Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2 курс / 1 семестр / Гидрология / Gidrologia_Lektsii_ch_2.doc
Скачиваний:
198
Добавлен:
21.07.2018
Размер:
5.65 Mб
Скачать

4.6. Лядова-тэрмічны рэжым

4.6.1. Фактары, якія вызначаюць тэмпературу вады рэк

Змена цяпла ў рэках залежыць ад награвання і ахалоджвання вады на працягй года. Усе цеплавыя працэсы, якія назіраюцца ў воднай плыні залежыць ад цеплавога балансу, г. зн. Ад суадносін паміж прыходнай і расходнай часткамі воднага балансу. Павышэнне, альбо паніжэнне сярэдняй тэмпературы вады ракі на кожным канкрэтным адрэзку абумоўліваецца цеплаабменам паміж адрэзкам і паветрам, ложам і суседнімі адрэзкамі ракі.

Ураўненн цеплавога балансу ракі за некаторы адрэзак часу (t) можна запісаць у наступным выглядзе:

Sв + Sср. + Sіа - Slв +- STa + Sвк + Sдр + Sгв + Sас + Sл + SкэSн = +- St,

дзе Sв цяпло, якое паступіла разам са сцёкам вады праз верхні створ адрэзка ракі; Sср.- сумарная сонечная радіація, якая была паглынута вадой; Sіа – сустрэчнае выпраменьванне атмасферы, паглынутае вадой; Slв страты цяпла паверхняй вады шляхам доўгахвалевага выпамеьвання; STa турбулентны абмен цяпла з атмасферай; Sвк – цяпло, якое траціцца на выпарванне і выдзяленае пры кандэнсацы; Sдр цеплаабмен з дном рэчышча; Sгв – цяпло, якое паступае разам з грунтовымі водамі; Sас – цяпло, якое паступае разам з вадкімі ападкамі, альбо траціцц на таянне цвёрдых ападкаў; Sлцяпло, якое выдзяляецца пры ўтварэнні лёду, альбо траціцца пры яго таянні на месцы; Sкэцяпло, якое выдзяляецца пры разсейванні кінетычнай энергіі; Sн – страты цяпла разам з водным сцёкам праз ніжні створ ракі; St – змяненні запасаў цяпла ў воднай масе за прамежак часу (t) на адрэзку ракі. Роля састаўляючых ураўнення воднага балансу неаднолькава. Напрыклад, роля цяпла выдзелянага пры ўтварэнні лёду, грунтовых вод, паступаючага разам з ападкамі, пры цеплаабмене з дном настолькі малыя, што ў агульным балансе могуць і не ўлічвацца.

Ход тэмпературы вады ракі звычайна адпавядае ходу тэмпературы паветра. Але змяненні тэмпературы вады адбываюцца больш плаўна і павольна, чым змяненні тэмпературы паветра. У першай палове цёплага перыяду года тэмпература паветра бывае вышэй тэмпературы вады, а ў другой – ніжэй. Найбольшая тэмпература вады наступае пазней, чым максімум тэмпературы паветра.

Тэмпература вады вагаецца па жывому сячэнню і даўжыні ракі. У выніку турбулентнага характару воднай плыні ў рэках назіраецца бесперапыннае перамешванне вады, што спрыяе выраўноўванню тэмпературы вады ў жывым сячэнні ракі. Але тэмпература вады ў розных кропках жывога сячэння розная. Па даўжыні ракі тэмпература вады залежыць ад змены геаграфічнай зоны, праз якія працякае рака, віда жыўлення, тэмпературы вады прытокаў, наяўнасці ў басейне азёр і ледавікоў.

4.6.2. Змяненні тэмпературы вады па часу

Змяненні састаўляючых цеплавога балансу ракі на працягу сутак, пары года, года вызываюць ваганні тэмпературы вады ў рэках.

Сутачны ход тэмпературы вады найбольш выразны ў цёплую частку года. Найбольшая амплітуда сутачных ваганняў назіраецца летам, калі днём вада награваецца ад сонечнага цяпла, а ноччу астывае. Найменьшыя тэмпературы вады назіраюцца раніцой да ўзыхода сонца, а найбольшыя – у 15-17 гадзін.

Сутачная амплітуда вавганняў тэмпературы вады залежыць ад геаграфічнай шыроты мясцовасці ракі, стану надвор’я. У некаторых раёнах сутачная амплітуда на вялікіх рэках не перавышае 1о С, на поўдзень яна ўзрастае да 2-3о С. Для рэк са значнымі расходамі вады амплітуда ад вялікай цеплавой інерцыі меньшае, чым для малаводных рэк. Пры ясным сонечным надвор’і большая, чым пры воблачнасці.

Соседние файлы в папке Гидрология