Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать

66. Распавядзіце пра крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае права бсср у 1920-х ‑ 1930-х гг.

У разглядаемы перыяд на тэрыторыі БССР дзейнічалі КК і КПК РСФСР 1922 года згодна з пастановай Прэзідыума ЦВК БССР.

Да увядзення у дзеянне на тэрыторыі БССР КК і КПК РСФСР прымяняліся наступныя нарматыўныя акты:

-Руководящие начала по УП РСФСР(1919г.)

-Декрет СНК РСФСР «О борьбе с дезертирством»» (1921г) і інш.

КК РСФСР 1922 года меў зваротную сілу, г.зн. ЦВК БССР распаўсюдзіў яго дзеянне на ўсе злачынствы, неразгледжаныя да гэтага часу.

Мэта крымінальнага закона: абарона працоўных ад злачынстваў і грамадска-небяспечных элементаў.

КК складаўся з двух частак: агульная і асаблівая. Усяго было 227 артыкулаў.

56 артыкулаў – агульная частка. У гэтай частцы гаворылася аб межах дзеяння КК, агульных асновах прымянення пакарання, устанаўліваліся меры і віды пакаранняў, меры іншай сацыяльнай абароны , а таксама парадак адбывання пакарання.

Асаблівая частка ўключала 8 глаў:

1 – дзяржаўныя злачынствы

2 – службовыя злачынствы

3 – парушэнне правілаў аб адзяленні царквы ад дзяржавы

4 – гаспадарчыя злачынствы

5 – злачынства супраць жыцця, свабоды, здароўя і гонару асобы

6 – маемасныя злачынствы

7 – воінскія злачынствы

8 – парушэнне правілаў, якія ахоўвалі народнае здароўе, грам. бяспеку і публічны парадак

За учыненне контррэвалюцыйных дзеянняў, бандытызм прадугледжвалася вышэйшая мера пакарання – растрэл. Аднак гэта была часовая мера. За раскраданне сацыялістычнай уласнасці, некаторыя службовыя злачынствы, прадугледжвалася пазбаўленне волі.

Новыя віды пакрання былі: звольненне з пасады, выгнанне за межы рэспублікі на пэўны тэрмін ці бястэрмінова.

Крымінальная адказнасць по КК 1922 года - 14 гадоў.

У верасні 1922 года унесена дапаўненне аб тэм, што да асоб не дасягнуўшых у момант учынення злачынства 18 гадоў, смяротная кара не прымянялася.

У студзені 1923 года было таксама унесена змяненне, якое на палову уніжала пакаранне асобаў ва узросце ад 14 да 16 гадоў, на 1/3 - ва узросце ад 16 да 18 гадоў.

Смяротная кара да цяжарных жанчын забаранялася.

31 кастрычніка 1924 года былі прыняты “Асноўныя пачаткі крымінальнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік”. У сувязі з гэтым пачалася распрацоўка новага КК БССР, які быў уведзены у дзеянне з 15 лістапада 1928 года.

Асноўная задача – судова-правая абарона сацыялістычнай здяржавы ад грамадска-небяспечных учынкаў шляхам прямянення да праванарушыцеляў мер сац. уздзеяння.

Злачынства – гэта усякае грамадскае небыспечнае дзеянне ці бяздзеянне, накіраванае супраць асноў савецкага ладу або правапарадку. Злачынства:

1 – накіраваныя супраць асноў савецкага алду

2 – усе астатнія

Меры сацыяльнай абароны па КК 1928 года:

  1. аб’яўленне ворагам працоўных з пазбаўленнем грамадства БССР ці іншай саюзнай рэспублікі і тым самым грамадства СССР з выгнаннем назаўседы з дзяржавы

  2. пазбаўленне волі са строгай ізаляцыяй

  3. пазбаўленне волі без строгай ізаляцыі

  4. прымусовыя работы без пазбаўлення волі

  5. поўнае ці частковае пазбаўленне правоў

  6. выдаленне за межы савецкага саюза на пэўны тэрмін

  7. ссылка і высылка

  8. звальненне з пасады з забаронай ці без забароны займаць тую ці іншую пасаду

  9. забарона займацца той ці іншай дзейнасцю ці промыслам

  10. грамадскае ганьбаванне

  11. канфіскацыя ўсей ці часткі маемасці

  12. штраф

  13. Перасцярога

За найбольш цяжкія злачынства, якія пагражалі асновам савецкага ладу, - растрэл.

У студзені 1930 года былі ўведзены артыкулы, якія прадугледжвалі крымінальную адказнасць за злоснае невыкананне пастаноў і правіл, якія забяспечвалі паспяховую калектыўную сельскую гаспадарку, за агітацыю і прапаганду, якая змяшчала заклікі да учынення злачынстваў, якія перашкаджалі правядзенню калектывізацыі і інш.

(санкцыя – пазбаўденне волі да 3 гадоў з высяленнем/без)

Пастановай ЦВК БССР ад 8 чэрвеня 1934 года у КК БССР 1928 года быў уключаны новы склад злачынстваў – здрада радзіме, за што прадугледжваўся растрэл з канфіскацыяй маемасці. Пад здрадай радзіме разумелі шпіянаж, выдача ваенай ці дзяржаўнай тайны, пераход на бок ворага, уцекі або пералет за мяжу.

7 красавіка 1935 года ЦВК і СНК СССР устанавілі крымінальную адказнасць з 12 год за крадзеж, насіліе,нанясенне цялесных пашкоджанняў, калецтва, забойства, спроба учынення злачынства.

2 кастрычніка 1937 года ЦВК БССР прыняў пастанову аб павялічэнні тэрміну пазбашлення волі за небяспечныя дзяржаўныя злачынства з 10 да 25 год.

1938-1940 гг. прымаецца шэраг пастаноў, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за грубае парушэнне дысцыпліны: працы(прагулы, выпуск недабраякасная прадукцыі, самавольнае пакіданне рабочага месца і гд.). Прадугледжваецца крымінальная адказнасць і за грубае парушэнне вучэбнай дысцыпліны навучэнцамі рамесных вучылішчаў. (пакаранне – прапраў.работы і турэмнае зняволенне).

КПК РСФСР 0922 года, які пачаў дзейнічаць на тэрыторыі БССР з 15 ліпеня 1922 года складаўйся з 6 раздзелаў , 32 глаў, 481 артыкула. Замацаваў наступныя прынцыпы крымінальнага працэсу: галоснасць, публічнасць, права абвінавачанага на абарону, нац. мова судаводства, удзел народных засяданняў, калегіальнасць у разглядзе спраў, якія пазней значна парушаліся.

30.03.1923 года ЦВК БССР зацвердзіў і 15.04.1923 года увеў у дзеянне новы КПК БССР, які падрабязна рэгламентваў падсуднасць і парадак вырашэння крымінальных спраў у вышэйшым судзе рэспублікі, у трыбуналах, удакладніў стадыі працэса, пашырыў паўнамоцтвы органаў дазнання.

У сувязи з прыняццем у 1924 годзе «Асноў крымінальнага судаводства СССР і саюзных рэспублік”, у сувязі са зменай у судовай сістэме ББСР у КПК 1923 года былі унесены значныя змяненні і яго пачалі разглядаца как КПК 1927 года. У КПК гаварылася аб пашырэнні ролі пракуратуры, аб змяненні мер стрымання(выключаўся залог, асабістае і мемаснае паручыцельства , уводзілася грамадскае паручыцельсва).

Устанавлівался вядзенне крым. спраў на беларускай мове.

У 1928-1929 гг. У тэорыі савецкага крым. працэсу атрымалі распаўсюджанне ідэі спрашчэння і паскарэння крымінальнага судаводства і вызваленне яго ад усякіх фармальнасцей. Яны прывялі да адмены распарадчых пасяджэнняў суда. Суд атрымаў права скарачацт судовае следства, справу шукаць без удзелу прокурора і адваката. Касацыйнае абскарджванне прыгавору і падача хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся. Рашэнне суда аб прымяненні вышэйшай меры пакарання праводзілася у выкананне неадкладна.