Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2 курс / 1 семестр / Гидрология / Gidrologia_Lektsii_ch_2.doc
Скачиваний:
198
Добавлен:
21.07.2018
Размер:
5.65 Mб
Скачать

4.3.1. Характэрыстыкі сцёку

Асноўнымі колькаснымі паказчыкамі вызначэння воднасці рэк і параўнання іх паміж сабой для розных басейнаўслужаць характарыстыкі сцёку.

Сцёк характэрызуецца наступнымі асноўнымі колькаснымі пакакзчыкамі: сярэднім расходам вады (Q, м3/с), аб’ёмам сцёку (W, м3 або км3), слоем сцёку (h, мм), модулем сцёку (М, л/с.км2), каэфіціентам сцёку (ђ). Яны могуць разлічвацца для розных прамежкаў часу (дзень, тыдзень, дэкада, пара года, год), а таксама за шматгадовы адрэзак часу (норма сцёку). Найбольш часта ў гідралагічнай практыцы карыстаюцца сутачным, гадавым, сезонным і шматгадовым разліковым прамежкам часу.

Воднасць ракі у канкрэтным гідраметрычным створы вызначаецца расходам вады (Q, м3). Для невялікіх вадацёкаў, ручайкоў і прыродных малаводных крыніц можна карыстацца больш дробнай адзінкай вымярэння расхода вады – л/с.

Для разліку гадавых характэрыстык сцёку ў першую чаргу выкарыстоўваецца велічыня сярэдняга гадавога расходу вады (Q0), які разлічваецца па дадзеным сярэднім сутачным расходам вады за год:

Q0 = ∑ Qі /n,

дзе n – лік дзен у гадзе, Qі – сярэдні сутачны расход вады. Сярэдні расход вады можа разлічвацца за любы прамежак часу.

Аб’ём сцёку (W) – аб’ём вады (км3, м3), які сцякае з басейна ў дадзеным гідраметрычным створы за некаторы прамежак часу (дзень, месяц, пара года, год). Ён роўны здабытку сярэдняга за дадзены прамежак часу расходу вады (Q0) на працягласць гэтага прамежка часу (Т) у секундах:

W = Q0 Т м3; W = (Q0 Т)/106 км3.

Для разліку прамаюцца: 1 дзень – 86 400 сек, 1 год – 31,5 106 секунд.

Модулем сцёку (М) называецца колькасць вады, якая сцякае з адзінкі плошчы басейна (F) у адзінку часу:

M = (Q0 103) / F л/с.км2.

Для таго, каб параўнасць сцёк з выпаўшымі атмасфернымі ападкамі і выпарэннем з басейна, яго паказваюць у выглядзе слоя сцёку (h), які атрымаецца ў выніку раўнамернага размеркавання аб’ёму сцёку па паверхні басейна:

h = (W 103) / (F 106) = W / (F 103) мм,

дзе ў лічніку 103 – колькасць міліметраў у метры, у назоўніку – 106 – колькасць квадратных метраў у квадратным кіламетры.

Каэфіцыент сцёку (ђ) – адносіны слоя сцёку (h) да слою ападкаў (x) на паверхню басейна за той жа прамежак часу:

Ђ =h / x.

Паказчык адлюстроўвае частку атмасферных ападкаў, якія сцяклі з паверхні басейна ў раку і ўдзельнічае ў сцёку ракі.

Для пераходу адных характэрыстык да другіх можна карыстацца наступнымі залежнасцямі, якія выцякаюць з раней прыведзеных формул:

H = MT / 106 мм, (для года h = 31,5 М мм);

M = h / T 106 л/с.км2, (для года M = h / 31,5 мм);

W = h F , м3.

Для практыкі для географа-гідралагічнай характарыстыкі ракі, планавання і арганізацыі выкарыстання яе водных рэсурсаў вялікае значэнне мае разлік сярэдніх (норм сцёку), а таксама экстэрмальных (найбольшых і найменшых) характарыстык сцёку за шматгадовы прамежак часу.

Веды аб аб’ёмах сцёку, расходах вады неабходны пры праектаванні і выкарыстанні вадасховішчаў, меліярацыйных сістэм, вадазабеспячэнні прадпрыемстваў і населеных пунктаў, для аналізу размеркавання сцёку. Характэрыстыкі сцёку, аднесеныя да плошчы басейна (модуль, слой) дазваляюць параўноўваць розныя па воднасці басейны. Гэтыя паказчыкі часцей наносяцца на карты сцёку, па якім можна вызначыць сцёк у любой кропцы басейна. Для таго, каб пабудаваць карты сцёку значэнне сцёку кожнага басейна адносіцца да яго цэнтру. Потым шляхам інтэрпаляцыі праводзяцца ізалініі роўнага сцёку.

Першая карта сярэдняга гадавога сцёку была састаўлена для Еўрапейскай часткі СССР Д.І. Качэрыным у 1927 годзе ў маштабе 1 : 20000000. Не гледзячы на тое, што карта была састаўлена па дадзеным назіранняў па 32 вадамерным пастам, яна давала даволі правільнае размеркаванне сцёку па тэрыторыі і да 1937 года яна была амаль галоўнай крыніцай для вызначэння сцёку недаследаваных раёнаў. У 10937 годзе Б.Д. Зайкоў і С.Ю. Белінкоў склалі карты нормаў сцёку для Еўрапейскай часткі СССР па матэрыялах назіранняў па 1280 кропках. У 1946 годзе Б.Д.Зайковым была складзена першая карта сцёку для ўсёй тэрыторыі СССР па назіранням на 2360 вадамерным пастам. Пазней вучоныя і практыкі карысталіся больш поўнай картай сярэдняга мнагалетняга сцёку СССР К.П.Васкрэсенскім, якая была пабудавана па дадзеным 5690 вадамерным пастам. У 70 – 80 –е гады вучоныя і практыкі карысталісь картамі сцёку Дзяржаўнага гідралагічнага інстытута. Што датычыцца тэрыторыі Беларусі, то ў канцы 60-х гадоў Інстытутам водных праблем АН БССР была распрацавана карта сцёку рэк Беларусі, якая ўвесь час удакладнялася.

Карыстаючыся картамі сцёку для любога рачнога басейна можна вызначыць сярэдні модуль сцёку па дадзенай формуле:

M0 = (M1f1 + M2 f2 + … + Mn fn) F, л/с.км2 ,

дзе М1, М2, М3, … Мn – сярэднія модулі сцёку на ўчастках басейна паміж ізалініямі сцёку, якія знаходзяцца як сярэдняе арыфметрычнае паміж значэннямі сцёку двух суседніх ізаліній; f1, f2, f3, … fn, адпаведна плошча гэтых участкаў, F = (f1 + f2 + f3,+ … +fn) – плошча басейна. Адсюль можна вызначыць усе астатнія характарыстыкі сцёку маючы на ўвазе, што M0 = (Q0 103) / F л/с.км2.

Соседние файлы в папке Гидрология