Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2 курс / 1 семестр / Гидрология / Gidrologia_Lektsii_ch_2.doc
Скачиваний:
198
Добавлен:
21.07.2018
Размер:
5.65 Mб
Скачать

4.3.2. Водны баланс рачнога вадазбору

Дажджавыя і талыя воды запаўняюць адмоўныя формы рэльефу і шляхам фільтрацыі прасочваюцца ў глебу. Такім чынам фарміруецца падземны сцёк. Частка вады рухаецца па паверхні схілаў і лагчын, у верхніх слаях глебы. Паверхневы сцёк з’яўляецца схілавым , калі вада рухаецца па паверхні зямлі да рачной сеткі і рэчышчавым пры руху вады ў самой рачной сетцы. У выніку рэчышчавы сцёк з’яўляецца сумарным, гэта значыць замыкаючым для рачных вадазбораў. Ён акумулюе схілавы і падземны сцёк. Колькасна ён характэрызуе воднасць басейна.

Велічыня сцёку і яго размеркаванне па тэрыторыі і па часу абумоўлена суадносінамі ападкаў і выпарэннем, у меншай ступені ваганнямі запасаў вады ў басейне. Колькасна гэта можна адлюстраваць у выглядзе ў выглядзе ўраўнення воднага балансу рачнога вадазбору за некаторы прамежак часу:

Х = У + Z-+ ∆W,

дзе Х – атмасферныя ападкі, У – рэчышчавы сцёк, Z выпарэнне, W – змены ў запасах вады ў басейне.

Улічваючы, што за шматгадовы перыяд часу назапашванне і страты вады, якія назіраюцца ў асобныя гады (W), узаемна кампенсуюцца, то ураўненне воднага балансу прыме выгляд:

Хо = Уо + Zо, альбо Уо = Хо- Zо,

дзе Хо, Уо, Zо – сярэднія шматгадовыя значэнні ападкаў, паверхневага сцёку і выпарэння.

Адсюль выцякае, што асноўнымі фактарамі сцёку з’яўляюцца кліматычныя - Х і Z. Велічыня сцёку залежыць у першую чаргу ад суадносін у басейне паміж вільгаццю, якая прыносіцца ападкамі, і цяпла сонечнай радыяцыі, якое абумоўлівае ў адпаведных умовах велічыню выпарэння.

Пры састаўленні воднага балансу колькасць атмасферных ападкаў і велічыня выпарэння вывзначаюцца па адпаведным методыкам. Для прыкладнай ацэнцы велічыні ападкаў і выпарэння можна карыстацца картамі нормаў ападкаў і выпарэння, разлічаных для ўсіх гідралагічныхраёнаў ці асобных басейнаў.

4.3.3. Расчляненне гідрографаў па тыпам жыўлення

Агульныя звесткі аб змене фаз воднага рэжыму даюць тыпавыя графікі ваганняў узроўняў вады. За тыпавы, альбо нармальны, прыймаюць такі гідрограф, які адлюстроўвае агульныя рысы гідрографа за шэраг гадоў и разам з тым выключае выпадковыя асабливасци кожнага года. Для пабудовы тыпавога гідрографа карыстаюцца сярэднімі значэннямі расходаў вады за шматгадовы перыяд гідралагічных назіранняў. Навосі ардынат адкладваюцца расходы вады, на восі абсцыс – час наступлення характэрных расходаў вады (пачатак паўнаводдзя, наступленне максімальнага расхода, заканчэнне паўнаводдзя, паводак і г.д.). Па пабудаваным такім апорным кропкам будуецца плаўны графік гідрографа з такім разлікам, каб выніковы гадавы аб’ём сцёку вызначаны па тыпавому гідрографу, адказваў сапраўднаму сярэдняму значэнню за шматгадовы перыяд назіранняў. Часта на тыпавым гідрографу наносяцца граніцы ваганняў расходаў па велічыні (па вертыкалі) і часу наступлення (па гарызанталі) характэрных расходаў на гідрграфу (рыс.).

Для колькаснай ацэнкі розных крыніц жыўлення ў агульным жыўленні ракі праводзіцца раздзяленне гідрографа па тыпам жыўлення. Для ўмоў Беларусі і другіх раўнінных тэрыторый з выразна акрэсленым вясеннім паўнаводдзем найбольш складаным з’яўляецца выдзяленне падземнага сцёку і сцёку дажджавых паводкаў.

Часта выдзяленне грунтовага жыўлення праводзіцца плаўнай альбо прамой лініяй праз кропкі на гідрографу з ардынатамі наіменшых расходаў вады.

Пры гэтым, значэнне грунтовага жыўлення ў перыяд веснавога паўнаводдзя некалькі павялічваецца. Гэты метад выдзялення падземнага сцёку носіць некаторую неазначальнасць.

Некаторыя даследчыкі спрабавалі пераадолець гэтуюасаблівасць вельмі простай схемай. Так, напрыклад, А.В.Агіеўскі прапанаваў спачатку правесці на гідрографу лінію глыбокаводнага жыўлення АА*, якая адпавядае мінімуму жыўлення засушлівых гадоў. Далей па дадзеным для суровых зім вызначаецца наібольшае падзенне інтенсіўнасці памяншэння падземнага жыўлення і праводзіцца лінія падзення жыўлення ВС. Кропка перасячэння лініі ВС з лініяй АА* паказвае межы падзення падземнага жыўлення ў канцы зімы – пачатку вясны. Ад гэтага моманту і да даты наступлення піка вясенняга паўнаводдзя падземнае жыўленне прыймаецца пастаянным (да кропкі Д). Ад гэтай даты адбываецца павялічэнне падземнага жыўлення. З атрыманай кропкі Е лінію падземнага жыўлення праводзяць да кропкі летняга мінімума (F). Ад даты летняга мінімума падземнае жыўленне павялічваецца за кошт асенніх дажджоў.

Б.В.Палякоў і Б.І.Кудзелін рэкамендавалі схемы выдзялення падземнага жыўлення, ў якіх падземнае жыўленне з пачаткам вясенняга паўнаводдзя памяншаецца і дасягае нуля ў перыяд найбольшых расходаў веснавога паўнаводдзя.

Метад Б.В.Палякова.

Метад Б.І.Кудзеліна. (см.практыкум).

Соседние файлы в папке Гидрология