Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать

67. Ахарактырызуйце судовую сістэму бсср у 1920-х ‑ 1930-х гг.

У склад судовай сістэмы да другой паловы 1922 года уваходзілі:

1) народныя суды

2) асобныя ударныя сессіі

3) дзяжурныя камеры народнага суда

4) дзяжурная камера пры надзвычайнай камісііі

5) савет народных судзяў

6) рэвалюцыйныя і вайсковыя(касацыйныя) трыбуналы

7) калегія вышэйшага судовага кантролю Народнага Камісарыята юстыцыі БССР

Кампетэнцыя.

  1. Народныя суды разглядалі усе крымінальныя і грамадзянскія справы, за выключэннем тых, якія тычыліся спраў асаблівай дзяржаўнай важнасці. Гэтую катэгорію разглядаў рэвалюцыйны трыбунал рэспублікі.

  2. Асобныя ударныя сесіі разглядалі тыя катэгорыі спраў, якія ім передаваліся рэвалюцыйным трыбуналам.

  3. Дзяржаўныя камеры народнага суда: справы аб дробных праванарушэннях , якія не патрабавалі парярэдняга даследавання і маглі быць разгледжаны судом неадкладна

  4. Дзяжурная камера пры надзвычайнай камісіі разглядала справы, якія былі у вытворчасці гэтай камісіі і па якіх патрэбна было хуткае судовае разбіральніцтва

  5. Савет народных судзяў выбіраўся на рэспубліканскім з’ездзе народных судзяў. Гэта касацыйная інстанцыя для народных судоў, іх дзяжурных камер і асобных ударных сесій.

  6. Рэвалюцыйныя і касацыйныя трыбуналы: старшыня і 5 членаў. Зацвярджае склад СНК БССР. Кампетэнцыя: па першай інстанцыі справы аб контррэвалюцыйных злачынсвтах, буйных спекуляцыях, дэскрэдытацыі савецкай улады, бандытызме і іншых грамадска-небяспечных злачынствах.

Пры ЦВК БССР - касацыйны трыбунал, які ажыццяўляе нагляд за дзейнасцю рэвалюцыйнага трыбунала. Страшыня + 3 члена.

  1. НК-т юстыцыі ажыццяўляе кантроль за вырашэннем спраў у судах і ревалюцыйных трыбуналах.

У верасні 1922 года ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову”Аб правядзенні судовай рэформы у БССР”. Скасаваны рэвалюцыйны трыбунал і касацыйны у БССР, Савет народных судзяў , створаны вышэйшы суд рэспублікі, а замест касацыйнага трыбунала – вышэйшы касацыйны суд. Яго склад - 3 адзяленні: - асаблівай падсуднасці - крымінальнай - грамадзянскай.

Кампетэнцыя:

  • па першай інстанцыі крымінальныя і грамадзянскія справы, якія былі яму падсудны

  • па другой інстанцыі - касацыйныя скаргі на пастановы народных судоў рэспублікі

  • ажыццяўленне судовага кантролю за справамі, якія разглядался усімі судовымі органамі у БССР

Яго рашэнні - канчатковыя, адмяняліся только прамовай ЦВК БССР.

15.04.1923 года на аснове палажэння аб судовым ладзе у БССР уводзілася 3-ступовая сістэма судовых органаў:

  • Народны суд

  • Вышэйшы суд

  • Вярхоўны суд

Для вырашэння арганізацыі у дзейнасці Вышэйшых судоў, для тлумачэння у неабходных выпадках заканадаўства, ствараўся Пленум Вышэйшага суда.

У 1925 годзе замест вышейшых судоў былі утвораны акружныя суды у Мінску, Віцебске, Магілеве, Бабруйску, Мозыры. Іх кампетэнцыя такая ж як і у вышэйшых судоў, але только у межах адной акругі.

У 1930 годзе скасоўваюцца акруговыя суды, устанаўліваецца 2-ступовая судовая сістэма, пашыраюцца функцыі народных судоў.

З 1 мая 1931 года пачынае дзейнічаць новае палажэнне аб судовым ладзе БССР, у якім вызначаны асноўныя задачы судоў:

1. Пазбаўленне супраціўлення клас. ворага

2. Умацненне грамадска-працэсуальнай дысцыпліны

3. Пільная ахова сацыяльнай уласнасці

Справы аб крадзежах сац.маемасці суды павінны былі разглядацт у першую чаргу ў максімальна кароткія тэрміны.

У 1934 годзе у Вярхоўным судзе ствараецца судовая камісія аб дзярж. значных, якія расследуюцца органамі НКУС.

Не разглядаюцца справы судзебнай камісіяй:

  • аб здразде радзіме

  • шпіянажу

  • тэроры

  • падпалах

  • і інш. дыверсіях

Гэтыя справы разглядаюцца вайсковым трыбуналам. Згодна з артыкулам 80 Канстытуцыі 1937 года судовая сістэма БССР складалася з Вярхоўнага, акруговых і народных судоў.

Таксама гаварылася у артыкуле, што правасудзе у рэспубліке ажыццяўляецца спецыяльнымі судамі СССР, створанымі на пастанове Вярх. Савета СССР.

У 1938 годзе з увядзеннем у БССР абласнога дзялення у рэспубліцы стварыліся абласныя суды, у якіх дзейнасцт калегій па крымінальных і грамадзянскіх справах.

Па другой інстанцыі яны разглядалі скаргі, пратэсты на прыгав., рашэнні і вызнанні народных судоў.

Вярхоўны суд БССР ажыццяўдяў нагляд за судовай дзейнасцю усіх судоў рэспублікі.