Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать
  1. Выкладзіце пра крымінальнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.

У старажытнасці асноўнай крыніцай крымінальнага права было старажытнае Звычаевае права. Першымі нарматыўнымі актамі, у якіх былі змешчаны нормы звычаевага права былі міжнародныя дагаворы, абласныя і агульназемскія граматы XIII-XV ст. і Судзебнік Казіміра 1468 г. У перыяд панавання Звычаевага права і на першапачатковай стадыі пісанага права не існавала адзінага паняцця злачынства, так як каралася не толькі парушэнне закона (закона магло і не быць), а часцей за ўсё прычыненне ўрону. Злачынствы супраць здароўя, асабістай недатыкальнасці, маёмасці канкрэтных асоб называліся гвалтам, крыўдай, зладзействам, шкодай.

У прывілеі Казіміра 1447 года сустракаецца агульнае паняцце злачынства і называецца яно праступкам. У судзебніку Казіміра 1468 г. для больш дакладнага азначэння супрацьпраўнага характару злачынства выкарыстоўваецца тэрмін “выступ из права”. Для абазначэння дзяржаўных злачынстваў, такіх як: загавор супраць гасудара, дзяржаўная здрада, бунт, паўстанне, спроба дзяржаўнага перавароту, роспуск ілжывых звестак пра гасудара, выкарыстоўваўся тэрмін “абражэнне мае стану гаспадарскага”.Гэта тэрміналогія захоўвалася да канца XVIII ст.

Суб’ект злачынства

У феадальным крымінальным праве ў якасці суб’екта злачынства прыцягваліся як асобныя асобы, вінаватыя ў здзяйсненні злачынства, так і групы асоб(сям’я, веска, горад), якія адказвалі за чужую віну. Калектыўная адказнасць гпупы асоб была выгадным сродкам прымусу да пакорлівасці феадальна-залежных людзей.

Калектыўная адказнасць давала магчымасць заставіць увесь калектыў сачыць за падтрыманнем парадку, а таксама весьці пошук злачынцы, а таксама весьці за яго адказнасць. У нарматыўна-прававых актах рабіліся спробы абмежаваць адказнасць за чужую віну, абвяшчаўся прынцып адказнаці толькі асобы, здзейсніўшай злачынства, г. зн. Вінаватай асобы. Аб гэтым гаварылася ў прывілеі Казіміра 1468 г. (прынцып індывідуальнасці), у арт. 7 раздз. 1 статута 1529 г. агаворка аб дапушчэнні адказнасці без віны за дзяржаўныя злачынствы была выключана. У ім было запісана правіла, згодна з якім “не маець ніхто ні за кога церпеці, а кожны сам за себе”. Аднак у наступных статутах 1566 і 1588 гг. Ізноў з’явілася агаворка магчымасці прыцягнення да адказнасці членаў сям’і асобы, якая здзейсніла дзяржаўнае злачынства. На практыцы правіла аб абмежаванні адказнасці за чужую віну у адносінах да простых людзей не прымянялася. Калі след злачынцы прыводзіў да якой-небудзь вескі, то жыхары гэтай вескі абавязаны былі знайсці і выдаць яго, або пакрыць усе прычыненыя ім страты і заплаціць судовыя штрафы. Вельмі часта калектыўная адказнасць прымянялася за дзяржаўныя, антырэлігійныя злычынствы.

У 1623 г. за забойства ў Віцебску ўніяскага архіепіскапа Ясафата Кунцэвіча горад быў пазбаўлены Магдэбурскага права, 100 чалавек былі прыгаварэны да казні, на жыхароў горада былі пакладзены дадатковыя пняцці і павіннасці.

Суб’ектам злачынства прызнаваўся толькі чалавек за шкоду, а за шкоду прычыненую жывелай, нёс адказнасць гаспадар. Асобы псіхічна-хворыя (дурні-шаленыя) як правіла не падлягалі крымінальнаму пакаранню, яны павінны былі быць “пад замком”. У некаторых выпадках вызваляліся ад адказнасці і асобы, якія здзейснілі злачынства па глупству. Узрост крыміналнай адказнасці 1566 г. – пасля 14 гадоў, 1588 – пасля 16.

ВІНА

У статуце 1588 г. праводзілася размежаванне паміж віной наўмыснай і неасцярожнай, калі ў дзеяніях асобы не былоўмысла ці неасцярожнасці, то не прымянялася крымінальнае пакаранне.

Калі ў каго-небудзь панесся хутчэй конь і сарвалася аброць і пры гэтым хто-небудзь быў забіты, то яздок не нес крымінальнай адказнасці, але калі скачучы на кані яздок наўмысна ці неасцярожна збіваў цяжарную жанчыну, то яго чакала турэмнае зняволенне на 3 месяцы і публічнае пакаянне. У выпадку смерці пацярпелай, такога яздака каралі смерцю.

Праяўленая неасцярожнасць у шэрагу выпадкаў не выключала крымінальнага пакаранння, толькі ўзнікаў абавязак выплаціць сям’і забітіга галоўшчыну(штраф за галаву забітіга).

Статутам 1588 г. прадугледжваліся асобныя выпадкі, калі за неасцярожнае забойства ўстанаўлівалася толькі маёмасная адказнасць.

Да такіх выпадкаў адносіліся:

  • неасцярожнае забойства на паляванні

  • калі пры будаўніцтве дома, будаўнік неасярожна ўпусціў камень, цагліну або што-небудзь іншае на чалавека

  • калі с тапарышча сарваўся тапор і забіў стаячага па блізу чалавека

  • калі зрэзанае дрэва падала на чалавека

  • калі пры стральбе з лука або ружжа ў цэль, страла або куля адхіліўшыся ў бок, трапляла ў чалавека

Пытанні аб пакаранні асоб у забойстве шляхціча або простага чалавека, вырашаліся па-рознамуў залежнасці ад класак і саслоўя прыналежнага як пацярпелага, так і злачынца.

Калі было здзейснена забойства шляхціча некалькімі шляхцічамі і ўсе яны былі прызнаны вінаватымі, то пакаранню смерцю падлягаў толькі 1 шляхціц, па выбару абвінавачаных. Астатнія прыгаварваліся да турэмнага зняволення і выплаты галоўшчыны. Здзяйсненні забойства шляхціча простымі людзьмі, смяротнаму пакаранню падлягалі ўсе простыя людзі колькі б іх не было і толькі ў выпадку забойства шляхціча ў бойцы колькасць простых пакараных людзей смерцю абмяжоўвалася трыма чалавекамі.

Прагрэсіўнай з’явай у крымінальным праве 16 ст. было ўведзенне крымінальнай адказнасці шляхты за забойства простага чалавека, аднак устанавіць віну шляхціча было практычна немагчыма, таму і само злачынства аказвалася без пакарання. Аднак факт наяўнасці нормы крымінальнага права, накіраванага на абарону жыцця простага чалавека носіць прагрэсіўны характар. Гэта норма з’яўляецца прагрэсіўнай у крымінальным праве Беларусі і Літвы ў параўнанні з крымінальным правам многіх еўрапейскіх краін у польскім была ўведзена ў 18 ст. У тых выпадках, калі суд не мог устанавіць ступень вінаватасці асобы( у 2-ух баковай бойцы) пры адсутнасці сведкаў, пытанне віны вырашалася жрэбіем і прысягай. Калі перад пачаткам бойкі або ў час яе хто-небудзь патушыў свечку і нельга было ўстанавіць вінаватага ў прычыненні раненняў з-за цені, то адказвала асоба, якая патушыла свечку.

Для правільнага вызначэння віны суд абавязаны быў устанавіць прычынную сувязь паміж дзеняннем вінаватай асобы і паступіўшымі вынікамі. Чалавек лічыўся вінаватым ў забойстве ў тым выпадку, калі пацярпелы памер ад ран праз працяглы час, але калі пацярпелага на працягу 24 дзён пасля пабояў хадзіў у госці і піў віно, а потым памёр, хаця б і ад тых жа ран, то падсудны лічыўся вінаватым толькі ў нанясенні ран, але не ў забойстве. Тым самым нібы адмаўлялася прычынная сувязь.

У статуце 1566 г. была зроблена спроба сфарміраваць прэзумпцыю невінаватасці. Па гэтаму ж статуту прэзумпцыя невінаватасці не распаўсюджвалася на простых людзей, а па статуту 1588 г. – распаўсюджвалася.

КЛАСІФІКАЦЫЯ ЗЛАЧЫНСТВАЎ

  1. У залежнасці ад аб’екта крымінальнага пасягальніства злачынствы падзяляліся на наступныя групы: