Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2 курс / 1 семестр / Гидрология / Gidrologia_Lektsii_ch_2.doc
Скачиваний:
198
Добавлен:
21.07.2018
Размер:
5.65 Mб
Скачать

4.3.7. Рух вады ў рэках

Адной з асаблівасцей перамяшчэння водных мас у рэках з’яўляецца непаралельнасць струменяў. Яна выразна назіраецца як на закругленнях рэчышча, так і на прамалінейных адрэзках рэк. На першы погляд здаецца, што вада рухаецца паралельна берагам сваquj рэчышча. Але на самой справе рух патоку ў цэлым вельмі складаны і адбываецца ў розных напрамках. Унутры воднай плыні назіраюцца унутраныя цячэнні, якія накіраваны пад рознымі вугламі да восі агульнага руху патоку. Гэта прыводзіць да перамяшчэння водных мас у папярочным сячэнні. На гэтыя з’явы звярнуў увагу рускі даследчык Н.С.Леляўскі яшчэ ў канцы Х!Х стагоддзя. Пазней асаблівасці ўнутраных цячэнняў патоку былі вывучаны ў лабараторных умовах А.І. Ласіеўскім. Далейшыя даследаванні аб цыркуляцыі цячэнняў у водным патоку былі праведзены М.А.Веліканавым, У.М.Макавеевым, А.В.Караушавым і інш.

4.4.1. Рух вады на прамых і закругленых адрэзках

ракі па Н.С. Леляўскаму

Н.С.Леляўскі і правёў шматлікія вымярэніі напрамкаў рачных струменяў з дапамогай спецыяльна сканструяванай ім прыладай. У выніку ён прыйшоў да вываду, што пры значных хуткасцях адбываецца ўцягванне струменяў вады з боку. У цэнтры плыні ўзнікае некаторае павышэнне ўзроўню. У сувязі з гэтым у плосксці, якая перпендыкулярна напрамку цячэння, узнікаюць два цыркуляцыйныя цячэнні па замкнутым контурам, разыходзяцца ў дна. У спалучэнні з паступальным рухам гэтыя папярочныя цыркуляцыйныя цячэнні прыймаюць форму винтападобных рухаў. Паверхневыя цячэнні, накіраваныя да стрыжані ракі, былі названы Леляўскім збойнымі, якія разыходзяцца ў дна – веерападобныя.

Паверхневае збойнае цячэнне пад пад вуглом падыходзіць да фарватэра, затым апускаецца да дна і робіць у ім, быццам плуг, падоўжную баразну і адварочвае ў бок вымываемы грунт дна. Доннае цячэнне веерападобна паступова адхіляецца ад збойнага па фарватэру да берага. Грунт, вырыты па фарватэру, з вогнутага берага адкладаюцца на водмелях і коціцца па іх зігзагам.

На роўных адрэзках ракі збойнае цячэнне ўцягвае ў сябе ваду з боку (1а) і назіраецца некаторае павышэнне ўзроўню ваду (1б), якое і вызывае цыркуляцыю. На прамалінейным участку ракі ў плоскасці перпендыкулярнай напрамку руху вады ўзнікае два замкнутых контуры, якія зыходзяцца ў паверхні і разыходзяцца ў дна. У выніку руху вады на рэчышчы яны прыймаюць вінтападобны выгляд (1в).

На закругленнях фарватар набліжаецца да ўвагнутага берага. Чым больш увагнуты бераг, чым большы паварот ракі, тым бліжэй ён падыходзіць да берага. Назіраецца аднабаковы прыток вады да фарватара, а два цыркуляцыйных кольцаў на прамым участку ракі пераходзяць у аднабаковую цыркуляцыю.

Па Леляўскаму, часцінкі вады ў увагнутага берага сустракаюць супраціўленне грунту і адхіляюцца ад берага ў напрамку фарватара. Другая струмень, суседняя першай, сустракая першую, больш паслабленую, адхіляе яе ўніз па цячэнню (1б). Пры гэтым утвараецца прыдоннае цячэнне, накіраванае ад берага ўглыб і да супрацьлеглага берага. Такім чынам, паверхневыя струмені і адхіленыя донныя ўтвараюць адну цыркуляцыю, у якой у вобласці (х) хуткасці будуць найбольшымі, у вобласці (у) – паслабленымі і (z) – найменшымі. У сувязі з гэтым, на загнутым плесе назіраецца вінтападобны рух, пры чым, на загнутых управа рух адбываецца па часавой стрэлцы, на плёсах загнутых улева – супраць часавой стрэлкі.

Такое размеркаванне хуткасці струменяў садзейнічае размыву ўвагнутых берагоў і накапленню наносаў у выпуклых, дзе адпаведна назіраецца наіменшая хуткасць вады ракі.

Соседние файлы в папке Гидрология