Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать

84) Дайце ацэнку распаду ссср і ўтварэнню снд. Прааналізуйце Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце бсср 27 ліпеня 1990 г.

У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай. Сепаратысцкія настроі станавіліся ўсё больш прыкметнымі. Іх натуральным вынікам з'явіўся «парад суверэнітэтаў» у 1990 г. калі абвясцілі верхавенста рэспубліканскіх законаў над саюзнымі. Першымі аб сваім суверэнітэце абвясцілі Літва, Латвія, Эстонія. Рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст. таксама ўзмацніўся, але ён прадугледжваў карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную надобраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняўДэкларацыю абдзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Згодна з якой, рэспубліка прымае ў грамадства і вырашае пытанні аб выхадзе з грамадства; валодала правам мець уласныя узброенныя сілы, унутранныя войскі, органы дзяржаўнай і грамадскай бяспекі,падкантрольныя Вявхоўнаму Савету РБ; валодала правам мець сваю фінансава-крэдытную сістэму, грашовую сістэму, падаткавую і мытную службы;дапускалась незалежнасць дзяржавы у правядзенні унутраннай палітыкі і г.д. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз.

У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум (усенароднае галасаванне) па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзельнікаў рэферэндуму у 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР з улікам яго абнаўлення.

Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага путчу — спробы дзяржаўнага перавароту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч праваліўся. Пасля гэтага рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі значна паскорыўся.

Таму 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі абдзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Згодназ ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР, гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццё рэспублікі спынялася.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаным варыянце — «Беларусь». Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У маі 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў, якія існуюць і сёння.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ваўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці НезалежныхДзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». 10.12.1991 Вярхоўныя Саветы Беларусі і Украіны, 12.12.1991 Вярхоўны Савет Расіі ратыфікавалі Пагадненне аб стварэнні СНД і дэнансавалі Дагавор 1922 аб утварэнні СССР. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца Беларусі — г. Мінск.

21 снежня 1991 г. на сустрэчы у Алматы быў падпісаны пратакол да белавежскага пагаднення аб ўтварэнні СНД. Згодна з ім на раўнапраўнай аснове ўтвараецца Садружнасць незалежных дзяржаў.

3 аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік..

Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД.

85) Прааналізуйце змены ў канстытуцыйным праве Беларусі ў пачатку 1990–х гг. Распавядзіце пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 г. і змяненні дапаўненні да Канстытуцыі, прынятыя 24.11.1996 г.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння правовой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзей-насці ўсіх дзяржаўных органаў.

Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, але адзiным заканадаўчым органам дзяржаўнай улады заставаўся Вярхоўны Савет. Прэзiдэнт падпiсваў законы i меў права вярнуць iх на дапрацоўку ў Вярхоўны Савет, ён выдаваў у межах сваiх паўнамоцтваў указы i распараджэннi, аднак апошнiя не павiнны былi супярэчыць Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў аддала свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.

У сярэдзіне 90-х гг. на шляху будаўніцтва нашай маладой дзяржавы ўзніклі цяжкасці, якія былі звязаны з недаклад-насцямі заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паўнамоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпалітычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Р. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г.

За прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам, прагаласавала 70,4 % выбаршчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў.

Рэферэндум 1996 г. фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыялънай прававой дзяржавай. Новая рэдакцыя Кан-стытуцыі 1994 г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. На гэтай падставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілася ўвядзенне ў 1996 г. прэзідэнцкай формыр эспублікі замест парламенцкай.

Прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаўчай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Замест яго ўтвораны двухпалатны Нацыяналъны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоўі Савета Рэспублікі. Канстытуцыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь законаў, якія прымаюццаў краіне. Выканаўчую ўладу ў дзяржаве ажыццяўляе Урад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. Судовая ўлада належыць судам.

Рэспубліка Беларусь як унітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — вобласці, кожная з якіх не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтварэння. Разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойнасцю ў рашэнні шэрагу пытанняў, спалучаючы агульнадзяржаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва, якое пражывае ў вобласці.

Беларусь з'яўляецца прававой дзяржавай таму, што дзейнасць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яўляецца абавязковым для ўсіх. Тэрмін «сацыялъная дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацыі яе інтарэсаў, якія суадносяцца з інтарэсамі грамадства. Замацаванне прыярытэту правоў чалавека над пра-вамі грамадства, нацыі і дзяржавы — адна з самых адметных рыс Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.