Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2 курс / 1 семестр / Гидрология / Gidrologia_Lektsii_ch_2.doc
Скачиваний:
198
Добавлен:
21.07.2018
Размер:
5.65 Mб
Скачать

Уводзіны

Вада шырока распаўсюджана на Зямлі і ўтварае Гідрасферу. Яна удзельнічае ў шматлікіх прыродных працэсах, які працякаюць на яе паверхні, у паветры, зямной кары.

Скапленні вады ўтвараюць водныя аб’екты. Усе яны ў рознай ступені удзельнічаюць у працэсе сцёку і кругавароце вады ў прыродзе.

Курс лекцый прызначаны для асваення агульных пытанняў “Гідралогіі сушы”. У ім разглядаюцца водныя аб’екты сушы: рэкі, азёры, вадасховішчы, падземныя воды, балоты і ледавікі. Матэрыял прадстаўлены ў адпаведнасці з тыпавой праграмай курса “Гідралогія сушы і гідраграфія Беларусі”. Аднак у дапаможніку разглядаюцца толькі агульныя пытанні. Матэрыял, які датычыцца водных аб’ектаў Беларусі, быў раней выдадзены ў выглядзе вучэбнага дапаможніка “Гідраграфія Беларусі” (Мінск, БДУ, 2004).

У задачу курса ўваходзіць вывучэнне працэсаў і з’яў, якія адбываюцца ў гідрасферы, асваенне найбольш ужываемых метадаў палявых даследаванняў і разлікаў. З дапамогай якіх можна атрымаць колькасныя паказчыкі аб марфалогіі і рэжыму водных аб’ектаў.

Пры напісанні вучэбнага дапаможніка аўтарам быў выкарыстаны вопыт выкладання курса ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на працягу больш дзесяці год, а таксама традыцый, якія склаліся на геаграфічны факультэце ў БДУ, а таксама вопыт выкладання курса вядомымі вучонымі і спецыялістамі (А.Р.Булаўкам, В.В. Драздом, Салазанавым, Б.Б.Багаслоўскім, Г.М.Базыленкам, В.М.Шырокавым), лекцыі якіх давялося слухаць, разам працаваць і за што я ім вельмі ўдзячны.

Курс лекцый прызначаны ў якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў геаграфічных факультэтаў дзяржаўных універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.

1.1. Вада як адзін з кампанентаў геаграфічнага асяроддзя

і элемент ландшафта

Агульная колькасць вады на паверхні Зямлі прыблізна складае каля 1,5 млрд км3. Аднак на долю акіянаў прыходзіцца 1,37 млрд км3, што складае 94 % ад агульнай колькасці. Паверхневыя воды -- гэта рэкі, азёры, балоты, сажалкі, ледавікі. Мацерыковы лёд, уключая Антарктыду і Грэнландыю, складае меньш 2 % ад агульнай колькасці вады на Зямлі.

Воды сусветнага акіяна і воды сушы ў вадкім і цвёрдым стане ўтвараюць водную абалонку Зямлі.

Большая частка вады у атмасферы ўтрымліваецца ў фізічна і хімічна звязаным стане. Паводле Вернадскага агульны аб’ём вады ў зямной кары да глыбін 20 – 25 км складае прыблізна 1,3 млрд км3, што адпавядае аб’ёму вады сусветнага акіяна. Аб’ём гравітацыйнай вады паводле Ф.А. Макрэнка у пяцікіламетровай зоне складае ўсяго 60 млн км3. У атмасферы знаходзіцца параўнальна невялікая колькасць вады, усяго каля 14 тыс. км3.

У мантыі Зямлі ўтрымліваецца ў 13 – 15 разоў болей вады, чым у сусветным акіяне і на паверхні сушы (13 – 15 млрд км3).

Вада мае выключнае значэнне для ўсіх прыродных працэсаў, якія адбываюцца на Зямлі. Акрамя гэтага вада выконвае вялікую ролю ў практычнай дзейнасці чалавека.

У прыродзе безперапынна адбываецца кругазварот вады, які абумоўлівае распаўсюджанне яе па кантынентах. Вада растварае і механічна разбурае горныя пароды. Вада асноўны кампанент сусветнага працэса сцёку, дзякуючы якому на Зямлі адбываецца кругазварот энэргіі і рэчываў, розных хімічных элементаў.

Асаблівае значэнне вада мае ў развіцці арганічнага жыцця на Зямлі. Жыццё ўвогуле ўзнікла ў водным асяроддзі. У біялагічным жыцці вада з’яўляецца асноўным асяроддзем, якое забяспечвае абмен рэчываў і і развіццё арганізмаў. Расліны ў сваім жыцці ўжываюць вялікую колькасць выды, а праз яе і шмат мінеральных рэчываў. Большую частку вады расліны атрымліваюць з глебы. З працэсам фотасінтэза адбываецца выпарванне вады з паверхні лістоў і вада такім чынам ахалодлжвае расліны ад перагрэву.

Вада атмасферы прадухіляе Зямлю ад празмернага выхалоджвання ў перыяд у перыяд наменьшага прытока сонечнай радыяцыі, забяспечвае арашэнне кантынентаў і садзейнічае ўтварэнню больш-меньш плаўнаму пераходу кліматаў Зямлі.

Шырока выкарыстоўваюцца водныя рэсурсы ў гаспадарцы. Гэта забяспячэнне паселішчаў і прамысловых прадпрыемстваў вадой, выкарыстанне энэргіі вады, развіццё воднага транспрарту, арашэнне зямель, меліярацыя і г. д.

У ХIХ ст. Рэкі і азёры выкарыстоўваліся выключна як транспартныя артэрыі. На Беларусі гэта былі Заходняя Дзвіна, Дняпро, Прыпяць, Нёман. Для сплаву леса былі пабудаваны Агінскі, Бярэзінскі, Аўгустоўскі і іншыя водныя шляхі. У пачатку ХХ ст. Значная частка рэк была зарэгулявана невялікімі плацінамі пры млынах. Пазней, пры ажыццяўленні плана электрыфікацыіі у СССР былі пабудаваны каскады ГЭС на вялікіх рэках Еўропы і Азіі (Дняпро, Волга, Ангара і інш.). Было пабудавана дзесяткі вялікіх і малых ГЭС. На тэрыторыі Беларусі будаваліся невялікія міжкалгасныя і раённыя гідраэлектрастанцыі. Буйнейшыя з із працуюць і сёння (Асіповіцкая, Чыгірынская і інш.). Пры правядзенні меліяратыўных работ на Палессі былі пабудаваны вадасховішчы, рэкі выпрамлены, часткова каналізаваны, балоты асушаны, што значна паўплывала на гідраграфію гэтага рэгіёна. Былі пабудаваны меліяратыўныя аб’екты, якія ахопліваюць цэлыя вадазборы рэк.

Узрастае выкеарыстанне вады ў розных галінах гаспадаркі. А гэта патрабуе комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, зніжэння ступені іх забруджвання. Узнікае неабходнасць увядзення дзяржаўнай сістэмы ўліку і выкарыстання вады, маніторынга водных аб’ектаў. Улік вады вядзецца шляхам састаўлення воднага кадастара.

Соседние файлы в папке Гидрология