Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2 курс / 1 семестр / Гидрология / Gidrologia_Lektsii_ch_2.doc
Скачиваний:
198
Добавлен:
21.07.2018
Размер:
5.65 Mб
Скачать

4.3.5. Размеркаванне сцёку па тэрыторыі

Размеркаванне сцёку па тэрыторыі абумоўлена суадносінамі элементаў воднага балансу вадазбораў, якія вызначаюцца геаграфічнымі фактарамі. Але галоўнымі з іх з’яўля.цца кліматычныя – цяпло і вільгаць. Іх размеркаванне залежыць у першую чаргу ад паступлення сонечнай радыяцыі, а гэта значыць ад шыротнай занальнасці.

Аднак, на на агульныя заканамернасці размеркавання цяпла і вільгаці ўплывае цыркуляцыя атмасферы, а таксама палажэнне акіянаў, мацерыкоў, іх памеры. У сувязі з гэтым, у кожным асобным выпадку галоўную ролю выконвае месцазнаходжаннне участка тэрыторыі адносна акіянаў, якое вызначае рысы марскога ці кантынентальнага клімату. У межах любой разглядаемай тэрыторыі ўнутры прыродных геаграфічных зон рэльеф значна ўскладняе размеркаванне цяпла і вільгаці.

Адпаведна занальнаму размеркаванню атмасферныхападкаў і выпарэння з вадазбораў на раўнінах размеркаванне ў агульных рысах падпарадкоўваецца геаграфічнай занальнасці. Cярэдні гадавы сцёк узрастае ад 200-300 мм у тундры да 250-300 мм у лесатундры. Затым сцёк некалькі памяншаецца ў лясной зоне (200-300 мм), яшчэ больш памяншаецца па меры набліжэння да засушлівых раёнаў. У лесатундры ён ужо роўны 50-150 мм, а ў cтэпу – усяго 10-70. Сцёк у пустынях і паўпустынях не перавышае 3-5 мм.

Гэтыя заканамернасці ў межах адной прыроднай зоны значна парушаюцца таксама ўздзеяннем рэльефу і другіх геаграфічных фактараў (азёрнасці, лясітсасці, інш.). На рысунку можна ўбачыць даволі складаны характар размеркавання сцёку па тэрыторыі Беларусі. Аднак трэба адзначыць агульныя рысы геаграфічнай занальнасці. З поўначы на поўдзень сцёк мае тендэнцыю значна памяншацца.

Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі залежыць ад геаграфічнай шыраты і змены прыродных і кліматычных умоў, рэльефу тэрыторыі, размеркавання атмасферных ападкаў, суадносін паміж велічінямі атмасферных ападкаў і выпарэння.

У размеркаванні сцёку па тэрыторыі рэспублікі назіраецца агульнае паніжэнне сярэднягя гадавога сцёку з поўначы на поўдзень (рыс. 2.4). Такое размеркаванне сцёку звязана з памяншэннем аб’ёму веснавога разводдзя і павялічэннем велічыні выпарэння з паверхні зямлі ў цёплую частку года. З паўночнага-усходу на паўднёвы захад назіраецца памяншэнне запасаў вады ў снежным покрыве і атмасферных ападкаў пераважна ў цёплую частку года.

На агульны малюнак размеркавання сцёку па тэрыторыі уплывае рэльеф. Як і размеркаванне атмасферных ападкаў, так і велічыні сцёку залежыць ад змяненняў у рэльефе. Для ўзвышшаў Беларускай грады прыходзіцца большая колькасць атмасферных ападкаў і найбольш высокія паказчыкі модуля сцёку.

Па дадзеным разліку ЦНДІКВВР на 1999 год найбольшая велічыня сярэдняга шматгадавога сцёку назіраецца на паўночным захадзе (да 6-8 л/с.км2) і поўначы тэрыторыі рэспублікі (7-8 л/с.км2). Найменшая норма сцёку адзначаецца на крайнім паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе Беларусі (менш 4 л/с.км2). На болшай частцы Беларускага Палесся, Прэдпалесся, Цэнтральна-Бярэзінскай нізіны, а а таксама ў басейнах Дняпра, Нёмана модуль сцёку вагаецца у межах 4-6 л/с. км2. Мінімальныя значэнні модуля сцёку за шматгадовы перыяд прыходзяцца на ніжняе цячэнне рэк Бобрык, Цна, Морач, Гарыні і інш., а таксама на рэкі ўсходняй часткі Мазырскага і Гомельскага Палесся.

Рыс. 2.4. Схема сярэдняга шматгадавога паверхневага сцёку Беларусі ( л/с.км2)

Соседние файлы в папке Гидрология