Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2 курс / 1 семестр / Гидрология / Gidrologia_Lektsii_ch_2.doc
Скачиваний:
198
Добавлен:
21.07.2018
Размер:
5.65 Mб
Скачать

3.2. Унутрымацерыковы кругаварот вады

У прыродзе кругаварот вады працякае даволі складана. Так, напрыклад, ва ўтварэнні ападкаў, якія выпадаюць на мацерыкі, удзельнічае вільгаць прынесеная з акияна, и вильгаць, якая выпарваецца з cушы і затым зноў перамяшчаецца разам з паветрам углыб сушы. Частка выпаўшай вільгаці зноў выпарваецца, кандэнсуецца і дае новыя ападкі. Такім чынам, адбываецца ўнутрымацерыковы кругаварот вільгаці.

Агульная колькасць ападкаў, якія выпалі на якой-небудзь мясцовасці, складаецца з “знешніх” і “мясцовых” (Z) ападкаў дадзенай тэрыторыі:

X = Xа + Xz.

Частка вадзяной пары, якая паступіла звонку і ўтварылася на дадзенай мясцовасці, будзе вынесена паветрам за яе межы. Іх колькасць будзе роўна суме XXa і ZXz.

У сярэднім за шматгадовы перыяд водны баланс разглядяемай тэрыторыі будзе мець выгляд:

X = Z + Y,

дзе X, Z, Y – сярэднія шматгадовыя значэнні X, Z, Y, так як Z = Xz + c, а X = Xa + Xz, Xa = c + Y.

Калі ведаць значэнні Х і Ха, можна вызначыць каэфіцыент абароту вільгаці, які паказвае колькі разоў паступіўшая звонку вадзяная пара выпадае ў выглядзе ападкаў на працягу поўнага абароту вільгаці дадзенай мясцовасці, пакуль яна не будзе вынесена рачным і паветраным сцёкам за яе межы: К = Х/Ха. Значэнне гэтага паказчыка ўзрастае з павелічэннем долі “мясцовых” ападкаў. Каэфіцыент абароту вільгаці павялічваецца углыб сушы і з павелічэннем плошчы мясцовасці, так як у абодвух выпадках павялічваецца роля ападкаў, якая ўтвараецца дзякуючы мясцоваму выпарванню. Так, для Рускай раўніны яго значэнне вагаецца ад 1,20 для Еўропы да 1,55 для Азіі. На яго значэнне можа паўплываць дзейнасць чалавека (меліярацыі, змяненні ў сцёку і г.д.).

3.3. Вадаабмен вадаёмаў

Дзякуючы кругавароту вады ў прыродзе ўсе водныя аб’екты на сушы абменьваюцца вадой праз атмасферу і літасферу. Але ў кожным з іх гэты абмен ідзе з рознай хуткасцю (табл. 3.1).

Хуткасць вадаабмену – адзін з галоўных гідралагічных паказчыкаў водных аб’ектаў. Так, для рэк характэрны найбольш інтенсіўны вадаабмен і з ім звязана механічнае ўздзеянне вады на рэчышча, перамяшчэнне і акамуляцыя цвёрдых часцінак (наносаў). І наадварот, за кош запаволенага вадаабмену азёры адрозніваюцца пераважна накапленнем рэчываў, вады і рознай інтенсіўнасцю фізічных, хімічных і біялагічных працэсаў. Інтенсіўнасць вадаабмену колькасна характэрызуецца паказчыкам поўнага ўмоўнага вадаабмену, які выражаецца адносінамі аб’ёму вады удзельнічаючга ў вадаабмене за які-небудзь час да сярэдняга аб’ёму вадаёма за гэты ж самы час. Звычайна вадаабмен разлічваецца для сярэдняга па воднасці год зашматгадовы адрэзак часу. Такім чынам, паказчык умоўнага вадаабмена (Квб) вызначаецца адносінамі аб’ёма вады які удзельнічае ў вадаабмене да сярэдняга аб’ёма вады вадаёма (Vв):

Kвб = Vб/Vв.

Паказчык умоўнага вадаабмену паказвае колькасць гадоў ці некаторую частку года (пары года, месяца), за які вада вадаёма замяняецца новай вадой. Калі, напрыклад, Квб раўняецца 5, то поўны аб’ём вадаёма мяняецца 5 разоў за год. Калі каэфіціент роўны 0,25, то кожны год абменьваецца толькі чацвёртая частка аб’ёму вады, а поўны вадаабмен праходзіць прыкладна за поўны чатыры гады. Аднак паказчык вадаабмену з’яўляецца ўмоўным. Лічыцца, што ўся вада вадаёма удзельнічае ў вадаабмене. На самой справе найбольш інтенсіўна абменьваецца актыўная частка рэк, азёр, дзе назіраецца найбольшая хуткасць вады. У вялікіх азёрах і акіяне актыўны вадаабмен адбываецца ў іх паверхні, дзе выпадаюць ападкі і ідзе выпарванне вады.

Для рэк, азёр і вадасховішчаў, у водным балансе якіх галоўную ролю іграе сцёк вады з вадазбору і з саміх вадаёмаў, замест паказчыка Квб карыстаюцца паказчыкам умоўнага вадаабмену С. І. Грыгор’ева Квб = Vcц./Vв, дзе Vcц – аб’ём сцёку вады з вадаёма.

Табліца 3.1

Соседние файлы в папке Гидрология