Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
38
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать
  1. Прааналізуйце працэсуальнае права па Статутах Вялікага княства Лігоўскага 1529, 1566, 1588 гг.

Па заканадаўству ВКЛ было аднолькавым, як для грамадзянскіх, так і для крымінальных спраў, працэс насіў іскавы характар. Судаводства ў у судзе пачаналася па заяве зацікаўленага бокупацярпелага або сваякоў. Ісцец абавязаны быў сам збіраць і прадастаўляць у суд доказы падтрымліваць абвінавачванне у судзе. Калі прадастаўленае ім абвінавачванне не было даказана, то сам абвінаваўца мог быць так пакараны судом, як павінен быў суд пакараць таго, хто абвінавачваўся. Ісцец у любой стадыі працэсу мог адмовіцца ад іску, заключыць міравую здзелку або памілаваць злачынцу. Роля суда была адносна насільнай.

Суд падсумоўваў доказы, што прадастаўлялі бакі, а потым выносіў рашэнне ці прыгавор на аснове фармальнай ацэнкі доказаў у залежнасці ад іх колькасці і раней прадугледжанай у законе сілы.

Па статуту 1588 г. суб’еты працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць, якая залежыла ад іх класа і саслоўнай прыналежнасці.

Поўнай працэсуальнай праваздольнасцю карысталіся найбольш багатыя феадалы. Пазбаўляліся праваздольнасці чэлядзь дворная, феадальна залежныя сяляне, за якіх у судах павінны былі выступаць іх паны або па даручэнню паноў адвакаты ці іншыя прадстаўнікі паноў.Не маглі падаваць у суд іск і весці свае справы асобы выгнаныя з дзяржавы.

Працэсуальныя правы бакоў у судзе былі даволі шырокія. Бакі маглі весці працэс самостойна або праз адваката, мелі права заяўляць розныя хадайніцтва, прадстаўляць пісьмовыя і іншыя доказы, падаваць скаргі на пастановы суда першай інстанцыі. Бакі павінны былі весці спавы добрасумленна, а за злоўжыванне маглі быць пакараны.ў крымінальным парадку. Адвакаты (пракуратары) вядомы ў Беларусі с пачатку 16 ст. Статут 1529 г. утрымлівае артыкул, які забараняў чужаземцам быць адвакатамі. У статуце 1588 было 6 артыкулаў, якія вызначалі правы і абавязкі адвакатаў. Адвакаты былі пры Галоўным судзе, гроцкім, земскіх судах. Пры гроцкіх адвакаты маглі быць толькі шляхцічы, дапушчаныя судом да адвакатскай практыкі, якія ведалімясцовае прва, валодалі беларускай граматай. Колькасць іх пры судах не была абмежаванай.

Адвакат павінен быў добрасумленна выконваць свае абавязкі, за дрэннае выкананне абавязкаў яго маглі пакараць нават смерцю. Калі адвакат дрэнна вёў справу, то яго чакала турэмнае зняволенне на 4 тыдні. Ён абавязаны быў выплаціць усе страты, якія па яго віне панес даручыцель. Калі па беднасці чалавек не мог наняць адваката, то суд мог прызначыць яму адваката дарэмна.

Асноўныя віды доказаў:

  • тлумачэнне бакоў;

  • іх прызнанне;

  • паказанні сведак;

  • прысяга;

  • пісьмовыя і рэчавыя доказы;

  • вывады тлумачэнні экспертаў.

З мэтай атрымання прызнання абвінавачанага ў злачынстве чалавека маглі мучаць. Па статуту 1566 г. мучаць можна было кожнага простага чалавека. Па 1588 г. толькі члавека падазронага. Яго дазвалялася мучаць на працягу 1 гадзіны. Злодзея-рэцыдывіста – на працягу 1 дня да трох разоў.

Па Полацкай грамаце 1511 г., суду забаранялася верыць прызнанням атрыманым пры муках.

Сведкамі ў судзе маглі быць мужчыны і жанчыны, дарослыя і непаўналетнія, свабодныя і залежныя людзі. Не маглі быць асобы раней асуджаныя за цяжкія злачынствы або прызнаныя судом ілгунамі ці паклепнікамі, дурні шаленыя, вываланцы, а таксама слугі і падданыя ў адносінах да сваіх паноў. Пісьмовыя доказы разгледжваюцца як найбольш дакладныя крыніцы пры разглядзе спраў, іх падробна ……..

Пасля заслухвання іх бакоў і іх адвакатаў, даследаванні ўсіх доказаў, прыняцця прысягі аднаго з бакоў і сведак, суд выносіў сваю пастанову. У ей называлася дата, скад суда, асобы, якія прымалі ўдзел у разгледжанні справы, патр ісца, пярэчанне адказчыка, доказы, якія прадастаўлены суду, закон на аснове якога вынос…….

Задавальненні іску або адмове іску.Ісцец і адказчык на большасці спраў мелі права падаць скаргу ў Вышэйшы суд, але аб гэтым яны павінны былі заявіць адразу ў судзе. Калі не адзін з іх такой заявы не зрабіў, то пастанова набывае законную сілу і падлягае выкананню. Абскарджанню не падлягалі рашэнні, якія выносіў Гаспадарскі суд і Трыбунал.

42. Дзяржаўны лад РП.

У актах люблінскай уніі 1569 створана канфедэратыўная дзяржава РП. Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады у РП былі кароль і сойм. Прававое становішча караля у РП рэгуляваліся такімі нарматыўнымі актамі як “ пакта канвента” і генрыхаўскія артыкулы, а у беларусі яшчэ і статут 1588 і у літве.Пакта канвента утрымлівала шэраг абавязкаў якія былі прапанаваны для падпісання Генрыхам Валуа пры абрані яго у 1573 на каралеўскі прастол.Потым па іх узору заключаліся пагадненні і з інш кандыдатамі на каралеўскі прастол. Згодна з пакта канвента Генрых валуа стаўшы каралём РП абавязваўся захоўваць наступныя умовы : заключаць вечны саюз РП з францыяй, у час вайны францыя абавязана была прыслаць у польшчу гасконскую пяхоту, а РП у францыю кавалерыю. У выпадку вайны з масквой генрых валуа павінен быў выставіць 4 тыс. Гасконскай пяхоты і утрымліваць іх за свой кошт на працягу 6 месяцаў.Абавязаны стварыць за свой кошт флот на балтыйскім моры. Прадугледжвалася пашырэнне гандлю паміж РП і францыяй, падцвярджэнне усіх правоў і прывілеяў. У 1573 распрацаваны і генрыхаўскія артыкулы. Яны змяшчалі асноўныя прынцыпы якія вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. Пакта канвента складалася для кожнага прэтындэнта на каралеўскі прастол и заключалася з ими. Генрыхаўскія артыкулы насілі нязменны характар (паглядзець тэкст генрых. Артыкулаў у васілевіч юхо Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі Мінск 2000).

Кожны нанава абраны кароль абавязаны быў падцвердзіць генрых арт ыкулы. Генрых валуа іх не падцвердзіў і яны набылі сілу закона У 1576 пры каранацыі стэфана баторыя. Пасля падцверджаны усімі каралямі РП.

У іх абвяшчалася свабоднае абране караля. Свабода хрысціянскага веравызнання, абавязак склікаць сойм. 1раз у 2 года на 6 тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне без згоды сойма, мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў рэзидэнтау. .

Забаранялася вызначаць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма. У выпадку вайны апалчэнне павінна быць у межах дзярэжавы а пры пераходзе межау неабходна было выплаціць кожнаму ратніку па 5 грывен .

Соймы РП дзеляцца на группы:

-звычайныя склікаў кароль РП

- надзвычайныя склікаліся кіраўніком каталіцкай царквы-прымасам.У выпадку смерці караля або яго адмаўленні ад прастола.

Для выбрання караля склікаліся 3 соймы:

-канвакацыйны(час і месца выбару караля , мяркуямыя кандыдатуры на каралеускі прастол, выпрацоўваліся умовы дагавора з кандыдатам)

-элекцыйный(выбарчы) на ім правадзіліся выбары і заключаліся пагадненні пакта канвента

-каранацыйны(ажыцяўлялася ўрачыстая каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і умовы пагаднення)гэтыя умовы настолькі абмяжоўвалі уладу караля, што ён не валодаў ні заканадаўчай, ні выканаўчай, ні судовай уладай. Для таго каб ён сам не мог нічога вырашыць пры ім пастаянна знаходзіліся 4 з 16 сенатараў рэзидэнтау

Склад Сойма РП:

  1. Кароль

  2. Сенат (уваходзілі усе каталіцкія архіепіскапы, епіскапы, ваяводы, кашталяны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кірівання; усяго 140-150 сенатарау

  3. Пасольская ізба (палата дэпутатаў) складалася з выбіраемых прадстаунікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне 18 ст. у яе складзе 236 дэпутатаў. Была рашаючай часткай Сойма, аднак фактычна, яна нічога рашыць не магла.

На Соймах РП дзейнічаў прынцып “ліберум вета”. 355 Соймаў, якія склікаліся з 1652 па 1764 гады, 42 былі сарваны дзеючым прынцыпам “ліберум вета”.

Кампетэнцыя агульнадзяржаўнага Сойма:

Вырашаў усе пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, выбранне караля, скліканне апалчэння, абвяшыэнне вайны, заключэнне міру, вызначэнне падаткаў са шляхты і вядзенне вайны.

Рашэнні Сойма у РП дзяліліся на тры группы:

Якія датычыліся ўсей РП, датычыліся толькі Польшчы, датычыліся толькі ВКЛ.

43. Выкладзице пра склад, кампетэнцыю и парадак дзейнасци Сойма Рэчы Паспалитай.

Склад Сойма РП:

  1. Кароль

  2. Сенат (уваходзілі усе каталіцкія архіепіскапы, епіскапы, ваяводы, кашталяны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кірівання; усяго 140-150 сенатарау

  3. Пасольская ізба (палата дэпутатаў) складалася з выбіраемых прадстаунікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне 18 ст. у яе складзе 236 дэпутатаў. Была рашаючай часткай Сойма, аднак фактычна, яна нічога рашыць не магла.

На Соймах РП дзейнічаў прынцып “ліберум вета”. 355 Соймаў, якія склікаліся з 1652 па 1764 гады, 42 былі сарваны дзеючым прынцыпам “ліберум вета”.

Кампетэнцыя агульнадзяржаўнага Сойма:

Вырашаў усе пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, выбранне караля, скліканне апалчэння, абвяшыэнне вайны, заключэнне міру, вызначэнне падаткаў са шляхты і вядзенне вайны.

Рашэнні Сойма у РП дзяліліся на тры группы:

Якія датычыліся ўсей РП, датычыліся толькі Польшчы, датычыліся толькі ВКЛ.

сойм. 1раз у 2 года на 6 тыдняў

44. Прааналізуйце асноўныя палажэнні Канстытуцыі РП 1791 г. Распавядзіце пра Таргавіцкую канфедэрацыю.

3 мая 1791 г. быў прыняты закон аб урадзе, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай Канстытуцыя. Яна складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. У прэамбуле ад караля Станіслава Аўгуста гаварылася: улічваючы састарэлыя недахопы кіравання у РП і імкнучыся дасягнуць знешняй незалежнасці і унутранай свабоды народа дзеля агульнага дабрабыту і захавання дзяржавы і яе межаў зацверджана гэта Канстытуцыя.

Раздзел 1. Пануючай рэлігіяй у дзяржаве абвешчана святая рымская каталіцкая рэлігія з усімі яе правамі. Пераход з каталіцкай веры у іншыя забараняўся.

Раздзел 2. Падцвяржаліся усе правы і прывілеі дадзеныя шляхце Польшчы і ВКЛ. Уся шляхта прызнавалася роўнай між сабой і ў роўнай ступені магла карыстацца ўсімі правамі і прывілеямі.

Раздзел 3. Падцвярджаўся закон аб гарадах і ён абвяшчаўся часткай Канстытуцыі.

У красавіку 1791 г. быў прыняты заакон “гарады нашы каралеўскія свабодныя у дзяржавах РП”. Згодна з законам гэтым мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці якім карысталася беларуска-літоўская шляхта па статуту 1588. Забаранялася зняволянне падазроных пад ахову да судовага разбіральніцтва за выключэннем затрымання на месцы злачынства. Мяшчанам дазвалялася набываць маёнткі населеныя залежнымі сялянамі, а уластнікі маёнткаў коштам звыш 2 тыс злотых, атрымалі права уводзіцца соймам у шляхецкае званне. Мяшчанам дазвалялася быць адвакатамі.

Раздзел 4. Утрымліваў новыя нормы аб сялянах. На словах была зроблена спроба абмежавання самавольства паноў у адносінах да сялян так як сама залежнасць сялян ад паноў не адмянялася.

Раздзел 5. Замацаваў палажэнні аб тым што усякая улада у грамадстве бярэ пачатак з волі народа і сладаецца з трох улад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай.

Раздзел 6. Вызначалася стуктура і поўнамоцтвы сойма які складаўся з 2 палат.

1ая палата дэпутатаў ( паслоў)

2ая палата сенатараў пад старшынствам караля.

Палата дэпутатаў абвяшчалася святыняй заканадаўства, меркавалася што у яе склад будуць уваходзіць 204 дэпутаты якія абавязаны будуць абмяркоўваць законапраекты.

Сенат які складаўся з каталіцкіх епіскапаў ваяводаў кашталянаў міністраў пад старшынствам караля налічвалася 132 чалавекі.Закон прыняты у палаце дэпутатаў перадаваўся у сенат які мог яго ухваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння сойму.У такім выпадку 2 палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася большай колькасцю галасоў.Адменены ліберум вета.Забараняліся усякія канфедэрацыі.УСТАНАЎЛІВАЛАСЯ ШТО КАНСТЫТУЦЫЯ ПАДЛЯГАЕ перагляду праз 25 гадоў.

Раздзел 7. Склад і кампетэнцыя урада(ахова захова называлася)

Склад урада: Кароль як старшыня урада, кіраўнік каталіцкай царквы прымас як старшыня камісіі народнай асветы, 5 міністрау паліцыі, унутраных спраў, замежных спраў, ваенны міністр, міністр фінансаў. Прызначаліся 2 сакратары: 1. Вёў спававодства урада,2.замежныя справы.

Міністрау прызначаў кароль.Адменена выбарнасць караля, вызначалася спадчыннасць трона. Наследнік караля дасягнуўшы паўналецця і прынёсшы прысягу мог прысуінмчаць на усіх паседжанях урада без права рашаючага голаса. Кароль кіраваў усімі узброенымі сіламі у дзяржаве, прызначаў і здымаў генералаў і афіцэраў, службовых асоб органау дзяржаўнага кіравання, епіскапаў, сенатарау.Аднак усе акты караля падпісваў адпаведны міністр які адказвау перад соймам за дадены акт.Калі міністр адказваўся падпісаць рашэнне а кароль настойваў то пытанне пераносілася на разгляд сойма.Пры урадзе ствараліся пастаянныя камісіі, 4 камісіі і паліцыі па асвеце, ваенная, фінансаў, выбіраліся соймам, а раней ствараліся ваеводскія камісіі парадку падлягалі урадаваму нагляду.

Раздзел 8.структура і характар дейнасці судовых органау.Абвяшчауся прынцып ажыцяўлення правасудзя толькі судом. Усе суды першай і другой інстанцыі. Суды 1 інстанцыі павінны былі стать пастаянна деючымі органамі а не разглядаць справы па сесійна. Ствараліся мяшчанскія рэферэндарскія суды для свабодных сялян а таксама вышэйшы суд-соймавы.Соймавы суд разглядау крымінальныя справы па дзяржауных злачынствах супраць народа і караля.Канстытуцыяй прадпісвалася выдаць новы кодэкс па цывільных і крымінальных справах. Усе суды заставаліся саслоунымі, залежных сялян суділі іх паны.

Раздзел 9. Вызначаўся парадак устанаўлення рэгента па выпадках хваробы, палону, непауналецця караляю

Раздзел 10. Вучоба дзяцей караля і нагляд за іх выхаваннем.

Раздзел11. Прысвячауся узброеным сілам дзяржавы. Ставілася задача павялічыць колькасць арміі у некалькі разоу. Армія павінна была пастаянна заставацца у падпарадкаванні выканаучай улады і прыносіць прысягу на вернасць народу, каралю і на абарону народнай канстытуцыі.

Канстытуцыя РП захоувала феадальна прыгоніцкі лад адначасоа стварала больш выгадныя умовы для развіця гандлю, мануфактур. Надзяляла больш шырокімі правамі мяшчан. Менш за усё яна уносіла змены прававое становішча сялян. Змянілася стуктура вышэйшых органау улады. Сойм стау заканадаучым і кантралюючым органам. Дзякуючы канстытуцыі у РП была зроблена спроба ажыцявіць прынцып парламентскага спосабу кіравання. Гэта была прагрэсіуная канстытуцыя аднак яе палажэнні не былі поунасцю ажыцеулены зза бунту рэакцыйных колау якія вясной 1792 г. у г. Таргавіцэ абвясцілі канфедэрацыю ізза умяшання замежных дзяржау. Акт таргавіцкай канфедэрацыі абвясціу незаконнай дейнасйь 4х гадовага сойма які на думку таргавічан адмяніу усе шляхецкія вольнасці а 3 мая 1791 учыніушы рэвалюцыйную змову устанавіу новую форму улады пры дапамозе мяшчан і салдат. Рэспубліку ператварылі у манархію, беззямельную шляхту адхіліу ад роунасці і свабоды. Канфедэрацыя утворана у імя абароны каталіцкай рэлігіі,дзеля захавання межаў РП і старых свабод шляхты. Таргавічане не знайшлі падтрымкі унутры дзяржавы яны звярнуліся за дапамогай да царскага урада, які 18 мая 1792 накіраваў 100 тыс армію на дапамогу. Што прывяло да іх перамогі. Выклікаушы ваенны разгром РП яны садзейнічалі яе другому падзелу. У 1793 у гродне сабрауся сойм які прызнау 2гі падзел РП. У час гэтага сойма была абвешчана аб роспуску таргавіцкай канфедэрацыі і аб стварэнні гарадзенскай канфедэрацві. Гарадзенскі сойм які дзейнічау як канфедэрацыя адмяніу канстытуцыю рп 1791 і прыняу новую згодна з якой і аднаулялася выбарнасць караля, вышэйшы заканадаучы орган-сойм які склікауся кожныя 4 гады, на 8 тыдняу ,рашэнні у сойме прымаліся большасцю галасоу і кароль меу права вета на соймавыя рашэнні якія тычыліся асноуных законау дзяржавы. Канстытуцыя 1793 таксама заставалася на паперы.