраецца ў наступных выпадках суадносін рачных і падземных вод. Першы варыянт (рыс. в) назіраецца ў тым выпадку, калі грунтовыя воды жывяць раку пры нізкім узроўнгі вады ў яе рэчышчы. У час паводкі, калі пад’ём вады ў рацэ значна перавышае ўзровень грунтовых вод, адбываецца фільтрацыя вады з ракі ў берагі. У прыбярэжнай зоне накопліваюцца вялікія запасы грунтовых вод як шляхам інфільтрацыі, так і шляхам сцёку з ракі пад напорам павадкавых вод. Узроўні вады ў рацэ і грунтовых водах цесна спалучаны. Ваганні ўзроўня вады ракі перадаюцца паверхні грунтовых вод. Другі варыянт адлюстраваны на рыс. г, д. Запасы грунтовых вод пастаянна папаўняюцца шляхам фільтрацыі рачных вод. Узроўні вады ў рацэ заўсёды знаходзяцца вышэй паверхні грунтовых вод. Такое аднабаковае жыўленне рачнымі водамі характэрна для засушлівых раёнаў (рака Кура, рэкі карставых раёнаў Урала і інш.). У трэцім варыянце (рыс. е) рака атрымлівае жыўленне з напорнага ваданоснага слоя, які мае пастаянную гідраўлічную сувязь з ракой. Жыўленне адбываецца шляхам непасрэднага паступлення напорных вод у рэчышча па тэктанічным разломам і трэшчынам., ці шляхам напорнай фільтрацыі праз вадаўпорны дах. Вада можа таксама паступаць праз пласты водапранікальных парод, вада якіх дрэніруецца рэкамі. Рэжым жыўлення напорнымі водамі залежыць ад спалучэння змянення п’езаметрычнага ўзроўня ў ваданосным слаі і ўзроўня ў рацэ.

Вадаабмен паміж ракой і гідраўлічна звязанымі з ёю ваданоснымі слаямі ў перыяд паводак і называецца берагавым рэгуляваннем рэчышчавага сцёку. Берагавое рэгуліраванне прыводзіць да пераразмеркавання рэчышчавага сцёку з цягам часу. Гэжтым можна растлумачыць залежнасць рэжыму падземнага сцёку ў прыбярэжнай зоне ад рэжыма ракі. Шырыня зоны ўплыву залежыць ад амплітуды ваганняў узроўняў вадыракі і ухілу схілаўрачнойдаліны. Пры аддаленні ад рэчышча ўздзеянне рачных вод паступова затухае.

Соседние файлы в папке Гидрология