Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
38
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать
  1. Дайце адзнаку зямельнаму праву бсср у 50-80-я гады.

У снежні 1968 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Асновы зямельнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік, на падставе якіх 24 снежня 1970 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Зямельны кодэкс. У гэтым законе асаблівае значэнне надавалася землям сельскагаспадарчага прызначэння, прадугледжваўся шэраг гарантый супраць неабгрунтаванага адабрання асабліва каштоўных сельскагаспадарчых угодцзяў з севазвароту, устанаўліваліся правы землекарыстальнікаў і іх адказнасць за парушэнне зямельнага заканадаўства. У 1975 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб выдачы ўсім землекарыстальнікам дзяржаўных актаў на права карыстання зямлёй і зацвердзіў іх адзіную форму.

  1. Прааналізуйце асноўныя палажэнні Канстытуцыі бсср 1978 г.

7 кастрычніка 1977 г. Вярхоўным Саветам СССР была прынята апошняя агульнасаюзная Канстытуцыя. У сувязі з гэтым пачалася распрацоўка праектаў адпаведных рэспубліканскіх дакументаў. 14 красавіка 1978 г. на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання была прынята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР.

Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з прэамбулы (у першыню), 10 раздзелаў і 19 глаў. Першы раздзел, прысвечаны асновам грамадскага ладу і палітыкі БССР, уключаў палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, у прыватнасці аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны.

Другі раздзел «Дзяржава і асоба» прысвячаўся грамадзянству Беларускай ССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, аб'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.

Трэці раздзел утрымліваў палажэнні аб нацыянальна-дзяржаўнай і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будове БССР - уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах Беларускай ССР.

У чацвёртым раздзеле «Саветы народных дэпутатаў і парадак іх выбрання» замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата.

Раздзел пяты змяшчаў нормы, якія вызначалі сістэму вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР, месца і ролю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада — Савета Міністраў Беларускай ССР.

У шостым раздзеле прыводзілася сістэма мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў Беларускай ССР — парадак фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкамаў.

Сёмы раздзел Канстытуцыі прысвячаўся дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР.

У восьмым раздзеле «Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд» усталёўваўся парадак фарміравання судовых органаў рэспублікі, ажыццяўлення правасуддзя толькі судом, вядзення судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, пракурорскага нагляду і падпарадкавання органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР.

Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы Беларускай ССР.

У Канстытуцыі гаварылася, што БССР з'яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68), аднак толькі па-за межамі пытанняў, вызначаных ў артыкуле 73 Канстытуцыі СССР, у якім у якасці галоўных былі пастаўлены пытанні нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання СССР і гаспадарча-арганізацыйныя, абароны краіны, забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, прадстаўніцтва ў міжнародных арганізацыях, агульныя, звязаныя з правядзеннем у жыццё палітыка-эканамічнай стратэгіі КПСС (прадугледжвалася стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму), а таксама пытанні распрацоўкі, зацвярджэння выканання адзінага дзяржаўнага бюджэту, кіраўніцтва грашова-крэдытнай сістэмай, узброенымі сіламі, вайны і міру і г. д. Завяршаўся пералік аб'ектаў агульнасаюзнага падпарадкавання ўказаннем на тое, што СССР ажыццяўляе кантроль за выкананнем агульнасаюзнай Канстытуцыі.

Канстытуцыю СССР 1977 г. адрознівала ад папярэдніх агульнасаюзных канстытуцый тое, што ў ёй адсутнічаў вычарпальны пералік пытанняў, якія знаходзяцца ў веданні СССР, што давала магчымасць саюзным органам пры неабходнасці дапаўняць яго. У той жа час у артыкуле 71 Канстытуцыі БССР указвалася, што «Беларуская ССР удзельнічае ў вырашэнні пытанняў, аднесеных да ведання Саюза ССР...»

У перыяд канца 1980 — пачатку 90-х гг., што атрымаў назву перабудовы, якая завяршылася спыненнем існавання Саюза ССР, у Канстытуцыю БССР 1978 г. былі ўнесены істотныя змяненні. Яе дзеянне спынілася 15 сакавіка 1994 г. пасля прыняцця на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета рэспублікі 12-га склікання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.