Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать

30 Абласныя граматы

Першыя абласныя граматы (прывілеі) у ВКЛ былі выдадзены Полацкая і Віцебскай землям у прамежку часу ад 1392 па 1399. Але неабходны мець на ўвазе тое, што значная частка нормаў, выкладзеных у гэтых дакументах, мае яшчэ больш старажытнае паходжанне. Сапраўдныя першапачатковыя тэксты нэтых прывілеяў нам невядомы, але паколькі яны неаднаразова пацвярджаліся ў наступных граматах, у якіх даслоўна перапісваліся старажытныя тэксты, то пра іх змест можна меркаваць па гэтых пацвярджальных граматах. Найбольш заслугоўваюць увагі наступныя абласныя првілеі: Віцебскай зямлі ( 1503, 1509, 1561) Полацкай ( 1511, 1547, 1580, 1634) Смаленскай (1505), Жмудскай ( 1492, 1574), Драгічынскай (1511, 1547), Бельскага павету ( 1501, 1547), Мсціслаўскага павету (1551). Самыя старажытныя нормы прывілеяў былі выпрацаваны на працягу доўгага часу, калі асобныя княствы выступалі як самастойныя дзяржавы, якія прымаючы дп сябе таго ці іншага князя, заключалі з ім дагавор (“рад”). У іх князі давалі абяцанне захоўваць правы жыхароў дадзенай зямлі, не парушаць нормаў мясцовага права. Да нас не дайшлі пісаныя тэксты дагаворных грамат Полацкага і Віцебскага княстваў, а ёсць толькі ўпамінанні аб такіх дагаворах, прысязе і цалаванні крыжа князём пры ўзыходжанні на прастол. Старажытныя нормы не былі створаны пря якімсьці адным князі, а выпрацоўваліся на працягу ўсяго перыяду існавання Полацкага або Віцебскага княства. Пасля страты імі сваёй самастойнасці, скарацілася і самастойная праватворчасць, а раней выпрацаваныя прававыя нормы пераносіліся з аднаго акты ў другі , бо “рад” мог заключацца з князем толькі пры захаванні княствам сваёй незалежнасці.

Выдача абласных прывілеяў і іх падцвярджэнне мелі дзяржаўна-прававы характар, бо сама наяўнасць гэтых прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў дзяржаве, яе адасобленасці і непарыўнай цэласнасці. Пра зямлю як адзінае цэлае гаварылася і ва ўступных частках прывілеяў.

Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, выразна праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні нормаў мясцовага звычаёвага прва. Так, напрыклад, палачаніна трэбы было судзіць у самім Полацку, з удзелам палачан і згодна з полацкім правам.

У абласных прывілеях значнае месца адводзілася забеспячэнню аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва. Напрыклад, у Полацкім і Віцебскім прывілеях меўся запіс аб тым, што гасудар абяцаў не парушаць правоў уласнасці жыхароў дадзенай зямлі. Насельніцтва не падзаляецца на класы і саслоўі, а выступае як бы адзінай масай.

У асноўным, нормы абласных прывілеяў замацоўвалі нормы мясцовага звычаёвага права. Таму трэбы прызнаць неабгрунтаваным сцвярджэнне некаторых гісторыкаў аб тым, што нормы гэтых прывілеяў былі ўзяты з Польскага права.

У абласных прывілеях упамінаюцца некаторыя мясцовыя органы кіравання і службовыя асобы, якія захоўваліся на гэтых землях пасля уваходжання у ВКЛ.

31 Валасныя прывілеі

ля вывучэння старажытнага быту сялян Беларуci, ix павiннасцей перад дзяржавай i мясцовай адмiнiстрацыяй асаблiвую цiкавасць маюць граматы (прывiлеi), выдадзеныя валасцям. Гаспадарскiя лiсты, статуты выдавалiся валасцям часцей за усё ў вынiку чалабiтнай скapгi насельнiцтва на парушэнне даўнiны i самавольства мясцовай адмiнiстрацыi. Гэтыя акты па cвaiм змесце нaсiлi розны характар. Адны з ix даволi падрабязна вызначалi памеры многiх павiннасцей насельнiцтва - подацi грашыма, прадуктамi працы, палявання, промыслаў i г.д. Другiя закраналi толькi адну або некалькi павiннасцей. Агульны аналiз гэтых актаў дазваляе ў значнай меры ўявiць характар эксплуатацыi сельскiх жыхароў феадальнай дзяржавай у цэлым i асобнымi феадаламi ў прыватнасцi.

Дзеянне валасных грамат не абмяжоўвалася тэрмiнамi. Часцей за ўсе яны выдавалiся "до воли и ласки нашое господарское", iнакш кажучы, да новай пастановы адмiнiстрацыi. У тых выпадках, кaлi такога указання не было, меркавалася, што яны павiнны дзейнiчаць вечна. У выпадках, калi валасныя граматы iгнаравалiся мясцовымi службовымi асобамi, урад выдаваў паўторныя прывiлеi.

Тэрыторыя, на якую распаўсюджвалася дзеянне таго цi iншага валасного прывiлея, не была аднолькавай. Так, прывiлей ад 2 кастрычнiка 1511 г. ахоплiваў наступныя воласцi: Крычава, Прапойска (цяпер Слаугарад), Чачэрска, Горваля, Рэчыцы, Брагiна, Мазыра, Бчыча, Бабруйска, Свiслачы, Любашан, Усвяты, Азярышчаў. Як бачым, ён распаусюджвауся на тэрыторыi сучасных Гомельскай i Магiлеускай абласцей. Iншыя ж прывiлеi дзейнiчалi толькi ў адной воласцi.

Аналiз валасных грамат дазваляе зрабiць выснову аб тым, што яны ў асноуным былi накiраваны на прававое замацаванне павiнасцей i некаторых правоў насельнiцтва. Але для правазнаўцаў валасныя прывiлеi цiкавыя яшчэ i тым, што ў ix змяшчаюцца шматлiкiя водгукi яшчэ больш старажытных прававых звычаяў.

Валасныя прывілеі цікавыя яшчэ і тым, што ў іх змяшчаюцца шматлікія водгласы яшчэ больш старажытных прававых звычаяў. Тут можна згадаць пра куніцу, палюддзе і іншыя даніны.

Вывучэнне валасных грамат (як i абласных) дазваляе зрабiць вывад аб тым, што асноўнай крынiцай права, выкладзенага ў гэтых граматах, было мясцовае звычаёвае права.